Вясна: Палітвязні Беларусі
937 subscribers
3.36K photos
13 videos
3.31K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
🗓 Агляд навінаў пра палітвязняў за тыдзень

🔹На дадзены момант у спісе палітзняволеных налічваецца 1441 чалавек.

Цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю: Таццяна Звярко, Наталля Нікіціна, Дзяніс Краўчук.

🔹 На гэтым тыдні стала вядома пра прысуды па палітычна матываваных справах:
Андрэю Паднябеннаму — 1 год і 8 месяцаў калоніі;
Генадзю Фядынічу — 9 гадоў калоніі;
Васілю Берасневу — 9 гадоў калоніі;
Вацлаву Арэшку — 8 гадоў калоніі.

🔹Адваката Віталя Брагінца абвінавачваюць паводле 4 артыкулаў. Суд пачнецца 16 студзеня.

🔹У журналіста Дзяніса Івашына забралі малюнак з-за блакітна-жоўтых і бел-чырвоных колераў.

🔹Палітзняволеная Марыя Калеснікава да гэтага часу знаходзіцца ў санчастцы гомельскай калоніі.

🔹Палітвязень Аляксандр Фядута трапіў у турэмную бальніцу амаль адразу пасля пераводу ў магілёўскую калонію. У яго абвастрыліся праблемы з сэрцам, з'явіліся ацёкі.

🔹У Мінску пачаўся суд па «справе Вясны». Суддзя адмовіла ў хадатайніцтве весці працэс на беларускай мове. Таксама праваабаронцы папрасілі зняць кайданкі, бо гэта прыніжае іх годнасць — гэтае пытанне суддзя нават не разглядала. Па справе ўсяго 283 тома матэрыялаў справы па 300 старонак — гэта рэкорд па палітычнай справе. Па справе праходзяць каля 100 сведак, было праведзена 120 ператрусаў па ўсёй краіне.

🌿 Тэксты «Вясны» пра палітвязняў:

🔹У Мінску па «справе Вясны» судзяць чатырох праваабаронцаў

🔹Камерны шлях Марфы Рабковай — ва ўспамінах былых палітзняволеных СІЗА-1

🔹Палітзняволены вясновец Уладзь Лабковіч — намінант на «Праваабаронцу года-2022»

🔹Палітвязні Беларусі ў 2022 годзе. Інфаграфіка

#навіны_палітвязняў
📍Вайсковага аналітыка Ягора Лебядка перавялі ў баранавіцкі СІЗА

У Мінскім абласным судзе 23 снежня асудзілі палітзняволенага Ягора Лебядка паводле ч. 1 і ч.2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суддзя Алена Міснік прызначыла Лебядку 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Згодна з матэрыяламі справы, Лебядок у красавіку і траўні 2022 года «ў мэтах забеспячэння дзейнасці публічнага дэструктыўнага канала, інфармацыйную прадукцыя якога суд прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі, даў інтэрв'ю прадстаўніку названага канала на тэму правядзення ўзброенымі сіламі РФ спецыяльнай ваеннай аперацыі на тэрыторыі Украіны і ролі ў ёй Беларусі».

💌Падтрымайце палітвязня грашовымі пераводамі, тэлеграмамі і лістамі салідарнасці: СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В, Ягор Віктаравіч Лебядок 
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
📍Палітвязня Аляксандра Раентава перавялі ў жодзінскую турму

У судзе Івацэвіцкага раёна палітвязню Аляксандру Раентаву ўзмацнілі рэжым і перавялі ў жодзінскую турму № 8. Вядома, што ў чэрвені палітвязня змяшчалі ў ПКТ.

Нагадаем, Раентаў першы раз быў жорстка затрыманы 29 жніўня ў тралейбусе разам са сваёй сястрой Наталляй. Відэа затрымання разляцелася па СМІ і сацыяльных сетках. Тады Аляксандр атрымаў арышт, на яго сястру была заведзеная крымінальная справа. Па крымінальнай справе ён быў затрыманы ў пачатку снежня. Яго абвінавацілі па арт. 342 КК і па арт. 363 КК. 17 траўня 2021 года Аляксандра пакаралі 5 гадамі калоніі.

💌Падтрымайце палітвязня: Следчая турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Аляксандр Сяргеевіч Раентаў
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🕊Падтрымайце палітзняволеных праваабаронцаў, над якімі цяпер адбываецца суд!

Па «справе Вясны» сёння адбываецца трэцяе пасяджэнне. Паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса судзяць чатырох праваабаронцаў: старшыню «Вясны» і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміра Лабковіча, а таксама завочна Змітра Салаўёва. Вясноўцам пагражае ад 7 да 12 гадоў калоніі.

Мы заклікаем вас падтрымаць вясноўцаў любым спосабам:

🔹Даслаць пасылку. Добрай падтрымкай будзе "медыцынская бандэроль", напрыклад, з абязбольнымі, гарачкапаніжальнымі і любымі вітамінамі. Такую бандэроль трэба падпісаць "з медыкаментамі"

🔹Зрабіць грашовы перавод. Грошы, якія будуць пералічаныя на яе рахунак у СІЗА, перойдуць з імі ў калонію.

🔹Даслаць тэлеграму праз пошту або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога).

💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2
💻 Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
⚖️Спявачку Мэрыем Герасіменку, якую затрымалі з-за песні на ўкраінскай мове, пачнуць судзіць 19 студзеня

Дзяўчыну абвінавачваюць паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Суд над ёй распачнецца 19 студзеня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Справу будзе разглядаць суддзя Вікторыя Шабуня.

Нагадаем, спявачку затрымалі ў бары "Банкі-бутэлькі" напачатку жніўня пасля выканання твораў украінскага гурта «Акіян Эльзы» на Зыбіцкай — той факт, што дзяўчына спявала песні на ўкраінскай мове, абурыў прапагандыстаў. Пазней Мэрыем прызначылі 30 сутак арышту.

💌Падтрымаць Мэрыем: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Герасіменка Мэрыем Рашыдаўна
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Як падтрымліваць палітвязняў вітамінамі і медыцынскімі бандэролькамі?

Колькасць палітвязняў у Беларусі павялічваецца штотыднёва. Тысячы чалавек утрымліваюцца ў няволі ў дрэнных умовах. Ад 1 чэрвеня 2022 года ў месцах зняволення перасталі прымаць карантынныя перадачы, якія вязням можна было перадаваць кожны месяц у якасці «дадатковай». Звязана гэта са «стабілізацыяй сітуацыі па захворванні COVID-19».

Таму цяпер вельмі важна падтрымліваць вязняў вітамінамі і лекамі праз "медыцынскую бандэроль". Такую бандэроль трэба падпісаць "з медыкаментамі". Дасылаць яе можна толькі тым вязням, прысуд якіх не ўступіў у законную сілу. Спіс неабходных і дазволеных лекаў, якія можна перадаць вязням або даслаць поштай:

🔹Любыя вітаміны (таксама "Д3-капс" і Амега-3), можна нават у шыплівых таблетках;
🔹лекі пры хранічных захворваннях, калі яны ёсць;
🔹абязбольныя, гарачкапаніжальныя, супрацьзапаленчыя, «Ацыклавір мазь»;
🔹заспакаяльныя: «Фенібут», «Наафен», «Афабазол», «Валяр'янка 600мг» і іншыя;
🔹свечкі і крэм «Рэліф»;
🔹працяглы курс «Тэрафлекса» ад болю ў суставах;
🔹гіялуронавыя кроплі для вачэй, каб звільгатняць іх;
🔹таблеткі ад горла, кашлю, спрэй для носа з эўкаліптам, «АЦЦ»;
🔹«Смекта», «Альмагель», «Амез» і іншыя лекі ад болю ў страўніку;
🔹лекі пры кішачных расстройствах;
🔹лейкапластыр;
🔹«Дэкспантэнол»;
🔹інгалятары, калі ў чалавека астма.

🔺Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
😔Палітвязня Яўгена Прапольскага ўтрымліваюць у ПКТ

Яўгена асудзілі да 8 гадоў калоніі па справе «ўдзельнікаў чата». На судзе ен распавёў пра катаванні: «Мяне прымушалі пісаць чыстасардэчнае прызнанне на імя начальніка УСК. Мне пагражалі, катавалі — білі маім электрашокерам. Добраахвотна я не пісаў заяву. Потым у мяне праблемы са здароўем былі: было дрэнна, кружылася галава, была адбітая нага».

Напачатку жніўня з палітвязнем цалкам знікла сувязь — лістоў ад яго не было, спатканняў з ім не давалі, у самой калоніі сваякам нічога не казалі. У адным з тэлеграм-чатаў, звязаных з бабруйскай ПК № 2, з'явілася інфармацыя, што Яўген нібыта спрабаваў збегчы з калоніі — аднак родныя не верылі ў гэта. У жніўні стала вядома, што яго бесперапынна ўтрымлівалі ў ШІЗА два месяцы запар.

Цяпер хлопца ўтрымліваюць у ПКТ, адкуль ён павінен выйсці праз тыдзень.

💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 2. 213800, Бабруйск, Сікорскага, 1, Яўген Уладзіміравіч Прапольскі
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
❗️Палітвязня Аляксандра Іванова ў калоніі змясцілі ў ПКТ да канца тэрміну

Аляксандр Іваноў быў затрыманы 23 лістапада 2021 года ў межах крымінальнай справы, заведзенай па двух артыкулах: арт. 339 КК (Хуліганства) і арт. 342 КК (Групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак). 7 ліпеня 2022 года Аляксандра асудзілі да 1 года і 8 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 19 жніўня 2022 года Аляксандра этапавалі ў бабруйскую калонію № 2.

Па інфармацыі праваабаронцаў, адміністрацыя бабруйскай калоніі змясціла Аляксандра ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу) на некалькі месяцаў — наўпрост да заканчэння тэрміну палітвязня.

💌Падтрымайце яго тэлеграмамі, лістамі салідарнасці і паштоўкамі па адрасе: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Аляксандр Леанідавіч Іваноў
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
📍Былога журналіста БТ Дзмітрыя Лукшу перавялі ў магілёўскую турму

Былому журналісту Белтэлерадыёкампаніі і пазаштатнаму карэспандэнту казахстанскага тэлеканала «Хабар 24» Дзмітрыю Лукшу 2 снежня прысудзілі 4 гады калоніі, а яго жонцы Паліне Палавінцы — 2,5 гады калоніі. Іх разам з Дзянісам Яроўскім і Канстанцінам Ніканоравым абвінавачвалі ў «дыскрэдытацыі Беларусі», а таксама ў «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Цяпер палітвязні чакаюць разгляду апеляцыйнай скаргі. Да гэтага часу кожны можа падтрымаць іх пасылкамі, медыцынскімі бандэролямі і грашовымі пераводамі.

💌Адрасы для падтрымкі : СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Паліна Аляксандраўна Палавінка, Дзяніс Мечыслававіч Яроўскі
Турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Дзмітрый Міхайлавіч Лукша
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Падтрымайце Марыну Золатаву і Людмілу Чэкіну, якіх цяпер судзяць па "справе TUT.ВY"

У Мінскім гарадскім судзе 9 студзеня распачаўся суд па справе найбуйнейшага беларускага незалежнага парталу TUT.BY. Судовы працэс ад самага пачатку зрабілі закрытым. Справу разглядае суддзя Валянціна Зянькевіч. Сёння адбываецца чацвёртае пасяджэнне па справе.

Цяпер пад вартай утрымліваюцца былая галоўная рэдактарка Марына Золатава і былая генеральная дырэктарка Людміла Чэкіна. Вользе Лойцы, Алене Талкачовай і Кацярыне Ткачэнцы раней змянілі меру стрымання — яны з'ехалі за мяжу. Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, крымінальная справа ў дачыненні да іх вылучана ў асобную судовую вытворчасць, а яны абвешчаныя ў вышук.

Падтрымайце палітзняволеных пасылкамі, медыцынскімі бандэролямі, а таксама паштоўкамі, тэлеграмамі і лістамі салідарнасці.

💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Людміла Юр'еўна Чэкіна, Марына Васільеўна Золатава 
💻 Напісаць анлайн
📍Палітвязень Пётр Зіневіч выйшаў на волю па амністыі

Пётр Зіневіч — прадпрымальнік-тэлемайстар з Баранавічаў. Яго асудзілі на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") паводле артыкула 188 КК (Паклёп).

Мужчыну асудзілі за тое, што ён ў жніўні на сваёй старонцы "ВКонтакте" апублікаваў фатаздымак супрацоўніка Баранавіцкага РАУС з надпісам "Удзельнічаў у разгоне мітынгаў і катаваў людзей". Таксама яму прызначылі заплаціць 1 000 рублёў маральнай кампенсацыі пацярпеламу міліцыянту.

Жонка палітвязня Ірына Красуцкая таксама была асуджана да 2 "хатняй хіміі" за каментар паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).

З 16 жніўня 2021 года Пётр адбываў тэрмін у віцебскай ПУАТ № 9. 11 студзеня палітвязень выйшаў на волю паводле закона аб амністыі ад 7 снежня 2022 г.
❗️Палітвязня Андрэя Навіцкага другі раз запар будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаванне» адміністрацыі калоніі

Палітзняволенага мінчука Андрэя Навіцкага, асуджанага раней да 5 гадоў калоніі, 13 чэрвеня асудзілі па арт. 411 КК за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі» бабруйскай калоніі № 2. Палітвязню прызначылі яшчэ чатыры месяцы пазбаўлення волі і змянілі яму рэжым адбыцця пакарання з узмоцненага на строгі.

У ліпені 2022 года Андрэя па прыбыцці ў ваўкавыскую калонію № 11 закінулі ў ШІЗА на 10 сутак. Цяпер стала вядома, што 17 студзеня ў судзе Ваўкавыскага раёна палітвязня зноў будуць судзіць па арт. 411 КК. Справу будзе разглядаць суддзя Мікалай Сяргейка. Гэта першы выпадак, калі палітвязня будуць судзіць паводле гэтага артыкула другі раз запар.

Агулам за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы" ўжо асуджана не менш за 15 палітвязняў.

💌Падтрымайце палітвязня: ПК №11, 231900, г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, Андрэй Уладзіміравіч Навіцкі
💻 Напісаць анлайн
😔Да палітзняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча два тыдні не пускаюць адваката

Пра гэта паведамляе @MAYDAYMog. Акрамя гэтага, ужо працяглы час палітвязню фактычна заблакаваная перапіска, ён пазбаўлены тэлефонных размоў. Сваякам Мацкевіча адміністрацыя шклоўскай калоніі не дае ніякай інфармацыі. Яму немагчыма нават перадаць лекі.

Нагадаем, палітвязня абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за «Марш Народнага Ультыматума» 25 кастрычніка, ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання) за платформу «Сход», а таксама па ч.1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) за відэазапіс на YouTube-канале. 23 чэрвеня яго прызналі вінаватым і асудзілі да пяці гадоў зняволення.

💌Адрас для падтрымкі: ПК № 17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Уладзімір Уладзіміравіч Мацкевіч
💻Напісаць анлайн
‼️Фігурант справы «Рабочага руху» Аляксандр Капшуль 14 дзён трымае галадоўку

У Гомельскім абласным судзе з 9 лістапада ў закрытым рэжыме праходзіць суд па справе "Рабочага Руху", фігурантамі якой з'яўляюцца адразу дзесяць палітзняволеных, сярод якіх — Аляксандр Капшуль. Усіх абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве, а таксама па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Палітвязням пагражае да 15 гадоў зняволення.

Як паведамляе @rabochyruh, з 31 снежня Аляксандр абвясціў галадоўку супраць парушэння заканадаўства падчас яго ўтрымання ў гомельскім СІЗА. Галадоўка працягваецца 14 дзён, пры гэтым першыя некалькі дзён ён трымаў сухую галадоўку.

Нагадаем, Капшуля затрымалі 25 верасня 2021 года на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і перадалі супрацоўнікам КДБ Беларусі, якія таемна вывезлі яго ў Мінск. Паведамлялася, што ў яго была зламаная нага і пашкоджаная рука.   

💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Аляксандр Сяргеевіч Капшуль
💻Напісаць анлайн
❗️Палітвязня Сяргея Ярашэвіча збіраюцца судзіць за "за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі"

У траўні 2021 давераную асобу Ціханоўскай Антаніну Канавалаву разам з яе палітзняволеным мужам Сяргеем асудзілі да 5,5 годоў калоніі па справе «Арміі з народам». Іх абвінавацілі ў «падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках» і ў «падрыхтоўцы беспарадкаў». У Антаніны і Сяргея на волі засталіся двое маленькіх дзяцей: Ваня і Насця.

Вядома, што ў жніўні адміністрацыя ваўкавыскай калоніі змяшчала Сяргея ў ШІЗА, а потым яго перавялі ў ПКТ.

26 студзеня палітвязня пачнуць судзіць паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Справу будзе разглядаць суддзя Ваўкавыскага раёна Мікалай Сяргейка.

🔹Удалечыні ад дзяцей і мужа. Як жыве ў калоніі Антаніна Канавалава 
🔹Гісторыя пераследу Антаніны і Сяргея

💌Падтрымаць Сяргея: ПК №11, 231900, Ваўкавыск, Ракасоўскага, 118, Сяргей Міхайлавіч Ярашэвіч
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
"Гэта вельмі моцна падымае маральны дух", — палітвязень Арцём Забелянкоў з-за кратаў

25-гадовы хлопец быў асуджаны да 2 гадоў калоніі за ўдзел у «Маршы гонару» 11 кастрычніка 2020 года і патрабаванне ад прапагандыста Рыгора Азаронка і аператара Андрэя Іваненкі спыніць відэаздымку.

Днямі хлопец даслаў на волю ліст — ён здзівіўся словам падтрымкі ад незнаёмых людзей:

"Вчера получил вашу передачку. Огромное спасибо! Мне очень приятно, что есть такие люди как Вы, которые оказывают поддержку и помощь таким людям как я.

В преддверии Нового года я получил письмо от незнакомого мне человека. Это очень сильно меня удивило и одновременно придало сил и радости — в этих серых однообразных днях, которые я провожу здесь.


Хочу ещё раз поблагодарить за такой жест добра. Это очень сильно поднимает моральный дух.

Я точно знаю, что все Мы справимся с этими невзгодами".


💌Падтрымайце Арцёма грашовымі пераводамі, пасылкамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Арцём Сяргеевіч Забелянкоў
💻 Напісаць анлайн
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Антон Грынь
🔺Антон Камароўскі
🔺Андрэй Ліннік
🔺Вячаслаў Арэшка
🔺Юрый Кузьміч
🔺Уладзімір Малахоўскі
🔺Арцём Нікіцін
🔺Віктар Фянчук
🔺Андрэй Каваленка
🔺Анастасія Кухта
🔺Уладзімір Мельнік
🔺Іван Пацяйчук
🔺Аляксандр Сяліцкі 
🔺Анатоль Яскевіч
🔺Васіль Бераснеў
🔺Данііл Дзіткоўскі
🔺Віталь Лойка
🔺Арцём Ляшнеўскі
🔺Іван Чаравака
🔺Аляксандр Гашнікаў
🔺Мэрыем Герасіменка
🔺Раман Паўленка
🔺Сяргей Вайцюк
🔺Павел Дрозд

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
🗓 Агляд навінаў пра палітвязняў за тыдзень

🔹 Палітвязнямі на гэтым тыдні былі прызнаныя 12 чалавек. На дадзены момант у спісе палітзняволеных налічваецца 1445 чалавек.

🔹 На гэтым тыдні стала вядома пра прысуды па палітычна матываваных справах:
Юрыю Касцюку — 4 гады калоніі;
Сняжане Інанец — 2 гады "хатняй хіміі";
Аляксандру Лычаўку — 2 гады "хатняй хіміі";
Юліі Мудрэўскай — 1,5 года калоніі.

🔹Палітвязень Пётр Зіневіч выйшаў на волю паводле закона аб амністыі ад 7 снежня 2022 года.

🔹Палітвязню Аляксандру Раентаву ўзмацнілі рэжым і перавялі ў жодзінскую турму № 8.

🔹Палітвязня Аляксандра Іванова ў калоніі змясцілі ў ПКТ да канца тэрміну.

🔹Палітвязня Андрэя Навіцкага другі раз запар будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаванне» адміністрацыі калоніі.

🔹Да палітзняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча два тыдні не пускаюць адваката. Ужо працяглы час палітвязню фактычна заблакаваная перапіска, ён пазбаўлены тэлефонных размоў. Яму немагчыма нават перадаць лекі.

🔹Фігурант справы «Рабочага руху» Аляксандр Капшуль з 31 снежня абвясціў галадоўку супраць парушэння заканадаўства падчас яго ўтрымання ў гомельскім СІЗА. Ці працягваецца цяпер галадоўка — невядома. Пры гэтым першыя некалькі дзён ён трымаў сухую галадоўку.

🔹Палітвязня Сяргея Ярашэвіча збіраюцца судзіць за "за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі".

🔹Палітвязню Паўлу Белавусу прад'яўлена канчатковае абвінавачанне — здрада дзяржаве і кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем.

🔹У суд па «справе Вясны» выклікалі «хуткую» для праваабаронцы Уладзіміра Лабковіча. Ён заявіў, што кепска сябе адчувае (напярэдадні была высокая тэмпература), і прасіў перанесці пасяджэнне, але суд адмовіў. Медыкі агледзелі палітвязня і заявілі, што ён можа ўдзельнічаць у судовым пасяджэнні.

🔹Палітзняволенай Сафіі Сапезе адмовілі ў памілаванні.

🔹Палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына змясцілі ў карцар на 7 сутак. Там палітвязень захварэў і быў вымушаны звярнуцца да медыкаў.

🌿 Тэксты «Вясны» пра палітвязняў:

🔹Юрыст «Вясны» Павел Сапелка пра суд над калегамі: «Гэта расправа над праваабаронцамі пад выглядам правасуддзя»

🔹«Адміністрацыя калоніі ламае тое, што не змаглі зламаць у ІЧУ ці СІЗА», — вялікае інтэрв'ю з экс-палітвязнем бабруйскай калоніі

🔹Ціск у СІЗА, аператыўная відэаздымка ў брэсцкім офісе, сведкі на паперы. Што стала вядома на шостым пасяджэнні па «справе Вясны»

#навіны_палітвязняў
💔550 дзён у зняволенні ўтрымліваюць Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча

14 ліпеня 2021 года да іх і іншых вясноўцаў прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачваюць у «кантрабандзе» паводле ч. 4 арт. 228 КК і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», паводле ч. 2 арт. 342 КК.

5 студзеня пачаўся судовы працэс «справе Вясны» — Алесю, Валянціну і Уладзю пагражае да 12 гадоў зняволення. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле Крымінальнага кодэкса, якія ім ставяцца ў віну.

Заклікаем вас падтрымаць палітзняволеных вясноўцаў у такі цяжкі час!

💌СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як падтрымаць зняволеных праваабаронцаў «Вясны»
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
📍На волю выйшаў палітвязень Аляксандр Бычкоўскі

Аляксандр Бычкоўскі — жыхар Ельска, асуджаны на год и шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). Яго прызналі вінаватым у абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Паводле матэрыялаў справы, мужчына эмацыйна выказаў сваё меркаванне пра кіраўніка Дзяржынскага РАУС Мінскай вобласці Яўгена Жылінскага пад аднім з пастоў у "Аднакласніках". 

З трэцяга ліпеня 2021 года адбываў тэрмін у круглянскай ПУАТ-46. Нядаўна Аляксандр выйшаў на волю, адбыўшы ў зняволенні паўтара года.

Крыніца: @viasnaHomel