Вясна: Палітвязні Беларусі
937 subscribers
3.36K photos
13 videos
3.31K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
📍Палітвязня Рыгора Кастусёва перавялі ў калонію

Стала вядома, што нядаўна лідара БНФ Рыгора Кастусёва перавялі ў івацэвіцкую калонію № 22 "Воўчыя норы".

Нагадаем, Рыгор быў затрыманы 12 красавіка 2021 года ў Шклове. Разам з ім па справе аб "захопе ўлады" праходзілі Аляксандар ФядутаВольга Галубовіч, Дзяніс Краўчук і Юры Зянковіч. Яго абвінавацілі паводле арт. 357 КК "Змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады". 5 верасня суддзя Уладзімір Арэшка прызнаў Рыгора вінаватым і прысудзіў яму 10 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 9 снежня МУС дадала палітвязня ў "спіс экстрэмістаў".

💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 22, 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Рыгор Андрэевіч Кастусёў
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
📍Палітвязень Аляксей Павядайла выйшаў на волю са шклоўскай калоніі

Аляксей Павядайла — трэнер-выкладчык па плаванні ў спартыўнай школе ў Баранавічах. Аляксея абвінавацілі па ч. 1 арт. 295-3 КК — "Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў". 

Паводле абвінавачвання, ён вырабіў, захоўваў і перавозіў у аўтамабілі "Аўдзі А6" гаручае рэчыва, з якой яго затрымалі 11 жніўня ў Баранавічах. Машыну тады спыніў патруль ДАІ, іх увагу прыцягнула балаклава ў багажніку. Аляксея затрымалі і на наступны дзень знайшлі гаручую сумесь. Сумесь была адпраўлена на экспертызу, і, згодна з яе вынікамі, склад сумесі быў блізкім да складу "кактэйлю Молатава". Паводле яго слоў, ён захоўваў і выкарыстоўваў яе для асабістых бытавых патрэбаў. 4 лютага 2021 года суд Баранавіцкага раёна пакараў яго 2 гадамі пазбаўлення волі.

Палітвязень цалкам адбыў тэрмін і 12 снежня выйшаў на волю са шклоўскай ПК № 17.
📍Яшчэ трох фігурантаў "справы змоўшчыкаў" этапавалі ў папраўчыя калоніі

Стала вядома, што днямі Аляксандара Фядуту перавялі ў магілёўскую калонію № 15, Дзяніса Краўчука — у шклоўскую калонію № 17, а Вольгу Галубовіч — у гомельскую жаночую калонію № 4.

Усіх палітвязняў затрымалі ў красавіку 2021 когда і з таго часу яны знаходзяцца пад вартай. Аляксандра Фядуту і Юрыя Зянковіча затрымалі 12 красавіка ў Маскве. Рыгора Кастусёва і Вольгу Галубовіч затрымалі ў Беларусі. Дзяніса Краўчука затрымалі толькі праз два тыдні — 26 красавіка. Пасля гэтага КДБ і ФСБ заявілі, што нібыта прадухілілі замах на Лукашэнку і ягоных сыноў, а таксама аб "раскрыцці дзяржаўнага перавароту". 5 верасня ім прызначылі ад 2,5 да 11 гадоў калоніі.

💌Падтрымайце палітвязняў:
ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Вольга Пятроўна Галубовіч 
ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Дзяніс Пятровіч Краўчук
ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Аляксандр Іосіфавіч Фядута
📮Напісаць анлайн
📍Палітзняволеная Вікторыя Міронцава выйшла на волю

Вікторыя Міронцава вучылася ў гімназіі-каледжы мастацтваў імя Ахрэмчыка. За кратамі яе ўтрыліваюць ужо больш за два гады. Яе разам з сястрой Анастасіяй затрымалі яшчэ ў кастрычніку 2020 года ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Пазней іх абвінавацілі яшчэ ў гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў МУС, а Вікторыю таксама абвінавацілі ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных справаў.

У Мінску 1 красавіка 2021 Анастасію асудзілі да 2 гадоў калоніі, а Вікторыю — да 2,5 гадоў. У чэрвені Анастасія выйшла на волю.

Вікторыя таксама цалкам адбыла тэрмін і сёння выйшла на волю з папраўчай калоніі № 4 у Гомелі.
🕊 Валянцін Стэфановіч з-за кратаў: «Прысуд «Вясне» вясной гэта сімвалічна»

Палітзняволены намеснік старшыні «Вясны» Валянцін Стэфановіч даслаў ліст з СІЗА-1, дзе ўтрымліваецца ўжо больш за 17 месяцаў. У ім праваабаронца распавёў, што ведае пра пратэсты ў Іране з газет:

«Ведаю, што ад верасня там не сціхаюць антыўрадавыя дэманстрацыі з патрабаваннямі ліквідацыі паліцыі нораваў і забаронаў выхаду ў публічныя месцы без хіджабаў. Не так даўна паліцыю нораваў распусцілі, урад быў вымушаны пайсці на пэўныя саступкі. Грамадства там відавочна стамілася ад улады рэлігійных фанатыкаў, стражаў ісламскай рэвалюцыі і Аяжалы. Іран да 1979 года быў абсалютна свецкай дзяржавай: на вуліцах Тэгерана можна было выпіць віна ў кавярні, а дзяўчына насілі міні-спадніцы, а не хіджабы. У 1979 годзе адбылася ісламская рэвалюцыя, якая звергла празаходні рэжым і ўсталявала ў краіне ісламісцкую, заснаваную на законах Шарыята, дыктатуру. Іран — лідар у свеце па колькасці смяротных прысуд».

Таксама Валянцін Стэфановіч падзяліўся інфармацыяй пра рух крымінальнай справы супраць яго, Алеся Бяляцкага і Уладзіміра Лабковіча:

«У мяне ўсё больш-менш добра. Настрой нармальны, чакаю дату суда. 29-га [лістапада - заўв.] справа была перададзеная ў Менгарсуд для вызначэння падсуднасці, г. зн. суд будзе ў адным з раённых судоў Менска. Па тэрмінах, думаю, што суд пачнецца ў другой палове студзеня — пачатку лютага. Судзіць будуць доўга, да вясны. Прысуд «Вясне» вясной — гэта сімвалічна )): З улікам апеляцыйнай скаргі ў мяне будзе тры гады ўжо адбытага пазбаўлення волі. Тут зараз акцыя — адсядзі ў СІЗА два гады і атрымай адзін год у падарунак. Гэта я прыдумаў.
Так, што ў лагер я паеду ўжо летам — можа ў жніўні ці нават верасні. Выдадуць мне там робу і буду я паўнавартасным зэкам».

💌Падтрымайце Валянціна лістамі, тэлеграмамі і грашовымі пераводамі:
СІЗА-1, Валадарскага, 2, Мінск, 220030
Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
📮
Напісаць анлайн

Больш навінаў пра вясноўцаў – на сайце freeviasna.org
💳 Падтрымаць «Вясну» на Patreon
📍Пчаляр-паэт Мікола Папека — на волі

Палітзняволенаму пчаляру-паэту Мікалаю Папеку з Пружанаў, асуджанаму да двух гадоў «хіміі» па «справе карагодаў», у пачатку красавіка ўзмацнілі пакаранне і перавялі з хіміі ў калонію на 8,5 месяцаў.

Сёння Мікола выйшаў на волю з магілёўскай калоніі № 15, цалкам адбыўшы тэрмін.

Нагадаем, З 13 верасня 2021 года Папека адбываў тэрмін у мазырскай ПУАТ № 21. Вядома, што адміністрацыя ўстановы ціснула на Міколу і ладзілі супраць мужчыны розныя правакацыі.

У Міжнародны дзень пісьменніка ў зняволенні названыя 7 лаўрэатаў прэміі імя Аляхновіча
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Аляксей Кудзін
🔺Яўген Прапольскі
🔺Раман Карпук
🔺Сяргей Боршч
🔺Ілля Патрушаў
🔺Вячаслаў Рагашчук
🔺Андрэй Трусаў
🔺Сяргей Фісюк
🔺Эдуард Жданко
🔺Вольга Клімкова
🔺Эдуард Кудынюк
🔺Аляксандр Французаў 
🔺Аляксандр Галкоўскі 
🔺Анатоль Латушка
🔺Яўген Паўлоўскі
🔺Данііл Раманаў
🔺Ігар Казлоў
🔺Дзмітрый Канеўскі
🔺Максім Лацунцэвіч
🔺Сяргей Дубік
🔺Арцём Пархамовіч

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
📍На волю выйшаў кобрынец Віталь Жук

Палітзняволенага кобрынца Віталя Жука асудзілі на 1,5 года калоніі за каментар пра Лукашэнку па арт. 368 КК. У бабруйскай калоніі палітязня некалькі разоў змяшчалі ў штрафны ізалятар, а потым адправілі ў ПКТ на пяць месяцаў — да заканчэння тэрміну.

Сёння палітвязень выйшаў на волю з папраўчай калоніі № 2.
😔Палітзняволеную Алену Гнаук змясцілі ў ПКТ

Палітзняволеную актывістку з Пружанаў Алену Гнаук 15 жніўня перавялі ў папраўчую калонію № 4. Стала вядома, што адміністрацыя калоніі нядаўна змясціла жанчыну ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) да 24 лютага. Акрамя гэтага, яе пазбавілі амаль усіх перадач, званкоў, спатканняў і скарацілі атаварку з 3 базавых велічыняў да 1 (32 рублі).

Нагадаем, 17 чэрвеня палітзняволеную асудзілі на тры з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 3200 рублёў. Алену прызналі вінаватай па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса. Перад этапам у калонію палітзняволеную больш за паўтара месяца ўтрымлівалі ў штрафным ізалятары баранавіцкага СІЗА.

💌Падтрымайце Алену лістамі салідарнасці і не забывайце класці пустыя канверты, маркі, налепкі, асадкі і паперу разам з лістом: ПК-4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, 8 атрад, Алене Пятроўне Гнаук
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
❗️Палітзняволенага блогера Сяргея Коршуна ўжо 38 дзён утрымліваюць у ШІЗА

Сяргей Коршун — блогер тэлеграм-канала “Армія з народам”, былы супрацоўнік міліцыі. Яго затрымалі ў ліпені 2020 у межах справы па арт. 342 КК. Потым артыкул Коршуну перакваліфікавалі на 293 КК (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці).

Мінскі абласны суд 7 траўня 2021 прысудзіў Сяргею чатыры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Па інфармацыі праваабаронцаў, Сяргея ўжо 38 дзён бесперапынна ўтрымліваюць у штрафным ізалятары за "парушэнне правілаў унутраннага распарадку".

💌Падтрымайце Сяргея лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Сяргею Уладзіміравічу Коршуну
📮Напісаць анлайн
📍Блогера Дзмітрыя Цімафеева перавялі ў магілёўскую калонію

У судзе Чыгуначнага раёна Віцебска 18 лістапада разглядзелі справу аб змене пакарання палітзняволенаму баранавіцкаму блогеру Дзмітрыю Цімафееву на больш жорсткае. Суд пастанавіў перавесці палітвязня з ПУАТ у папраўчую калонію тэрмінам на тры месяцы і 15 дзён.

З чэрвеня палітвязня ўтрымлівалі больш за 70 сутак у штрафным ізалятары па надуманых прычынах, а на судзе ён заявіў пра невыносныя ўмовы ўтрымання ва ўстанове. За час зняволення ў Дзмітрыя вельмі сапсавалася здароўе: пачаліся сур'ёзныя праблемы з зубамі, выявілі хранічны дыябет і грыжу.

Нядаўна палітвязня перавялі ў папраўчую калонію № 15.

💌Адрас для падтрымкі: ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба,, Дзмітрый Іванавіч Цімафееў
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

"Вясна" распавядае пра пераслед Дзмітрыя Цімафеева і ўмовы ўтрымання ў ПУАТ-9.
🗓 Агляд навінаў пра палітвязняў за тыдзень

🔹 Палітвязнямі на гэтым тыдні былі прызнаныя 11 чалавек. На дадзены момант у спісе палітзняволеных налічваецца 1438 чалавек.

Цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю: Вольга Класкоўская, Вікторыя Міронцава, Мікалай Папека, Віталь Жук, Елісей Кузняцоў, Віталь Прохараў, Сяргей Пятрухін і Аляксандар Кабанаў .

🔹 На гэтым тыдні стала вядома пра прысуды па палітычна матываваных справах:
Аляксандру і Таццяне Бірулям — па 6 гадоў калоніі;
Алегу Гаўрылаву — 10 гадоў калоніі;
Сяргею Пасюку — 5,5 гады калоніі;
Мікіту Саідаву — 2,5 гады "хатняй хіміі".

🔹Палітвязня Генадзя Смірнова змясцілі ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу) як злоснага парушальніка ўстаноўленага парадку. Перад гэтым яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА. Паводле крыніцаў праваабаронцаў «Генадзь моцна схуднеў, высах, адны жылы тырчаць».

🔹Актывіста анархічнага руху Сяргея Раманава адміністрацыя ваўкавыскай калоніі нядаўна змяшчала на тыдзень у ШІЗА.

🔹Супраць палітвязняў Уладзіміра Гундара і Паўла Рэзановіча ўзбуджаны новыя крымінальныя справы. Вядома, што Гундара абвінавачваюць у абразе пракурора паводле арт. 369 КК.

🔹Палітзняволеную актывістку з Пружанаў Алену Гнаук змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) да 24 лютага.

🔹Палітзняволенага блогера Сяргея Коршуна ўжо 38 дзён утрымліваюць у ШІЗА.

🔹Ужо 17 месяцаў у зняволенні ўтрымліваюць вясноўцаў Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча. Як падтрымаць зняволеных праваабаронцаў «Вясны».

🔹Палітзняволены Эдуард Бабарыка па-ранейшаму застаецца ў СІЗА — гэта рэкорд знаходжання ў зняволенні без суда. Скаргу на незаконнасць падаўжэння тэрміну ўтрымання пад вартай Эдуарду па выніках паседжання не задаволілі.

🌿 Тэксты «Вясны» пра палітвязняў:

Як даслаць пасылку палітзняволеным з-за мяжы?

Як у розных краінах адзначалі ўручэнне Алесю Бяляцкаму Нобелеўскай прэміі міру
😔Палітзняволенага "хіміка" Юрыя Палюховіча будуць судзіць па новай крымінальнай справе

Юрыя Палюховіча ўжо двойчы судзілі за "абразу прадстаўнікоў улады" па арт. 369 КК. Спачатку яго асудзілі да 3 гадоў "хатняй хіміі" за "абразу міліцыянта", а праз некалькі тыдняў быў разгледжаны другі эпізод па абразе ўжо трох супрацоўнікаў міліцыі. Шляхам сукупнасці злачынстваў і паглынання пакарання Юрыю прызначылі 3 гады "хіміі". З 26 сакавіка Юрый адбываў тэрмін ў ПУАТ № 21.

Вядома, што супраць яго ўзбудзілі ўжо трэцюю крымінальную справу паводле арт. 364 КК (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 391 КК (абраза суддзі). Тыдзень таму палітвязня перавялі ў СІЗА-1. Суд над ім адбудзецца 22 снежня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Справу будзе разглядаць суддзя Вікторыя Шабуня.

💌Падтрымайце яго пасылкамі, грашовымі пераводамі і тэлеграмамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Юрый Міхайлавіч Палюховіч
💻 Напісаць анлайн
Падтрымайце палітвязня Дзяніса Граханава тэлеграмамі і лістамі

Стала вядома, што палітзняволенага Дзяніса Граханава перавялі ў віцебскую калонію № 3.

Нагадаем, 15 лютага Дзяніса затрымаў КДБ наўпрост у папраўчай установе № 45 пад Камянцом, дзе ён адбываў тэрмін за надпіс "Не забудзем" каля "Пушкінскай" у Мінску. Пазней палітвязню прад'явілі абвінавачванне паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса (Абраза Лукашэнкі). 

Пяць месяцаў да суда яго ўтрымлівалі ў гомельскім СІЗА. Па хадайніцтву пракурора суд амаль адразу зрабілі закрытым. Суддзя Вольга Церахава 5 ліпеня канчаткова прызначыла Граханаву па сукупнасці прысудаў з улікам раней неадбытага пакарання — адзін год і сем месяцаў зняволення. 

💌Падтрымайце Дзяніса тэлеграмамі і лістамі салідарнасці: ПК № 3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, 2 атрад, Дзянісу Леанідавічу Граханаву
📮Напісаць анлайн
🎉Павіншуйце палітвязня Яўгена Прапольскага з Днём народзінаў

Яўгена асудзілі да 8 гадоў калоніі па справе «ўдзельнікаў чата». На судзе ен распавёў пра катаванні: «Мяне прымушалі пісаць чыстасардэчнае прызнанне на імя начальніка УСК. Мне пагражалі, катавалі — білі маім электрашокерам. Добраахвотна я не пісаў заяву. Потым у мяне праблемы са здароўем былі: было дрэнна, кружылася галава, была адбітая нага».

Напачатку жніўня з палітвязнем цалкам знікла сувязь — лістоў ад яго не было, спатканняў з ім не давалі, у самой калоніі сваякам нічога не казалі. У адным з тэлеграм-чатаў, звязаных з бабруйскай ПК № 2, з'явілася інфармацыя, што Яўген нібыта спрабаваў збегчы з калоніі — аднак родныя не верылі ў гэта. У жніўні стала вядома, што яго бесперапынна ўтрымлівалі ў ШІЗА два месяцы запар.

Заўтра, 20 снежня, палітвязень адзначыць 28-годдзе ў зняволенні.

💌Павіншуйце палітвязня: ПК № 2. 213800, Бабруйск, Сікорскага, 1, Яўген Уладзіміравіч Прапольскі
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⚖️Уласніка "Кальяннай №1" Івана Мураўёва пачнуць судзіць на гэтым тыдні

Яго затрымалі 1 верасня гэтага года. Супрацоўнікі Следчага камітэта прыйшлі наўпрост у "Кальянную №1", кіраўніком якой Мураўёў з’яўляецца. Да гэтага Івана ўжо затрымлівалі — 11 жніўня 2020 года выцягнулі з машыны, калі ён разам з сябрам ехаў здымаць матэрыялы для тэлеканала «Звезда».

Цяпер яму інкрымінуюць ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — удзел у экстрэмісцкім фармаванні. Івану пагражае да 6 гадоў калоніі.

Судзіць яго пачнуць 22 снежня ў Мінгарсудзе. Справу будзе разглядаць суддзя Алена Шылько.

💌Падтрымайце палітвязня пасылкамі, грашовымі пераводамі, тэлеграмамі і лістамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Іван Барысавіч Мураўёў
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🔺Як падтрымліваць палітзняволеных
📍Прысуд журналісту Дзянісу Івашыну пакінулі без зменаў

Вярхоўны Суд 20 снежня разглядзеў апеляцыйную скаргу палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына. Прысуд пакінулі без зменаў, а скаргу без задавальнення. Хутка яго перавядуць у калонію.

Нагдаем, 15 жніўня ў Гродзенскім абласным судзе ў закрытым рэжыме распачаўся разгляд справы журналіста. Праз месяц суд прызнаў Івашына вінаватым паводле арт. 365 (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве) і асудзіў яго да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

💌Падтрымайце палітвязня: Турма №1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Дзянісу Яўгенавічу Івашыну
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Ягор Лебядок з-за кратаў: "Усё будзе добра, інакш быць і не можа"

Вайсковага аналітыка Ягора Лебядка затрымалі 13 ліпеня 2022 года. Спачатку яго арыштавалі на 15 сутак па адміністрацыйнай справе, а потым перазатрымалі ў межах крымінальнай справы. Цяпер палітвязня адбвінавачваюць па ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) за інтэрв'ю «Еўрарадыё». У Мінскім абласным судзе 14 снежня пачалі разглядаць ягоную справу. Судовы працэс вядзе суддзя Алена Міснік.

Нядаўна ён даслаў ліст на волю:

"Огромное спасибо за фломастеры и тетрадь, а также за мой любимый имбирь! Ну и конечно же большое спасибо за такие прекрасные открытки! И в целом спасибо за поддержку!

Усё будзе добра, інакш быць і не можа!"


💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Ягор Віктаравіч Лебядок
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🔺Як падтрымліваць палітзняволеных?
🎉Павіншуйце палітвязня Вячаслава Рагашчука з Днём народзінаў

Вячаслаў Рагашчук — таксіст, фігурант «пінскай справы», узбуджанай пасля падзеяў у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску. Пасля затрымання Вячаслаў падвергся жорсткаму збіццю на працягу трох дзён. Са словаў яго сукамернікаў, у камеры ў Пінскім ІЧУ ў Вячаслава была вісячая гематома за вухам, тры рассечаныя на галаве, па ўсіх пазванках былі чорныя круглыя сінякі.

Доўгі час ён скардзіўся на шум і звон у галаве, пры гэтым медыцынская дапамога яму не аказвалася. Акрамя гэтага, раней у лісце пісаў, што ў ізалятары яму дыягнаставалі "кровазліццё, страсенне мозгу або траўму галавы" або "мікраінсульт". Суд прысудзіў Рагашчуку 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Свой тэрмін ён адбывае ў папраўчай калоніі № 22.

📍22 снежня Вячаслаў адзначыць сваё 37-годдзе.

💌Павіншуйце Вячаслава, тэлеграмамі паштоўкамі і лістамі: ПК №22, 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Рагашчуку Вячаславу Мікалаевічу
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🕊"Пачуваюся спакойнай і ўпэўненай, дзякуючы падтрымцы людзей", — Наталля Дуліна з-за кратаў

Былую выкладчыцу МДЛУ затрымалі 3 кастрычніка ў межах крымінальнай справы за ўдзел у пратэстах (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Публікуем вытрымкі з ліста Наталлі:

"Мне очень приятно, что обо мне заботятся, это придает мне сил, убеждает в моей правоте и наполняет меня решимостью. И это помогает мне принять правильное решение и ничего не бояться. Ни о чем не жалею и знаю, что правота на моей стороне.

У меня здесь много свободного времени, сами понимаете. И я много думаю, обдумываю все, что нужно сделать и сказать. Чувствую себя спокойной и уверенной, благодаря поддержке людей, которые желают мне добра и разделяют мои ценности
.

...Хожу на прогулку каждый день, дышу свежим воздухом. Очень приятно ходить по свежему белому снежку".

💌Падтрымайце Наталлю грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Наталля Алегаўна Дуліна
💻 Напісаць анлайн