✊Павіншуйце Дар'ю Лосік з Днём народзінаў
Дар‘ю Лосік, жонку палітвязня Ігара Лосіка, затрымалі 18 кастрычніка. З таго часу яе ўтрымліваюць у брэсцкім СІЗА-7. Дачка Ігара і Дар'і цяпер знаходзіцца ў бабулі з дзядулем.
Паводле інфармацыі ад сілавікоў, Дар'я затрымана за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 КК) — нібыта за размову з тэлеканалам «Белсат» вясной 2022 году.
Сёння Дар'я адзначае 31-годдзе за кратамі. Адміністрацыя брэсцкага СІЗА залічвае вагу пасылак для Дар’і ў агульную вагу перадач. Таму, калі ласка, не дасылайце ёй пасылкі без узгаднення са сваякамі.
Але можна павіншаваць яе грашовымі пераводамі, паштоўкамі, лістамі і тэлеграмамі.
💌Адрас для віншаванняў Дар'і: СІЗА-7, 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Дар'і Аляксандраўне Лосік
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

💔"Я ні пра што не шкадую і сумленне маё чыстае", — Наталля Дуліна з-за кратаў
Наталлю затрымалі 3 кастрычніка і змясцілі на Валадарку. Днямі яна даслала шчымлівы ліст:
"Я убеждена в том, что людям, оказавшимся в моей ситуации, значительно легче, чем их близким и друзьям. Поэтому чувствую себя немного виноватой из-за того, что за меня переживают любящие меня люди, люди с большим добрым сердцем.
Мне очень повезло, я чувствую себя прекрасно, хожу на прогулку, занимаюсь физкультурой, стараюсь поддерживать физическую форму! И настроение у меня очень хорошее, я ни о чём не жалею и совесть моя чиста. Это помогает мне оставаться оптимисткой и чувствовать себя сильной и спокойной.
А ещё мне очень помогает поддержка и любовь всех вас, это для меня главное лекарство, которое снимает любую боль, придаёт мне силы и делает меня неуязвимой".
💌Падтрымайце Наталлю грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Наталля Алегаўна Дуліна
💻 Напісаць анлайн

😡Палітзняволенай Галіне Дзербыш не перадаюць бандэролі і лісты
Стала вядома, што бандэролі, якія дасылаюць неабыякавыя беларусы да Галіны Іванаўны, вяртаюцца назад. Акрамя гэтага, ёй не перадаюць лісты. Таксама паведамляецца, што бандэролі не даходзяць ні да Ірыны Гарачкінай, ні да Любові Рэзановіч.
Нагадаем, пенсіянерка Галіна Дзербыш — фігурантка «справы Аўтуховіча», якую нядаўна асудзілі да 20 гадоў калоніі і 700 базавых велічыняў штрафу. Галіну абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Жанчына цалкам не прызнала сваю віну. Дзербыш мае інваліднасць другой групы, у яе анкалагічнае захворванне і праблемы з сэрцам.
💌Падтрымайце палітзняволеных тэлеграмамі і лістамі салідарнасці: Турма №1, 230023, Гродна, Кірава, 1, (Галіна Іванаўна Дзербыш, Ірына Паўлаўна Гарачкіна, Любоў Аляксандраўна Рэзановіч)
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

‼️"Справу TUT.BY" перадалі ў суд. Хутка можа адбыцца працэс
Справа супраць найбуйнейшага беларускага незалежнага парталу TUT.BY перададзена ў Мінскі гарадской суд, паведамляе прапагандыстка Гладкая. Цяпер пад вартай утрымліваюцца галоўная рэдактарка Марына Золатава і былая генеральная дырэктарка Людміла Чэкіна. Астатнім змянілі меру стрымання.
Іх абвінавачвабць паводле арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы) і арт. 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) і арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры).
Нагадаем, жанчыны былі затрыманыя 18 траўня 2021 года і з таго часу знаходзяцца на "Валадарцы". Дата суда пакуль не прызначана. Нядаўна Марыну і Людмілу дадалі ў "тэрарыстычны спіс".
💌Падтрымайце палітзняволеных: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, (Марына Васільеўна Золатава, Людміла Юр'еўна Чэкіна)

❗️Справу Дар'і Лосік перадалі ў пракуратуру
Пра гэта паведамляюць праўладныя тг-каналы: "У якасці падарунка на дзень народзінаў, яе справа была перададзена пракурору для накіравання ў суд".
У чым дакладна яе абвінавачваюць, пакуль невядома. Паводле сілавікоў, Дар'ю затрымалі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 КК) — нібыта за размову з тэлеканалам «Белсат» вясной 2022 году.
Нагадаем, Дар‘ю Лосік, жонку палітвязня Ігара Лосіка, затрымалі 18 кастрычніка. Дачка Ігара і Дар'і цяпер знаходзіцца ў бабулі з дзядулем.
Учора Дар'я адзначыла 31-годдзе за кратамі. Вядома, што адміністрацыя брэсцкага СІЗА залічвае вагу пасылак для Дар’і ў агульную вагу перадач. Таму, калі ласка, не дасылайце ёй пасылкі без узгаднення са сваякамі. Але можна падтрымаць яе грашовымі пераводамі, паштоўкамі, лістамі і тэлеграмамі.
💌Адрас для віншаванняў Дар'і: СІЗА-7, 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Дар'і Аляксандраўне Лосік
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Пра гэта паведамляюць праўладныя тг-каналы: "У якасці падарунка на дзень народзінаў, яе справа была перададзена пракурору для накіравання ў суд".
У чым дакладна яе абвінавачваюць, пакуль невядома. Паводле сілавікоў, Дар'ю затрымалі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 КК) — нібыта за размову з тэлеканалам «Белсат» вясной 2022 году.
Нагадаем, Дар‘ю Лосік, жонку палітвязня Ігара Лосіка, затрымалі 18 кастрычніка. Дачка Ігара і Дар'і цяпер знаходзіцца ў бабулі з дзядулем.
Учора Дар'я адзначыла 31-годдзе за кратамі. Вядома, што адміністрацыя брэсцкага СІЗА залічвае вагу пасылак для Дар’і ў агульную вагу перадач. Таму, калі ласка, не дасылайце ёй пасылкі без узгаднення са сваякамі. Але можна падтрымаць яе грашовымі пераводамі, паштоўкамі, лістамі і тэлеграмамі.
💌Адрас для віншаванняў Дар'і: СІЗА-7, 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Дар'і Аляксандраўне Лосік
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
📍На волю выйшла палітзняволеная Ірына Паляніна
Ірына — жыхарка Паставаў, якую асудзілі да двух гадоў калоніі паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 295 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі). Яе абвінавацілі ў тым, што у снежні 2020 года жанчына размясціла абразлівы каментар у сацыяльнай сетцы пад фотаздымкам начальніка Пастаўскага РАУС, а таксама захоўвала дома патроны ад малакалібернай вінтоўкі. Па словах Ірыны, патроны засталіся ад бацькі.
Тэрмін Ірына адбывала ў жаночай калоніі № 24 і, як паведамляюць @dissidentBY, у лістападзе выйшла на волю.

💔Былая палітзняволеная распавяла пра журналістку Кацярыну Андрэеву
«Каці з самага пачатку вельмі цяжка прыйшлося. Яе размеркавалі ў прэс-атрад, праз які прайшлі многія палітзняволеныя дзяўчыны. Цяпер там Соф'я Сапега і яе вельмі жорстка прэсуюць ужо працяглы час. Яе і Паліну Шарэнда-Панасюк выклікалі на «гутарку» да начальніка калоніі.
Каця вельмі чулая. І на яе аказваецца маральны ціск з боку маргінальных асоб. Каці забаранялі нават падыходзіць да палітычных. А калі ўдавалася ёй перакінуцца з намі словамі, было відаць, што яна стараецца з усіх сіл усё гэта выносіць. Каця цяпер вярнулася ў калонію з дадатковым тэрмінам. Яе перавялі ў лепшы атрад, але на фабрыцы ёй забаранілі нават глядзець на палітычных. Каця моцна напакутавалася, але вельмі годна праходзіць гэты шлях, як бы цяжка ёй не было».
💌Падтрымаць Кацярыну тэлеграмай, паштоўкай і лістом: ПК № 4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Кацярына Андрэеўна Бахвалава
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Крыніца: Палітвязынка

📍Палітзняволеную Таццяну Карповіч перавялі ў магілёўскую турму да суда
Таццяна Карповіч — жыхарка Віцебска, якую затрымалі 17 лістапада 2021 года.
Яе абвінавачваюць паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу (Распальванне сацыяльнай варожасці) за перадачу дадзеных сілавікоў, настаўнікаў, суддзяў у тэлеграм-канал "Чорная кніга Беларусі".
Нядаўна Таццяну перавялі ў магілёўскую турму № 4. Хутка над ёй можа адбыцца суд.
Вы можаце падтрымаць яе пасылкамі з рознымі прыемнымі дробязямі і смачняшкамі, а таксама грашовымі пераводамі, тэлеграмамі, паштоўкамі і лістамі салідарнасці.
💌Адрас для падтрымкі: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Таццяна Мікалаеўна Карповіч

📍Палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна этапавалі ў гродзенскую турму
Па інфармацыі праваабаронцаў, Алесь Пушкін з 22 лістапада перавялі ў гродзенскую турму № 1 на строгі рэжым. Нагадаем, суддзя Івацэвіцкага раёна Аляксандр Кірыловіч 11 лістапада пастанавіў перавесці на турэмны рэжым тэрмінам на паўтара года.
Алеся затрымалі 30 сакавіка 2021 года. Яго абвінавацілі паводле арт. 370 КК і ч. 3 арт. 130 КК. 25 сакавіка Алесь Пушкін парэзаў сабе жывот на знак пратэсту. За гэта яго на 13 сутак змясцілі ў карцар. 30 сакавіка 2022 Пушкіна асудзілі да 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Адміністрацыя калоніі № 22 у жніўні пакарала Пушкіна пяццю месяцамі ў ПКТ.
💌Падтрымайце мастака лістамі салідарнасці: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Аляксандру Мікалаевічу Пушкіну
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

❗️Палітвязня Максіма Знака змясцілі ў ПКТ
Пра гэта паведамляе @defendersbelarus. У памяшканні камернага тыпу вязні маюць права атаварвацца у месяц толькі на 32 рублі, атрымваць адну бандэроль на паўгода і выходзіць на шпацыр на 30 хвілін. Таксама вядома, што перад гэтым адміністрацыя віцебскай калоніі тройчы змяшчала Максіма ў штрафны ізалятар.
Нагадаем, палітзняволеных Максіма Знака і Марыю Калеснікаву абвінавачвалі ў спробе захопу ўлады, публічных закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання. 6 верасня суддзя Сяргей Епіхаў асудзіў Знака да 10 гадоў калоніі.
💌 Заклікаем вас падтрымаць Максіма лістамі салідарнасці, тэлеграмамі і паштоўкамі: ПК № 3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Максіму Аляксандравічу Знаку
💻Напісаць анлайн

📍Палітвязня Аляксандра Плескацэвіча перавялі з "хіміі" ў бабруйскую калонію
Палітзняволенага Аляксандра Плескацэвіча 16 чэрвеня пасля 20 сутак у ШІЗА міліцыянты прывезлі ў папраўчую ўстанову, каб той забраў свае рэчы. Пасля гэтага яго перавялі ў магілёўскую турму. Паведамлялася, што ва ўстанову яго прывезлі са шматлікімі слядамі збіцця.
Цяпер стала вядома, што палітвязню змянілі пакаранне на больш жорсткае — яго перавялі з ПУАТ у папраўчую калонію № 2.
Нагадаем, Аляксандра асудзілі паводле ч.1 і ч.2 арт. 339 КК ("Хуліганства") за тое, што пакінуў надпісы і расфарбоўваў белай і чырвонай фарбамі хаты, слупы і будынкі ў сваёй вёсцы. Адзін з надпісаў — «Света, я вас кахаю». У лістападзе ў судзе Ляхавіцкага раёна адбыўся суд па справе аб "спагнанні запазычанасці па аплаце за жыллёва-камунальныя паслугі і (ці) плаце за карыстанне жылым памяшканнем" у ПУАТ № 43. Вынік пакуль невядомы.
💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Аляксандр Іосіфавіч Плескацэвіч

🗓 Агляд навінаў пра палітвязняў за тыдзень
🔹 Палітвязнямі на гэтым тыдні былі прызнаныя 22 чалавекі. На дадзены момант у спісе палітзняволеных налічваецца 1449 чалавек.
Цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю: Сяргей Пярфільеў, Арцём Кандрацьеў, Ірына Паляніна, Ксенія Сырамалот, Ягор Канецкі, Ілля Трахтэнберг, Кася Будзько, Яна Арабейка, Вікторыя Гранкоўская, Настасся Булыбенка, Марыя Каленік, Алана Гебрэмарыям, Вольга Філатчанкава.
🔹 На гэтым тыдні стала вядома пра прысуды па палітычна матываваных справах:
Аляксею Горбачу — 2 гады і 6 месяцаў калоніі;
Сяргею Савічу — 3 гады калоніі;
Сяргею Сляжову — 3 гады калоніі;
Алегу Ермакову — 6 гадоў калоніі;
Сяргею Есьмановічу — 2 гады калоніі;
Дзмітрыю Ляўковічу — 3 гады «хатняй хіміі»;
Віктару Дзіброву — 2,5 гады калоніі;
Мікіту Старажэнку — 7 гадоў калоніі.
🔹Палітвязню Іллі Піражкову ўзмацнілі рэжым — яго будуць пераводзіць з "хіміі" ў калонію.
🔹Палітзняволенай Галіне Дзербыш не перадаюць бандэролі і лісты. Таксама паведамляецца, што бандэролі не даходзяць ні да Ірыны Гарачкінай, ні да Любові Рэзановіч.
🔹"Справу TUT.BY" перадалі ў суд. Цяпер пад вартай утрымліваюцца галоўная рэдактарка Марына Золатава і былая генеральная дырэктарка Людміла Чэкіна. Астатнім змянілі меру стрымання.
🔹Справу Дар'і Лосік перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд. У чым дакладна яе абвінавачваюць, пакуль невядома.
🔹Палітвязня Максіма Знака змясцілі ў ПКТ. Перад гэтым адміністрацыя віцебскай калоніі тройчы змяшчала Максіма ў штрафны ізалятар.
🔹Палітвязня Аляксандра Плескацэвіча перавялі з "хіміі" ў бабруйскую калонію.
🔹Палітзняволенаму Анатолю Латушку «настойліва раяць» не пісаць лісты на беларускай мове, бо цэнзар у віцебскім СІЗА «не вывучала мову і зусім яе не разумее».
🔹Палітзняволеную Алену Лазарчык трымаюць у карцары. Яна будзе знаходзіцца там да 4 снежня
🔹Прысуд экс-палітвязню Іллі Міронаву, які адсядзеў больш за год за кратамі, збіраецца абскардзіць пракурорка.
🌿 Тэксты «Вясны» пра палітвязняў:
Жонка Алеся Бяляцкага пра рэакцыю мужа на Нобелеўскую прэмію міру: «Ён моцна ўражаны гэтай навіной»
Дайджэст вызваленых: 19 палітвязняў у лістападзе цалкам адбылі тэрміны, амаль усе — больш за 2 гады

🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!
🔺Дзмітрый Буневіч
🔺Уладзімір Ганчароў
🔺Сцепанькоў Леанідавіч
🔺Андрэй Дзенісенка
🔺Вадзім Здановіч
🔺Юрый Касцюк
🔺Аляксандр Каценка
🔺Святлана Шарамецьева
🔺Ягор Міхайлаў
🔺Аляксандр Жалязоўскі
🔺Павел Клапаток
🔺Вадзім Сямёнаў
🔺Уладзімір Каракін
🔺Іван Курыленка
🔺Аляксандр Пашкевіч
🔺Дзмітрый Каракін
🔺Галіна Кавалёва
🔺Ігар Леднік
🔺Максім Плятнёў
🔺Андрэй Уткін
💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.
📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.

📍Суд над кіраўнікамі Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў пачнецца 20 снежня
У МІнскім гарадскім судзе 20 снежня пачнуць судзіць старшыню Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука, намесніка старшыні Сяргея Антусевіча і бухгалтарку Ірыну Бут-Гусаім.
У залежнасці ад ролі кожнага, іх вінавацяць па двух крымінальных артыкулах: ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы). Справу будзе разглядаць суддзя Валянціна Зянькевіч.
Нагадаем, палітзняволеных затрымалі 19 красавіка і змясцілі пад варту ў СІЗА на Валадарскага.
💌Падтрымайце палітвязняў: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Аляксандр Ільіч Ярашук, Сяргей Яўгеньевіч Антусевіч, Ірына Аляксандраўна Бут-Гусаім)

❤️"Дзякуй вялікі за цяпло, якім вы падзяліліся", — Уладзімір Лавор на волю
У сярэдзіне верасня сілавікі затрымалі пяць мінчукоў за тое, што яны вывесілі вялікія сцягі Беларусі і Украіны на фасадзе дома ў Мінску. Гэта Дзяніс Варозаў, Вячаслаў Панцюшэнка, Вольга Церах, Уладзімір Лавор і Кацярына Зарэцкая. Супраць іх узбудзілі крымінальную справу за "злоснае хуліганства, здзейсненае групай асобаў" паводле ч. 2 арт. 339 КК. Праз два тыдні МУС прызнала "экстрэмісцкім фармаваннем" канал у дадатку Zello, праз які яны камунікавалі.
Нядаўна Лавор даслаў ліст з падзякамі ў адказ на пасылку:
"Мне было очень приятно, мои сокамерники посмотрели открытку, всем понравилась, радовались как дети. Угостил их вкусняшками из передачи...
...Все с нетерпением ждут весточки от родных и близких и очень счастливы, когда получают. Вот и я получил, спасибо большое за тепло, которым вы поделились со мной".
💌Падтрымайце палітвязняў: Следчая турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А

⁉️Як рабіць грашовыя пераводы вязням
Ужо больш за год у Беларусі колькасць палітычных зняволеных павялічваецца амаль штодзённа. Улады блакуюць вязням ліставанне, пазбаўляюць перадач і спатканняў. Адзінае, что застаецца — грашовыя пераводы.
Адпраўляць грошы вязням можна праз інтэрнэт-банкінг і на пошце. Грошы будуць пералічвацца на спецыяльны рахунак зняволенага.
Грошы даходзяць на працягу некалькіх сутак. У следчых ізалятарах і турмах, тыя вязні, у дачыненні да якіх прысуд яшчэ не вынесены ці не ўступіў у сілу, могуць атрымліваць пераводы ад любога чалавека, а сума, якая можа знаходзіцца на рахунку затрыманага ў ізалятары і якую можна выкарыстоўваць, не абмежаваная.
Пасля таго, як прысуд уступіў у сілу, вязень будзе абмежаваны ў перадачах і грашовых пераводах, а рабіць гэта змогуць толькі сваякі. Але пры пераводзе ў іншы ізалятар або калонію сума на рахунку пераходзіць разам з чалавекам. Нават калі грошы выслалі ўжо пасля этапу, то грошы ўсё роўна дойдуць да зняволенага.
Таму дасылаць грошы на рахунак вязня да таго, як прысуд уступіць у сілу, будзе вялікай падтрымкай і яму, і яго сваякам. Бо ў калоніі праз абмежаванне на колькасць дазволеных базавых велічыняў падчас атаваркі, у зняволенага будзе магчымасць доўгі час атаварвацца на тыя грошы, якія яму дасылалі яшчэ да прысуду.
Інструкцыя па грашовых пераводах:
🔹Произвольный платеж
🔹Далее — реквизиты для СИЗО или колонии.
Например, СИЗО-1:
УНП: 100744291
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY52BAPB36429197000200000000
🔹Получатель платежа: номер СИЗО или колонии;
🔹Код назначения платежа может отличаться, но чаще всего — 00000. Известно, что в жодинской тюрьме № 8 — 000. В поле "Платежи в бюджет" нужно поставить "галочку";
🔹Назначение платежа: для личных нужд заключенного; ФИО заключённого; дата рождения (если известна).
📌Рэквізіты іншых калоній і СІЗА
✊Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.

📍Палітвязня Алега Яфрэменку перавялі ў калонію ў Горках
У судзе Ленінскага раёна Магілёва 15 жніўня палітвязню Алегу Яфрэменку прысудзілі ў дадатак да чатырох з паловай гадоў калоніі яшчэ год у зняволенні. Яго абвінавацілі па ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Раней палітвязню ўжо ўзмацнялі рэжым — у верасні 2021 года з калоніі, дзе ён адбываў тэрмін за падсечку міліцыянту, Алега перавялі на турэмны рэжым.
Стала вядома, што з 18 лістапада Алег пачаў адбываць тэрмін у папраўчай калоніі № 9.
💌Падтрымайце Алега тэлеграмамі, лістамі салідарнасці і паштоўкамі: ПК №9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, Алег Віктаравіч Яфрэменка

✊Як падтрымаць шматдзетную маці, якой прысудзілі паўтара года калоніі?
У судзе Ленінскага раёна Мінска 31 кастрычніка палітзняволенай Іне Пановай прысудзілі паўтара года калоніі паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Вядома, што жанчына выхоўвае чацвярых дзяцей.
Падчас пасяджэння адвакат Іны настойваў, каб жанчына прызнала віну. Палітзняволеная прыняла пазіцыю абароны, але разам з тым аспрэчвала свой удзел у акцыі пратэсту. Пракурор расцаніў яе словы як непрызнанне віны. Тое, што Іна была на Маршы разам з дзіцём, абвінавачанне расцаніла як абцяжваючыя абставіны.
Стала вядома, што нядоўна Іну перавялі ў гомельскі СІЗА-3. Падтрымаць Іну можна грашовымі пераводамі, пасылкамі з рознымі прыемнымі дробязямі і смачняшкамі, а таксама тэлеграмамі.
💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А Іна Іванаўна Панова
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🔺Як падтрымліваць палітзняволеных

📌У калоніях змянілі правілы перадачы пральнага парашка
Праваабаронцам стала вядома, што пральны парашок больш не прымаюць у завадской упакоўцы: цяпер яго трэба перасыпаць у пластыкавыя бутэлькі і мець з сабой некалькі пакункаў, бо кантралёр можа запатрабаваць праверыць парашок.
🖇За кратамі знаходзяцца сотні беларусаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай сваякоў вязняў склаў практычны дапаможнік па перадачах у СІЗА і калоніі, які спросціць збор пасылак і перадач. Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць – у дапаможніку ад "Вясны".