Вясна: Палітвязні Беларусі
934 subscribers
3.37K photos
13 videos
3.32K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
🕊14 кастрычніка палітзняволенаму праваабаронцу Валянціну Стэфановічу споўніцца 50 гадоў. Павіншуйце яго са святам!

Валянцін Стэфановіч — сябра Рады «Вясны», віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH). З’яўляецца адным з вядомых экспертаў і аналітыкаў у сферы правоў чалавека, выступае за недыскрымінацыю і супраць смяротнага пакарання. За кратамі Валянціна ўтрымліваюць ужо 15 месяцаў.

Ён быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года і абвінавачваецца ў кантрабандзе паводле ч. 4 арт. 228 КК і фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, паводле ч. 2 арт. 342 КК. Яму пагражае да 12 гадоў зняволення.

Як павіншаваць Валянціна:
🔹Зрабіць грашовы перавод;
🔹Даслаць пасылку з рознымі прыемнымі дробязямі;
🔹Падтрымаць тэлеграмамі і заказнымі лістамі.

💌Адрас для віншаванняў: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Валянцін Канстанцінавіч Стэфановіч
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
❗️"Я нават не ведаю спыніў ён галадоўку ці не", — маці палітвязня Ігара Аліневіча, які пачаў галадоўку тры тыдні таму

Актывіста анархічнага руху Ігара Аліневіча 24 верасня змясцілі ў штрыфны ізалятар. 19 верасня Ігар абвесціў галадоўку. Пры гэтым двакату ўжо тройчы адмовілі ў спатканні з палітвязнем. Пра гэта паведаміла маці Ігара:

"Сітуацыя з Ігарам вельмі насцярожвае. Адваката ўжо трэці раз не дапускаюць у жодзінскую турму. Адміністрацыя матывуе свае дзеянні тым, што ад Ігара няма заявы на кожную сустрэчу з адвакатам. Мяркуючы па тым, што ад яго няма і лістоў, прыходжу да высновы, што знаходжанне ў штрафным ізалятары падоўжылі.

Хто не ў курсе, то ў штрафным ізалятары не даюць ні толькі пасцельнай бялізны, але і паперы з ручкай-алоўкам, то бок напісаць заяву няма магчымасці. Я нават не ведаю спыніў ён галадоўку ці не."

💌Падтрымайце Ігара лістамі салідарнасці, тэлеграмамі і паштоўкамі: Турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Ігару Уладзіміравічу Аліневічу
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
📍Палітвязня Генадзя Смірнова ў шклоўскай калоніі змяшчалі ў ШІЗА

Па інфармацыі праваабаронцаў, палітзняволенага Генадзя Смірнова адміністрацыя шклоўскай калоніі нядаўна закідвала ў штрафны ізалятар агулам на 11 сутак. Раней палітвязня ўжо змяшчалі ў ШІЗА — у баранавіцкім СІЗА на 17 сутак.

Нагадаем, у судзе Ляхавіцкага раёна 27 кастрычніка 2021 года вынеслі прысуд бацьку і сыну Генадзю і Вячаславу Смірновым, якіх абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса), а Генадзя — яшчэ і ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў (ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодекса). У выніку Генадзя асудзілі да 2,5 гадоў калоніі, а Вячаслава — да 2 гадоў «хіміі».

💌Падтрымаць Генадзя: ПК № 17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Генадзь Смірноў 
💌Падтрымаць Вячаслава: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 55, 220021, г. Мінск, вул. Сацыялістычная, 7, Вячаслаў Генадзевіч Смірноў 
💻Напісаць анлайн
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Алег Філіпаў
🔺Ігар Бузук
🔺Арцём Кандрацьеў
🔺Мікалай Кавалеўскі
🔺Валянцін Стэфановіч 
🔺Аляксандр Казлянка
🔺Дзмітрый Качурка
🔺Андрэй Крылоў
🔺Дзмітрый Кубараў
🔺Ілля Паланянкін
🔺Віталь Самсонаў
🔺Даніла Чуль
🔺Анатоль Мацулевіч
🔺Сяргей Ануфрыенка
🔺Сяргей Сакавец
🔺Ігар Грышчанкоў
🔺Валерый Панкратовіч
🔺Іван Цагалка
🔺Дар'я Чайко
🔺Аляксандр Арановіч
🔺Віталь Брух
🔺Аляксандр Вольскі
🔺Аляксандр Шаўцоў

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
‼️У праваабаронцы "Вясны" Уладзя Лабковіча за кратамі працягваецца псавацца здароўе

Палітзняволены каардынтар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч, які ўжо год і тры месяцы ўтрымліваецца за кратамі ў СІЗА-1, даслаў вестачку на волю. Ён распавядае, што ў яго па-ранейшаму псуецца здароўе:

"Здароўе ў мяне, канешне, у гэтых умовах стала хутка сапсавацца. Я наогул здзіўляюся, што так доўга яно пратрымалася. Цяпер дзікая слабасць. Стараюся ляжаць, каб быць фізічна ў норме. Зрок проста сапсаваўся, але добра, што не робіцца горш. Вельмі мала стаў чытаць".

💌 Падтрымайце Уладзя лістамі, пасылкамі і грашовымі пераводамі:
СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
❗️Асуджаная да 15 гадоў калоніі Марфа Рабкова падала апеляцыю на прысуд

Палітзняволеная каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова падала апеляцыйную скаргу на прысуд. Пра гэта яна распавяла ў вестачцы на волю.

"У мяне ўсё ў парадку, займаю сябе рознымі клопатамі, таму час бяжыць адносна хутка. Пачала вывучаць ангельскую мову і апынулася, што ўсё ў мяне не так уж і дрэнна. Падала апеляцыю, напісала адно дапаўненне да яе і на днях збіраюся пісаць другое. Пасля азнаямлення з аўдыёверсіяй пасяджэння буду пісаць трэцяе дапаўненне".

Таксама Марфа піша, што са здароўем у яе усё нядрэнна. Перадае ўсім прывітанні.

💌Падтрымайце Марфу лістамі салідарнасці, пасылкамі, грашовым пераводам па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Марыі Аляксандраўне Рабковай
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
📍Палітвязень Уладзімір Сушко выйшаў на волю

Жыхар Жлобіна Уладзімір Сушко 3 верасня выйшаў з магілёўскай калоніі, цалкам адбыўшы тэрмін.

Нагадаем, суд Жлобінскага раёна асудзіў Уладзіміра на два гады «хіміі» за каментар пра міліцыянта ў тэлеграм-канале. Мужчыну прызналі вінаватым па арт. 369 Крымінальнага кодэксу (Абраза прадстаўніка ўлады). З трэцяга сакавіка 2021 года адбываў тэрмін ў гродзенскай папраўчай установе № 24. Але потым палітвязню ўзмацнілі пакаранне і перавялі яго ў калонію.
❤️"Атрымаць ліст — як глыток паветра са свабоды", — актывіст Андрусь Асмалоўскі

Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі быў затрыманы 27 ліпеня. Яму інкрымінаваны арт. 342 КК (актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Нядаўна ён даслаў вестачку з-за кратаў, у якой распавёў, што ў яго ўсё добра, шмат чытае. Таксама ён напісаў, чаму важна пісаць палітвязням:

"Кожны дзень хвалюючы момант, калі ў камеры раздаюцца лісты і спадзяешся, што адзін з іх табе… Атрымаць ліст — як глыток паветра са свабоды, здаецца — дзень мінуў не дарма.

Тут я да канца лістападу, далей суд і невызначанасць, што пасля…"

💌Падтымайце Андруся тэлеграмамі, пасылкамі і грашовымі пераводамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Андрусь Сяргеевіч Асмалоўскі 
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

🔺Як падтрымліваць палітзняволеных
🕊Падтрымайце шасцярых праваабаронцаў «Вясны»

Шасцярых нашых калегаў і каляжанак да гэтага часу працягваюць утрымліваць у месцах зняволення за іх прынцыповую пазіцыю і нязгоду з дзеяннямі ўладаў. Гэта старшыня Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова, кіраўнік Гомельскай філіі Леанід Судаленка і валанцёр Андрэй Чапюк. Апошнім часам ад іх амаль не даходзяць вестачкі на волю.

Мы заклікаем вас падтрымаць вясноўцаў любым магчымым спосабам, каб не пакідаць іх сам-насам з рэпрэсіямі. Што можна зрабіць:

🔹Лісты салідарнасці – наймацнейшая падтрымка звонку. Падпісвайце паштоўкі, пішыце лісты і дасылайце словы падтрымкі. Даслаць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз электронныя сэрвісы: Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

🔹Дашліце пасылку ці бандэрольку з рознымі смачняшкамі і прыемнымі дробязямі. Гэта вялікая дапамога сем’ям вязняў і добрая падтрымка саміх зняволеных, асабліва ў святы. Калі ласка, не трэба адносіць палітвязням перадачы без узгаднення са сваякамі, бо ў СІЗА ўстаноўлены ліміт на перадачы па вазе – 30 кг на месяц. Пры гэтым пасылкі маюць абмежаванні толькі ад пошты – ў адной пасылцы можна адсылаць рэчаў да 50 кг за раз. Але даслаць цяпер можна ўсім вясноўцам акрамя Леаніда.

🔹Можаце зрабіць грашовыя пераводы нашым калегам і каляжанкам у СІЗА-1, каб яны змаглі сабе набыць, напрыклад, маркі, канверты і паштоўкі, каб адказаць на лісты салідарнасці і таксама павіншаваць сваіх блізкіх са святамі.

🔹Падпішыце петыцыю за вызваленне вясноўцаў.

🔹Напішыце адкрыты ліст вясноўцам і адпраў яго на пошту freeviasna@gmail.com альбо ў тэлеграм @spring96info, і мы перададзім яго праваабаронцам, а некаторыя – апублікуем на сайце і ў сацсетках.

💌Падтрымаць праваабаронцаў можна па адрасах:
— СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Аляксандр Віктаравіч Бяляцкі, Валянцін Канстанцінавіч Стэфановіч, Уладзімір Мікалаевіч Лабковіч, Андрэй Сяргеевіч Чапюк, Марыя Аляксандраўна Рабкова)
— ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба (Леанід Леанідавіч Судаленка)

Больш навінаў пра вясноўцаў – на сайце freeviasna.org
Храналогія пераследу "Вясны" 👉bit.ly/3dCZgxc
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
📍Гомельскага валанцёра Іллю Міронава пачнуць судзіць 24 кастрычніка

Палітзняволенага валанцёра з Гомеля Іллю Міронава затрымалі 30 верасня 2021 года. Яму інкрымінуюць арт. 369-1 КК— дыскрэдытацыя Беларусі. Ініцыятыва Іллі "Пішыце лісты" была ў ліку прэтэндэнтаў на перамогу ў Нацыянальнай прэміі за дасягненні ў галіне правоў чалавека ў намінацыі «Кампанія/ініцыятыва года-2021». Вядома, што за кратамі ў палітвязня пачаліся сур’ёзныя праблемы са здароўем.

Справу палітвязня будуць разглядаць 24 кастрычніка ў судзе Савецкага раёна Гомеля. Працэс будзе весці суддзя Аляксандр Мохараў.

💌Падтрымайце Іллю грашовымі пераводамі, бандэролькамі і тэлеграмамі: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Ілля Уладзіміравіч Міронаў
💻Напісаць анлайн
❗️Адміністрацыя віцебскай калоніі "забараніла" публікаваць лісты Максіма Знака.

Сваякамі палітвязня Максіма Знака быў створаны тг-канал "Неверагодныя лісты". У ім публікаваліся вершы, разважанні і апавяданні з лістоў Максіма цягам некалькі месяцаў. Але ўчора ў канале з'явіўся пост пра тое, што публікацыя лістоў спыняецца. Прычына — пасты ў канале не падабаюцца адміністрацыі віцебскай калоніі № 3.

Нагадаем, палітзняволеных Максіма Знака і Марыю Калеснікаву абвінавачвалі ў спробе захопу ўлады, публічных закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання. 6 верасня суддзя Сяргей Епіхаў асудзіў Знака да 10 гадоў калоніі.

💌 Заклікаем вас падтрымаць Максіма лістамі салідарнасці, тэлеграмамі і паштоўкамі: ПК № 3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Максіму Аляксандравічу Знаку
💻Напісаць анлайн
📍Уладзіміра Мацкевіча этапавалі ў шклоўскую калонію

Палітзняволенага філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за «Марш Народнага Ультыматума» 25 кастрычніка, ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання) за платформу «Сход», а таксама па ч.1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) за відэазапіс на YouTube-канале.

За кратамі філосафа ўтрымліваюць ужо амаль 14 месяцаў. Разгляд справы Уладзіміра пачаўся 9 чэрвеня 2022 г. у Мінскім абласным судзе ў закрытым рэжыме. 23 чэрвеня яго прызналі вінаватым і асудзілі да пяці гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Стала вядома, што Мацкевіча этапавалі ў папраўчую калонію № 17.

💌Новы адрас: ПК № 17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Уладзімір Уладзіміравіч Мацкевіч
💻Напісаць анлайн
📍Палітвязня Арцёма Анішчука перавялі ў бабруйскую калонію

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 22 ліпеня Арцёма Анішчука асудзілі па новай крымінальнай справе за абразу міліцыянта. Арцём мусіў выйсці на волю 29 чэрвеня, адбыўшы цалкам тэрмін, але гэтага не адбылося — яго ўзялі пад варту па новай справе. У выніку суддзя Нікіфарава склала прысуды па двух крымінальных справах (нават па той, па якой Арцём цалкам адбыў тэрмін) і прызначыла палітвязню ў суме тры гады калоніі, два з якіх ён адбыў. Арцёму засталося адбываць яшчэ каля года зняволення.

Стала вядома, што днямі Арцёма перавялі ў бабруйскую калонію № 2. Акрамя гэтага, МУС унёс палітвязня ў "спіс экстрэмістаў".

💌Падтрымайце Арцёма тэлеграмамі, лістамі салідарнасці, паштоўкамі: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Арцём Ігаравіч Анішчук
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
📍Журналіста Алеся Любянчука будуць судзіць 24 кастрычніка

Алесь Любянчук — журналіст, якога затрымалі 26 траўня ў вёсцы Крывічы Іўеўскага раёна. Алесь шмат займаўся дабрачыннасцю, дапамагаў дзецям-сіротам, арганізоўваў турыстычныя паходы і аднаўляў гісторыка-культурную спадчыну Наваградчыны.

Яго абвінавачваюць па ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Справу журналіста пачнуць разглядаць у Мінгарсудзе 24 кастрычніка. Працэс будзе весці суддзя Алена Ананіч.

Вы можаце падтрымаць яго грашовымі пераводамі, пасылкамі або бандэролькамі, лістамі салідарнасці і тэлеграмамі.

💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Аляксандр Мікалаевіч Любянчук
💻Напісаць анлайн
🌸Як можна павіншаваць палітзняволеных жанчын?

Праваабаронцы ў Дзень маці заклікаюць павіншаваць палітзняволеных жанчын, якіх краты разлучылі са сваімі дзецьмі. 


Цяпер у Беларусі налічваецца 163 палітзняволеных жанчын, яшчэ 234 жанчыны асуджаныя да "хатняй хіміі". 

🔺Тым, хто ўтрымліваецца ў следчым ізалятары, можна таксама адправіць пасылку з прыемнасцямі ці зрабіць грашовы перавод.
🔺Жанчынам на "хіміі" можна нават зрабіць дастаўку ежы, падарунка ў папраўчую ўстанову, папярэдне ўзгадніўшы з імі час, бо ў ПУАТ можна карыстацца тэлефонамі і сацсеткамі.
🔺Жанчын, якія ўжо знаходзяцца ў калоніі, можна павіншаваць толькі лістамі і тэлеграмамі.
🔺Таксама важна адрасна падтрымліваць сем'і палітзняволеных, а ім самім прапаноўваць дапамогу па віншаваннях сваіх родных.

🖇Спіс, гісторыі і актуальныя адрасы палітзняволеных жанчын

📌"Рэжым на ўсю моц ваюе з жанчынамі – толькі перамог у гэтай вайне не будзе". Дзень маці ў няволі
💔"Вельмі мяне саграваюць такія вестачкі", — праваабаронца Уладзь Лабковіч з-за кратаў

Ад палітзняволенага каардынтара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча, які ўжо год і тры месяцы ўтрымліваецца за кратамі ў СІЗА-1, дайшоў на волю ліст:

"Я так удзячны за цудоўную і смачную пасылачку, а асабліва за тэлеграму і паштоўкі. Так цудоўна, што тэлеграма не згубілася. Вельмі мяне саграваюць такія вестачкі. Апошнім часам даволі часцей сталі даходзіць пасылкі ад розных людзей. Ад такой падтрымкі становіцца цяплей.

16.10 у маіх хлопчыкаў Адасіка і Янчыка Дзень Народзінаў. 15-ць месяцаў як я іх не бачыў, не чуў іх голас. Я ня ведаю якімі яны сталі.

Вядома ад столькі часу ў клетцы моцна сапсавалася здароўе".


💌 Падтрымайце Уладзя лістамі, пасылкамі і грашовымі пераводамі:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
❗️Падтрымайце палітвязня Аляксандра Геджадзэ, якога перавялі з Беларусі ў расійскую калонію

Маскоўскі гарадскі суд у студзені разглядзеў справу аб пераводзе ў расійскую калонію палітзняволенага грамадзяніна Расіі Аляксандра Геджадзэ, асуджанага ў Беларусі на тры гады калоніі паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Па інфармацыі праваабаронцаў, Аляксандр ужо знаходзіцца ў расійскай папраўчай калоніі № 3 у г. Сафонава. Гэта першы грамадзянін Расіі, прызнаны беларускімі праваабаронцамі палітычным вязнем, якога перавялі ў Расію.

«Вясна» сабрала ўсё, што вядома па справе палітвязня Геджадзэ

💌Падтрымаць Аляксандра Геджадзэ можна па новым адрасе (пісаць па-расейску): Российская Федерация, Смоленская область, г. Сафоново, п. Шахты-3, 215500, ФКУ УК-3, УФСИН России по Смоленской области, Александр Давидович Геджадзе.
❗️Дачка палітзняволенай пенсіянеркі Галіны Дзербыш просіць людзей дапамагчы з аплатай адваката

«Мы мусім аплаціць запазычанасць (9800 рублёў). Большую частку сродкаў за паслугі адваката ўдалося аплаціць, але на дадзены момант маем патрэбу ў дапамозе, бо сумы не маленькія. Калі ў кагосьці ёсць магчымасць дапамагчы, наша сям'я будзе вам удзячная і прадаставіць асабіста справаздачу пры неабходнасці.

Рэквізіты для переводу:
• Natalia Derbysz, PL 64102013320000160213854908, PKO Bank Polski — рахунак у PLN;
• Natalia Derbysz, PL 63102013320000150213854684 — рахунак у EUR», — напісала дачка Галіны.

Нагадаем, пенсіянерка Галіна Дзербыш — фігурантка «справы Аўтуховіча». Галіну абвінавачваюць паводле трох арыткулаў Крымінальнага кодэксу. Жанчына цалкам не прызнала сваю віну. Дзербыш мае інваліднасць другой групы, у яе анкалагічнае захворванне і праблемы з сэрцам.

💌Падтрымаць Галіну тэлеграмамі і лістамі салідарнасці: Турма №1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Галіна Іванаўна Дзербыш
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
📍Палітвязня Дзмітрыя Папова перавялі на турэмны рэжым у Жодзіна

Дзмітрый Папоў — мадэратар сацыяльных сетак «Страна для жизни», грамадзянін РФ. З беларускімі пратэстамі раней звязаны не быў, у Расеі кіраваў ультрапатрыярхальным праектам «Мужское государство» і праектам дэананімізацыі сілавікоў «Сканер».

Перад затрыманнем ён запісаў відэа, у якім распавядае, што яго шукаюць міліцыянты і хочуць затрымаць у межах крымінальнай справы. Яго абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 293, арт. 342, арт. 191 і арт. 130. У Гомелі 14 снежня 2021 быў вынесены прысуд Папову па «справе Ціханоўскага»: 16 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

З чэрвеня Дзмітрый знаходзіўся ў бабруйскай калоніі № 2. Нядаўна яму ўзмацнілі рэжым і перавялі ў жодзінскую турму.

💌Падтрымаць Дзмітрыя: Турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Дзмітрый Юр'евіч Папоў
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🗓 Агляд навінаў пра палітвязняў за тыдзень

🔹 Палітвязнямі на гэтым тыдні былі прызнаныя 11 чалавек. На дадзены момант у спісе палітзняволеных налічваецца 1342 чалавекі.

🔹Цалкам адбылі тэрмін і выйшлі на волю: Юлія МарчанкаПётр Марчанка, Антон Шніп, Арцём Шалегін, Аліна Войцех, Уладзімір Сушко, Багдан Шымановіч, Арцём Касач.

🔹 На гэтым тыдні па палітычна матываваным справам былі асуджаныя:
Алена Латушка — 2,5 гады «хатняй хіміі»;
Сяргей Далівеля — 2 гады калоніі;
Алег Корзун — 2 гады калоніі;
Мацвей Міцура — 3 гады калоніі;
Яўген Галіч — 2 гады калоніі;
Аляксей Шышкавец — 11 гадоў калоніі;
Алена і Дзмітрый Паўловічы — 1,5 года калоніі;
Кацярына Глінская — 2 гады калоніі;
Кацярына Еўдакімава — 3 гады «хатняй хіміі»;
Антон Маслыка — 1,5 года калоніі.

🔹Палітвязня Генадзя Смірнова ў шклоўскай калоніі нядаўна змяшчалі ў ШІЗА.

🔹У праваабаронцы "Вясны" Уладзя Лабковіча за кратамі працягваецца псавацца здароўе.

🔹Палітзняволеная каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова падала апеляцыйную скаргу на прысуд.

🔹Адміністрацыя віцебскай калоніі "забараніла" публікаваць лісты Максіма Знака.

🔹Палітвязень Аляксандр Казакевіч, асуджаны да двух гадоў «хатняй хіміі», з'ехаў з Беларусі і зараз знаходзіцца ў бяспецы.

🔹Палітвязня Аляксандра Геджадзэ перавялі з Беларусі ў расійскую калонію. Гэта першы грамадзянін Расіі, прызнаны беларускімі праваабаронцамі палітычным вязнем, якога перавялі ў Расію. Па інфармацыі праваабаронцаў, Аляксандр ужо знаходзіцца ў расійскай папраўчай калоніі № 3 у г. Сафонава.

🔹Палітвязню Дзмітрыю Папову ўзмацнілі рэжым і перавялі ў жодзінскую турму.

🌿 Тэксты «Вясны» пра палітвязняў:

Ад збіванняў у 2020 годзе да затрымання за ўкраінскі сцяг на рэферэндуме: гісторыя студэнта МДЛУ

Палітвязня Аляксандра Геджадзэ перавялі з Беларусі ў расійскую калонію

«У апошнім слове на судзе Сяргей сказаў, што хоча хутчэй гэта ўсё забыць, патрапіць дамоў і убачыць дачку», — сястра палітвязня Сяргея Далівелі пра брата