Вясна: Палітвязні Беларусі
901 subscribers
3.46K photos
13 videos
3.41K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
🗓 Агляд навінаў пра палітвязняў за тыдзень

🔹 Палітвязнямі на гэтым тыдні былі прызнаныя 25 чалавек. На дадзены момант у спісе палітзняволеных налічваецца 1348 чалавекі.

🔹 На гэтым тыдні па палітычна матываваным справам былі асуджаныя:
Сяргей Кірэенка — 3,5 гады калоніі;
Кірыл Давідзюк — 2 гады калоні;
Віталь Грыгаль — 1 год і 7 месяцаў калоніі;
Раман Агнішчанка — 2 гады калоні;
Міраслаў Сабчук — 1,5 года «хатняй хіміі».

🔹Палітзняволеную актывістку з Пружанаў Алену Гнаук часткова пазбавілі перадач і спатканняў.

🔹Палітзняволеная Таццяна Вадалажская пачала адбываць тэрмін на «хіміі».

🔹Палітвязня Уладзіслава Барысава ў калоніі пазбавілі спаткання. Таксама ён мяркуе, што яго могуць пазбавіць і перадачы.

🔹Магілёўца Арцёма Калашука, якому ў жніўні прызначылі восем месяцаў калоніі, зноў будуць судзіць.

🔹Amnesty International запусціла кампанію ў падрымку Сяргея Ціханоўскага, якога 50 дзён утрымліваюць у ШІЗА.

🔹Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла з ШІЗА пасля чарговых сутак. Яна там ужо больш 30 дзён запар, а адваката да яе не пускаюць.

🔹Палітвязень Зміцер Дашкевіч трапіў у ШІЗА адразу пасля пераводу ў калонію.

🌿 Тэксты «Вясны» пра палітвязняў:

Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру

Дайджэст «Вясны»: 13 палітвязняў у верасні цалкам адбылі тэрміны, яшчэ 4 выйшлі на волю па памілаванні

«Такі чалавек не можа быць у турме»: як грамадзянская супольнасць рэагуе на атрыманне Алесем Бяляцкім Нобелеўскай прэміі міру
😢4
🎉Павіншуйце берасцейца Дзяніса Хазея з Днём народзінаў!

Палітзняволены Дзяніс Хазей — фігурант брэсцкай справы аб «масавых беспарадках». Дзяніса, на той момант другакурсніка каледжа ў Высокім, разам з іншымі фігурантамі справы абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках у горадзе 10 жніўня (ч. 2 арт. 293 КК). У сакавіку 2021 года суд Маскоўскага раёна Брэста асудзіў хлопца да 3 гадоў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі. Пад варту Хазея ўзялі адразу пасля прысуду. У зняволенні яго ўтрымліваюць ужо 19 месяцаў.


Сёння Дзяніс адзначае сваё 19-годдзе. Гэта ўжо другі Дзень народзінаў, які падлетак сустракае за кратамі.

💌Павіншаваць хлопца: Выхаваўчая калонія №2, 213807, г. Бабруйск, вул. Генерала Батава, 4, Хазею Дзянісу Сяргеевічу
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
👍62👎1
Падтрымайце палітзняволенага Артура Смалякова грашовымі пераводамі і пасылкамі

29-гадовы сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Артур Смалякоў быў затрыманы 27 ліпеня. Спачатку яго арыштавалі па адміністрацыйнай справе на 15 сутак. Але на волю з ЦІП не выйшаў — яго затрымалі па крымінальнай справе. Яму інкрымінаваны арт. 342 КК (актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

У лістах на волю Артур піша, што здаровы, упэўнены, што ўсё будзе добра.

💌Падтрымайце Артура грашовымі пераводамі, пасылкамі, тэлеграмамі і лістамі салідарнасці: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Артур Русланавіч Смалякоў
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

🔺Як падтрымліваць палітзняволеных?
7😢3👍1
❤️Палітвязень Сяргей Ярошкін даслаў кранальны ліст на волю

Палітвязня Сяргея Ярошкіна 5 верасня перавялі з ПУАТ-39 у гомельскую «хімію». Аднак праз 10 дзён у судзе Савецкага раёна Гомеля над ім адбыўся суд паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), але вынік і прычыны невядомыя. Нядаўна ён даслаў вестачку на волю:

«Простите, что долго вам отвечал, меня срочно перевозили в другое место, из чего я сделал один вывод: мечтать можно о многом, но формулировать нужно каждую мечту очень конкретно. Я мечтал уехать из темницы, но не уточнял, что обязательно на свободу. Вот и оказался в новой темнице.

Ещё раз спасибо за ваши чувства, с уважением, свободный политзаключённый, Сергей Ерошкин».


💌Падтрымайце палітвязня лістамі салідарнасці: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 17, 246020, г. Гомель, вул. Барысенкі, 13, к. 2, Сяргей Міхайлавіч Ярошкін
💻 Напісаць анлайн
14
🎉Павіншуйце палітвязня Ягора Дуднікава з Днём народзінаў

Палітзняволенага расейца Ягора Дуднікава затрымалі 4 траўня ў Мінску, моцна збілі і катавалі, пра што ён сам распавёў. Асудзілі Ягора па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі). 27 снежня суддзя Сяргей Хрыпач прысудзіў хлопцу 11 гадоў калоніі.

15 чэрвеня, суд Бабруйскага раёна і Бабруйска узмацніў рэжым зняволення 21-гадоваму і пастанавіў змяніць Ягору рэжым з узмоцненага на турэмны на тры гады.

Сёння Ягор адзначае 22-годдзе ў магілёўскай турме.

💌Павіншуйце Ягора праз тэлеграмы і лісты па адрасе: Турма № 4. 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Ягору Аляксандравічу Дуднікаву
💻 Напісаць анлайн

«Яму і так далі не малы тэрмін, але і гэтага ім аказалася мала». Палітвязня Ягора Дуднікава пераводзяць з калоніі ў турму
13👍1😢1
📍Палітзняволеную Людмілу Рамановіч, асуджаную за слова «ўзурпатар», этапавалі ў гомельскую калонію

У судзе Маларыцкага раёна 20 чэрвеня мясцовую актывістку Партыі БНФ Людмілу Рамановіч асудзілі да паўтара года калоніі. Яе абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК) з-за ліста, які жанчына даслала ў Следчы камітэт. Падчас абвяшчэння абвінавачання высветлілася, што падставай для крымінальнага пераследу актывісткі з'яўляецца слова «ўзурпатар» з яе ліста ў СК.

Напачатку сакавіка 2022 года Людміла звярталася з лістом-пратэстам на сайт Адміністрацыі Лукашэнкі. Тады жанчына выказала пратэст супраць удзелу Беларусі ў вайне супраць Украіны.

29 ліпеня ў Брэсцкім абласным судзе судовая калегія разгледзела апеляцыйную скаргу і пастанавіла пакінуць прысуд Людміле без зменаў. Неўзабаве палітзняволеную этапавалі ў гомельскую калонію № 4.

💌Падтрымайце яе лістамі салідарнасці і тэлеграмамі: ПК № 4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Людміла Сяргееўна Рамановіч
💻 Напісаць анлайн
8😢2👍1
💔Андрэй Хадановіч падзяліўся вершам палітвязня Аляксандрава

У Мінскім абласным судзе 6 кастрычніка журналіста і медыяменеджара Андрэя Аляксандрава асудзілі да 14 гадоў калоніі па рэзананснай "справе БелаПАН". Паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч апублікаваў верш палітвязня:

«Калі на неба глядзіш праз краты,
не бачыш кратаў, а бачыш неба.
Учорашні хлеб пахне цвіллю і стратай,
а заўтрашні пахне сапраўдным хлебам.

Ты кажаш: неба — падман аптычны.
Але падман —гэта краты, вер мне!
Бо краты — толькі хэштэг,
як звычка,
А гэты хэштэг зараз проста ў трэндах.

Ды справы няма да хэштэгаў небу,
пра трэнды неба зусім не ў курсе,
яно пад нагамі не чуе глебы,
не лічыць стагоддзяў і хлебных лустаў.

І неба цягне аблокаў вату
над часам — адзінае, што жыве.
І неба таксама не бачыць кратаў,
калі ўглядаецца ў неба ўва мне».

💌Падтрымайце палітвязня пасылкамі, грашовымі пераводамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Андрэй Валер'евіч Аляксандраў
💻 Напісаць анлайн
13👍3
📍Палітзняволеныя музыкі Юлія і Пётр Марчанкі, а таксама Антон Шніп — на волі

Тром палітзняволеным удзельнікам гурта IRDORATH Юліі МарчанкаПятру Марчанку і Антону Шніпу 28 снежня 2021 года прысудзілі паўтара года калоніі кожнаму. Іх затрымалі ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Мінскам падчас святкавання Дня народзінаў вакалісткі гурта Надзеі Калач разам з іншымі музыкамі. За кратамі іх утрымлівалі больш за 14 месяцаў.

Палітвязні цалкам адбылі тэрміны і сёння выйшлі на волю.
31
📍Палітвязень Арцём Шалегін выйшаў на волю

Арцём Шалегін быў асуджаны на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі") за публічную абразу супрацоўнікаў міліцыі (арт. 369 Крымінальнага кодэксу).

З 14 верасня 2021 года пачаў адбываць пакаранне ПУАТ № 11. Ва ўстанове яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА за "парушэнні". Агулам ён адседзеў у ізалятары 30 сутак. Акрамя гэтага, яго паставілі на прафулік як схільнага "да экстрэмізму і дэструктыўнай дзейнасці".

Пазней Арцёму ўзмацнілі пакаранне і перавялі з "хіміі" ў аршанскую калонію № 8. Палітвязень цалкам адбыў пакаранне і выйшаў на волю 7 кастрычніка.
20👍3
🕊14 кастрычніка палітзняволенаму праваабаронцу Валянціну Стэфановічу споўніцца 50 гадоў. Павіншуйце яго са святам!

Валянцін Стэфановіч — сябра Рады «Вясны», віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH). З’яўляецца адным з вядомых экспертаў і аналітыкаў у сферы правоў чалавека, выступае за недыскрымінацыю і супраць смяротнага пакарання. За кратамі Валянціна ўтрымліваюць ужо 15 месяцаў.

Ён быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года і абвінавачваецца ў кантрабандзе паводле ч. 4 арт. 228 КК і фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, паводле ч. 2 арт. 342 КК. Яму пагражае да 12 гадоў зняволення.

Як павіншаваць Валянціна:
🔹Зрабіць грашовы перавод;
🔹Даслаць пасылку з рознымі прыемнымі дробязямі;
🔹Падтрымаць тэлеграмамі і заказнымі лістамі.

💌Адрас для віншаванняў: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Валянцін Канстанцінавіч Стэфановіч
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
11
❗️"Я нават не ведаю спыніў ён галадоўку ці не", — маці палітвязня Ігара Аліневіча, які пачаў галадоўку тры тыдні таму

Актывіста анархічнага руху Ігара Аліневіча 24 верасня змясцілі ў штрыфны ізалятар. 19 верасня Ігар абвесціў галадоўку. Пры гэтым двакату ўжо тройчы адмовілі ў спатканні з палітвязнем. Пра гэта паведаміла маці Ігара:

"Сітуацыя з Ігарам вельмі насцярожвае. Адваката ўжо трэці раз не дапускаюць у жодзінскую турму. Адміністрацыя матывуе свае дзеянні тым, што ад Ігара няма заявы на кожную сустрэчу з адвакатам. Мяркуючы па тым, што ад яго няма і лістоў, прыходжу да высновы, што знаходжанне ў штрафным ізалятары падоўжылі.

Хто не ў курсе, то ў штрафным ізалятары не даюць ні толькі пасцельнай бялізны, але і паперы з ручкай-алоўкам, то бок напісаць заяву няма магчымасці. Я нават не ведаю спыніў ён галадоўку ці не."

💌Падтрымайце Ігара лістамі салідарнасці, тэлеграмамі і паштоўкамі: Турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Ігару Уладзіміравічу Аліневічу
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
😢13🤬41
📍Палітвязня Генадзя Смірнова ў шклоўскай калоніі змяшчалі ў ШІЗА

Па інфармацыі праваабаронцаў, палітзняволенага Генадзя Смірнова адміністрацыя шклоўскай калоніі нядаўна закідвала ў штрафны ізалятар агулам на 11 сутак. Раней палітвязня ўжо змяшчалі ў ШІЗА — у баранавіцкім СІЗА на 17 сутак.

Нагадаем, у судзе Ляхавіцкага раёна 27 кастрычніка 2021 года вынеслі прысуд бацьку і сыну Генадзю і Вячаславу Смірновым, якіх абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса), а Генадзя — яшчэ і ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў (ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодекса). У выніку Генадзя асудзілі да 2,5 гадоў калоніі, а Вячаслава — да 2 гадоў «хіміі».

💌Падтрымаць Генадзя: ПК № 17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Генадзь Смірноў 
💌Падтрымаць Вячаслава: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 55, 220021, г. Мінск, вул. Сацыялістычная, 7, Вячаслаў Генадзевіч Смірноў 
💻Напісаць анлайн
🤬71
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Алег Філіпаў
🔺Ігар Бузук
🔺Арцём Кандрацьеў
🔺Мікалай Кавалеўскі
🔺Валянцін Стэфановіч 
🔺Аляксандр Казлянка
🔺Дзмітрый Качурка
🔺Андрэй Крылоў
🔺Дзмітрый Кубараў
🔺Ілля Паланянкін
🔺Віталь Самсонаў
🔺Даніла Чуль
🔺Анатоль Мацулевіч
🔺Сяргей Ануфрыенка
🔺Сяргей Сакавец
🔺Ігар Грышчанкоў
🔺Валерый Панкратовіч
🔺Іван Цагалка
🔺Дар'я Чайко
🔺Аляксандр Арановіч
🔺Віталь Брух
🔺Аляксандр Вольскі
🔺Аляксандр Шаўцоў

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
👍51
‼️У праваабаронцы "Вясны" Уладзя Лабковіча за кратамі працягваецца псавацца здароўе

Палітзняволены каардынтар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч, які ўжо год і тры месяцы ўтрымліваецца за кратамі ў СІЗА-1, даслаў вестачку на волю. Ён распавядае, што ў яго па-ранейшаму псуецца здароўе:

"Здароўе ў мяне, канешне, у гэтых умовах стала хутка сапсавацца. Я наогул здзіўляюся, што так доўга яно пратрымалася. Цяпер дзікая слабасць. Стараюся ляжаць, каб быць фізічна ў норме. Зрок проста сапсаваўся, але добра, што не робіцца горш. Вельмі мала стаў чытаць".

💌 Падтрымайце Уладзя лістамі, пасылкамі і грашовымі пераводамі:
СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
😢201
❗️Асуджаная да 15 гадоў калоніі Марфа Рабкова падала апеляцыю на прысуд

Палітзняволеная каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова падала апеляцыйную скаргу на прысуд. Пра гэта яна распавяла ў вестачцы на волю.

"У мяне ўсё ў парадку, займаю сябе рознымі клопатамі, таму час бяжыць адносна хутка. Пачала вывучаць ангельскую мову і апынулася, што ўсё ў мяне не так уж і дрэнна. Падала апеляцыю, напісала адно дапаўненне да яе і на днях збіраюся пісаць другое. Пасля азнаямлення з аўдыёверсіяй пасяджэння буду пісаць трэцяе дапаўненне".

Таксама Марфа піша, што са здароўем у яе усё нядрэнна. Перадае ўсім прывітанні.

💌Падтрымайце Марфу лістамі салідарнасці, пасылкамі, грашовым пераводам па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Марыі Аляксандраўне Рабковай
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
15😢4
📍Палітвязень Уладзімір Сушко выйшаў на волю

Жыхар Жлобіна Уладзімір Сушко 3 верасня выйшаў з магілёўскай калоніі, цалкам адбыўшы тэрмін.

Нагадаем, суд Жлобінскага раёна асудзіў Уладзіміра на два гады «хіміі» за каментар пра міліцыянта ў тэлеграм-канале. Мужчыну прызналі вінаватым па арт. 369 Крымінальнага кодэксу (Абраза прадстаўніка ўлады). З трэцяга сакавіка 2021 года адбываў тэрмін ў гродзенскай папраўчай установе № 24. Але потым палітвязню ўзмацнілі пакаранне і перавялі яго ў калонію.
18🔥2
❤️"Атрымаць ліст — як глыток паветра са свабоды", — актывіст Андрусь Асмалоўскі

Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі быў затрыманы 27 ліпеня. Яму інкрымінаваны арт. 342 КК (актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Нядаўна ён даслаў вестачку з-за кратаў, у якой распавёў, што ў яго ўсё добра, шмат чытае. Таксама ён напісаў, чаму важна пісаць палітвязням:

"Кожны дзень хвалюючы момант, калі ў камеры раздаюцца лісты і спадзяешся, што адзін з іх табе… Атрымаць ліст — як глыток паветра са свабоды, здаецца — дзень мінуў не дарма.

Тут я да канца лістападу, далей суд і невызначанасць, што пасля…"

💌Падтымайце Андруся тэлеграмамі, пасылкамі і грашовымі пераводамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Андрусь Сяргеевіч Асмалоўскі 
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

🔺Як падтрымліваць палітзняволеных
12
🕊Падтрымайце шасцярых праваабаронцаў «Вясны»

Шасцярых нашых калегаў і каляжанак да гэтага часу працягваюць утрымліваць у месцах зняволення за іх прынцыповую пазіцыю і нязгоду з дзеяннямі ўладаў. Гэта старшыня Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова, кіраўнік Гомельскай філіі Леанід Судаленка і валанцёр Андрэй Чапюк. Апошнім часам ад іх амаль не даходзяць вестачкі на волю.

Мы заклікаем вас падтрымаць вясноўцаў любым магчымым спосабам, каб не пакідаць іх сам-насам з рэпрэсіямі. Што можна зрабіць:

🔹Лісты салідарнасці – наймацнейшая падтрымка звонку. Падпісвайце паштоўкі, пішыце лісты і дасылайце словы падтрымкі. Даслаць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз электронныя сэрвісы: Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

🔹Дашліце пасылку ці бандэрольку з рознымі смачняшкамі і прыемнымі дробязямі. Гэта вялікая дапамога сем’ям вязняў і добрая падтрымка саміх зняволеных, асабліва ў святы. Калі ласка, не трэба адносіць палітвязням перадачы без узгаднення са сваякамі, бо ў СІЗА ўстаноўлены ліміт на перадачы па вазе – 30 кг на месяц. Пры гэтым пасылкі маюць абмежаванні толькі ад пошты – ў адной пасылцы можна адсылаць рэчаў да 50 кг за раз. Але даслаць цяпер можна ўсім вясноўцам акрамя Леаніда.

🔹Можаце зрабіць грашовыя пераводы нашым калегам і каляжанкам у СІЗА-1, каб яны змаглі сабе набыць, напрыклад, маркі, канверты і паштоўкі, каб адказаць на лісты салідарнасці і таксама павіншаваць сваіх блізкіх са святамі.

🔹Падпішыце петыцыю за вызваленне вясноўцаў.

🔹Напішыце адкрыты ліст вясноўцам і адпраў яго на пошту freeviasna@gmail.com альбо ў тэлеграм @spring96info, і мы перададзім яго праваабаронцам, а некаторыя – апублікуем на сайце і ў сацсетках.

💌Падтрымаць праваабаронцаў можна па адрасах:
— СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Аляксандр Віктаравіч Бяляцкі, Валянцін Канстанцінавіч Стэфановіч, Уладзімір Мікалаевіч Лабковіч, Андрэй Сяргеевіч Чапюк, Марыя Аляксандраўна Рабкова)
— ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба (Леанід Леанідавіч Судаленка)

Больш навінаў пра вясноўцаў – на сайце freeviasna.org
Храналогія пераследу "Вясны" 👉bit.ly/3dCZgxc
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
6
📍Гомельскага валанцёра Іллю Міронава пачнуць судзіць 24 кастрычніка

Палітзняволенага валанцёра з Гомеля Іллю Міронава затрымалі 30 верасня 2021 года. Яму інкрымінуюць арт. 369-1 КК— дыскрэдытацыя Беларусі. Ініцыятыва Іллі "Пішыце лісты" была ў ліку прэтэндэнтаў на перамогу ў Нацыянальнай прэміі за дасягненні ў галіне правоў чалавека ў намінацыі «Кампанія/ініцыятыва года-2021». Вядома, што за кратамі ў палітвязня пачаліся сур’ёзныя праблемы са здароўем.

Справу палітвязня будуць разглядаць 24 кастрычніка ў судзе Савецкага раёна Гомеля. Працэс будзе весці суддзя Аляксандр Мохараў.

💌Падтрымайце Іллю грашовымі пераводамі, бандэролькамі і тэлеграмамі: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Ілля Уладзіміравіч Міронаў
💻Напісаць анлайн
😢131
❗️Адміністрацыя віцебскай калоніі "забараніла" публікаваць лісты Максіма Знака.

Сваякамі палітвязня Максіма Знака быў створаны тг-канал "Неверагодныя лісты". У ім публікаваліся вершы, разважанні і апавяданні з лістоў Максіма цягам некалькі месяцаў. Але ўчора ў канале з'явіўся пост пра тое, што публікацыя лістоў спыняецца. Прычына — пасты ў канале не падабаюцца адміністрацыі віцебскай калоніі № 3.

Нагадаем, палітзняволеных Максіма Знака і Марыю Калеснікаву абвінавачвалі ў спробе захопу ўлады, публічных закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання. 6 верасня суддзя Сяргей Епіхаў асудзіў Знака да 10 гадоў калоніі.

💌 Заклікаем вас падтрымаць Максіма лістамі салідарнасці, тэлеграмамі і паштоўкамі: ПК № 3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Максіму Аляксандравічу Знаку
💻Напісаць анлайн
🤬121