Вясна: Палітвязні Беларусі
933 subscribers
3.37K photos
13 videos
3.32K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
💡Нагадваем вам пра практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

За кратамі знаходзяцца сотні беларусаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай сваякоў вязняў склаў практычны дапаможнік па перадачах у СІЗА і калоніі, які спросціць збор пасылак і перадач. Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць – у дапаможніку ад "Вясны".
📍Прыходзь і выкажы сваю салідарнасць з палітзняволенымі Марфай Рабковай і Андрэем Чапюком у Тбілісі

Сёння ўвечары, 6 верасня, беларусы Тбілісі збіраюцца на акцыі ў падтрымку каардынатаркі валанёрскай службы "Вясны" Марфы Рабковай і іншых палітзняволеных, якім прысудзілі велізарныя тэрміны: Марфе — 15 гадоў калоніі, Андрэю — 6 гадоў калоніі.

А 19-й беларусы Тбілісі збіраюцца каля Парламента Грузіі з партрэтамі Марфы ды іншых вясноўцаў, каб выказаць салідарнасць і прыцягнуць увагу да становішча ў Беларусі.

Далучайцеся!

📆 Дата: 6 верасня
Час: 19.00 (час мясцовы)
📍Месца: каля Парламента Грузіі, 8 Shota Rustaveli Ave, Тбілісі
📍Палітзняволеную Вікторыю Кульшу перавялі ў жаночую калонію ў Зарэччы

Гомельскі абласны суд 10 жніўня пакінуў прысуд палітзняволенай Вікторыі Кульшы ў сіле. Ёй прысудзілі ў дадатак да двух гадоў і шасці месяцаў калоніі яшчэ адзін год у зняволенні за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі. Стала вядома, што з 22 жніўня Вікторыя пачала адбываць тэрмін у калоніі № 24.

Перад этапам Вікторыя хвалявалася, што ціск у новай калоніі працягнецца:

«Хутка будзе этап у ПК-24 і яна вельмі яго баіцца, бо на Зарэччы яе ўжо ведаюць і чакаюць. Яна ўпэўнена, што пасля этапу яе амаль адразу чакае ШІЗА ці ПКТ», — распавядала дачка палітзняволенай.

«Падкінулі таблеткі і сказалі, што павесяць на яе артыкул за "абарот наркатычных сродкаў"»: як улады пераследуюць палітзняволеную Вікторыю Кульшу

💌Падтрымайце Вікторыю: ПК № 24, 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Вікторыя Аляксандраўна Кульша
📍Павіншуйце палітзняволенага Аляксея Сянькова з Днём народзінаў

Сёння Аляксей Сянькоў адзначае 44-годдзе ў папраўчай калоніі № 3. Павіншуйце палітвязня лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі.

Аляксей Сянькоў — падпалкоўнік юстыцыі ў адстаўцы, з 2012 года да 2021 года ён працаваў на розных пасадах у Следчым камітэце. 5 ліпеня 2021 года яго затрымалі на працоўным месцы і звольнілі па згодзе бакоў. Яго асудзілі да 2 гадоў калоніі за нядзельныя Маршы 16 і 23 жніўня 2020 года. Ягоны малодшы брат — палітзняволены былы начальнік фінансавага аддзела адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска Юрый Сянькоў.

💌Павіншуйце палітвязня: ПК №3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Аляксей Уладзіміравіч Сянькоў
📍Палітвязень Сяргей Розум выйшаў на волю, адбыўшы тэрмін

Сяргей Розум — жыхар Мар’інай Горкі, фігурант крымінальнай «рэйкавай справы». Згодна з абвинавачваннем, Сяргей 14 снежня 2020 года, знаходзячыся на чыгуначных шляхах у раёне сёмага пікету 436 кіламетра, размешчанага паблізу пасёлка Мар'іна Пухавіцкага раёна, наўмысна прымацаваў металічны дрот паміж дзвюма чыгуначнымі рэйкамі праз абмотванне яго вакол рэек. У выніку яго дзеянняў каля 23.20 гадзін адбылося замыканне рэйкавага ланцугу названага ўчастка, на нявызначаны тэрмін быў пададзены ілжывы сігнал па занятасці ўчастка чыгуначанага шляху, што абмяжоўвала на яго ўезд пры яго фактычна свабодным стане. 

28 красавіка суд Пухавіцкага раёна асудзіў яго па ч. 1 арт. 309 КК (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатны для эксплуатацыі стан сродкаў чыгуначнага транспарту) да двух гадоў калоніі.

31 жніўня палітвязень скончыў адбываць тэрмін у шклоўскай калоніі № 17 і выйшаў на волю.
💔Палітвязень Мікіта Слепянок у апошнім слове: «Хачу называцца беларусам, жыць у гэтай краіне і сапраўды нешта рабіць для яе»

Учора ў Гомельскім абласным судзе асудзілі адміністратара культурна-гістарычнага Telegram-канала Rezystans палітзняволенага Мікіту Слепянка да трох гадоў калоніі. Юнака абвінавцілі ў стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і кіраванні ім (ч. 1 арт. 361-1 КК).

На судзе Мікіта выступіў з моцным апошнім словам:

«Я за кратамі ўпершыню. Даводзіцца бачыць у гэтай клетцы маладых людзей: мне 22 гады, а ім па 20, па 18. Іх лічаць тэрарыстамі, экстрэмістамі, дэструктыўнымі элементамі. Я не ведаю, чаму такія людзі апыняюцца тут, чым яны кіруюцца і ці ставіць хаця б нехта сябе на нашае месца.

Як чалавек, які знаходзіцца тут, я магу сказаць, што мы такія ж беларусы, як і тыя, хто па той бок кратаў – маладое пакаленне, каму жыць у гэтай краіне і будаваць яе, рабіць нешта для яе, ствараць свае семʼі, захоўваць сваю незалежнасць – сапраўдную і нефармальную, захоўваць сваю мову, культуру, гісторыю. Для гэтага нам даводзіцца сядзець тут, бо мы проста выказалі сваё меркаванне. Мы – людзі, якім тут так ці інакш жыць і так ці інакш нешта казаць. Выказваем кожны па-свойму, каб людзі ў краіне сапраўды ведалі што думае сучасная моладзь.

Я хацеў бы сказаць, што ёсць і іншая моладзь – прагрэсіўная, шчаслівая, якая абсалютна не бачыць ніякіх праблем. Але, пры гэтым, ведаючы большасць сваіх знаёмых і назіраючы тут, у турме – я так разумею, што большасць людзей не мае асаблівых планаў і не ведаюць, чаго хочуць ад гэтага жыцця. Але калі размова пра мяне – то я дакладна ведаю, чаго хачу ад жыцця: я хачу называцца беларусам, жыць у гэтай краіне і сапраўды нешта рабіць для яе. Не толькі для самога сябе, але і для сваёй краіны, якую я сапраўды люблю і зʼяўляюся патрыётам. Ці будзе ў мяне такая магчымасць – гэтага я ведаць не магу. Хацелася б верыць, што так. І хацелася б верыць, што калі я выйду адсюль – Беларусь будзе заставацца Беларуссю. Не гледзячы ні на што».

Да разгляду апеляцыйнай скаргі вы можаце падтрымаць палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі або бандэролькамі з рознымі смачняшкамі і прыемнымі дробязямі.

💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Мікіта Антонавіч Слепянок
💻Напісаць анлайн
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Алеся Буневіч
🔺Сяргей Глебка
🔺Андрэй Сцепаненка 
🔺Дзяніс Дзікун
🔺Арцём Салавей
🔺Аляксандр Гаўрылік
🔺Руслан Міхайлаў
🔺Данііл Скіпальскі
🔺Яўген Маранец
🔺Ігар Мінц
🔺Марыя Несцерава
🔺Дзмітрый Падлобнікаў
🔺Дзмітрый Сушчык
🔺Аляксандр Дзям'янцаў
🔺Вольга Скрашчук
🔺Павел Белаголаў
🔺Дзяніс Коршун
 
💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці, ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
🌼Падтрымайце палітзняволеную адвакатку Анастасію Лазарэнку

Палітзняволеную адвакатку Анастасію Лазарэнку затрымлі 2 чэрвеня. Сілавікі прыехалі да жанчыны з аўтаматамі і ў бронекамізэльках, яны залезлі ў вокны і выламалі дзверы. Супраць яе ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса за перадачу дадзеных сілавікоў і судзей у тэлеграм-каналы.

Вы можаце падтрымаць Анастасію грашовымі пераводамі, пасылкамі і бандэролькамі з рознымі прыемнымі дробязямі, а таксама лістамі і тэлеграмамі.

💌Падтрымаць Анастасію: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Лазарэнка Анастасія Уладзіміраўна
💻Напісаць анлайн

🔺Як падтрымліваць палітзняволеных?
💛Палітзняволеная Кацярына Андрэева атрымала ліст ад лідара гурту ДДТ Юрыя Шаўчука

Ён даслаў шарж з аўтапартрэтам, а таксама здымак гурта з надпісам «Катя, держись!»

Нагадаем, у лютым 2021 года яе асудзілі на два гады калоніі за стрым з месца жорсткага разгону сілавікамі дэманстрантаў на "Плошчы Пераменаў" у Мінску 15 лістапада. Аднак у красавіку 2022 года стала вядома, што журналістцы выстаўлена новае абвінавачванне — "здрада дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК). Справу ў закрытым рэжыме 4 ліпеня 2022 пачаў разглядаць суддзя Гомельскага абласнога суду Алег Харошка. 13 ліпеня ён прызначыў Кацярыне 8 гадоў і 3 месяцы ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Крыніца: Игорь Ильяш

💌Падтрымайце Кацярыну: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Кацярына Андрэеўна Бахвалава
❗️Знікла сувязь з палітзняволенай Аленай Гнаук

Палітзняволеную актывістку з Пружанаў Алену Гнаук 15 жніўня перавялі ў папраўчую калонію № 4. Па прыбыцці яна даслала родным ліст, але пасля гэтага вестачак ад яе больш не даходзіла. Родныя жанчыны мяркуюць, што Алене або блакуюць ліставанне, або змясцілі ў ШІЗА.

Нагадаем, 17 чэрвеня палітзняволеную асудзілі на тры з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 3200 рублёў. Алену прызналі вінаватай па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса. Перад этапам у калонію палітзняволеную больш за паўтара месяца ўтрымлівалі ў штрафным ізалятары баранавіцкага СІЗА.

💌Даслаць лісты і паштоўкі Алене можна па адрасе: ПК-4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, 8 атрад, Алене Пятроўне Гнаук
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
❗️Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк зноў у штрафным ізалятары

Пра гэта паведаміў ейны муж Андрэй Шарэнда:

«Толькі тры дні пратрымалася Паліна ў атрадзе пасля мінулых 20 содняў ШІЗА, як яе ізноў кінулі ў падвал. Гэта ўжо 50 содняў катаванняў за апошнія два з паловай месяцы, што Паліна знаходзіцца ў жаночай папраўчай калоніі №24 (Зарэчча)»».

📌Нагадаем, у гомельскай калоніі 7 красавіка Паліну асудзілі па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суд прызначыў ёй у дадатак да двух гадоў зняволення яшчэ адзін год у калоніі.

💌Падтрымайце палітзняволеную: ПК № 24, 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Паліне Сяргееўне Шарэндзе-Панасюк
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🌿Палітвязень Аляксандр Фядута сустрэўся з жонкай у СІЗА

Жонка палітвязня Аляксандра Фядуты Марына Шыбко ўчора патрапіла на спатканне з мужам і распавяла пра гэта ў фэйсбуку:

«Было спатканне, праз шкло, прыйшоў час убачыць «змоўшчыка» (амаль праз 17 месяцаў) ня ў клетцы суду, а хоць праз шкло. Ну, што магу сказаць, рыхтуецца да перасылкі і калоніі, таму пастрыгся яшчэ карацей, рэшта зубоў уражвае, з палачкай, але досыць бадзёры і задаволены (напэўна, таму што сёння ў іх лазневы дзень).

Чакае кнігі з крамы і дазволу аддаць мне рукапіс, бо следчы так і не дазволіў (вельмі доўга вывучае). Усім перадаў прывітанне і падзяку тым, хто падтрымаў на судзе, усім пажадаў здароўя і волі (ну, пасля прысуду-10 гадоў пазбаўлення волі – на волю не хутка). Злуюся на гэтага «змоўшчыка», але ЛЮБЛЮ гэтага хлопца. Дай Бог нам усім сілаў…»

Падтрымайце Аляксандра пасылкамі, грашовымі пераводамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Аляксандр Іосіфавіч Фядута
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz