Вясна: Палітвязні Беларусі
932 subscribers
3.36K photos
13 videos
3.31K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
🕊️На волю выйшаў палітвязень па «чыгуначнай справе» Віктар Іванцоў

Віктар Іванцоў — жыхар Баранавічаў, абвінавачаны паводле арт. 309 Крымінальнага кодэксу (наўмыснае прывядзенне ў нягоднасць шляхоў злучэння). Фігуранты справы (Сяргей Богдан, Уладзімір Ланкевіч і Віктар Іванцоў) праводзілі па дзве спробы заблакаваць рух чыгуначнага транспарту. Некаторыя скончыліся няўдачай, а ў двух выпадках блакаванне спрацавала: у выніку быў парушаны рух цягнікоў. Іванцоў асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Вядома, што адміністрацыя калоніі № 1 рэгулярна змяшчала палітвязня ў ПКТ.

Віктар цалкам адбыў тэрмін і 24 жніўня выйшаў на волю. За кратамі застаюцца яшчэ два палітвязні па гэтай справе.
Палітвязня Адама Саўко перавялі ў СІЗА-2 г. Віцебска

Як стала вядома праваабаронцам, 22 жніўня палітзняволенага Адама Саўко этапавалі ў СІЗА-2 г. Віцебска.

Нагадаем, суд Фрунзенскага раёна Мінска 1 ліпеня пакараў 19-гадовага Адама Саўко пазбаўленнем волі тэрмінам на пяць гадоў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту і падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках. Разам з ім асудзілі Сяргея Батуру да 5 гадоў зняволення, а Мікіту Кунтыша і Арсенія Майсейчыка — да 6 гадоў калоніі.

💌Падтрымаць палітзняволеных:
СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Адам Андрэевіч Саўко
СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Арсеній Алегавіч Майсейчык
ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Мікіта Сяргеевіч Кунтыш і Сяргей Андрэевіч Батура
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
"Збіраюся з сіламі для таго, каб ісці далей", - палітзняволеная Луцкіна даслала ліст на волю

Журналістка Ксенія Луцкіна даслала кранальны ліст з-за кратаў:

"Салодкага мне хопіць на месяц :) Месяц будзе складаны... Колькі іх яшчэ наперадзе? Аднаму Богу вядома.
Мне вельмі няпроста. Час робіць сваю справу, казаць, што ўсё лёгка і проста - хлусіць, а я гэтага рабіць не ўмею. Збіраюся з сіламі для таго, каб ісці далей.

Бясконца сумую па сыну. Гэта проста непраходны боль. Не дай Бог нікому гэтага перажыць.
Спадзяюся на тое, што ўсе неяк уладкуецца, што ўсё будзе добра! Вельмі спадзяюся і веру ў гэта!"

Нагадаем, 1 верасня ў 10.00 у Мінскім гарадскім судзе распачнецца суд над Ксеніяй Луцкіной, якую абвінавачваюць у змове ці іншых дзеяннях, учыненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады. Ёй пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 8 да 12 гадоў.

💌Падтрымайце Ксенію: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Ксеніі Алегаўне Луцкіной
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Палітвязень Эдуард Бабарыка падаў скаргу на чарговае падаўжэнне тэрміну ўтрымання пад вартай

25 жніўня ў судзе Партызанскага раёна Мінска будзе разгледжана скарга палітзняволенага Эдуарда Бабарыкі, які бесперапынна ўтрымліваецца за кратамі ўжо два гады і два месяцы, на падаўжэнне тэрміну ўтрымання пад вартай. Рашэнне па скарзе ў закрытым рэжыме будзе прымаць суддзя Міхаіл Макарэвіч.

Нагадаем, пасля затрымання 18 чэрвеня 2020 году Эдуарду было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў), а потым яму выставілі яшчэ абвінавачванні ў распальванне варожасці (арт. 130 КК) і ў арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 КК).

💌 Падтрымайце яго бандэролькай з прыемнымі дробязямі, грашовым пераводам або тэлеграмай: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Эдуард Віктаравіч Бабарыка
‼️Палітзняволенага Сцяпана Латыпава хочуць перавесці з калоніі ў турму

29 жніўня ў судзе Івацэвіцкага раёна адбудзецца суд па замене палітвязню Сцяпану Латыпаву, які адбывае тэрмін у «Воўчых норах», пакарання на больш жорсткае. Верагодна, яго збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым. Рашэнне будзе прымаць суддзя Аляксандр Кірыловіч.

Нагадаем, у сярэдзіне траўня Сцяпана перавялі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) на пяць месяцаў. За першыя два тыдні ў ПКТ палітвязень атрымаў толькі два лісты. Сябры палітвязня просяць усіх, хто пісаў яму ў калонію, пазначыць у адмысловай google-форме свае пасланні.

Нагадаем, 16 жніўня мінулага году Латыпава асудзілі да 8,5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і аштрафавалі на 300 базавых велічыняў. За пяць месяцаў у калоніі палітвязня змяшчалі ў ШІЗА агулам на 32 дні.

💌Працягвайце пісаць Сцяпану: ПК №22, 225295, Брэсцкая вобласць, Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Сцяпан Сяргеевіч Латыпаў
Вясна: Палітвязні Беларусі
😣 Палітзняволенага Дзяніса Дзікуна змясцілі ў карцар Як паведамляе Гомельская Вясна, палітвязня Дзяніса Дзікуна, які праходзіць па так званай справе "рэйкавых партызан", змясцілі ў карцар у СІЗА-3. Прычыны вынесенага спагнання, а таксама тэрмін утрымання…
☝️ Палітвязень Дзяніс Дзікун прабыў 8 дзён у штрафным ізалятары — у суботу яго перавялі ў звычайную камеру. Пра гэта паведамляе Гомельская Вясна.

Па якой прычыне Дзяніс трапіў у ШІЗА — невядома.

📨 Падтрымаць палітвязня можна па адрасе:
СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А
Дзянісу Сяргеевічу Дзікуну
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
😔Зразумеў, што затрымаюць, і выкінуўся з цягніка: падрабязнасці затрымання Аляксандра Капшуля

«Наша Ніва» сабрала падрабязнасці па справе «Рабочага руху», з іх стала вядома, чаму ў палітзняволенага 43-гадовага былога юрысконсульта «Нафтана» Аляксандра Капшуля была зламаная нага пасля затрымання.

Мужчыну затрымалі ў Расіі, дзе ў верасні 2021-га ён быў па прыватных справах. Калі пачаліся затрыманні, Капшуль планаваў выехаць за мяжу, але не паспеў. Аляксандр паехаў у Маскву, каб адтуль выехаць у Варшаву. Але проста па дарозе ў цягніку «Варонеж-Масква» ў Аляксандра праверылі дакументы супрацоўнікі ФСБ. Ён зразумеў, што па прыездзе ў расійскую сталіцу яго затрымаюць. І на хаду выскачыў з цягніка. Капшуль зламаў нагу і вывіхнуў руку. Але змог дабрацца да мяжы з Украінай. Мяжу Расіі з Украінай Капшуль вырашыў прайсці легальна. На памежным пункце яго затрымалі, пасля супрацоўнікі ФСБ вывезлі мужчыну ў Беларусь і перадалі супрацоўніка КДБ.

Аляксандра чакаюць жонка і двое непаўналетніх дзяцей. У траўні 2022 года памерла яго маці — на пахаванне мужчыну не адпусцілі. Вядома, што Аляксандр Капшуль трымаецца бадзёра, сябе і паплечнікаў па руху не абгаварыў.

💌Падтрымайце палітвязняў па справе «Рабочага Руху» па адрасе: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Сяргей Шэлест, Уладзімір Жураўка, Андрэй Пагерыла, Ганна Аблаб, Аляксандр Гашнікаў, Сяргей Дзюба, Ігар Мінц, Валянцін Цярэневіч, Сяргей Шамецька, Аляксандр Капшуль
⁉️Як падтрымаць палітвязняў, калі ім блакуюць ліставанне?

У Беларусі амаль штодзённа павялічваецца колькасць палітычных зняволеных, якіх утрымліваюць за кратамі ў нечалавечых умовах. У перыяд святаў беларусы актыўна віншавалі вязняў лістамі і паштоўкамі, але вядома, што адказаў дагэтуль прыходзіць мала. Гэта можа быць звязана з блакіроўкай ліставання з боку адміністрацыі ўстановаў. Таму нагадваем пра магчымыя спосабы падтрымкі, каб не пакідаць палітвязняў сам-насам з рэпрэсіямі.

🔺Лісты салідарнасці — наймацнейшая падтрымка звонку. Таму працягвайце дасылаць словы падтрымкі, але рабіце гэта праз заказныя лісты. Калі цэнзар не прапусціць вашу вестачку, то вязень усё роўна пабачыць, ад каго яна была. Чым больш лістоў прыйдзе на імя вязня, тым больш шанцаў, што ён атрымае хоця б некалькі з іх. Даслаць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз электронныя сэрвісы: ініцыятывуВклеточку” і письмо.бел

🔺 Ёсць меркаванне, што паштоўкі з кароткім тэкстам часцей патрапляюць у рукі вязням. Даслаць анлайн можна праз Майстэрню паштовак салідарнасці: валанцёры праекта клапатліва перапішуць пасланне ад рукі і адправяць адрасату.

🔺Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце пакідаць сваё імя ў тэксце тэлеграмы.

🔺Даслаць вязням, у дачыненні да якіх прысуд яшчэ не вынесены ці не ўступіў у сілу, пасылку або бандэрольку з рознымі прыемнымі дробязямі. Гэта вялікая дапамога сем’ям вязняў і добрая падтрымка саміх зняволеных, асабліва ў святы. Калі ласка, не трэба адносіць палітвязням перадачы без узгаднення са сваякамі, бо ў СІЗА ўстаноўлены ліміт на перадачы па вазе – 30 кг на месяц. Пры гэтым пасылкі маюць абмежаванні толькі ад пошты – ў адной пасылцы можна адсылаць рэчаў да 50 кг за раз.

🔺Можаце зрабіць грашовы перавод, каб палітвязні змаглі пачаставаць сабе прысмакамі з турэмнай крамы, а таксама набыць маркі, канверты і паштоўкі, каб адказаць на лісты салідарнасці. Адзначым, што гэта таксама можна зрабіць толькі тым, у дачыненні да каго прысуд яшчэ не быў вынесены ці не ўступіў у сілу, але сума на рахунку застанецца ў вязня нават пасля этапу ў месца зняволення або нават пасля вызвалення.

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.

🌿Карысныя спасылкі:

Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням

"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць

Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека?

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
"Настрой у мяне бадзёры, а натхненнем служаць лёсы людзей, якія сядзелі ў сталінскія часы", - палітвязень Андрэй Пачобут з-за кратаў

Палітзняволены журналіст Андрэй Пачобут даслаў ліст на волю, у якім падзяліўся ўспамінамі і сваім настроем:

"Ідзе 17 месяц майго зняволення, калі азіраюся назад, дык здаецца яшчэ нядаўна я быў у Жодзіна і пазнаваў, ці лепш сказаць знаёміўся, з "турэмнымі ўніверсітэтамі" :), а ужо хутка канец следства і перадача справы ў суд. Хоць, канешне, я не маю ніякіх ілюзій наконт прысуду, але ўсё адно хочацца хутчэй мець гэта за сабой і ехаць у лагер.

Дарэчы ў маі 2021 года, калі я этапам ехаў з Валадаркі ў Жодзіна — гэта быў самы прыемны момант майго зняволення. Цягнік вырваў з турэмнай статыкі, вецер праз адкрытую канваірамі фортку - была спёка - нагадваў пра волю... Цёплая атмасфера ў камеры-купэ - хлопцы ўсе палітычныя ехалі пасля прысудаў у лагеры з вялікімі - як мне тады здавалася прысудамі — 3, 4, 7 гадоў пазбаўлення волі... Я быў адзіны ў каго не было яшчэ суду. Што ж мінула з таго часу ўжо больш за год, шмат чаго змянілася, але не гледзячы на гэта настрой у мяне бадзёры, а натхненнем служаць лёсы людзей, якія сядзелі ў сталінскія часы. Шмат каго з іх я меў гонар ведаць асабіста. Цяпер узгадваю іхныя аповеды і яны, шмат хто ўжо з таго свету, дадаюць мне веры, упэўненнасці і аптмізму".

💌Падтрымаць палітвязня лістамі і паштоўкамі салідарнасці:
СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Андрэй Станіслававіч Пачобут
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Вясна: Палітвязні Беларусі
Палітвязень Эдуард Бабарыка падаў скаргу на чарговае падаўжэнне тэрміну ўтрымання пад вартай 25 жніўня ў судзе Партызанскага раёна Мінска будзе разгледжана скарга палітзняволенага Эдуарда Бабарыкі, які бесперапынна ўтрымліваецца за кратамі ўжо два гады і…
❗️У судзе Партызанскага раёну Мінска пакінулі без задавальнення скаргу палітвязня Эдуарда Бабарыкі на чарговае падаўжэнне тэрміну ўтрымання пад вартай. Ён застаецца ў зняволенні як мінімум да 14 верасня.

Нагадаем, Эдуард з'яўляецца "рэкардсменам" па тэрміне ўтрымання пад вартай на стадыі папярэдняга расследавання — ужо больш за 26 месяцаў ён у зняволенні, справа ў суд да гэтага часу не перададзена.
😣 Алеся Бяляцкага ўтрымліваюць у "спецкалідоры" СІЗА-1

Як стала вядома праваабаронцам, палітзняволены старшыня "Вясны" Алесь Бяляцкі ў СІЗА-1 утрымліваецца ў так званым "спецкалідоры" — паўпадвальным памяшканні з дрэннымі ўмовамі.

Цягам гэтага года Бяляцкага моцна абмяжоўваюць у ліставанні.

Нагадаем, Алесь быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года і разам з Валянцінам Стэфановічам і Уладзімірам Лабковічам абвінавачаны ў нясплаце падаткаў у буйным памеры. Больш за год ён утрымліваецца за кратамі, а следства працягнутае да 14 кастрычніка.

💌 Падтрымаць правабааронцу можна лістамі, бандэролькамі і грашовымі пераводамі па адрасе:
СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Алесю Віктаравічу Бяляцкаму
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
"Усё, вядома, вельмі складана, але трэба проста перажыць гэты адрэзак жыцця", — палітвязень Палеонак з-за кратаў

Палітзняволены Мікіта Палеонак у сваім лісце на волю распавёў, што ўжо больш за сем месяцаў знаходзіцца ў СІЗА:

"Час вельмі хутка ляціць, таму стараюся заняць яго кнігамі =) увогуле з карысцю праводжу. З пачатку гэтага тыдня [з 8 жніўня - заўв.] пачаліся ў мяне суды. Але на мой жаль, мы ўсе выдатна разумеем зыход суда! Усё, вядома, вельмі складана, але трэба проста перажыць гэты адрэзак жыцця =) Усё будзе добра ў нас!"

Нагадаем, 15 жніўня суд прызнаў Мікіту вінаватым па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса і прызначыў яму чатыры гады зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-2, 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Мікіта Юр'евіч Палеонак
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3wvhPx9

🔺Як падтрымліваць палітзняволеных?
💌«Там вельмі прыгожа, на турму не падобна». Алена Гнаук даслала першы ліст з калоніі

Палітзняволеную актывістку Алену Гнаук 15 жніўня прыбыла ў папраўчую калонію №4 і даслала родным першы ліст. Па яе словах, усяго ў жаночай калоніі № 4 1200-1300 асуджаных: 20 атрадаў па 24-60 чалавек, у адным — адразу 90 чалавек. Алена распавяла, што ў атрадзе 50 новых чалавек, якія праходзяць, як і яна, каранцін у два тыдні.

«Кажа, што там вельмі прыгожа, на турму не падобна. Настрой у Алены Пятроўны бадзёры, здароўе ў норме. Перадае ўсім вітанкі! Алена атрымлівала ў СІЗА Баранавіч шмат пасылак, што яе вельмі натхняла», — распавядаюць родныя.

У інстаграм-акаунце ў падтрымку Алены адзначаецца, што калі хтосьці хоча падтрымаць палітзняволеную, то можна напісаць у direct і ўсё ўзгадніць.

💌Даслаць лісты і паштоўкі Алене можна па адрасе: ПК-4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, 8 атрад, КАРАНЦІН, Алене Пятроўне Гнаук
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🕊 Палітвязень Карабко: "Чалавечае жыццё — гэта найвышэйшая каштоўнасць! А свабода — яе галоўнае якасць!"

Маці палітзняволенага Мікалая Карабко, які абвінавачваецца ў перашкодзе правядзення рэферэндума, падзялілася ўрыўкамі з ягоных лістоў:

"Час, у кожнага, цячэ па-рознаму. У мяне цяпер "павольныя гадзіны", і мінулае ніяк не змяніць. Для гэтага трэба зараз навучыцца лётаць з хуткасцю святла. Я б хацеў праводзіць свой час з большай карысцю, чым цяпер. І яшчэ мне не зразумела, чаму ўсе людзі да гэтага часу не ўсведамляюць, што чалавечае жыццё – гэта найвышэйшая каштоўнасць! А свабода – яе галоўнае якасць!"

"Аптымізм - гэта разуменне таго, што заўсёды можа быць горш".

"Справядлівасць, вядома, існуе. Толькі не для ўсіх. А пакора і ціхмянасць мне толькі перашкаджаюць, здаецца".

💌Падтрымаць вязня паштоўкамі, бандэролькамі і грашовымі пераводамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Мікалай Аляксандравіч Карабко
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3wvhPx9
😔Палітзняволенаму палітыку Мікалаю Статкевічу ў калоніі не перадалі ніводнага віншавання да Дня народзінаў

Пра гэта ў фэйсбуку распавяла ягоная жонка Марына Адамовіч:

«Мікола Статкевіч не атрымаў ніводнага віншавання да Дня народзінаў. Але такім чынам прымусіць Мікалая паверыць, што ніхто яго не падтрымлівае, ну ніяк не ўдасца. Ён просіць падзякаваць усім, хто яму іх [віншаванні] адпраўляў. "Скажы, што я адчуваю падтрымку людзей нават пад зямлёй"🙂».

💌Падтрымаць палітвязня можна на адрасе: ПК № 13, 211791, Глыбокае, вул. Савецкая, 205, Статкевічу Мікалаю Віктаравічу
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🤬 Палітзняволенага Станіслава Паўлінковіча рэгулярна змяшчаюць у штрафны ізалятар

Як піша MAYDAY, палітвязень Станіслаў Паўлінковіч амаль 20 сутак знаходзіцца ў ШІЗА папраўчай калоніі № 1 г. Наваполацк.

Па наяўнай інфармацыі, мужчыну змясцілі туды яшчэ 7 жніўня. Пасля пераводу ў калонію на пачатку лета, адміністрацыя ўстановы рэгулярна змяшчае вязня ў ШІЗА.

Нагадаем, першапачаткова магілёвец адбываў пакаранне ў два гады абмежавання волі паводле арт. 391 Крымінальнага кодэкса (Абраза суддзі) у ПУАТ-39 у Крупках, куды трапіў у сакавіку 2021 года.

Аднак 29 красавіка 2022 года, па заяве адміністрацыі ПУАТ, суд замяніў Паўліновічу "хімію" на рэальнае пазбаўленне волі ў калоніі.

💌Падтрымаць палітвязня можна на адрасе:
ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
Станіславу Аляксандравічу Паўлінковічу
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
😢 Уладзімір Лабковіч з-за кратаў: "Зусім згубіў надзею, што адсюль увогуле ёсць выйсце, што ўрэшце рэшт прыйдзе вызваленне"

Палітзняволены праваабаронца "Вясны" Уладзімір Лабковіч даслаў кранальны ліст у адказ на атрыманую бандэрольку ад салідарных людзей.

"Гэта так прыемна і натхняльна [атрымаць бандэроль - заўв.]. У першую чаргу як вестачку. Бо вельмі важна ведаць, што ты не адзіны, што звонку цябе чакаюць, не забыліся. Дзесьці з канца лютага ўсе лісты да мяне, а таксама ад мяне пачалі губляцца. Атрымліваю толькі лісты ад жонкі, дзетак і маці. Я вельмі цешуся, што гэтыя лісты не губляюцца. Але кожная вестачка вельмі сагравае і суцяшае.

Я вельмі захапляюся ўсім, што звязана з Антычнасцю, таму так прыемна было атрымаць паштоўку з Афінамі. Вядома ж і Мінск. Так бы хацеў прагуляцца з жонкай і дзеткамі па Мінску, але баюся, што не давядзецца. Неяк зусім згубіў надзею, што адсюль увогуле ёсць выйсце, што ўрэшце рэшт прыйдзе вызваленне. Вельмі ўж цяжка знаходзіцца тут так бясконца доўга",
— піша Уладзь.

Ён адзначае, што займае час чытаннем:

"Зараз чытаю Хокінга "Короткая история времени". Праўда, амаль нічога не разумею. Трэба было лепш вучыць фізіку ў школе. А ня так даўно перачытаў Оруэла "1984" па-беларуску. Вядома, мова моцна змяняе адчуванне твору. Раман ужо не чытаецца як антыўтопія, а ўспрымаецца як раман пра рэальны час".

Праваабаронка піша, што здароўе за год у зняволенні моцна здае: ён пакутуе на галаўны боль, таксама вельмі моцна сапсаваўся зрок.

"Самае дарагое - лісты ад родных, ад дзетак. Вельмі баюся, што яны мяне забудуць, бо я ніяк не прымаю ўдзел у іх жыцці. Я неверагодна па ім сумую. Больш нічога так не хачу, як хоць разом пабачыць дзетак, жонку, абняць і сказаць, як я моцна іх люблю і кахаю".

💌 Падтрымаць Уладзя лістамі, бандэролькамі і грашовымі пераводамі:
СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
✊🏻Больш навінаў пра вясноўцаў – на сайце freeviasna.org
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
⚡️Сяргея Ціханоўскага этапавалі ў жодзінскую турму

11 жніўня ў судзе Кастрычніцкага раёна г. Магілёва разглядзелі справу аб «пераводзе ў іншую папраўчую ўстанову» палітвязня Сяргея Ціханоўскага. Суддзя Жанна Пушкіна пастанавіла змяніць палітзняволенаму рэжым утрымання на турэмны.

📌Нагадаем, 14 снежня 2021 года Сяргея Ціханоўскага асудзілі да 18 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У папраўчай калоніі Ціханоўскі знаходзіўся толькі адзін месяц.

💌Падтрымаць Сяргея лістамі салідарнасці і паштоўкамі:
Турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А,
Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Удаву Андрэя Зельцэра Марыю Успенскую перавялі з «Валадаркі» ў «Навінкі»

Нагадаем, 16 чэрвеня палітзняволенай удаве загінулага ў перастрэлцы з супрацоўнікам КДБ айцішніка Андрэя Зельцэра Марыі Успенскай прызначылі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. Яе абвінавацілі ў саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка па арт. 16 і ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса.

Судзілі Марыю як «асобу, якая здзейсніла грамадска небяспечнае дзеянне», таму на судзе яе інтарэсы прадстаўляла яе маці. Акрамя таго, суд спагнаў матэрыяльную кампенсацыю «маральнай шкоды ў памеры 100 тысяч рублёў на карысць пацярпелай, якія будуць залічаны на карысць дзіцячага дома № 5 г. Мінска» — жонкі забітага Дзмітрыя «Нірваны» Федасюка.

Стала вядома, што Марыю па пастанове суда перавялі з СІЗА-1 у РНПЦ псіхічнага здароўя.

💌Падтрымайце палітзняволеную лістамі: РНПЦ псіхічнага здароўя, 220053, г. Мінск, Даўгінаўскі тракт, 152, Марыя Віктараўна Успенская
🕊Сёння на волю выйшаў палітзняволены Аляксандр Захарэвіч

Аляксандр Захарэвіч быў затрыманы 1 лістапада 2020 года падчас мірнай акцыі пратэста і асуджаны на 9 сутак адміністрацыйнага арышту. Пасля іх адбыцця, быў перазатрыманы і абвінавачаны паводле арт. 364 Крымінальнага кодэкса — "Гвалт у дачыненні да супрацоўніка органа ўнутраных спраў" за тое, што наступіў на нагу супрацоўніка ДАІ, калі ўцякаў ад супрацоўнікаў міліцыі.

Сваёй віны ў судзе ён не прызнаў, але быў асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі.

Ён цалкам адбыў пакаранне і 27 жніўня вызваліўся са шклоўскай ПК-17.
🚂Палітзняволеную Алесю Буневіч перавялі ў гродзенскую турму. Падтрымайце яе!

Алеся Буневіч — дырэктарка віленскай друкарні, затрыманая 4 красавіка 2022 года ў межах крымінальнай справы пасля таго, як яна прыехала з Літвы ў Беларусь на гадавіну смерці маці.

Алесю Буневіч абвінавачваюць у «здзяйсненні акта тэрарызму групай асоб па папярэдняй змове» (ч. 2 арт. 289 Крымінальнага кодэкса) у межах справы «рэйкавых партызанаў». У прапагандысцкім фільме на БТ паказаны кавалак допыту Алесі, дзе яна распавядае як купляла літоўскія сім-карты за некалькі дзён да паездкі ў Беларусь, паказвае, дзе хавала іх на тэрыторыі краіны, пра тое, як усё здымала на відэа, каб пераслаць свайму куратару ў Літве. А таксама, што павінна была «адправіць» маладых людзей, калі яны пад'едуць да мяжы.

Алеся ўтрымлівалася ў магілёўскім СІЗА, але напрыканцы жніўня яе перавялі ў гродзенскую турму № 1.

💌Падтрымайце яе лістамі, грашовымі пераводамі, пасылкамі: Турма № 1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Алеся Анатольеўна Буневіч