🎉Павіншуйце палітвязня Дзмітрыя Наважылава з 50-годдзем
Сёння, 12 жніўня, былы дырэктар інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Дзмітрый Наважылаў адзначае Дзень народзінаў. Яму споўнілася 50 гадоў.
Дзмітрыя за кратамі ўтрымліваюць ужо год. Яго абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (Удзел у экстрэмісцкім фарміраванні) і ч. 2 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў). Суд па "справе БелаПАН" пачаўся 6 чэрвеня 2022 г. Справу разглядае Мінскі абласны суд у закрытым пасяджэнні ў судзе Мінскага раёна.
Чарговае судовае пасяджэнне 29 чэрвеня завяршылася рашэннем суддзі аб прыпыненні працэсу як мінімум на два месяцы. Прычынай стала аднаўленне "працэсуальных дзеянняў". У дачыненні да каго яны праводзяцца або будуць праводзіцца, невядома.
Павіншуйце палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі або бандэролькамі, тэлеграмамі і лістамі салідарнасці: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Дзмітрый Уладзіміравіч Наважылаў
🔻Як падтрымліваць палітвязняў?

❗️Палітзняволеная Старшыня АГП Аксана Аляксеева за кратамі хварэе на кавід
Старшыня Мінскай гарадской арганізацыі АГП Аксана Аляксеева была затрыманая разам з іншымі лідарамі партыі 27 ліпеня 2022 года. Вядома, што падчас ператрусу сілавікі выбілі дзверы ў яе кватэру. Жанчыне пакуль не прад’явілі абвінавачванні, але яна праходзіць падазраванай па ч. 1 арт. 342 КК (Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Вядома, што на Акрэсціна Аксана захварэла на каранавірус і цяпер яе ўтрымліваюць у «кавідным аддзяленні» ІЧУ. Праз гэта яе не пераводзяць на «Валадарку». Пры гэтым перадачы для яе не прымаюць.
💌Падтрымайце Аксану лістамі салідарнасці: Ізалятар часовага ўтрымання ГУУС Мінгарвыканкама. 220089, г. Мінск, зав 1-й Акрэсціна, 36, Аксана Вітальеўна Аляксеева

«Iм мяне больш няма чым палохаць, бо турмы я ўжо не баюся», — праваабаронца Валянцін Стэфановіч з-за кратаў
Палітзняволены намеснік старшыні "Вясны" Валянцін Стэфановіч даслаў ліст на волю, у якім падзяліўся сваімі думкамі наконт турмы і праваабрончай дзейнасці:
"Турма зацягвае, чалавек да ўсяго прызвычайваецца, яна ўжо не палохае цябе. Вось і я ўжо не баюсь, бо я ўжо ў турме. Менавіта таму я нікуды не паеду адсюль. Я застануся тут, бо калі з'еду ўжо ніколі сюды не вярнуся. А ім мяне больш няма чым палохаць, бо турмы я ўжо не баюся. Такое вось маё рашэнне.
Хто казаў, што праваабарона гэта прыемная праца, паездкі, сустрэчы з цікавымі людьмі і г.д.? Не, яна бывае і вось такой - бясконцае сядзенне ў турме, без надзеяў і без вызваленняў".
💌Вы можаце падтрымаць Валянціна лістамі салідарнасці, грашовымі пераводамі, пасылкамі ці бандэролькамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, вул. Валадарскага, 2
Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу,
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
💳 Падтрымаць «Вясну» на Patreon

📍Палітвязню Анатолю Латушку дадалі новы артыкул. Справа ўжо ў пракуратуры
Па інфармацыі праваабаронцаў, Анатолю Латушку канчаткова прад’явілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 339 КК (Хуліганства), арт. 370 КК (Абраза дзяржаўных сімвалаў) і ч. 1 арт. 342 КК (Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
З Алены Маліноўскай, якая праходзіць па гэтай справе, знялі абвінавачванне паводле арт. 203-1 (Распаўсюд асабістай інфармацыі ва ўлётках). Цяпер ёй ставяць у віну ч. 2 арт. 339 КК і арт. 370 КК. Лілію Ананян вінавацяць па ч. 2 арт. 339 КК.
Крымінальную справу ўжо перадалі ў пракуратуру. Хутка над імі адбудзецца суд.
Нагадаем, ноччу 31 студзеня сілавікі затрымалі палітязняў за тое, што яны малявалі па трафарэце на паштовых скрынях у пад'ездах жылога дома герб «Пагоня».
💌Падтрымайце палітзняволеных:
- Следчая турма №8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А (Лілія Лернікаўна Ананян)
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, (Алена Віктараўна Маліноўская, Анатоль Віктаравіч Латушка)

✊Падтрымайце палітзняволеных журналістаў Алеся Любянчука і Канстанціна Залатых
Алесь Любянчук — журналіст, быў затрыманы 26 траўня ў вёсцы Крывічы Іўеўскага раёна. На дадзены момант яму выставілі абвінавачванні, але дакладны крымінальны артыкул невядомы, бо адвакат знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні. Алесь шмат займаўся дабрачыннасцю, дапамагаў дзецям-сіротам, арганізоўваў турыстычныя паходы і аднаўляў гісторыка-культурную спадчыну Наваградчыны.
Канстанцін Залатых — дырэктар газеты «Беларусы і рынак», быў затрыманы 18 траўня, пасля ператрусу дома і ў рэдакцыі выдання. Яму выставілі абвінавачанне па ч. 2 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Беларусi – распальванне варажнечы, спалучанае з гвалтам альбо здзейсненае службовай асобай.
💌Падтрымайце іх грашовымі пераводамі, пасылкамі або бандэролькамі, лістамі салідарнасці і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Аляксандр Мікалаевіч Любянчук, Канстанцін Уладзіміравіч Залатых)

🕊Старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі даслаў вестачку з-за кратаў
Палітзняволены праваабаронца «Вясны» Алесь Бяляцкі, якога ўтрымліваюць за кратамі ўжо 13 месяцаў, даслаў на волю ліст датаваны 4 жніўня.
«У мяне ўсё з большага нармальна. Здароўе — больш-менш. Зараз — лета, шчабечуць стрыжы, іх тут, аказваецца, у горадзе, багата. Гагочуць чайкі, бо Свіслач недалёка. Так што і тут адчуваецца жыццё прыроды. Лета сёлета было негарачае, дый мабыць ужо і ня будзе спёкі. Вось такія ў мяне навіны».
💌Вы можаце падтрымаць Алеся лістамі салідарнасці, грашовымі пераводамі, пасылкамі ці бандэролькамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, вул. Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💳 Падтрымаць «Вясну» на Patreon
🔻Як падтрымаць зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
💰Дапамога Канстанціну Шульгу — былому палітвязню, які мае патрэбу ў лекаванні зубоў
22-гадовага акцёра Канстанціна Шульгу за ўдзел у дзвюх акцыях пратэсту ў 2020 годзе: студэнцкай акцыі 1 верасня і акцыі 20 кастрычніка — асудзілі да трох гадоў «хіміі».
«Не чакаючы пачатку зняволення, я прыняў рашэнне экстрана з'ехаць з краіны. Яшчэ да затрымання ў мяне былі вялікія праблемы са здароўем, я меў патрэбу ў лекаванні зубоў і хірургічных аперацыях. Пасля перыяду зняволення, я працягваю мець патрэбу ў аперацыі, аднак не маю на гэта сродкаў.
Буду вельмі ўдзячны кожнаму, хто зможа аказаць мне дапамогу на першы час пасля вызвалення», — кажа хлопец.
💳Падтрымаць фінансава Канстанціна
🔹«Калі ліст урэшце прыходзіць на "Валадарку", то бяжыш хутчэй чытаць і перачытваць яго», — экс-палітвязень Канстанцін Шульга

💔Паглядзіце, якія міні-мультфільмы здымаюць па вершах палітвязня Андрэя Скурко
Ютуб-канал BAYBUS здымае мультфільмы па вершах палітзняволенага паэта і кіраўніка аддзела маркетынгу і рэкламы «Нашай Нівы» Андрэя Скурко, якія ён піша за кратамі для свайго маленькага сына Тамашыка. Усяго аўдыёкніга ўмесціць у сабе 55 твораў для маленькіх і сівенькіх.
Укладайце Андрэю ў канверты маркі, каляровыя і звычайныя аркушы, паштоўкі-размалёўкі, налепкі, малюнкі, каб ён мог ілюстраваць свае вершы.
Нагадаем, 15 сакавіка суд Заводскага раёна Мінска прысудзіў Скурко і Ягору Марціновічу па два з паловай гады калоніі. Іх абвінавацілі ў «нанясенні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, учыненае групай асоб па папярэдняй змове, у буйным памеры» (ч. 2 арт. 216 КК).
💌Адрас для падтрымкі: ПК №15, 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Андрэй Генадзьевіч Скурко

❗️Палітвязня Дзмітрыя Грышчанку ў калоніі закідвалі ў ШІЗА. Падтрымайце яго!
Палітвязня Дзмітрыя Грышчанку ў наваполацкай калоніі нядаўна змяшчалі ў штрафны ізалятар. Прычыны і тэрмін невядомыя.
Грышчанка — супрацоўнік "Беларуснафты" з Гомеля. Быў затрыманы 14 траўня 2021 года. Разам з іншымі супрацоўнікамі прадпрыемства ён прымаў удзел у запісу звароту супраць гвалту і за перамовы.
Дзмітрыя абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт 342 КК) па падзеях 20 верасня, калі ў Гомелі праходзіла акцыя пратэсту. У студзені яму прысудзілі тры гады калоніі.
Палітвязень просіць дасылаць яму лісты «1 класам», бо ў звычайных канвертах вестачкі могуць не перадаваць.
💌Падтрымайце палітвязня: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Дзмітрый Мікалаевіч Грышчанка

❗️Палітвязню Яўгену Кіслейку ўзмацнілі рэжым і перавялі з «хіміі» ў калонію
35-гадовага Яўгена Кіслейку асудзілі на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за абразлівы каментар пра міністра ўнутраных спраў Кубракова па арт. 364 Крымінальнага кодэксу (Пагроза гвалтам у дачыненні да прадстаўніка органаў унутраных спраў). З 9 верасня 2021 года адбываў тэрмін ў мінскай ПУАТ-36.
Стала вядома, што нядаўна над палітвязнем адбыўся суд па ўзмацненню рэжыма. Суд пастанавіў перавесці Яўгена з «хіміі» ў папраўчую калонію. Цяпер палітвязень перад этапам у калоніі будзе знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага.
💌Падтрымайце Яўгена лістамі салідарнасці, тэлеграмамі і паштоўкамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, вул. Валадарскага, 2, Яўген Уладзіміравіч Кіслейка

❗️Палітвязня Мікіту Емяльянава зноў змясцілі ў ШІЗА
Актывіста анархічнага руху Мікіту Емяльянава ў сярэдзіне чэрвеня перавялі ў ваўкавыскую калонію. За гэты час яго ўжо ў другі раз змясцілі ў штрафны ізалятар. Адразу па прыбыцці ў калонію яго закінулі туды на 18 сутак, а цяпер — на 7 сутак. Прычыны пакуль невядомыя, паведамляе @bnkbel. Акрамя гэтага, яго пазбавілі кароткатэрміновага спаткання.
📌Нагадаем, 11 сакавіка Емяльянава асудзілі на два гады калоніі па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы за парушэнне правілаў унутраннага распарадку ), а канчаткова прызначылі па сукупнасці прысудаў з улікам раней неадбытага пакарання — 3,5 гады калоніі ўзмоцненнага рэжыму. Са жніўня 2021 года Мікіту змяшчалі ў карцар або ШІЗА агулам больш, чым на сем месяцаў.
💌 Падтрымайце палітвязня: ПК №11, 231900, г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, Емяльянаву Мікіту Уладзіміравічу

🗓Агляд навінаў пра палітвязняў за тыдзень:
🔹У спіс палітвязняў на гэтым тыдні трапілі 17 чалавек. На дадзены момант палітзняволенымі лічуцца 1276 чалавек.
🔹Прысуды на гэтым тыдні вынесеныя пяці палітзняволеным:
Наталлі Таран — 3,5 гады калоніі;
Аляксандру Лаўрэнцьеву — 3 гады і 4 месяцы калоніі;
Веры Валністай — 2 гады «хатняй хіміі»;
Алене Несцяровіч — 3,5 гады калоніі;
Аляксандру Курганскаму — 1,5 года калоніі.
🔹Палітвязень Сяргей Велікароднаў 9 жніўня цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю з калоніі.
🔹Палітвязня Віктара Пархімчыка, якога перавялі з «хіміі» ў калонію, па прыбыцці ва ўстанову змясцілі ў ШІЗА. Акрамя гэтага яго пазбавілі перадач, пасылак і спатканняў.
🔹Палітвязня Юрыя Кавалёва накіравалі на прымусовае стацыянарнае лячэнне ў РНПЦ.
🔹Палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна ў калоніі змясцілі ў ПКТ на пяць месяцаў.
🔹Экс-капітана Генштаба Дзяніса Урада, асуджанага да 18 гадоў калоніі, пераводзіць на турэмны рэжым.
🔹45-гадовага TikTok-блогера з Бабруйска Андрэя Бяляўскага будуць судзіць у закрытым рэжыме.
🔹Палітвязня Дзмітрыя Сушчыка рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА. За чатыры месяцы яго пазбавілі перадач, званкоў, ліставання і спатканняў. Нядаўна палітвязня перавялі ў памяшканне камернага тыпу. Пры гэтым, тэрмін ШІЗА не залічваецца ў тэрмін ПКТ.
🔹Палітвязня Дзмітрыя Кубарава з 5 жніўня змясілі ў памяшканне камернага тыпу на шэсць месяцаў. Прычыны спагнання невядомыя. Паведамляецца, што цяпер у наваполацкай калоніі шмат «палітычных» знаходзяцца ў ПКТ.
🔹Палітвязня Сяргея Ціханоўскага перавялі на турэмны рэжым тэрмінам на тры гады.
🔹Старшыня Мінскай гарадской арганізацыі АГП Аксана Аляксеева за кратамі хварэе на кавід. Цяпер яе ўтрымліваюць у «кавідным аддзяленні» ІЧУ. Праз гэта яе не пераводзяць на «Валадарку». Пры гэтым перадачы для яе не прымаюць.
🔹Палітвязню Анатолю Латушку дадалі новы артыкул — ч. 1 арт. 342 КК за ўдзел у Маршах у 2020 годзе. Хутка над ім пачнецца суд.
🔹Палітвязня Дзмітрыя Грышчанку ў наваполацкай калоніі нядаўна змяшчалі ў штрафны ізалятар. Прычыны і тэрмін невядомыя.
🔹Палітвязню Яўгену Кіслейку ўзмацнілі рэжым і перавялі з «хіміі» ў калонію.
🔹Актывіста анархічнага руху Мікіту Емяльянава ў чарговы раз змясцілі ў ШІЗА. Гэтым разам на 7 сутак. Прычыны пакуль невядомыя.
🔹У палітзняволенага блогера і актывіста Паўла Вінаградава пацвердзілі сухоты. 28 ліпеня яго перавялі ў аршанскую Папраўчую калонію № 12, вядомую тым, што там утрымліваюцца і лечацца асуджаныя, хворыя на актыўную форму сухотаў.
🔹Палітзняволенага юнака Мікіту Залатарова перавялі на турэмны рэжым. Перадумовай такога пераводу стаў перавод хлопца з выхаваўчай калоніі ў папраўчую ў чэрвені.
🔹Палітзняволеная Вольга Маёрава, магчыма, захварэла ў турме на дыябет. Вольга спадзяецца, што хвароба толькі пачынаецца і яшчэ можна затармазіць яе развіццё. Яна піша, што турэмныя лекары кантралюць узровень цукру ў яе крыві, аднак дамагчыся ад адміністрацыі танометра і глюкометра ў яе не атрымліваецца.
🔹На заснавальніка Symbal.bу Паўла Белавуса завялі новую крымінальную справу — за «здраду дзяржаве».
🔹Палітвязня Міколу Статкевіча з 5 жніўня на паўгода змясцілі ў адзіночную камеру.
🌿Тэксты «Вясны» пра палітвязняў:
«На полі іх білі, на вопратцы малявалі крыжы, мне тапталі руку нагой» — экс-палітзняволеная Алена Дзядзюля распавяла пра «справу цюкоў»

🎉Павіншуйце палітвязня Уладзіслава Гуліса, асуджанага за надпіс "Не забудем" на Пушкінскай, з Днём народзінаў
Мінчук Уладзіслаў Гуліс знаходзіцца за кратамі амаль 20 месяцаў. Яго затрымалі ў верасні 2020 года за нанясенне на асфальце каля мемарыялу загінуламу падчас пратэстаў Аляксандру Тарайкоўскаму каля ст. м. Пушкінская надпісу "Не забудем". Яго абвінавацілі па ч. 2 арт. 339 КК (Хуліганства, здзейсненная групай асобаў) і прысудзілі два гады калоніі. Тэрмін палітвязень адбывае ў папраўчай калоніі ў Горках.
Заўтра, 16 жніўня, Уладзіслаў у другі раз адзначыць Дзень народзінаў за кратамі. Яму споўніцца 27 гадоў.
💌Павіншуйце Гуліса са святам лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, Уладзіслаў Валер'евіч Гуліс

✊ Марфа Рабкова: "Прагрэс непазбежны, яго можна толькі затармазіць, а спыніць — немагчыма"
Каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова даслала ліст з-за кратаў, у якім распавяла пра тое, як праходзіць суд, якія кнігі яна чытае апошнім час і што яе натхняе за кратамі.
"Для мяне ўжо сапраўдны цуд адбываецца, калі даходзяць лісты не ад родных людзей. У апошнія паўгода з карэспандэнцыяй адбываюцца вялікія напружанасці. Як, у прынцыпе, не толькі з карэспандэнцыяй, столькі ўсяго адбываецца. Бачыла такі выраз: "Не дай вам Бог жыць у эпоху пераменаў". Мне здаецца, што так жа можна сказаць і пра перыяд застою. У любым выпадку, свет не стаіць на месцы, развіваецца. Таму, хочам мы гэтага ці не, а перамены спасцігнуць нас усіх. Навыкі хуткага навучання, адаптыўнасці, выразнага мыслення — самыя запатрабаваныя ў 21 стагоддзі.
Трэба ўмець падладжвацца пад новыя рытмы існавання. Гэта датычыцца ўсіх узроўняў грамадства — ад адзінкавага чалавека да дзяржавы. Гэта я ўсё да таго, што прагрэс непазбежны, яго можна толькі затармазіць, а спыніць — немагчыма.
Калі вярнуцца да маёй рэчаіснасці, то мае справы, у цэлым, у парадку. Цяпер паміж судовымі пасяджэннямі невялікі перапынак. Рыхтуемся да важнай часткі разбору — спрэчак. Яны будуць доўжыцца прыблізна 2 тыдні, потым апошняе слова і прысуд. Думаю, што ў пачатку верасня ўсё скончыцца. Таму маральна рыхтуюся да таго, што пакіну сцяны СІЗА ў хуткім часе і пераеду ў калонію. Нават не верыцца, што гэта можа адбыцца. Асабліва, калі столькі часу ўжо правёў у адным месцы. Самі суды трохі стамляюць, асабліва ў пачатку, але потым падпрывыкла да таго, што кожны будні дзень на іх катаюся.
Стала менш паспяваць чытаць, але з апошняга, што прачытала — малы збор твораў Сяргея Даўлатава — "Зона", "Кампраміс", "Запаведнік", "Нашы" і "Філіял". Да гэтага я не чытала Даўлатава, вельмі мне спадабаўся гэты аўтар — выдатны гумар і лёгкая манера напісання. А зараз чытаю цудоўную кнігу "Калі я вярнуся, будзь дома" Эльчына Сафарлі. Зусім невялікая кніга, вельмі цудоўна напісана. Шмат выпісваю з гэтага твора цытат. Напрыклад: "Не шукай ідэальны свет, на зямлі яго няма. Прыгажосць суседнічае з пачварствам, шчырасць — з крывадушнасцю, прызнанне — з забыццём. Ёсць тое, што мы не ў сілах змяніць, — прымі і працягвай шлях. Прыняць — не значыць апусціць рукі. Дапамагай, чым можаш, як атрымаецца — кожны дзень адкрывае для гэтага магчымасці". Я яшчэ не дачытала гэтую кнігу, але вельмі раю. А з фільмаў, нядаўна па ТВ паказвалі вельмі добры фільм – "Мяне завуць Кхан". Глядзела яго яшчэ на волі, момантамі цяжкі, але момантамі вельмі жыццесцвярджальны, які выклікае слёзы кранальнасці.
У думках моцна вас абдымаю. Беражыце сябе і не падайце духам, усё абавязкова наладзіцца".
💌Падтрымайце Марфу лістамі салідарнасці, бандэролькай з прыемнымі дробязямі, грашовым пераводам па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Марыі Аляксандраўне Рабковай
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon

❗️Палітзняволенай Вікторыі Кульшы пакінулі прысуд у сіле. Ёй пагражаюць ціскам у новай жаночай калоніі для "рэцыдывістак"
Гомельскі абласны суд 10 жніўня разглядзеў апеляцыйную скаргу палітзняволенай Вікторыі Кульшы на прысуд суда Чыгуначнага раёна Гомеля. Прысуд пакінулі без зменаў. У СІЗА-3 жанчына на знак пратэсту два тыдні трымала галадоўку. Нядаўна ў яе пачаўся крывацёк, але турэмныя лекары пра гэта нібыта не ведалі, таму і не аказвалі ёй медыцынскую дапамогу.
«Мама не разумее, чаму яе лічаць такім «злосным парушальнікам», бо яна ціха сядзіць, а яе проста зневажаюць, даюць усе магчымыя спагнанні. Галадоўкі — гэта апошняе, што яна можа зрабіць, але, як паказала практыка, і гэта не дапамагае. Хутка будзе этап у ПК-24 і яна вельмі яго баіцца, бо на Зарэччы яе ўжо ведаюць і чакаюць. Яна ўпэўнена, што пасля этапу яе амаль адразу чакае ШІЗА ці ПКТ», — распавядае дачка палітзняволенай.
🔻Чытаць падрабяцнасці
💌Падтрымайце Вікторыю: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Вікторыя Аляксандраўна Кульша

❗️Палітвязня Алега Яфрэменку асудзілі да яшчэ аднаго года зняволення за "непадпарадкаванне" адміністрацыі магілёўскай турмы
У судзе Ленінскага раёна Магілёва 15 жніўня вынеслі прысуд палітвязню Алегу Яфрэменку, якога абвінавацілі па ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суддзя Вікторыя Палякова прысудзіла Алегу ў дадатак да чатырох з паловай гадоў калоніі яшчэ год у зняволенні.
Раней палітвязню ўжо ўзмацнялі рэжым — у верасні 2021 года з калоніі, дзе ён адбываў тэрмін за падсечку міліцыянту, Алега перавялі на турэмны рэжым у Магілёў. Вядома, што адміністрацыя магілёўскай турмы рэгулярна змяшчала палітвязня ў ШІЗА.
Чытаць падрабязнасці
💌Падтрымайце Алега грашовымі пераводамі, лістамі і тэлеграмамі: Турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Алег Віктаравіч Яфрэменка

🎉На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць дваццаць палітзняволеных:
🔺Канстанцін Байсараў
🔺Дзмітрый Зеляняк
🔺Барыс Несцяровіч
🔺Сяргей Прус
🔺Сяргей Ціханоўскі
🔺Віталь Брагінец
🔺Аляксандр Вінярскі
🔺Дзяніс Есіс
🔺Анатоль Хіневіч
🔺Ірына Мельхер
🔺Арцём Такарчук
🔺Сяргей Волкаў
🔺Уладзіслаў Карэцкі
🔺Яўген Люльковіч
🔺Адам Саўко
🔺Павел Белавус
🔺Юлія Лабунова
🔺Вольга Маёрава
🔺Мікіта Сілівон
🔺Мікалай Дзядок
💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці, ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.
📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.

🎉Павіншуйце палітзняволеную фігурантку «справы Аўтуховіча» з Днём народзінаў
Ірына Мельхер — індывідуальная прадпрымальніца і пенсіянерка, затрыманая разам з сынам Антонам Мельхерам 8 снежня 2020 года. Ірыну абвінаваюць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Цяпер яе разам з іншымі вязнямі судзяць у гродзенскай турме па «справе Аўтуховіча».
20 жніўня Ірына адзначыць 67-годдзе за кратамі. КДБ унёс яе ў «спіс тэрарыстаў», таму ёй нельга рабіць грашовыя пераводы, але вы можаце павіншаваць яе паслкамі і бандэролькамі з рознымі прыемнымі дробязямі. Таксама памятайце, што ў канверт з лістамі можна ўкласці канверты, маркі, каляровыя аркушы, налепкі, каляндарык, малюнкі, віктарыны і многае іншае.
💌Павіншаваць Мельхер са святам: Турма № 1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Ірына Аляксандраўна Мельхер

😴«Засынаюць пад гэту чытку», — пра суд над Акіхірам Гаеўскім-Ханадам і яшчэ дзевяццю палітвязнямі
Былы палітзняволены адлічаны студэнт Аляксандр Карпук распавёў пра сустрэчу з Акіхірам Гаеўскім-Ханадам, які падзяліўся, як праходзіць суд над дзесяццю палітвязнямі:
«Калі мяне везлі на суд, то ў "адстойніках" сустрэўся з Акіхірам Гаеўскім-Ханадам. Вельмі вясёлы хлопец, быў на пазітыве. Расказаў, што прыязджае на суд, з'ядае бутэрброд і спіць. Ужо пракурор стаміўся чытаць гэтыя матэрыялы справы, суддзя сядзіць у тэлефоне. Яны прыязджаюць і проста засынаюць пад гэту чытку. З ягоных словаў, адзін з эпізодаў, які яму ставяць у віну, гэта арганізацыя мітынгаў, калі яму было шэсць гадоў. Пазычыў мне ўдачы на судзе і сказаў, што там няма чаго баяцца».
Нагадаем, з 25 красавіка ў Мінгарсудзе ідзе суд над каардынатаркай Валанцёрскай службы «Вясны» Марфай Рабковай, валанцёрам Андрэем Чапюком, палітзняволенымі актывістамі анархісцкага руху Акіхірам Гаеўскім-Ханадам, Аляксандрам Францкевічам, Аляксеем Галаўко, Аляксандрам Казлянкам, Паўлам Шпетным, Мікітам Дранецам, Андрэем Марачом, Данілам Чулем. Учора быў 60-ы судовы працэс, мяркуецца, што пачаліся спрэчкі бакоў. Хутка можа быць вынесены прысуд.
🔹"Тыя, у каго я праходзіў практыкі, асудзілі мяне і выставілі пазоў", — былы палітзняволены студэнт распавёў сваю гісторыю пераследу
💌Даслаць лісты і паштоўкі па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Акіхіра Святаслававіч Гаеўскі-Ханада
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🔺Як падтрымліваць палітзняволеных?

🚌Новыя «этапы» палітвязняў. Падтрымай іх лістамі!
▪️Актывіста Паўла Вінаградава перавялі ў аршанскую калонію № 12.
💌Новы адрас для лістоў: ПК № 12. 211381 Віцебская вобласць, г. Орша, вул. Смаленская, 2
▪️Журналіста Юрыя Ганцарэвіча этапавалі ў брэсцкі СІЗА-7.
💌Новы адрас для лістоў: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37
▪️25-гадовага Дзмітрыя Падлобнікава перавялі ў віцебскую калонію.
💌Новы адрас для лістоў: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба
▪️31-гадовага Віталя Лойку этапавалі ў магілёўскую турму № 4.
💌Новы адрас для лістоў: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А
▪️Журналіста Канстанціна Залатых перавялі на «Валадарку».
💌Новы адрас для лістоў: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
▪️18-гадовага Мікіту Залатарова этапавалі ў жодзінскую турму № 8.
💌Новы адрас для лістоў: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
▪️31-гадовага Уладзіміра Ганчарова накіравалі ў магілёўскую калонію.
💌Новы адрас для лістоў: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
▪️24-гадовы Аляксей Кудасаў пачаў адбываць тэрмін ў ваўкавыскай калоніі № 11.
💌Новы адрас для лістоў: ПК № 11. 231900, г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118
▪️20-гадовую Рыту Зотаву накіравалі ў гомельскую жаночую калонію.
💌Новы адрас для лістоў: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3
▪️36-гадовага Андрэя Дзенісенку перавялі ў магілёўскую турму № 4.

▪️Актывіст Андрусь Асмалоўскі знаходзіцца на Валадарскага.

▪️20-гадовы Раман Карпук быў пераведзены ў брэсцкі СІЗА.

▪️25-гадовы Максім Сафонаў пачаў адбываць тэрмін у магілёўскай калоніі.

▪️74-гадовая Наталля Таран знаходзіцца ў бабруйскім СІЗА.
💌Новы адрас для лістоў: СІЗА-5. 213826, г. Бабруйск, 1-ы Пераезны завулак, 10
▪️41-гадовага Уладзіміра Кнігу этапавалі ў жодзінскую турму.

▪️Актывістку Аксану Аляксееву і Марыну Кірыльчык перавялі ў СІЗА на Валадарскага.

👉Поўны спіс палітвязняў з актуальнымі адрасамі можна знайсці на сайце (з Беларусі — праз VPN). Пра перавод палітвязня можна паведаміць праваабаронцам @spring96info