Вясна: Палітвязні Беларусі
937 subscribers
3.36K photos
13 videos
3.31K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
​​⚖️«Сярожа, сынок, пойдзем дадому!» Праз некалькі дзён распачнецца суд над палітзняволеным Сяргеем Сакаўцом

У пятніцу, 20 траўня, у судзе Маскоўскага раёна Мінска распачынаецца суд над 29-гадовым палітзняволеным Сяргеем Сакаўцом. Справу будзе разглядаць суддзя Таццяна Пірожнікава. Працэс пакуль адкрыты, таму можна прыйсці на суд і падтрымаць Сяргея.

Яго затрымалі 21 верасня мінулага года і арыштавалі на 10 сутак за падпіску на тэлеграм-канал «Рэальная Беларусь». Але з «сутак» хлопец так і не выйшаў — супраць яго распачалі крымінальную справу паводле «народнага» артыкулу 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у акцыях пратэсту пасля выбараў. Пасля некалькіх месяцаў пад вартай у СІЗА-1 Сяргею выставілі абвінавачванне яшчэ па двух дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса — паклёп і абраза Лукашэнкі (ч. 1 і 2 арт. 367 і ч. 1 і 2 арт. 368).

31 сакавіка — упершыню за сем месяцаў — маці Сяргея пабачылася з ім на спатканні на «Валадарцы»:

«Тая гадзіна праляцела як секунда. Вядома, хацелася абняць і расцалаваць Сярожу моцна-моцна, але, як самі разумееце, гэта было немагчымым. Проста я да гэтага часу не магу паверыць у тое, што з ім адбылося… Хацелася проста сказаць: «Сярожа, сынок, пойдзем дадому!» Гэта было адчуванне незразумела чаго, як у нейкім тумане».

🔹Пісаў вершы, вёў Instagram на 15 тысяч падпісчыкаў, а цяпер у СІЗА. Гісторыя палітвязня Сяргея Сакаўца

💌Падтрымайце Сяргея лістамі салідарнасці, тэлеграмамі і грашовым пераводам: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Сяргей Аляксандравіч Сакавец
🆘 Дапамога сям'і палітзняволенага

📍Віталь Брух - фігурант берасцейскай «справы карагодаў», узбуджанай па падзеях 13 верасня 2020 года ў горадзе, калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт. Яго абвінавацілі па арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Суд Ленінскага раёна Брэста 15 сакавіка прызначыў Бруху 1,5 гады «хіміі». Цяпер Віталь адбывае тэрмін у ПУАТ №48. На волі яго чакаюць жонка і 10-гадовая дачка.

❗️Віталь звярнуўся па дапамогу:

«
Дачцэ 10 гадоў і жонцы цяжка падтрымліваць сям'ю ў адзіноце. Патрэбна аплачваць школу, гурткі, купляць рэчы, плаціць за кватэру. Дапамагчы ім няма каму, бо я — у зняволенні, а маіх бацькоў няма ў жывых. Буду ўдзячны кожнаму, хто зможа выказаць нам падтрымку ў гэты цяжкі перыяд».

💵 Падтрымайце фінансава палітвязня
🎉На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць дваццаць тры палітзняволеных:

🔺Руслан Акостка
🔺Вадзім Гурман
🔺Андрэй Чапюк
🔺Дзяніс Іваноў
🔺Віктар Лабко 
🔺Дзмітрый Таратун
🔺Людміла Волкава
🔺Мікалай Карсюк
🔺Яўген Комбуль
🔺Юрый Сельвіч
🔺Ягор Вяршынін
🔺Ігар Лосік 
🔺Аляксей Мельнікаў 
🔺Яўген Пекач
🔺Уладзімір Рубашэўскі
🔺Павел Спірын
🔺Сяргей Алексяеўскі
🔺Аляксандр Гузанаў
🔺Сяргей Трэшчанка 
🔺Станіслаў Несцярук
🔺Аляксей Горбач
🔺Уладзіслаў Марціновіч
🔺Ігар Повараў 

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці, ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
🌿Палітзняволеная Вольга Класкоўская сустрэлася з маці ў калоніі

Маці палітзняволенай Вольгі Класкоўскай днямі трапіла на кароткатэрміновае спатканне з дачкой у гомельскай калоніі №4. Яны размаўлялі больш за тры гадзіны па тэлефоне і праз шкло.

Па словах маці, праз тое, што Вольгу ўтрымлівалі 40 дзён у карцары і тры месяцы ў памяшканні камернага тыпу, у яе з'явіліся праблемы з суставамі і вачамі, а таксама прагрэсуе варыкоз вен, таму ацякаюць ногі. Таксама маці адзначае, што яна вельмі схуднела. Лекар у калоніі прызначыў ёй лячэнне, таму маці пачала перадаваць ёй неабходныя лекі. Але Класкоўская працягвае трымацца добра. Вольга перадала, што ў калоніі бачыць іншых палітзняволеных, у тым ліку і Марыю Калеснікаву. Лістоў ад знаёмых перадаюць няшмат, толькі ад сваякоў. У калоніі палітзняволеная прайшла перанавучанне і цяпер ушывае гузікі, заклёпкі і шые нейкія дробныя рэчы.

Нядаўна камісія жаночай калоніі ў чарговы раз адмовілі Вользе ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні. Таксама стала вядомая дакладная дата вызвалення Класкоўскай — 14 снежня 2022 года.

📌Нагадаем, год таму Вольгу асудзілі за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе, а ў студзені 2022 — за каментар у адрас брэсцкага міліцыянта. За «абразу прадстаўніка ўлады» Вользе прысудзілі 1,5 года «хатняй хіміі». Шляхам складання тэрмінаў Класкоўскай прызначылі 2 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. За ўвесь час у няволі Класкоўскую неаднаразова змяшчалі ў карцар і ў памяшканне камернага тыпу.

💌Падтрымайце Вольгу: ПК №4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Вользе Аляксандраўне Класкоўскай
Далучайся да вышывання партрэтаў палітвязняў

Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвяшчае 21 траўня Днём палітвязня ў Беларусі. 

На знак салідарнасці з тымі, хто апынуўся за кратамі па палітычных матывах, вы можаце далучыцца да праекту па вышыванні партрэтаў палітвязняў framedinbelarus.net. Для гэтага вам трэба запоўніць гугл-форму, пасля чаго на электронную пошту вы атрымаеце схемы і інструкцыі.

Framed in Belarus — гэта сацыяльны арт-праект, прысвечаны палітычным зняволеным у Беларусі. Ідэя ў тым, каб намаляваць кожнага чалавека, які быў несправядліва асуджаны, ствараючы «партрэты» гэтых людзей з кароткай гісторыяй іх зняволення. Выкарыстоўваючы старую традыцыйную беларускую тэхніку вышыўкі чырвонай ніткай на белым фоне, арт-праект фіксуе важную эпоху беларускай гісторыі з дапамогай народнага кода-арнаменту. 

⁉️Што можна яшчэ зрабіць да Дня палітвязня?
‼️Супраць палітвязня Алега Рубца распачалі новую справу за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі

Стала вядома, што супраць Алега Рубца, асуджанага да 5,5 гадоў калоніі, у наваполацкай калоніі №1 узбудзілі крымінальную справу па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Акрамя гэтага, яго хочуць перавесці на «крытую» турму. Пра гэта яму паведамілі 12 траўня падчас дысцыплінарнай камісіі ў ПК-1.

Нагадаем, у лютым адміністрацыя наваполацкай калоніі закінула палітвязня ў ШІЗА на 40 сутак. Пасля гэтага яго змясцілі ў ПКТ. Яго пазбавілі перадач, званкоў і спатканняў. Але, па словах яго блізкіх, хлопец не губляе бадзёрасці духу.

Алега затрымалі 10 жніўня 2020 года за ўдзел у масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску (ч. 2 арт. 293 КК). 30 красавіка Алегу прысудзілі 5,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

💌Падтрымаць Алега: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

⁉️Чытайце як пераследуюць палітвязняў у калоніі па спасылцы.
📸 Фотаархіў старшыні "Вясны"

Праваабаронца Алесь Бяляцкі і анархіст Мікола Дзядок на прэзентацыі турэмнай кнігі "Фарбы паралельнага свету", 12 чэрвеня 2018 года.

Цяпер абодва — ізноў палітзняволеныя, Мікола Дзядок асуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі.

💌 Падтрымаць паштоўкамі і лістамі салідарнасці:
— СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Бяляцкаму Аляксандру Віктаравічу

— ПК №9. 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16
Дзядку Мікалаю Аляксандравічу
📍Палітвязень Алег Якунін — на волі

Алега Якуніна затрымалі 17 лютага 2022. Згодна з версіяй абвінавачвання, 9 лютага 2022 года ён напісаў два выразы: «Стоп Лукашэнка» і «Стоп Лука». Адзін надпіс быў на фасадзе дома па вуліцы ГОБК у Брэсце, другі — на прыпынку грамадскага транспарту. Камунальнікі выставілі да Якуніна прэтэнзіі. На судзе заявілі пазовы адразу два прадпрыемствы: КУП ЖРЭУ і ГУП ДЭП. Яны запрасілі 25,41 рублёў і 54,93 рублёў адпаведна за пашкоджанне маёмасці. 13 красавіка ў судзе Ленінскага раёна Брэста яго асудзілі да трох месяцаў арышту.

Тэрмін Алег адбываў у брэсцкім СІЗА-7, а сёння ёй выйшаў на волю.

📸Фота ілюстрацыйнае.
📍Палітзняволеная Вольга Дубовік, асуджаная па «справе цюкоў», выйшла на волю

Сёння, 17 траўня, на волю выйшла 45-гадовая фігурантка «справы размаляваных цюкоў з саломай» Вольга Дубовік. Днямі выйшлі на волю яшчэ Ігар Мыслівец і Алена Дзядзюля, якіх таксама асудзілі па гэтай справе.

📌Нагадаем, суддзя Вікторыя Суднік 31 студзеня прызнала фігурантаў рэзананснай «справы размаляваных цюкоў з саломай» вінаватымі па ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства групай асобаў) і прызначыла ўсім, акрамя Кацярыны Арыка, год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму – Андрэю Арыку, Максіму Дубешку, Аляксандру Бабко, Вользе Дубовік, Алене Дзядзюлі, Ігару Мысліўцу. Кацярыну асудзілі да 1,5 года «хатняй хіміі» і вызвалілі ў залі суда.

На судзе стала вядома, што на поле сілавікі прыехалі з аўтаматамі, супрацоўнікі на затрыманых малявалі свастыку, некаторых збівалі.
‼️Палітзняволная валанцёрка фонда «Страна для жизни» — на волі. Ёй змянілі меру стрымання

Праваабаронцам стала вядома, што палітзняволеная валанцёрка фонда «Страна для жизни» Юлія Сырых 6 траўня выйшла на волю з «Валадаркі» да суда. Ёй змянілі меру стрымання, абвінавачанні не зняты. Яе дзеянні перакваліфікавалі на больш «мяккі» артыкул, але пакуль невядома на які.

За кратамі Юлію ўтрымлівалі амаль год. Яе затрымалі 9 ліпеня 2021 года падчас «шырокамасштабнай аперацыі КДБ па зачыстцы ад радыкальна настроеных асобаў». Спачатку Юлію абвінавачвалі паводле артыкула 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання).
📍Блогера youtube-канала «Кропка незвароту» перавялі у «крытую» турму

Суд Шклоўскага раёна 27 красавіка разглядзеў справу «аб пераводзе палітвязня Юрыя Чудзіновіча ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і змене ўмоваў рэжыму». Па рашэнні суддзі Аляксандра Тараканава Юрыя 1 траўня перавялі на «турэмны» рэжым.

📌Чудзіновіч быў затрыманы ў ліпені 2021 года. Ён займаўся прадпрымальніцтвам, потым працаваў дальнабойнікам. На выбарах-2020 спрабаваў зарэгістравацца ў кандыдаты ў прэзідэнты — але ЦВК яму адмовіў. Перад выбарамі 2020 года стаў актыўна весці YouTube-канал «Кропка незвароту» (больш за 40 тысяч падпісчыкаў) з ролікамі пра пратэсты. У тым ліку заявы з дадзенага канала ляглі ў аснову крымінальнай справы супраць Чудзіновіча. У ліпені 2021 мужчыну змясцілі пад варту, а ў снежні асудзілі да 4 гадоў калоніі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса.

🔺Чытайце як пераследуюць палітвязняў у калоніі па спасылцы.

💌Падтрымайце Аляксандра лістамі салідарнасці: Следчая турма №8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
📍Палітвязня Аляксандра Ігнатовіча перавялі з «хіміі» ў папраўчую калонію

У канцы красавіка 33-гадовага палітзняволенага Аляксандра Ігнатовіча этапавалі з «хіміі» ў аршанскую калонію №8. Туды яго перавялі па рашэнні суда на адзін год і адзін дзень.

📌Спачатку Аляксандр адбываў тэрмін у папраўчай установе за хуліганства. У адным з тг-каналаў, прызнаных экстрэмісцкім, пад здымкам пракурора і супрацоўніка міліцыі ён пакінуў абразлівыя каментары, якія суправаджаліся нецэнзурнымі выразамі. Па гэтым эпізодзе была распачатая крымінальная справа па арт. 369 КК.

Мужчыну судзілі ў Магілёве — у горадзе, дзе ён адбываў папярэднюю "хімію". У выніку Ігнатавічу трэба было адбыць яшчэ 2,6 гады абмежавання волі. Але ўжо ў траўні за парушэнне парадку ўтрымання яму змянілі «хімію» на зняволенне ў калоніі агульнага рэжыму.

🔺Палітвязень Аляксандр Ігнатовіч распавёў пра свае «прыгоды» ў няволі

💌Падтрымаць Аляксандра: ПК №8, 211388, Віцебская вобл., г. Орша, вул. Леніна, 195А, Аляксандру Яўгенавічу Ігнатовічу
Палітвязня Арцёма Касаўкоўскага будуць судзіць яшчэ па трох артыкулах. Падтрымайце яго грашовымі пераводамі!

У судзе Лідскага раёна 19 траўня распачнецца разгляд новай крымінальнай справы супраць 23-гадовага палітвязня Арцёма Касакоўскага. Хлопец ужо адбывае тэрмін у пяць гадоў зняволення па «справе чата» ў наваполацкай калоніі, але цяпер яго будуць судзіць па новых трох артыкулах Крымінальнага кодэкса за ўдзел у акцыях пратэсту ў родным горадзе Ліда ў жніўні 2020 года. 23-гадоваму палітвязню пагражае яшчэ да сямі гадоў зняволення.

Пасля этапа з ПК-1 у гродзенскую турму да суда Арцёма адразу змясцілі ў штрафны ізалятар — ён «даседжваў» суткі. А 30 красавіка Арцём сустрэўся з маці ў турме:

«Арцём трымаецца малайцом. Настроены адбываць тэрмін цалкам…»

Падтрымайце Арцёма пасылкай або бандэролькай з рознымі прыемнымі дробязямі, зрабіце грашовы перавод або даслашліце яму тэлеграму.

💌Падтрымаць палітвязня: Турма №1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Арцём Ігаравіч Касакоўскі.

🔺Як падтрымліваць палітзняволеных?
🟨Далучайся да акцыі «Жоўтая бірка экстрэміста»

📍21 траўня Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвяшчае Днём палітвязня ў Беларусі. 

Загінулы Вітольд Ашурак быў першым палітзняволеным, хто распавёў пра масавую пазнаку палітвязняў у калоніях жоўтымі біркамі. Амаль усе палітвязні цяпер стаяць на прафуліку як «схільныя да экстрымізму», за што на іх накладаюць дадатковыя абмежаванні.

Тры гады таму, 25 лютага, актывіст Мікола Дзядок распачаў кампанію «#яэкстрэміст» з патрабаваннем адмяніць закон аб супрацьдзеянні экстрэмізму. Цяпер палітзняволены Дзядок у калоніі таксама лічыцца «схільным да экстрэмізму».

❗️Кожны з вас можа далучыцца да акцыі «Жоўтая бірка экстрэміста». Прычапіце жоўтую бірку, намалюйце плакат з патрабаваннем вызваліць палітвязняў, распавядзіце ў сацсетках гісторыю аднаго ці некалькіх палітвязняў.

Публікуйце фотаздымкі з біркай пад хэштэгам #жоўтаябіркаэкстрэміста.
📍Палітзняволеную актывістку незалежнага прафсаюзу РЭП Зінаіду Міхнюк будуць судзіць у будынку СІЗА-7

Справу Зінаіды Міхнюк заўтра будзе разглядаць суддзя Ленінскага раёна Брэста Андрэй Грушко. Але, як паведамляе @viasna_brest, судовы працэс адбудзецца ў будынку брэсцкага СІЗА-7. Пасяджэнне не закрылі, але, каб трапіць на суд, трэба атрымаць дазвол ад начальніка ізалятара.

Нагадаем, у Дзень Волі ў Брэсце сілавікі праз акно ўламіліся ў дом актывісткі незалежнага прафсаюзу РЭП Зінаіды Міхнюк, правялі ператрус, а потым затрымалі яе. Жанчыну абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК).

22 лютага суд Ленінскага раёну Брэста прызнаў матэрыялы з каментаром актывісткі на «Радыё Рацыя», «Praca.by.infо» і «Хартия-97» «экстрэмісцкімі матэрыяламі». А КДБ пазней прызнаў «экстрэмісцім фармаваннем» Беларускі незалежны прафсаюз РЭП.

💌Падтрымайце Зінаіду лістамі салідарнасці: СІЗА-7, 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Зінаіда Феадосіеўна Міхнюк
Павіншуйце палітзняволенага Ігара Лосіка з 30-годдзем

Палітзняволены Ігар Лосік утрымліваецца ў няволі ўжо 23 месяцы. 20 траўня ён у другі раз адзначыць свой Дзень народзінаў за кратамі. Яму споўніцца 30 год. Кожны з вас можа павіншаваць яго, даслаўшы поштай пасылку або бандэрольку з рознымі прыемнымі дробязямі, зрабіць грашовы перавод. Больш за два месяцы Ігар атрымлівае лісты толькі ад сваякоў, але вы можаце даслаць яму тэлеграму з віншаваннямі або заказны ліст. Таксама памятайце, што ў канверт з лістамі можна ўкласці канверты, маркі, каляровыя лісты, налепкі, каляндарык, малюнкі, віктарыны і многае іншае.

📌Нагадаем, Ігару Лосіку прысудзілі 15 гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму па «справе Ціханоўскага». За кратамі ён знаходзіцца з 25 чэрвеня 2020. У красавіку Ігар упершыню за 22 месяцы пабачыў сваю дачку.

💌 Павіншуйце Ігара са святам: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Ігару Аляксандравічу Лосіку

🔺Як падтрымліваць палітзняволеных?
❗️Падтрымайце палітзняволеную Галіну Дзербыш, якую пачалі судзіць па «справе Аўтуховіча»

60-гадовая Галіна Дзербыш — пенсіянерка з аграгарадка Абухава. Яе затрымалі 10 снежня 2020 года па «справе Аўтуховіча». Цягам 15 месяцаў жанчыну ўтрымлівалі ў адзіночнай камеры. За гэты час у яе было толькі адно спатканне з дачкой. Галіна Іванаўна мае інваліднасць другой групы, у яе анкалагічнае захворванне і праблемы з сэрцам. Амаль 15 гадоў жанчына была незалежнай назіральніцай на выбарах. Пенсіянерка мае грамадзянства Польшчы.

Больш за чатыры месяцы жанчына атрымлівае лісты толькі ад сваякоў. Бандэролі, якія ёй дасылаюць неабыякавыя людзі, вяртаюць з пазнакай «адмова», бо нібыта яна адмовілася іх атрымаць. Дома ў Дзербыш 16 катоў-падкідышаў за якімі яна прыглядала.

💌Падтрымаць Дзербыш лістамі салідарнасці: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Галіна Іванаўна Дзербыш
🚌Новыя «этапы» палітвязняў. Падтрымай іх лістамі!

▪️45-гадовы Андрэй Бяляўскі знаходзіцца ў бабруйскім СІЗА.
💌Новы адрас для лістоў: СІЗА-5. 213826, г. Бабруйск, 1-ы Пераезны завулак, 10

▪️44-гадовага Андрэя Акушку перавялі ў Баранавічы.
💌Новы адрас для лістоў: СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В

▪️49-гадовага Юрыя Чудзіновіча перавялі ў жодзінскую турму.
💌Новы адрас для лістоў: Следчая турма №8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А

▪️28-гадовага Яўгена Люльковіча этапавалі ў Магілёў.
💌Новы адрас для лістоў: Турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А

▪️35-гадовы Іван Андрушойць быў пераведзены ў магілёўскую турму.
💌Новы адрас для лістоў: Турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А

▪️30-гадовага Святаслава Шубіча накіравалі ў шклоўскую калонію.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

▪️46-гадовага Андрэя Любецкага перавялі ў Магілёў.
💌Новы адрас для лістоў: Турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А

▪️37-гадовага Глеба Гладкоўскага перавялі на «Валадарку».
💌Новы адрас для лістоў: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

▪️25-гадовага Міраслава Сабчука перавялі ў СІЗА-1.
💌Новы адрас для лістоў: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

▪️35-гадовага Дзмітрыя Дубоўскага і 20-гадовага Данііла Скіпальскага накіравалі ў папраўчую калонію №3.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба

▪️55-гадовага Ігара Букаса этапавалі ў гродзенскую турму.
💌Новы адрас для лістоў: Турма №1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1

▪️28-гадовы Аляксандр Сузько і 39-гадовы Руслан Слуцкі пачалі адбываць тэрмін у магілёўскай калоніі.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183

▪️20-гадовы Павел Дворак быў накіраваны ў наваполацкую калонію.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

▪️24-гадовага Валерыя Панкратовіча накіравалі ў бабруйскую калонію.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1

▪️60-гадовага Уладзіміра Цурпанава перавялі ў гродзенскую турму №1.
💌Новы адрас для лістоў: Турма №1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1

👉Поўны спіс палітвязняў з актуальнымі адрасамі можна знайсці на сайце (з Беларусі — праз VPN). Пра перавод палітвязня можна паведаміць праваабаронцам @spring96info
✍️Напішыце адкрыты ліст-пост палітзняволенаму і падзяліцеся ім у сацсетках

21 траўня — гадавіна смерці ў шклоўскай калоніі палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. Гэты дзень Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвяшчае Днём палітвязня.

На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1202 палітычныя зняволеныя. Каб яны не адчувалі сябе пакінутымі, трэба працягваць падтрымліваць іх любымі спосабамі. Былы палітвязень Віталь Казлоўскі нагадаў, чаму варта пісаць палітвязням:

«У нашым выпадку падтрымліваць палітвязняў не толькі варта, а болей – гэта наш абавязак, акт нашага сумлення і, бадай, адно з найбольш актуальных і важных пытанняў для дэмакратычнай беларускай супольнасці. Палітвязні – наш боль кшталту Курапатаў. І калі мы іх пакінем сам на сам са сваім зняволеннем і праблемамі, тады шмат каштоўнасцяў, за якія мы рызыкавалі і пацярпелі, проста абясцэніцца, ператворацца ў папулізм».

Ма заклікаем вас напісаць адкрыты ліст–пост палітзняволенаму з хэштэгам #свабодупалітвязням.

🔺Поўны і актуальны спіс палітвязняў.
📸 Фотаархіў старшыні "Вясны"

Праваабаронца Алесь Бяляцкі і палітолаг Аляксандр Фядута, 4 сакавіка 2017 года.

Цяпер абодва — ізноў палітзняволеныя, знаходзяцца ў СІЗА да суда.

💌 Падтрымаць паштоўкамі і лістамі салідарнасці:
— СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Бяляцкаму Аляксандру Віктаравічу

— СІЗА КДБ. 220050, г. Мінск, Галоўпаштамт, а/с 8
Фядуту Аляксандру Іосіфавічу