Press Club Belarus
738 subscribers
1.19K photos
36 videos
3 files
2.31K links
Івэнты, магчымасці, карыснасці для медыйшчыкаў і медыйшчыц.
Прэс-клуб — прастора для прафесійнага развіцця медыйнай суполкі Беларусі. Далучайцеся!
Download Telegram
Программа временной релокации и реабилитации в Грузии для журналистов и журналисток из Беларуси

Tbilisi Shelter City принимает заявки на участие. Длительность программы 3 месяца.

🕰Дедлайн заявок: 15 сентября 2024 года

Предполагаемая дата прибытия в Грузию: 5-10 октября 2024 года.
ВАЖНО: в период программы не рекомендовано выезжать из страны. В исключительных случаях возможно участие в программе с близкими родственниками (детьми, супругами).

🔗Заявка тут

➡️ Сайт / Instagram / Facebook Прэс-клуба
Пяць дэдлайнаў тыдня:

Free Press Unlimited прымае заяўкі на гранты на трансгранічныя расследаванні

🕰Дэдлайн заявак: СЁННЯ, 9 верасня
Усяго размяркуюць дзесяць грантаў па 10 000 еўра кожны.

Гранты для медыя ад CEI Cooperation Fund
🕰Дэдлайн заявак: 10 верасня 2024 года
Агульны бюджэт конкурсу праектных прапаноў складае 442 000 еўра.

Гранты на наведванне канферэнцыі ScienceWriters2024
🕰Дэдлайн заявак: 10 верасня 2024 года
Канферэнцыя будзе праходзіць як віртуальна, так і афлайн. Віртуальныя мерапрыемствы пачнуцца 17 кастрычніка, афлайнавая канферэнцыя будзе праходзіць з 8 па 11 лістапада ў Ролі, Паўночная Караліна (ЗША).

Нэтворкінг для НДА і медыя ў Вільні
🕰Дэдлайн заявак: 11 верасня 2024 года
Нэтворкінг пройдзе ў Вільні 12 верасня а 19-тай. Хто праводзіць: БАЖ у партнёрстве з арганізацыяй «ІншыЯ».

Стыпендыя для журналістаў ад Harvard Radcliffe Institute
🕰Дэдлайн заявак: 12 верасня 2024 года
Стыпендыя разлічана на 8 месяцаў, з верасня 2025 па май 2026 года. Заяўкі можна падаць як на адзін, так і на два семестры. Стыпендыяты змогуць карыстацца офісам, бібліятэкамі і іншымі рэсурсамі Гарвардскага ўніверсітэту.

🔗Свежыя магчымасці ў нашай рассылцы заўтра раніцай. Падпісацца можна тут.

➡️ Сайт / Instagram / Facebook Прэс-клуба
Press Club Belarus pinned «Пяць дэдлайнаў тыдня: Free Press Unlimited прымае заяўкі на гранты на трансгранічныя расследаванні 🕰Дэдлайн заявак: СЁННЯ, 9 верасня Усяго размяркуюць дзесяць грантаў па 10 000 еўра кожны. Гранты для медыя ад CEI Cooperation Fund 🕰Дэдлайн заявак: 10 верасня…»
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Праца з навінамі, варкшоп пра падкасты, конкурсы і стыпендыя. #магчымасці ўжо тут!

Вакансія ў CityDog.io: журналіст_ка ў аддзел навін
З вопытам працы ў медыя, пажадана ў аддзеле навін. Веданне беларускай, рускай моў — абавязковае, ангельскай ці польскай — вітаецца. Умовы: поўны працоўны дзень, мажлівасць працаваць на адлегласці.

OnlineLab «Хімія падкаста»
🕰Дэдлайн рэгістрацыі: 17 верасня 2024 года, да 17:00 (па Вільнюсу)
🕰 Калі: варкшоп пройдзе 18 верасня ўвечары. 

Варкшоп «Хімія падкаста» правядзе Ірына Новік, аўтарка і сувядучая падкастаў «Дочкі -маткі» , «Гаворыць Гродна» і True crime Hrodna.

Конкурс Sony World Photography Award
🕰Дэдлайн заявак у катэгорыі для студэнтаў: 29 лістапада 2024 года
🕰Дэдлайн
для маладзёжнай і адкрытай катэгорый: 3 студзеня 2025 года
🕰Дэдлайн заявак
для прафесіяналаў: 10 студзеня 2025 года
Пераможца ў прафесійнай катэгорыі атрымае прыз у памеры 25 000 долараў ЗША, пераможца ў адкрытай катэгорыі - 5 000 долараў ЗША.  Пераможцы ва ўсіх катэгорыях атрымаюць абсталяванне ад кампаніі Sony і сертыфікаты.

🔥Fetisov Journalism Awards
🕰 Дэдлайн заявак: 15 верасня 2024 года

Конкурс мае мэтай прызнанне гераізму журналістаў і іх укладу ў прасоўванне агульначалавечых каштоўнасцяў. Катэгорыі: унёсак у справу міру, унёсак у барацьбу за грамадзянскія правы, журналісцкія расследаванні і экалагічная журналістыка.

Стыпендыі Elevate для супрацоўнікаў/супрацоўніц медыя
🕰Дэдлайн заявак: 4 кастрычніка 2024 года
Міжнародная асацыяцыя навінавых СМІ (INMA) пры падтрымцы Google News Initiative прымае заяўкі на стыпендыі Elevate. Трэба быць часткай недастаткова прадстаўленай групы ў вашай краіне; працаваць у навінавым медыя; займаць топ-пасаду; працаваць у сферы СМІ менш за 15 гадоў; мець да 45 гадоў.

➡️ Сайт / Instagram / Facebook Прэс-клуба
Парады пра TikTok з Wisla Video Forum

✔️Трэба знайсці тых людзей, якім важны менавіта ваш кантэнт! Лепш 5 тысяч фаловераў, якія сапраўды цікавяцца вашым кантэнтам, чым 10 тысяч выпадковых.

✔️Няма адзінага правіла, як прасоўваць ваш кантэнт! Чым больш часу людзі знаходзяцца на вашым відэа, тым лепш, важныя таксама працэнт даглядаў, паўторных даглядаў. Выкарыстоўвайце хэштэгі і адсочвайце зацікаўленнасць карыстальнікаў.

✔️Зараз дазволеныя доўгія відэа — да 60 хвілін. Не бойцеся рабіць іх!

✔️Выкарыстоўвайце Green Scren, Voice Over, TikTok Text, а таксама ўбудоўвайце відэа з TT у іншыя платформы.

🔹Сёння пачаўся міжнародны відэафорум Wisla Video Forum, мы будзем пісаць пра самае цікавае для тых, хто не патрапіў на івэнт.

➡️ Сайт / Instagram / Facebook Прэс-клуба
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🫶Мы знаем, что вас сегодня удивит и растрогает! Невероятная история произошла прямо во время Wisla Video Forum.

Беларусская блогерка Александра Ханевич и Татьяна Януцевич, журналистка BBC и спикерка форума, оказались родственницами!
👉Они рассказали нам, как это произошло, смотрите тут

Ну и что вы думаете: журналистские "гены" существуют? Если да, то ставьте 🔥 к посту.

Сайт / Instagram / Facebook Прэс-клуба
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Андрэй Толчын, палітзняволены журналіст, выйшаў на волю па памілаванні

Пра вызваленне паведамляе @parlamentbel. Андрэй Толчын — стваральнік газеты «Гомельскія ведамасці», журналіст-фрылансер, якога некалькі разоў затрымлівалі і судзілі за журналісцкую дзейнасць. Ён быў у калоніі за «паклёп у дачыненні Лукашэнкі» і за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (вырак 2 з паловай гады калоніі).

🫶Радуемся за спадара Андрэя і чакаем на волі астатніх палітзняволенных!

Сайт / Instagram / Facebook Пресс-клуба
Лавіце дзве стыпендыі (ЗША)

Стыпендыі Reagan-Fascell Democracy Fellows Program

🕰Дэдлайн заявак: 1 лістапада 2024 года

Стыпендыяльная праграма імя Рэйгана-Фасэла заснавана Нацыянальным фондам падтрымкі дэмакратыі (NED). Удзельнікі правядуць пяць месяцаў на Міжнародным форуме дэмакратычных даследаванняў у Вашынгтоне. Стыпендыяты атрымаюць штомесячную стыпендыю, аплату страхоўкі і кампенсацыю авіябілетаў.

Стыпендыя-стажыроўка ў Школе журналістыкі Калумбійскага ўніверсітэта (Нью-Ёрк)
🕰Дэдлайн заявак: 13 кастрычніка 2024 года

Стыпендыяльную праграму Sulzberger Executive Leadership Program на 2025 год падтрымлівае Google News Initiative, якая спансіруе стыпендыі для чатырох лідараў навінавых арганізацый. Праграма разлічана на 5 месяцаў. Стыпендыя ўключае ў сябе кошт навучання і аплату праезду.

Сайт / Instagram / Facebook Прэс-клуба
Якія крутыя #магчымасці мы для вас знайшлі:

Конкурс відэа Social Impact Media Awards
🕰Дэдлайн падачы заявак: 26 верасня 2024 года
🕰Позні дэдлайн: 10 кастрычніка 2024 года

SIMA прымае заяўкі на міжнародны конкурс дакументальных фільмаў і адукацыйных медыяў. Тэмы: актывізм і сацыяльныя пераўтварэнні. Пераможцы ў кожнай катэгорыі атрымаюць грашовыя прызы, прасоўванне ў медыя і дапамогу ў дыстрыбуцыі.

〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️

Гранты на кантэнт ад Journalists for Human Rights
🕰Дэдлайн заявак: да 15-га кастрычніка 2024 года

The Journalists for Human Rights, вядучая канадская арганізацыя па развіцці СМІ, падтрымае вытворчасць інавацыйнага і якаснага кантэнту, арыентаванага на беларускамоўную аўдыторыю. Адабраныя праекты могуць атрымаць да 10 000 еўра.

〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️

Конкурс Sony World Photography Award
🕰Дэдлайн заявак у катэгорыі для студэнтаў: 29 лістапада 2024 года
🕰Дэдлайн заявак для маладзёжнай і адкрытай катэгорый: 3 студзеня 2025 года
🕰Дэдлайн заявак для прафесіяналаў: 10 студзеня 2025 года

Пераможца ў прафесійнай катэгорыі атрымае прыз у памеры 25 000 долараў ЗША, у адкрытай — 5 000 долараў ЗША. Пераможцы ва ўсіх катэгорыях атрымаюць абсталяванне ад кампаніі Sony і сертыфікаты.

〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️

Тур па Тайвані ад Bakala Foundation
🕰Калі: з 28 лістапада па 8 снежня 2024 года

Праграма пачнецца з двухдзённай сесіі ў Празе. Пасля ўдзельнікі адправяцца ў васьмідзённы тур па Тайвані, падчас якога сустрэнуцца з палітыкамі, аналітыкамі, гісторыкамі і экспертамі ў галіне культуры. Праграма пакрывае ўсе выдаткі.

Сайт / Instagram / Facebook Прэс-клуба
Дэдлайны хутка🔥

Семінары для маладых журналістаў ад College of Eastern Europe
🕰Дэдлайн: 20 верасня 2024 года (сёння)

Семінары пройдуць 14-16 кастрычніка 2024 года ў Кракаве (Польшча).
Каму: маладым журналістам, медыя-актывістам, блогерам і падкастэрам можна падаць заяўку на ўдзел у праграме ад College of Eastern Europe, якая ўключае серыю семінараў дыскусій, накіраваных на прасоўванне інклюзіўнасці ў еўрапейскіх СМІ.

Лічбавы ўплыў і кліматычныя спрэчкі: экспертная сустрэча (Берлін)
🕰Дэдлайн заявак: 25 верасня 2024 года

Сустрэча пройдзе з 2 па 4 снежня 2024 года ў Берліне. Гэта магчымасць знайсці новыя сувязі і пазнаёміцца з праектамі ў галіне кліматычных змен. Чакаюць журналістаў, даследчыкаў, спецыялістаў па камунікацыях і экспертаў, праца якіх звязана з даследаваннямі дэзінфармацыі, лічбавай бяспекай, кліматычнымі камунікацыямі і экалагічнымі праблемамі.

Міжнародны форум для журналістаў ад iMEdD (Грэцыя)
🕰Калі: з 26 па 28 верасня ў Афінах

Тэмы міжнароднага форума ад iMEdD: свабода прэсы ва ўсім свеце, штучны інтэлект, асвятленне тэм кліматычнага крызісу, карупцыі і вайны. Некаторыя сесіі будуць транслявацца анлайн у рэжыме рэальнага часу.

Сайт / Instagram / Facebook Прэс-клуба
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Дэдлайны і #магчымасці тыдня, каб вы паспелі ўсё распланаваць:

Анлайн-сустрэча: як трапіць на брытанскую стыпендыяльную праграму Chevening Scholarships
Калі: 26 верасня
Гэта сустрэча з беларусамі, якія ўжо адвучыліся на праграме Chevening Scholarships і хочуць падзяліцца сваім досведам. Дэдлайн падачы на Chevening Scholarships — 5 лістапада, больш інфармацыі знойдзеце тут.

Конкурс відэа Social Impact Media Awards
Дэдлайн: 26 верасня
Міжнародны конкурс для дакументальных фільмаў і адукацыйных медыяў. Прымаюцца фільмы, створаныя ў перыяд з кастрычніка 2023 па верасень 2024 года.

Стыпендыя Cullman Center Fellowship (ЗША)

Дэдлайн: 27 верасня
Праграма разлічана на дзевяць месяцаў з верасня 2025 па май 2026 года. Стыпендыяты будуць працаваць у Нью-Ёрку над сваімі праектамі. Кожны стыпендыят атрымае да 85000 долараў, офіснае памяшканне, кампʼютар і доступ да бібліятэкі.

Міжнародны форум для журналістаў ад iMEdD (Грэцыя)
Калі: з 26 па 28 верасня
Магчымасць паслухаць мяркаванні калег на актуальныя тэмы. Некаторыя сесіі будуць транслявацца анлайн на сайце мерапрыемства.

Прэмія Фонду Хінрыха за асвятленне тэм міжнароднага бізнесу і гандлю
Дэдлайн: 30 верасня
Чакаюць заявак ад журналістаў друкаваных, вяшчальных і лічбавых медыяў з розных краін. Пераможца атрымае прэмію ў памеры 10 000 долараў ЗША.

Сайт / Instagram / Facebook Прэс-клуба
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Как репрессии вынуждают нас нарушать стандарты профессии и как с этим быть? Встреча/дискуссия с Крисом Бутом

Помните, мы обсуждали, что делать с фотографиями протестов 20-го года? Удалять, потому что, возможно, с их помощью силовики находят людей? Или оставить, ведь у них и так есть оперативная съемка? Почти каждая редакция удалила один, а то и множество текстов, чтобы защитить своих героев от преследования. По-человечески можно понять, а по-журналистски это нормально?

Когда: встреча пройдет 3 октября, четверг, 18:00 (Варшава), 19:00 (Минск, Вильнюс)
Форматы участия: онлайн или офлайн в Варшаве

О чем поговорим:
✔️Как поступить, если защита героя вынуждает нарушать стандарты профессии?
✔️Можно ли психологически подготовиться к давлению спецслужб на журналиста и его семью?
✔️Нужно ли отстраняться от боли своих героев, чтобы остаться в профессии?

🔗Регистрация обязательная

🔗Здесь подробно об ивенте

➡️ Сайт / Instagram / Facebook / Рассылка Прэс-клуба