Толькі пра мову
2.93K subscribers
1.48K photos
206 videos
1 file
669 links
Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.
Download Telegram
Сёньня ў Наваградку і ўва ўсім колішнім ВКЛ — гадавіна каранацыі Міндоўга. Зважайма на націск у імені першага нашага караля.
7 ліпеня ўспомнім і Лява Сапегу — дзяржаўнага і вайсковага дзеяча, асьветніка. Укладзены ім па-беларуску Статут ВКЛ некалькі стагодзьдзяў забясьпечваў вяршэнства закону.
Сапега нагадвае суграмадзянам: сорамна ня ведаць і не бараніць сваіх правоў, бо яны запісаныя роднаю моваю.
Заўсёднікі сацыяльных сетак часта ўжываюць англіцызмы. Для некаторых падабраць апаведныя ўласнабеларускія словы цяжка, але ёсьць і прымальныя варыянты. Слоўнічак беларускага сеткавага абарыгена ↑
Ужывайма беларускую лацінку, а не расейскі трансьліт.
Часам нават у роднасных мовах падобныя словы маюць зусім розныя значэньні. (А калі конікі сьпяваюць у канюшыне — міжмоўнае непаразуменьне гарантуецца!)
Алесь Пушкін быў цэласнай асобай. Ён набліжаў свабоду Беларусі і сваёй творчасьцю, і вернасьцю беларускай мове. Сьветлая памяць.
Расказваем пра паходжаньне частага ў гэтыя дні англіцызму саміт. Дакладна вядомыя аўтар і нават дата зьмены значэньня слова — так бывае рэдка. А ці маем добрыя беларускія адпаведнікі? ↑
Па-беларуску — у кожнай сытуацыі. Каб усе вакол пачулі. Добры спосаб пераадолець псыхалягічны бар’ер публічнага пераходу на беларускую.
Важная для беларускае мовы падзея: электронны голас загаварыў па-беларуску
https://bnkorpus.info/fanetyka.html
Прыклад тут https://youtu.be/M8gY9DI45gY
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларускія назвы грыбоў

Цяжка зблытаць баравік і лісіцу, кожны прынамсі чуў пра масьляк. Але што за грыб асавік? А дрэўнавушка?

Нават расейскамоўныя ў Беларусі называюць грыбы па-беларуску (дыялектнымі варыянтамі). Бо гэтыя словы чалавек засвойвае ня ў школе ці, скажам, з расейскіх сэрыялаў, а ад бабулі, ад бацькоў — разам з жыцьцёва важнымі ведамі пра добрыя і неядомыя грыбы.

Больш падрабязна тут https://smarturl.click/My6x
Абсалютная бальшыня беларусаў цяпер жыве ў гарадах. Ці ўпэўнена гаворыце па-беларуску на ўрбаністычныя тэмы? Нескладаны ТЭСТ https://smarturl.click/bXAB
Нават у роднасных мовах аднолькавыя (або блізкія) словы могуць азначаць рознае. Бывае, што дзеясловы ў дзьвюх мовах — пра падобнае дзеяньне, але ягоныя суб’екты (выканаўцы) зусім розныя. Што вядзе да міжмоўных непаразуменьняў.
Важная гаспадарчая (а часам і выхаваўчая 😉) прылада. Як завем яе па-беларуску? Апытанка ў наступным допісе ↓
Як назавем па-беларуску прыладу з папярэдняга допісу? ↑
Anonymous Poll
7%
чапяла
16%
таўкач
58%
качалка
26%
скалка
Беларускія шкаляры мінулых эпох мусілі ведаць лацінскую мову. Але з усіх лацінскіх словаў яны асабліва любілі... ↑
Узбагачаем свой слоўны запас — вяртаем ува ўжытак слова скасаваць. Заадно разьбіраемся, што ж азначае па-беларуску слова адмяніць.