ПРАЕКТ BY_HELP
🌟 🎶Скарыстайцеся выдатным шанцам дадаць трошкі святла ў жыццё іншых ды атрымаць асалоду ад чароўнай жывой музыкі пад адкрытым небам.
* Дранікі і напоі за данаты.
* Вядомыя музычныя выканаўцы.
* Беларускія ўсім вядомыя песні.
* Забавы.
* Размовы па душам.
🗓 25 мая
🏞 Skowroni Park
🕑 14:00-22:00
Акрамя незабыўнай музычнай імпрэзы вас таксама чакае цудоўны кірмаш, дзе кожная пакупка стане звяном у ланцугу дапамогі палітвязням, напаўняючы іх дні надзеяй, дзякуючы вашай падтрымцы! 🤝
Уваход абсалютна бясплатны, але вашая шчодрасць вітаецца! Прыходзьце і дапамагайце рабіць супольную справу агульнымі намаганнямі! Разам мы - сіла! 🌟🎶
🗓 25 траўня 2024
⌚️ 14:00
📍Wrocław, Skowroni Park
Беларускі Моладзевы Хаб
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Моладзевы Наступ (Aleś Lapko)
24 траўня 2024 года Польшча прыме рашэнне па настрыфікацыі дакументаў для абітуріентаў з Беларусі
Алесь Лапко, кіраўнік Беларускага Моладзевага Хаба і кандыдат ад Моладзевага Наступу, толькі што выйшаў з сустрэчы ў Кураторыум Асветы ў Варшаве.
Тэзісна:
- яшчэ з лістапада 2023 года Кураторыі чакаюць рашэння Міністэрства адукацыі Польшчы па парадку настрыфікацыі дакументаў,
- там добра ведаюць праблемы беларускіх абітурыентаў (у тым ліку дзякуючы пастаяннай камунікацыі беларускіх арганізацый) і спадзяюцца, што рашэнне будзе пазітыўным,
- аднак на сённяшні дзень няма праўнай падставы для прадстаўлення выключэння беларусам - усё ж патрабуюцца дакументы, каторыя беларускія чыноўнікі ўжо не выдаюць, таму шмат маладых беларусаў і беларусак знаходзяцца ў стане чакання - і гэта нягледзячы на 2-месячную чаргу ў сам Кураторыум,
- ад нас патрабуецца лабіяванне прыняцця паправак для беларусаў - Беларускі Моладзевы Хаб і Моладзевы Наступ рыхтуюць лісты ў МінАдукацыі Польшчы і заклікаюць далучыцца ўсіх, хто адстойвае правы беларускіх студэнтаў і моладзі.
Цалкам - глядзіце кружочкі🕺
@mnastup

Цалкам - глядзіце кружочкі
@mnastup
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Telegram
Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве
⚪️ Беларускі Моладзевы Хаб - студэнцкая арганізацыя ў Польшчы.
🔴 Дапамога, падтрымка, рэалізацыя культурніцкіх і адукацыйных праектаў.
⚪️ Старонка на Facebook fb.com/bmhuborg
Чат: @polskistudent
Па пытаннях: @by4by
Беларуский Молодёжный Хаб в Варшаве
🔴 Дапамога, падтрымка, рэалізацыя культурніцкіх і адукацыйных праектаў.
⚪️ Старонка на Facebook fb.com/bmhuborg
Чат: @polskistudent
Па пытаннях: @by4by
Беларуский Молодёжный Хаб в Варшаве
⚠️ Дэдлайн падачы дакументаў на праграму Каліноўскага - 15 траўня!
📄 Патрэбны камплект дакументаў:
1. Анкета "Кандыдат на праграму"
2. Заява аб прыёме на праграму KK.
3. Дакументы аб заканчэнні сярэдняй школы (атэстат сталасці).
4. Дакументы, якія пацвярджаюць навучанне ў Беларусі*.
5. Выпіскі аб здадзеных прадметах *.
6. Праграма навучання ў Беларусі (для вызначэння розніцы ў праграмах)*.
7. Дакумент, які пацвярджае адлічэнне з вучобы або інфармацыю аб прычынах адлічэння прычыны адсутнасці *.
8. Дакумент, які пацвярджае затрыманне або асуджэнне (пры наяўнасці).
9. Ішыя дакументы, якія, на думку абітурыента, могуць мець значэнне для прыёмнай камісіі.
* адносіцца да асоб, адхіленых ад вучобы.
1. Поўны камплект дакументаў у фармаце PDF павінен быць адпраўлены ў выглядзе ўкладання ў адно паведамленне на адрас bialorus.studium@uw.edu.pl
2. Запоўніць форму заяўкі
3. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца толькі заяўнікі, якія даслалі камплект правільна аформленых дакументаў і запоўнілі форму, указаную ў п.2
4. Тэрмін падачы дакументаў - да 15.05.2024
5. Інфармацыя аб допуску заяўкі да наступнага этапу кваліфікацыі будзе накіравана індывідуальна да 15.06.2024
6. Гутаркі кандыдатаў з адборачнай камісіяй будуць праводзіцца ў канцы чэрвеня-ліпеня 2024 года ў дыстанцыйным фармаце.
7. Інфармацыя аб дакладнай даце правядзення сумоўя будзе накіравана вам па электроннай пошце.
8. Рашэнне аб канчатковым прыняцці на Праграму і накіраванні ва ўніверсітэты або на курсы польскай мовы будзе абвешчана да 30.09.2024 года.
⚠️Таксама просім прыняць да ўвагі, што для падачы заявы на навучанне ў Польшчы ўдзельнікі Праграмы КК павінны самастойна атрымаць рашэнне аб прызнанні атэстата аб сярэдняй адукацыі, атрыманай у Беларусі (атэстата), ва Упраўленні адукацыі па месцы іх пражывання ў Польшчы (Kuratorium Oświaty).
1. Kuratorium Oświaty w Lublinie
2. Kuratorium Oświaty w Łodzi
3. Kuratorium Oświaty w Warszawie
🔗 Старонка праграмы
Беларускі Моладзевы Хаб
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
✌️Сябры, вітанкі!
👉 15 траўня мы сустракаемся, каб напісаць лісты беларускім палітвязням і падрыхтавацца да "Дня палітвязня", які адбудзецца 21 траўня.
📣 Нагадваем, што па гэтай спасылцы кожны можа падтрымаць нашу справу.
Данаты нам патрэбныя, каб працягваць адпраўляць лісты ў Беларусь.
Будзем вельмі рады бачыць вас:
🗓15 траўня 2024, серада
⌚️18.00
📍Dożynkowa, 6a
Беларускі Моладзевы Хаб🔥

🥳 Ужо заўтра!
👉🏻 Падлеткавы клуб Wyspa запрашае падлеткаў 13-17 гадоў добра правесці час за ўлюбёнымі гульнямі: настолкі, мафія і іншыя. А таксама паразмаўляць і знайсці сяброў.
📅 Калі: 16 траўня
⌚ 18.30
📍Dożynkowa 6a

🫡 Адбыўся сёмы тур Чэмпіяната Варшавы па гульні "Што? Дзе? Калі? "у якім прынялі ўдзел 15 каманд!
🏆Віншуем пераможцаў гэтага тура: каманду "1067"!
🔺 Увага! Наступная гульня адбудзецца ў СЕРАДУ, 22 траўня. Рэгістрацыя адкрыецца ў пятніцу ў 12.00. Заявіць каманду можна будзе тут.
👉 Сачыце за раскладам будучых гульняў, каб нічога не прапусціь!
Беларускі Моладзевы Хаб🔥
🏆Віншуем пераможцаў гэтага тура: каманду "1067"!
🔺 Увага! Наступная гульня адбудзецца ў СЕРАДУ, 22 траўня. Рэгістрацыя адкрыецца ў пятніцу ў 12.00. Заявіць каманду можна будзе тут.
👉 Сачыце за раскладам будучых гульняў, каб нічога не прапусціь!
Беларускі Моладзевы Хаб
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👉 Неўзабаве "Дзень палітвязня" і мы ўпэўненыя, што кожны чалавек за кратамі варты падтрымкі.
Таму мы аб'яўляем "Марафон лістоў", які пачнецца ад сённяшняга дня і завяршыцца 24 траўня. Пасля гэтага мы падлічам колькасць адпраўленых лістоў і спадзяемся, што кожны з палітвязняў атрымае свой.
Як далучыцца:
1) 21 траўня з 17:00 да 20:00 адбудзецца афлайн сустрэча, дзе з дапамогай нашых валанцёраў і валанцёрак вы зможаце напісаць ліст, ці падпісаць паштоўку.
Таксама вас чакаюць падарункі ад Dissidentby для самых актыўных удзельнікаў:
за 5 лістоў - пін па малюнках палітвязняў
за 10 лістоў - шопер Dissidentby
за 15 лістоў - цішотка Dissidentby
(колькасць падарункаў абмежаваная і атрымаць іх можна будзе толькі на сустрэчы афлайн)
Таксама вы можаце прынесці свае лісты ў Беларускі Моладзевы Хаб да 24 траўня і мы іх адправім.
2) Мы ведаем, што вы пішаце лісты па ўсім свеце і адпраўляеце іх самастойна!
Далучайцеся да нашага марафону, напішыце нам колькі лістоў у вас атрымалася напісаць і адправіць і мы залічам іх у агульны рэзультат! Дэдлайн 24 траўня. Пісаць можна сюды (на адзін з акаўнтаў):
@listy_by - Напішы ліст палітвязню
@Dahary_nahami - Dissidentby
@by4by - Беларускі Моладзевы Хаб
Калі вы суполка, якая рэгулярна піша лісты палітвязьням - арганізуйце сустрэчу пад час Марафону і напішыце нам.
3) Нашыя сябры і партнёры, якія далучаюцца да "Марафону лістоў":
Dissidentby
Вольныя паштоўкі
Палітвязанка
Майстэрня паштовак салідарнасці
Пішыце праз анлайн формы і прыходзьце на іх сустрэчы!
А таксама заклікаем запампоўваць ўсё напісанае ў Банк лістоў - захаванне лістоў дазваляе іх даставіць людзям, негледзячы на ўсе перашкоды. Мы ведаем, што людзей, якія выходзяць на волю, гэта кранае да слёз, бо гэта значыць, што пра іх не забывалі.
Тут сабралі адказы на самыя частыя пытанні.
✅ Далучайцеся да "Марафону лістоў"- разам мы зможам зрабіць больш!
Беларускі Моладзевы Хаб
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👉 Калі вы даўно хацелі набыць нешта беларускае, але не ведалі што менавіта - смела звяртайцеся да Крамы.
Што тут ёсць?
📕Кнігі сучасных беларускіх аўтараў, а таксама пераклады сусветнай літаратуры на беларускую мову
👚Адзенне праектаў Poliakowa Carolina, Znivien, CiesnaBrama, Чарнушка, Вітанкі з Беларусі, Тутэйшыя
🎨Мерч незалежных мастакоў: Антось Радзівонаў, Котики Свободы by Olga Yakubouskaya, Mila Kotka, Яраслаў Кірвель, Хутка Смачна
💍Упрыгожванні Bioevgenika, Anngera, Amira Perun
🤚🏻Мерч ініцыятыў ByProsvet, Heart Breaking Performance, Belarusian Youth Hub
А таксама сцягі, налепкі, паштоўкі і шмат чаго іншага!
⌚️Час працы: 15:00 - 19:00 (ПН-ПТ)
📍Адрас: Dożynkowa, 6a
Беларускі Моладзевы Хаб
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎬Цікавыя гісторыі з жыцця творчых беларусаў!
👉 Нашы госці – стваральнікі «ЧынЧынЧэнэл», фільма «Працэсы», музычнага гурта ZUI – Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй.
Пытанні-адказы, жарты-прымаўкі, песні, фільмы, добрыя падарункі аўтару самага цікавага пытання і шмат чаго яшчэ!
🔗 Рэгістрацыя:
https://evently.pl/events/5093-stories-andrei-kasperski-i-mixail-zui
І падпісвайцеся на STORIES
Чакаем вас!
🗓 18 траўня 2024
⌚️ 19.00

👉 Мы з вамі адпраўляемся ў невялікае падарожжа: наведваем стары Менск. Месцы вашага юнацтва, маладосці ці нядаўняга жыцця.
📸 Даведаліся пра ўсе месцы? Дзяліцеся сваімі ідэямі ў каментарах!
🖼 Фотаздымкі ўзяты з інстаграм-акаўнта:
https://www.instagram.com/minskphotohistorynews/
Беларускі Моладзевы Хаб
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👉Адкрыты прыём заявак на удзел у праграме SCIENCE AT RISK Emergency Office, накіраванай на падтрымку навукоўцаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій у Беларусі
Для каго:
— для беларускіх навукоўцаў, якія на момант рэпрэсій займаліся выкладчыцкай ці даследчай дзейнасцю ў дзяржаўных ці прыватных ўніверсітэтах ці даследчых цэнтрах; гістарычных архівах і музеях (на пасадзе навуковага супрацоўніка), НДА і аналітычных цэнтрах;
Фарматы падтрымкі:
— фінансавая падтрымка правядзення публічных мерапрыемстваў (круглыя сталы, лекцыі, семінары і прэзентацыі даследаванняў і г.д.). Збор заявак на імпрэзы працягваецца да 9 чэрвеня;
— хуткая аднаразовая падтрымка для тых навукоўцаў, што застаюцца ў Беларусі і не маюць магчымасці працаваць па прафесіі, вымушана з'ехалі ў апошнія паўгады ці сутыкнуліся з крызіснай сітуацыяй у эміграцыі;
— падтрымка ўдзелу ў міжнародных навуковых канферэнцыях афлайн (якія патрабуюць паездкі ў іншы горад/краіну) і анлайн. Заяўкі прымаюцца да 15 верасня 2024 года;
— моўныя курсы (інтэнсіўны анлайн-курс англійскай мовы, накіраваны на развіццё навыкаў паўсядзённай камунікацыі і навыкаў, патрэбных для працы ў акадэмічным асяроддзі). Заяўкі на курсы прымаюцца да 10 чэрвеня альбо да набору груп.
🔗Падрабязная інфармацыя і формы заяўкі на сайце.