Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве
2.28K subscribers
4.71K photos
273 videos
1 file
2.49K links
⚪️ Беларускі Моладзевы Хаб - студэнцкая арганізацыя ў Польшчы.
🔴 Дапамога, падтрымка, рэалізацыя культурніцкіх і адукацыйных праектаў.
⚪️ Старонка на Facebook fb.com/bmhuborg

Чат: @polskistudent
Па пытаннях: @by4by

Беларуский Молодёжный Хаб в Варшаве
Download Telegram
Прайшла чарговая сустрэча-кінапрагляд "Кінакола" у Беларускім Моладзевым Хабе 🎬

Разам з Мікалаем Лаўранюком паглядзелі фільмы "Возера радасці" і "Край жанчын", а потым абмеркавалі іх з рэжысёрам Аляксеем Палуянам.

Дзякуй усім, хто завітаў!
Чакайце наступных анонсаў "Кінакола"🎬

Праект “Кінакола” ладзіцца ў межах праграмы ArtPower Belarus Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу.


Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🌍 Трэнінг: Як адаптавацца ў эміграцыі?

🔍 Пераезд — гэта заўсёды выпрабаванне, і часам адаптацыя праходзіць нялёгка. Анастасія Бондарава, сямейны псіхолаг, гештальт-кансультант і коуч, навучыць цябе эфектыўным метадам і тэхнікам, якія дапамогуць хутка адаптавацца да жыцця ў новай краіне.

Што будзе на трэнінгу?

Псіхалагічныя этапы эміграцыі
Тыповыя праблемы і спосабы іх вырашэння
Што рабіць, калі эміграцыя праходзіць цяжка?
Эфектыўныя метады для камфортнай адаптацыі

📊 Фармат: Лекцыя + Q&A сесія.

📅 18 кастрычніка а 18:30
📍 Вільнюс, Цэнтр беларускай культуры (Vilniaus, 20) + ONLINE
📝 Удзел бясплатны, але патрэбная рэгістрацыя:
https://airtable.com/appsBWPXkw2MWPOOF/shrpSrwEHcGq5azb5

Трэнінг праходзіць у рамках праекта Imagine Y і рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза.

Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤️‍🔥Ужо сёння!
Запрашаем на сустрэчу з Аляксандрам Ждановічам (Маляванычам), дзе пагаворым пра беларускую батлейку!


Ці ведаеце вы, што такое батлейка?
Чаму на Беларусі гэты старажытны лялечны тэатр называлі так, а ва Украіне і Расіі "вярцеп", а ў Польшчы "шопка"?
Адкуль сумесь сакральных і жартоўна-бытавых матываў батлеечнай дзеі?

❗️Пра гэта і пра шмат іншае даведаемся на сустрэчы з артыстам, мастацкім кіраўніком міжнароднага фестываля "Нябёсы" Аляксандрам Ждановічам (Маляванычам).
Ды не толькі паслухаем і паглядзім, але і самі возьмем удзел у спектакле "Цар Ірад", у якім пазнаем у вобразах кананічнага старажытнага расказа персанажаў сучаснай беларускай гісторыі.

Сустрэча разлічана на дарослую аўдыторыю.

🎟 Квіткі - 40зл.

Рэгістрацыя па спасылцы - https://www.eventbrite.com/e/1042715739847

📅 18 кастрычніка (пятніца), пачатак а 19:00
📍 Dożynkowa 6a, Варшава

Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Запрашаем прыняць удзел у курсе па павышэнні міжкультурных кампетэнцый для лідэраў і лідэрак супольнасцей меншасцей у Польшчы - "Разам ці побач" 🤝

Запрашаюцца людзі, якія працуюць на карысць супольнасцей меншасцей, адчуваюць сябе часткай нацыянальнай, рэлігійнай або этнічнай меншасці ці займаюцца міжкультурнай адукацыяй (як фармальнай, нефармальнай, так і па-зафармальнай).

Падчас серыі онлайн-сустрэч і двух стацыянарных сустрэч (у Варшаве і Беластоку) удзельнікі і ўдзельніцы пазнаёмяцца з іншымі актывістамі і актывісткамі, якія працуюць на карысць супольнасцей меншасцей у Польшчы. Яны паглыбяць свае веды пра процідзеянне дыскрымінацыі і ўмацуюць свае навыкі ў сферы эфектыўнай камунікацыі з людзьмі з розных культур. Яны павысяць свядомасць уласных культурных фільтраў, лепш зразумеюць магчымыя бар'еры і культурныя непаразуменні. Удзельнікі і ўдзельніцы змогуць падумаць над выклікамі, якія стаяць перад людзьмі, што працуюць у арганізацыях меншасцей, падзяліцца сваім досведам і абмеркаваць магчымыя сферы супрацоўніцтва, незалежна ад гістарычных ці палітычных абставін.

Часткай праграмы будзе візіт на Падляшша – унікальны рэгіён на карце Польшчы, чыя гістарычная і сучасная шматкультурнасць стане адпраўной кропкай для абмеркавання выклікаў міжкультурнага супрацоўніцтва.

Удзел у праграме бясплатны

Заняткі будуць праходзіць онлайн на польскай мове ад 7 лістапада да 7 снежня 2024 года
📍 Запланаваныя 2 афлайн візіты ў Варшаву і Беластоку, пражыванне і дарога аплочваецца арганізатарамі
Падрабазяней пра праграму на сайце POLIN

📆 Рэгістрацыя па спасылцы - https://polin.pl/pl/form/razem-czy-osobno-o-wyzwaniach-wspolpracy-miedzykulturowej
Дэдлайн - 27 кастрычніка 2024 года
❗️Колькасць месцаў у праграме абмежаваная

Вынікі адбору будуць рассылацца па электроннай пошце да 28 кастрычніка 2024 года.
Калі ў вас узнікнуць пытанні, калі ласка, звяжыцеся з каардынатаркай праграмы ад POLIN па адрасе: mdopieralska@polin.pl

Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Шаноўныя сябры!

На жаль праз незалежныя абставіны мерапрыемства - Беларуская Батлейка з Аляксандрам Ждановічам - адмяняецца.

Пра магчымую дату пераноса мы паведамім пазней.

Просім прабачэння за нязручнасці і жадаем прыемнага вечара.
Ужо сёння!
Кубак Івуліна ў Варшаве

24 каманды з 8 гарадоў Еўропы згуляюць у турніры.

Будзе шмат людзей, актыўнасцяў, ганаровых гасцей - да сустрэчы на трыбунах!

Партнёры турніра - Офіс Святланы Ціханоўскай, Беларускі спартовы клуб Пагоня Варшава і Беларускі Моладзевы Хаб 🔥

📆 Дата: 19 кастрычніка
Час: ад 11:00 (час мясцовы) - да вечара.
📍 Месца: Bemowski Center Football, ul. Obrońców Tobruku 11, Варшава

Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Запрашаем у сераду 23 кастрычніка на падлеткавую драму Улады Сяньковай “II” (“Два”) ў клубе “Кінакола”.

Героі фільма, 16-гадовыя Насця, Саша і Крысціна, вучацца разам у дзясятым класе. У школе пануе суровая дысцыпліна і цяжка быць не такім, як усе. Але аднойчы гэты маленькі свет патрасе навіна, з-за якой усе страхі і забабоны вылезуць вонкі.
Незвычайны для беларускага кіно, смелы і шчыры фільм распавядае пра сяброўства і здраду, адносіны паміж падлеткамі і дарослымі, булінг і нецярпімасць.

Стужка атрымала спецыяльную ўзнагароду журы на Варшаўскім кінафестывалі у 2019 годзе.
🎞Трэйлер
Пасля паказа фільма адбудзецца сустрэча з рэжысёркай Уладай Сяньковай.

Уваход вольны. Данаты ў падтрымку Беларускага моладзевага хаба вітаюцца.

Рэгістрацыя на паказ па спасылцы - https://forms.gle/E9tkMt82eJVAVKUG8

Праект “Кінакола” ладзіцца ў межах праграмы ArtPower Belarus Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу.

🗓 23 кастрычніка, серада
18:45
📍 Dożynkowa 6a, Варшава

Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤️ 22 кастрычніка (аўторак) запрашаем у Беларускі Моладзевы Хаб на другі тур аднаго з найбуйнейшых сінхронных турніраў - "Адкрыты ўсеагульны сінхронны чэмпіянат" (складанасць - 4,5).
🖍 Усе пытанні - на беларускай мове.
Турнір не тэматычны.

👌 Турнір рэйтынгуецца!

👉 Заявіць каманду можна тут

Сачыць за навінамі клуба Што? Дзе? Калі? у Варшаве можна ў канале 👉 @chgkwaw

🗓 22 кастрычніка, аўторак
18:40
📍 Dożynkowa 6a, Варшава

Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🫶 Афіша Беларускага Моладзевага Хаба на тыдзень 21-27.10.2024!

🗓 Панядзелак, 21.10
10:00 - 18:00 Каворкінг 👉 рэгістрацыя
16:00 - 18:00 Беларуская музычная школа
18:00 - Заняткі мужчынскага хора Kasary

🗓 Аўторак, 22.10
10:00 - 18:00 Каворкінг 👉 рэгістрацыя
16:00 - Вывучэнне польскай мовы праз чытанкі Czytam z Tobą
16:00 - 18:00 Беларуская музычная школа
18:40 - Беларускамоўная гульня клуба "Што? Дзе? Калі?"

🗓 Серада, 23.10
10:00 - 18:00 Каворкінг 👉 рэгістрацыя
16:00 - 18:00 Беларуская музычная школа
18:00 - Напішы ліст палітвязню
18:45 - "Кінакола" - кінапрягляд "II" (Два) і размова з рэжысёркай Уладай Сяньковай
👉рэгістрацыя

🗓 Чацвер, 24.10
10:00 - 18:00 Каворкінг 👉 рэгістрацыя
14:00 - 18:00 Беларуская музычная школа
18:00 - Падлеткавы клуб Wyspa

🗓 Пятніца, 25.10
10:00 - 18:00 Каворкінг 👉 рэгістрацыя
14:00 - 18:00 Беларуская музычная школа
18:30 - Беларускі нэтворкінг "Клубень"

🗓 Субота, 26.10
20:30 - вечар футбола з беларускім каментаром

💻 Каворкінг працуе з панядзелка па пятніцу (10:00 - 18:00)
🛒 Крама з беларускім мерчам працуе з панядзелка па пятніцу (15:00 - 19:00)
🎻 Запісацца ў Беларускую музычную школу можна праз старонку.
Да сустрэчы! Стаўце 👍 і рабіце рэпосты, дзякуй!

🔗 Падтрымаць Беларускі Моладзевы Хаб:
https://buy.stripe.com/6oE8xcfFL5GHgEM8wW

📍 Dożynkowa 6a, Варшава

Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
На выходных прайшоў чарговы ўжо 3-і Кубак Івуліна ў Варшаве.

Мерапрыемства прысвечанае падтрымцы палітвязняў у Беларусі, звяртанню ўвагі да гэтай бяды, а таксама ўзмацненню падтрымкі і салідарнасці як унутры беларускага грамадства, так і з боку нашых сяброў з Польшчы, Украіны і іншых краін.

У турніры ўзяло ўдзел 24 каманды! Пераможцам стала Team Ivulin - Rabona

На адкрыцці прысутнічалі Святлана Ціханоўская, Пётр Борыс - дэпутат польскага Сейму і прадстаўнік міністэрства спорту і турызму, і, канешне, сам Аляксандр Івулін ⚽️
Прыйшлі пагуляць у футбол, пазаўзець і проста адпачыць сотні беларусаў і беларусак. Дзякуй усім за настрой ❤️‍🔥

Да новых сустрэч на івэнтах🏟️

Партнёры турніра - Офіс Святланы Ціханоўскай, Беларускі спартовы клуб Пагоня Варшава і Беларускі Моладзевы Хаб 🔥

Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM