Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве
2.28K subscribers
4.7K photos
273 videos
1 file
2.49K links
⚪️ Беларускі Моладзевы Хаб - студэнцкая арганізацыя ў Польшчы.
🔴 Дапамога, падтрымка, рэалізацыя культурніцкіх і адукацыйных праектаў.
⚪️ Старонка на Facebook fb.com/bmhuborg

Чат: @polskistudent
Па пытаннях: @by4by

Беларуский Молодёжный Хаб в Варшаве
Download Telegram
🥁Запрашаем дзетак і дарослых дакрануцца да музычнай гісторыі ад крывічоў да Вялікага Княства Літоўскага!

На пазнавальным майстар-класе музыкі нашага гурта распавядуць пра свае старадаўнія інструманты, заграюць самі і дадуць паспрабаваць вам!

Пад началам дасведчаных музыкаў можна будзе ўзяць у рукі дуды, ліры, гуслі і шмат чаго яшчэ. Нарэшчэ экспанаты можна чапаць рукамі)

🗓 03.02.2023
🕕 Уваход - 18:00, пачатак - 18.30
🔥 Беларускі Моладзевы Хаб
пл. Канстытуцыі 6
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️Belarus Competitive College Club: інфармацыйная сустрэча

Вы беларускі падлетак, зацікаўлены ў атрыманні вышэйшай адукацыі ў ЗША? Даведайцеся больш пра магчымасць далучыцца да бясплатнай праграмы "Belarus Competitive College Club" і падрыхтавацца да паступлення ў ВНУ ЗША. Падчас сустрэчы мы абмяркуем структуру праграмы CCC і магчымасці, якія прадстаўляюцца ўдзельнiкам.

👍 Запрашаем на анлайн сустрэчу 16 студзеня ў 15:00.

👉 Рэгiстрацыя па спасылцы:
https://us02web.zoom.us/meeting/register/tZ0tcumupjwqEtxWS8YkKKDOnN7tkP6FeoEb

🗓 16 студзеня
15:00 (па Варшаве)

Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🥁 Запрашаем на ўнікальнае урбан драм шоў Drum Ecstasy, якое прымала ўдзел у такіх глабальных івентах, як Red Bull X-Fighters і інш. Яны выступалі на разагрэве The Prodigy, Marilyn Manson, Robert Plant & Strange Sensation, Dub FX, Red Snapper і інш.
Іх канцэрт – гэта трып па бітах і стылях, ад World Drums праз Break-Beat і Hardstyle да New Latin.
У шоу выкарыстоўваюцца шліфавальныя машыны, дрылі і іншы электраінструмент.

💥 01/02/2023 Drum Ecstasy!
🕖 19:00 - уваход, 20:00 - пачатак.
📍 "Potok" (ul. Potocka 14, Warszawa)
🎟 Квіткі: https://www.bilety24.pl/koncert/1340-drum-ecstasy-84600?id=453395
Вітанкі! На сувязі Моладзевая Суполка!

Ужо некалькі месяцаў у нас не было квіза. Час выпраўляць!

Тэма: Беларусь. Гісторыя, поп-культура, пацешныя факты і …(карты раскрываць не будзем)😉 Чакаем вас.

📆 16 студзеня (панядзелак)
🕠 17:00

Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
(plac Konstytucji 6)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
☕️ 19 студзеня (чацвер) у 18:30 запрашаем вас на "Каву з гісторыкам".
Тэма сустрэчы:
Што пілі нашы продкі?
Выкладчык: Ягор Сурскі

👍 Традыцыі піцця з’яўляюцца важным складнікам еўрапейскай культуры і дазваляюць прасачыць наяўнасць трох паясоў — віннага, піўнога і гарэлачнага. Чым вылучаліся мы на алкагольнай мапе Еўропы?

📺 Для тых, у каго не атрымаецца далучыцца да мерапрыемства ў Хабе, мы будзем 🎥 ладзіць трансляцыю на Youtube

🗓 19 студзеня (чацвер)
18:30
📍 Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
plac Konstytucji 6
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤️ Вітанкі!
🫶 Афіша мерапрыемстваў на гэты тыдзень.

🗓Панядзелак, 16.01
10:30
– Школа "Інклюзіўны барыста". Падрабязна тут
17:00 – Танцавальныя заняткі для дзяцей Javaryna Kids. Запіс тут
17:00 – Моладзевы клуб «Суполка»: беларускі Quiz. Афіша тут
19:00 – Тэатральная студыя Насты Дзядзішчавай. Запіс тут
19:00 – Зміцер Вайцюшкевіч. Святочны канцэрт. Афіша тут

🗓Аўторак, 17.01
16:00
– Чытаем з польскімі філолагамі - Czytam z Tobą
17:00
і 19:00 – Кінашкола. Актор кіно (6-11, 12-17 гадоў). Запіс тут
18:30 – Сустрэча варшаўскага клуба "Што? Дзе? Калі?». Інфармацыя тут

🗓Серада, 18.01
10:30
– Школа "Інклюзіўны барыста". Падрабязна тут
17:00 – Танцавальныя заняткі для дзяцей Javaryna Kids. Запіс тут
18:00 – Лісты палітвязням.
18:00 – Жаночы праэкт "ЯЁсць": кар'ерная матывацыя. Падрабязна тут
18:30 – Кінашкола. Кінавытворчасць. Запіс тут
19:00 – Тэатральная студыя Насты Дзядзішчавай. Запіс тут

🗓Чацвер, 19.01
17:00
і 19:00 – Кінашкола. Актор кіно (6-11 і 12-17 гадоў). Запіс тут
18:30 – Кава з гісторыкам - Ягор Сурскі "Што пілі нашы продкі". Інфармацыя тут

🗓Пятніца, 20.01
10:30
– Школа "Інклюзіўны барыста". Падрабязна тут
17:30 – Кінашкола. Кінавытворчасць. Запіс тут
18:00 – Музычны Рух.
18:00 – Фільм "Протест". Афіша тут

🗓Субота, 21.01
11:00
– Курс «Фатаграфія з нуля». Запіс тут

🎹 Калі вас цікавяць заняткі музычнай школы, то інфармацыя тут.

❤️ Далучайцеся да Digital платформы «Новая Беларусь»

🔥 Чакаем вас у Беларускім Моладзевым Хабе
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️Магчымасцi для беларусаў ад EducationUSA!

🔥 Студзень 2023
Адкрыты набор на праграмму "Graduate Student Advising program".

👍 Калі вы зацікаўлены ў паступленні на праграмы магістратуры або дактарантуры ў ВНУ ЗША, то гэтая магчымасць для вас!

🤝 Далучайцеся да бясплатнай праграмы падрыхтоўкі GSAp.

👉 Даведайцеся больш і падайце заяўку па спасылцы:
https://forms.gle/TSjZrVNQ1grYD7zL7

Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤️ Нагадваем, што заўтра, 18 студзеня, запрашаем на сустрэчу “Кар'ерная матывацыя” ў рамах праграмы адаптацыі жанчын з Беларусі ў Польшчы «ЯЁсць».

👉 Тэзы:
- Матывацыя як паняцце
- Якасці для старту кар'еры ў Польшчы
- Тэст на якасці
- Спосабы пошуку працы ў Польшчы
- План дзеянняў: сістэма і рэгулярнасць

🫶 Ты таксама можаш далучыцца! Запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто зарэгістраваўся праз форму!

👌 Зарэгіструйся па спасылцы:
https://forms.gle/Twx5TohcaKRNVAHNA

🇨🇦 Праект рэалізуецца пры падтрымцы амбасады Канады ў Польшчы.

🗓 18.01.2023
🕕 18:00
🔥 Беларускі Моладзевы Хаб
пл. Канстытуцыі 6
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤍Ужо сёння, мы зноў збіраемся ў Беларускім Моладзевым Хабе, каб напісаць лісты палітвязням.

🫶Мы робім гэта кожную сераду ўжо больш за год, і плануем працягваць пакуль усё палітвязні ў Беларусі не будуць вольныя.

❤️Людзі, якія трапілі ў палон і знаходзіцца ў нечалавечых умовах утрымання мусяць адчуць, што мы побач, што мы памятаем пра іх і намагаемся дабіцца іх вызвалення кожны дзень, набліжаючы нашу агульную перамогу. Нават маленькія крокі, якія зроблены ў накірунку салідарнасці грамадства лепш абыякавасці і дэвіза "а што мы можам зрабіць".

💌Чакаем усіх на сустрэчы "Напішы ліст палітвязню", як нашых сталых валанцёраў, так і новых людзей! 💌

Калі ў вас не атрымліваецца прыйсьці і напісаць ліст, вы можаце дапамагчы ініцыятыве грашыма, якія пойдуць на канверты і маркі 👇
спасылка на данаты


🗓 18.01.2023
18:00
📍 Беларускі Моладзевы Хаб
Варшава, plac Konstytucji 6
Сябры!
Аднаўляецца дзейнасць інфалініі belarusam.pl – інфармацыйная дамамога беларусам, апынуўшымся ў Польшчы.
Калі вам патрэбна псіхагалічная, юрыдычная дапамога, дапамога па сацыяльным пытанням, спецыялісты інфалініі падкажуць кірунак вашых дзеянняў, зарыентуюць, дзе можна атрымаць профільную падтрымку арганізацый і спецыялістаў.
Лінія працуе штодзённа з панядзелка па пятніцу з 11 да 19 гадзін – вы можаце патэлефанаваць па нумары +48 722 722 500, альбо напісаць на емэйл infoline@bmhub.org.

Пашукаць карысную інфармацыю датычана профільных арганізацый і ініцыятыў дапамогі мігрантам у вашым горадзе можна самастойна на старонцы 👉 belarusam.pl/info
🎸Запрашаем на канцэрт беларускага музыкі Аляксандра Памідоров🎤

27 студзеня 2023 у Беларускім Моладзевым Хабе пройдзе аўтарскі акустычны канцэрт "ЗІМЕ - КАПЦЫ” беларускага музыкі Аляксандра Памідорова🎶

Рэзервацыя квіткоў па спасылцы
👉https://www.eventbrite.com/e/517747515757

🎧Прыходзьце да нас паслухаць добрай беларускай музыкі🫶

🗓 27.01.2023
18:30
📍 Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
Варшава, plac Konstytucji 6
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
☕️ Нагадваем вам што ўжо сёння у 18:30 адбудзецца сустрэча "Кава з гісторыкам".
Тэма сустрэчы:
Што пілі нашы продкі?🍾
Выкладчык: Ягор Сурскі

👍 Традыцыі піцця з’яўляюцца важным складнікам еўрапейскай культуры і дазваляюць прасачыць наяўнасць трох паясоў — віннага, піўнога і гарэлачнага. Чым вылучаліся мы на алкагольнай мапе Еўропы?

📺 Для тых, у каго не атрымаецца далучыцца да мерапрыемства ў Хабе, мы будзем 🎥 ладзіць трансляцыю на Youtube

🗓 19 студзеня
18:30
📍 Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
plac Konstytucji 6
🔥Адкрыты набор на праграму Belarus Competitive College Club 2023!🌟

🤝Запрашаюцца вучні 9 і 10 класаў, якія плануюць паступленне ў ВНУ ЗША. У вясновым семестры ўдзельнікі пройдуць курс лекцый ад прадстаўнікоў EducationUSA аб паступленні ў амерыканскія ўніверсітэты, а ўвосень змогуць заняцца самім працэсам паступлення.🇺🇸

👍Удзел у праграме бясплатны, заняткі праходзяць анлайн. Падаць заяўку можна да 21 студзеня 2023 года ўключна.

💁‍♀️Удзельнічаць можна грамадзянам Беларусі, незалежна ад месца жыхарства🧑‍💻

Даведайцеся больш і пачніце запаўненне анкеты на сайце https://ais.americancouncils.org/ccc 👈

Дзяліцеся публікацыяй з тымі каму яна можа спатрэбіцца📩

Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😁Учора адбылася сустрэча з выкладчыкам: Ягорам Сурскім
у рамках праекта "КАВА З ГІСТОРЫКАМ"

🍾Тэма з якой Ягор пазнаёміў нас: Што пілі нашы продкі?
Невялікая падказка - не толькі каву☕️

Калі вы не паспелі на сустрэчу не хвалюйцеся ў нас ёсць запіс прамога эфіру( https://youtu.be/mjNGXYzlZ_o 👈).

Вялікі дзякуй Ягору Сурскаму за цікавы вечар🫶

Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️Ужо сёння ў Беларускім Моладзевым Хабе адбудзецца паказ аўтарскага фільма "ПРАТЭСТ" (18+) актывіста з Ліды, аўтара Ютуб канала Гордыя Беларусы Мікалая Давідчыка.

🎥У фільме распавядаецца гісторыя пратэсту звычайнага беларуса, які пасля 2020 года кардынальна змяніў сваё жыццё, прысвяціўшы яе барацьбе з рэжымам.

У ім паднятыя важныя тэмы:
🔹актывізм і героі пратэсту па прыкладзе горада Ліда;
🔹цяжар страты Вітольда Ашурка, як сімвала пратэстаў Лідскай зямлі;
🔹стадыi, па якім развіваўся пратэст сучаснай Беларусі;
🔹народнаму ўльтыматуму ўладам;
🔹пастаянным сварак у шэрагах беларускай апазіцыі;
🔹вайне ў Украіне і ролі беларусаў у ёй.

Гісторыя асабістага досведу: пратэсты - затрыманне - турма - незаконнае перасячэнне мяжы - эміграцыя ўдалечыні ад родных...

"Упэўнены, што кожны зможа ўбачыць у маім фільме часцінку асабістай гісторыі. Часта, каб рухацца наперад неабходна зноў прайсці мінулае і зрабіць працу над памылкамі", - Мікалай Давідчык

Пасля фільма Мікалай пагутарыць з гледачамі, адказажа на пытанні, звязаныя з фільмам.

🗓 20 студзеня
18:00
📍
Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
Варшава, plac Konstytucji 6

🔞 Фільм эмацыйны, мае абмежаванне па ўзросце 18+
👀 Падыходзіць для прагляду актывістам з Украіны і Расіі
📨 Рэпост вітаецца
Запрашаем беларускія кампаніі і прадпрымальнікаў удзельнічаць у вэбінары на тэму «Чаго чакаць ад беларускай эканомікі ў 2023 годзе: вэбінар для беларускага бізнэсу ад Аляксандра Кныровіча».

📌 Вебінар адбудзецца 24 студзеня ў Варшаве ў 15:00 (Варшава) / 17:00 (Мінск) і ўключае выступленне спікера (да 90 хв) і Q&A сесію (да 30 хв).

📩 Пытанні, якія вас цікавяць, можна задаць загадзя ў форме рэгістрацыі.
А ў каментарах вы можаце знайсці дадатковую інфармацыю аб
Belarus Business Center👇

➡️ Рэгістрацыя па спасылцы (https://forms.gle/evA3QvTzQhYcB6ov7).

🗓 Дадайце мерапрыемства ў ваш Google Calendar (https://calendar.google.com/calendar/event?action=TEMPLATE&tmeid=N2lnMGhhNGd1YWEzNjN0c3JlcWFsYzRqM2IgYmVsYXJ1c0B6=)

Беларускі Моладзевы Хаб🔥
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥Прывітанне, кацяняткі!
На сувязі
Суполка!
Мы да вас з дэбатамі)


Тэма: "Вольнае нашэнне зброі ў новай Беларусі"🫣

Рэгістрацыя абавязкова. Спасылка на форму 👈

Крайні тэрмін падачы заяўкі як удзельніка – да 22 студзеня (нядзеля) .

📆 23 студзеня (панядзелак)
🕔 a 17:00
📍
Беларускі Моладзевы Хаб (plac Konstytucji 6)

P.S. Будзе файна, калі возьмеш з сабой любімы плед і смачныя стравы😉
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
☕️ 26 студзеня (чацвер) у 18:30 мы запрашаем вас на "Каву з гісторыкам".
Тэма сустрэчы: Паўстанне 1863-1864: урок для нашчадкаў. Да 160-годдзя
Выкладчык:
Васіль Герасімчык

📜Паўстанне 1863-1864 гадоў нарадзіла пакаленне, якое спрычынілася да паўставання мадэрнай Беларусі. І тут гаворка не толькі пра Кастуся Каліноўскага і Францішка Багушэвіча. Але што папярэднічала і што сабою ўяўляла паўстанне? Якія яго прычыны, асноўныя падзеі і хто яго героі? А таксама ў чым падабенства падзеяў 160гадовай даўніны з тым, што мы перажываем сёння?

📹 Для тых, у каго не атрымаецца далучыцца да мерапрыемства ў Хабе, мы будзем ладзіць трансляцыю на Youtube (спасылка будзе пазней)

🗓 26 студзеня (чацвер)
18:30
📍
Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
plac Konstytucji 6
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🙋‍♀️ 25 студзеня адбудзецца чарговая сустрэча ў рамах праграмы адаптацыі жанчын з Беларусі ў Польшчы «ЯЁсць»

Тэма сустрэчы: Легалізацыя ў Польшчы

🤝 На сустрэчы мы закранем такія тэмы як:

1️⃣Легалізацыя як паняцце
2️⃣ Віды віз для беларусаў
3️⃣Віды дакументаў на часовае і пастаяннае знаходжанне
4️⃣ Як падрыхтаваць патрэбныя дакументы
5️⃣Асаблівасці работы з органамі ўлады
6️⃣ План дзеянняў

❤️ Ты таксама можаш далучыцца. Зарэгіструйся па спасылцы:
https://forms.gle/Twx5TohcaKRNVAHNA

🇨🇦 Праект рэалізуецца пры падтрымцы амбасады Канады ў Польшчы.

🗓 25 студзеня (серада)
🕕 18:00
🔥 Беларускі Моладзевы Хаб
plac Konstytucji 6
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
- Каго любіш?
- Люблю Беларусь.
- То ўзаемна!


🤍❤️🤍
Так віталіся паўстанцы-каліноўцы 160 гадоў таму. Мы памятаем іх мужны ўчынак, дзякуючы катораму Беларусь жыла ў нас і стала незалежнай дзяржавай, калі наспеў час.

🫶 23 студзеня 2023 - панядзелак - у Варшаве (Cytadela, Brama Straceń) адбудзецца ўрачыстае адзначэнне 160-ай гадавіны паўстання 1863 года пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

Ва ўрачыстасці возьмуць удзел лідары і прадстаўнікі народаў, якія 160 гадоў таму паўсталі супраць расійскага царызму дзеля свабоды: Andrzej Duda - прэзідэнт Польшчы🇵🇱, Gitanas Nausėda - прэзідэнт Літвы🇱🇹, Святлана Ціханоўская - дэмакратычная лідарка Беларусі🫶.

❤️Запрашаем усіх беларусаў Варшавы і іншых гарадоў прыняць удзел у акцыі памяці.

🫶 Бярыце з сабою нацыянальныя сцягі, плакаты.

🗓 23 студзеня (панядзелак)
🕕 16:00-17:00
Адрас: Warszawa – Cytadela – Brama Straceń, ul. Karola Levittoux 6

Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🇵🇱❤️ Беларускі Моладзевы Хаб разам з фондам Czytam z Tobą запрашае ўсіх жадаючых пачытаць разам па-польску!

📌 Кожны аўторак у Беларускім Моладзевым Хабе адбываюцца сустрэчы для дзяцей і дарослых з розным узроўнем валодання польскай мовы.

📕 Падчас сустрэч яе носьбіты дапамагаюць вучыцца чытаць кнігі: вершы, казкі і больш сур'ёзную літаратуру.

🗓 24 студзеня (і кожны аўторак)
16:00-18:00
🔥 Беларускі Моладзевы Хаб
plac Konstytucji 6
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM