[не]Мирный БГУИР
560 subscribers
766 photos
200 videos
39 files
688 links
Канал стачкаму БДУІР.

Instagram і Twitter: @peaceful_bsuir
YouTube: https://www.youtube.com/c/PeacefulBSUIR

Чат: @bsuir_chat
Чат бацькоў: @bsuir_parents

Наш бот: @bsuir_help_bot

Дапамажы нашым дабраахвотнікам:
https://t.me/belwarriors/965
Download Telegram
[не]Мирный БГУИР
🧠💥 Экстреная промывка мозгов в БГУИР Вместо пары без предупреждения студентов БГУИР согнали на встречу с представителями "министерства обороны". Рассказывают про "план-перамога" и "в 23-м году будет вторжение полка Каліноўскага". Очевидно идеологи режима…
❗️ Гэта падрыхтоўка да мабілізацыі студэнтаў БДУІР на вайну ва Украіне

Сабралі ў адным месцы слайды с сённяшняй прамыўкі мазгоў і нашу аналітыку да ўсяго мерапрыемства.

→ Чытаць цалкам ←

Таксама мы сабралі ўсе нашы актуальныя артыкулы на адной старонцы ў teletype.in.
Ёсць інсайды — пішыце у бота @bsuir_help_bot.

Распаўсюджвайце пост сярод знаёмых і пакідайце вашы меркаванні ў ↓каментарах↓
⚡️ Спісы студэнтаў для мабілізацыі ва Украіну?

Розныя крыніцы паведамляюць, што ў некаторых ВНУ Беларусі ўжо каля месяца рыхтуюцца спісы студэнтаў для мабілізацыі на вайну ва Украіне.

Калі вы навучаецеся або працуеце ў беларускай ВНУ і вам штосьці вядома пра гэта, заклікаем вас напісаць нам у ананімны бот → @zbsunion_bot.

Любая інфармацыя пра гэта можа быць карыснай!
Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍
‼️ Збіраем звесткі пра ціск і рэпрэсіі ў БДУІР. Ананімна

Мы разам з @zbsunion абнаўляем статыстыку па рэпрэсіях у беларускіх ВНУ. Яна патрапіць на сайт ЗБС, а таксама будзе даносіцца нашым міжнародным партнёрам.

👉 Калі вы падвергліся любому ціску ва ўніверсітэце ці сталі сведкай падобнага, вы можаце запоўніць форму:
https://forms.gle/SABtac2xWYr8JcHB9

👉 Ці нам у бота @bsuir_help_bot.

Вашы даныя не патрапяць трэцім асобам, агентам ГУБАЗа ці камусьці яшчэ. Усе даныя абаронены.
🇧🇾 29 лістапада 1938 года камуністамі, пасля дзевяці месяцаў катаваньняў, быў растрэляны Браніслаў Тарашкевіч.

Сёньня мы шануем Браніслава Тарашкевіча як паважнага мовазнаўца й стваральніка аб'яднанай граматыкі нашай роднай мовы, які быў забіты за свае палітычныя погляды.

Зараз, калі ў першую чаргу стаць мэта захаваньня роднай мовы, ня важна якой граматыкай вы карыстаецесь. Галоўнае — размаўляць і пісаць на роднай мове, дзеля існаваньня якой, шматлікія Беларусы загінулі.

Жыве Беларусь! Жыве справа Тарашкевіча!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤️ Пасля двух гадоў на волі!

На волю выйшлі амаль усе фігуранты справы студэнцтва, у тым ліку выкладчыца БДУІР Ольга Філітчанкава, актывістка Алана Гебрэмарыям і 8 з 9 палітзняволеных студэнтаў і студэнтак: Кася Будзько, Яна Арабейка, Марыя Калейнік, Ксенія Сырамалот, Вікторыя Гранкоўская, Ася Бульбенка, Ілля Трахтэнберг і Ягор Канецкі.
Яшчэ праз 15 содняў павінна выйсці Таня Якельчык, бо яна была затрымана пазней.

Нажаль, усім фігурантам справы прыйшлося адсядзець поўныя тэрміны, але мы рады вітаць нашых герояў на волі!
Таксама заклікаем памятаць, што за кратамі ўсё яшчэ знаходзіцца шмат прадстаўнікоў студэнцтва, у тым ліку з БДУІР.

Свабоду студэнцтву!
❗️Затрыманы былы выкладчык БДУІР

@viasna96 паведамляе, што ў Менску 18 студзеня затрымалі Мікалая Васільевіча Банькова, былога выкладчыка кафедры сувязі БДУІР.

Калі вам штосьці па гэтым вядома — пішыце ў наш бяспечны чат-бот @bsuir_help_bot.
📱Праграмы для вывучэння беларускай мовы, якія будуць цікавыя нават дасведчаным карыстальнікам_цам!

Напярэдадні Дня Роднай мовы падрыхтавалі для вас падборку праграм для вывучэння і лепшага засваення беларускай мовы. Цікавыя заданні, інтэрактыўныя гульні, аўдыякнігі і мабільны слоўнік - кожны_ая знойдзе штосьці займальнае і карыснае для сябе!

Жыве Беларусь! Жыве родная мова!