[не]Мирный БГУИР
580 subscribers
766 photos
200 videos
39 files
688 links
Канал стачкаму БДУІР.

Instagram і Twitter: @peaceful_bsuir
YouTube: https://www.youtube.com/c/PeacefulBSUIR

Чат: @bsuir_chat
Чат бацькоў: @bsuir_parents

Наш бот: @bsuir_help_bot

Дапамажы нашым дабраахвотнікам:
https://t.me/belwarriors/965
Download Telegram
🥳 Віншуем з міжнародным днём роднай мовы

Сённяшні дзень выбраны не выпадкова, а таму што 21 лютага 1952 г. загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

У цяперашні час, калі суседняя імперыя ўсё бліжэй да паглынання нашай дзяржаўнасці, вельмі важна захоўваць сваю нацыянальную ідэнтычнасць у выглядзе мовы.
Нездарма адна з першых зменаў, якую зрабіў Лукашэнка на пасадзе прэзідэнта, - гэта наданне расейскай мове статуса дзяржаўнай. Пры гэтым па наш час праводзіцца сістэматычная палітыка русіфікацыі і знішчэння ўсяго нацыянальнага, у першую чаргу мовы.
Падобная сітуацыя адбываецца ў нашых паўднёвых братоў: расейскія захопнікі адразу пасля акупацыі пэўных тэрыторый знішчаюць кнігі мясцовых пісьменнікаў і адмяняюць урокі украінскай мовы.

Таму не забывайцеся на родную мову і ўжывайце яе, як мага больш. Бо мова - наша зброя, якой можа карыстацца кожны!

«Хто забыў сваіх продкаў ‒ сябе губляе,
Хто забыў сваю мову ‒ усё згубіў».
🇺🇦 24 лютага 2022 года.

Год таму пачалася паўнамаштабная вайна расеі супраць Украіны. Але трэба разумець, што сённяшняяя барацьба украінскага народа – гэта таксама барацьба за нашую будучыню, будучыню нашай краіны і яе незалежнасць. Свабодную будучыню — без расеі!

Слава Украіне! Жыве Беларусь!
⚠️ Збіраем факты парушэнняў падчас выбарчай кампаніі

Калі цябе прымушаюць удзельнічаць ці не ўдзельнічаць у галасаванні падчас выбарчай кампаніі, звярніся да нас:

➡️ звяжыся з намі праз бот ЗБС @zbsunion_bot альбо бот МБ @moladzbel_bot
➡️ запоўні бяспечную гугл-форму

Памятай! Ніхто не можа прымусіць цябе ісці на выбары, калі ты гэтага не хочаш. Таксама цябе не могуць прымусіць галасаваць за канкрэтнага чалавека. Гэта ўсё з’яўляецца парушэннямі!

Калі ты маеш доказы, што чыесьці правы парушаюцца, падзяліся імі з намі. Да таго ж, ты можаш скарыстацца бясплатнай юрыдычнай дапамогай, калі сутыкнуўся_лася з праблемамі падчас выбарчага працэсу.

Беражыце сябе ❤️