Paville | Pavilenščyna
876 subscribers
1.22K photos
12 videos
64 links
Pavilenščyna – гэта канал, у якім распавядаецца пра Астравецкі, Ашмянскі, Валожынскі, Маладзечанскі, Вілейскі, Мядзельскі і Смаргоньскі раёны. Іх гісторыя, незвычайныя мясціны і іншыя цікавінкі
Download Telegram
"В. Рэчэняты. Віленск. губ. Ашмян. п. (Кепскае тое ігрышчэ, дзе кулак сьвішчэ). У нашай вёсцы было ігрышчэ. Гулякі гулялі, дый па чубох зайгралі. Адна кабеціна стала бараніць сынковаго чуба, дык яе, мало таго, што моцна збілі, ешчэ прыляцеўшы да яе хаты, пабілі ўсе вокны.

Стары Улас."

"Наша Ніва", № 7, 1910 год.

#валожыншчына
"М. Івенец, Мінскай губ. і пав. Недалёка ад гэтаго мястэчка жылі два зродные браты: Пранук і Антось П-кіс. Летась забралі іх у салдаты; каб як-колечы ад гэтаго выкруціцца, — кінуліся яны да шаптуноў па раду. Рада выйшла зусім дрэнная: аднаму ў бальніцы адрэзалі руку; другога, што дурнем прыкідаўся, засудзілі ў вастрог."

"Наша Ніва", № 18, 1910 год.

#івянеччына
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Новы мурал у Бабровічах Валожынскага раёна.

#валожыншчына
Камень каля Івянца, 30 ліпеня 1939 года. Афіцэры батальёна КАП "Івянец" — стаяць ад левага боку: паручнік Эдвард Даршэўскі, капітан Ян Зыгмунт Касяты і паручнік Ян Кульвець. Другая злева - жонка капітана Касяты.

#івянеччына
Пахаванне партызана з Арміі Краёвай. Старынкі, 1944 год.

#івянеччына
Івянец, травень 1938 года. Уручэнне штандару жаночаму аддзелу Саюза Стральцоў.

Будынак злева, верагодна, захаваўся.

#івянеччына
У траўні 1382 года супраць Кейстута паўстаў ноўгарад-северскі князь Карыбут. Амаль адначасова ў Вільні ўспыхнула паўстанне прыхільнікаў Ягайлы. Паўстанцы авалодалі местам, увесь гарнізон быў знішчаны. Ягайла прыбыў у сталіцу з Віцебска. На яго баку выступілі і крыжакі, якія ўварваліся ў Літву.

Сіл, якія ўдалося сабраць Кейстуту і яго сыну Вітаўту, аказалася недастаткова для таго, каб разлічваць на перамогу ў бітве.

Кейстут пагадзіўся на перамовы і быў падманам захоплены ў палон разам з Вітаўтам і заключаны ў Крэўскі замак, дзе яго задушылі 15 жніўня 1382 года. Таксама была патоплена жонка Кейстута Бірута і закатаваны яе сваякі Відмант і Бутрым, Вітаўту ўдалося збегчы з палону. Афіцыйна Ягайла абвясціў, што Кейстут быў знойдзены, калі ён здзейсніў самагубства, аднак гэтаму мала хто паверыў.

Цела Кейстута было перавезена з Крэва ў сталіцу і ўрачыста спалена ў Вільні водле паганскага абраду.

#смаргоншчына
16 жніўня 1874 года ў Вялейцы нарадзіўся Аляксандар Уласаў — беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч, выдавец і публіцыст.

У снежні 1904 года заснаваў першую беларускую палітычную партыю — Беларускую сацыялістычную грамаду, зьяўляўся сябрам ейнага Цэнтральнага камітэту. У 1908 годзе — адзін з заснавальнікаў выдавецтва «Наша Хата».

З сьнежня 1906 года і да траўня 1914 года зьяўляўся галоўным рэдактарам газеты «Наша Ніва». За гэты час Уласаў прыцягнуў да супрацоўніцтва з газетай таленавітых беларускіх літаратараў, сярод якіх быў і Янка Купала, які пазней стаў новым рэдактарам газеты.

За сваю грамадска-палітычную дзейнасць і публікацыі ў 1909 годзе быў асуджаны царскімі ўладамі да 4 месяцаў зьняволення.

Браў удзел у Першым Усебеларускім зьездзе. У 1918 годзе ўвайшоў у склад Рады БНР, праз год аднавіў дзейнасць Беларускага навуковага таварыства ў Вільні «Наша хатка». Уласаў выдаваў таксама часопісы «Лучынка» для дзяцей і «Саха» для сялянаў.

На момант заключэння Рыскае дамовы знаходзіўся ў Радашкавічах, якія апынуліся на тэрыторыі Польшчы. Пазней у Радашкавічах Уласаў стварыў беларускую гімназію імя Францішка Скарыны, узначальваў Таварыства беларускай школы. У 1922—1927 гадах меў мандат сенатара першага тэрміну са спісу Блоку нацыянальных меншасцяў у польскім Сенаце. Адзін з заснавальнікаў Беларускага кааператыўнага банку.

У верасні 1939 А. Уласаў вітаў паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. Выказваўся за адкрыццё беларускай сярэдняй школы ў Радашковічах. У кастрычніку 1939 году быў арыштаваны НКВД і перавезены ў Менск. У лістападзе 1940 году асуджаны на 5 гадоў канцлагераў. Памёр у зняволенні 11 сакавіка 1941 года ў м. Марыінск Кемераўскае вобласці РСФСР.

#вілейшчына
#нашвядомызямляк
16 жніўня 1903 года ў вёсцы Сычавічы пад Радашкавічамі нарадзіўся Мікола Абрамчык — беларускі грамадскі і палітычны дзяяч, публіцыст, інжынер. Прэзідэнт Рады БНР.

Навучаўся ў Радашкавіцкай беларускай гімназіі, адначасова атрымаў мандат упаўнаважанага БНР у Вялейскім павеце. З мэтаю каардынацыі дзеянняў з менскімі незалежнікамі быў пасланы ў савецкую Беларусь. За два гады ён блізу 30 разоў нелегальна пераходзіў мяжу БССР і Польшчы, ува ўмовах канспірацыі сустракаўся з прафесарам Усеваладам Ігнатоўскім, тагачасным наркамам асветы, які ўвёў яго ў менскі антыбальшавіцкі асяродак.

Працягваў адукацыю ў Празе (з 1923), вучыўся там жа ў сельскагаспадарчай акадэміі, быў дзеячом Аб’яднання беларускіх студэнцкіх арганізацыяў. У Чэхаславаччыне зблізіўся з прадстаўнікамі ўраду БНР (Пятром Крэчэўскім, Васілём Захаркам і інш.). У 1930 пераехаў у Францыю, заснавальнік і кіраўнік Аб’яднання беларускіх рабочых «Хаўрус беларускай працоўнай эміграцыі» (1932), выдавец яго перыядычных выданняў «Бюлетэнь» і «Рэха». У 1941—1943 дзяяч Беларускага камітэта самапомачы (БКС) у Бэрліне, рэдактар газеты «Раніца» (1939—1944), арганізатар і лектар курсаў беларусазнаўства, выдавец кніг Якуба Коласа «Сымон-музыка» і Ларысы Геніюш «Ад родных ніў». Працаваў у Камітэце самапомачы ў Беластоку. Прыканцы 1943 арыштаваны ды вывезены ў Парыж пад хатні арышт. 2 снежня 1944 абараніў на філалагічным факультэце Сарбоны дысертацыю пад назвай "Крытычнае ўвядзенне ў вывучэнне беларускай гісторыі" (Introduction critique à l'étude de l’histoire bélarussienne).

Старшыня (прэзідэнт) Рады БНР (1943; снежань 1947—1970).

Ад 15 жніўня 1945 года быў старшынём Беларускага нацыянальнага цэнтру ў Нямеччыне. Цягам 1945–1947 гадоў Мікола Абрамчык паступова стварыў сабе арганізаванае кола прыхільнікаў. Да арганізацыйнага супрацьстаяння дадаліся моўны і царкоўны аспекты, у выніку чаго зьявіліся дзве мянушкі: «крывічы» (для прыхільнікаў Міколы Абрамчыка) і «зарубежнікі» (для прыхільнікаў Радаслава Астроўскага). Апошнія паступова былі выціснутыя з БНЦ.

Быў праціўнікам пераходу беларускіх праваслаўных епіскапаў у РЗПЦ і адным з ініцыятараў адраджэння БАПЦ у 1948.

Удзельнічаў у паваенным антыкамуністычным руху, аўтар брашуры «I accuse Kremlin of Genocide of My Nation» (Я абвінавачваю Крэмаль у генацыдзе майго народу; ЗБК, Таронта, 1950). У 1950—1960-я быў прэзідэнтам Лігі за вызваленне народаў СССР (League for the Liberation of the Peoples of the USSR (Paris Bloc)).

Пахаваны ў Парыжы на могілках Пэр-Ляшэз. З-за таго, што на магільнай пліце не было надпісу, а магіла значны час не даглядался, месца пахавання М. Абрамчыка было згубленае. Намаганнямі сяброў супольнасці «Беларуская нацыянальная памяць» магіла была адшуканая ў 2008 годзе.

#маладзечаншчына
#нашвядомызямляк
Нястанішкі, свіран. 1939 год.

#смаргоншчына
Forwarded from Спадчына
У Валожыне да Дажынак пачалі ўсталёўваць указальнікі для турыстаў. Месца для беларускай мовы зноў не знайшлося.

#Валожын
Paville | Pavilenščyna
Камень, былая званіца. Спалена ў маі 1944 года падчас сутыкнення паміж савецкімі партызанамі і Арміяй Краёвай. #івянеччына
Званіца ў мястэчку Камень праз прызму часу.

Міжваенныя гады ды 2024 год.

На фоне званіцы на першым здымку — вежа драўлянага касцёла. Пабудаваны ў 1679 годзе, спалены разам са званіцай ды паловай мястэчка падчас нападу партызан у 1944 годзе.

#івянеччына
Paville | Pavilenščyna
Photo
18 жніўня 1942 года на Калыме памёр Лявон Лявонавіч Більдзюкевіч — беларускі педагог, матэматык ды грамадскі дзяяч з Івянца.

#івянеччына
#нашвядомызямляк