15 траўня 2024 года Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны прыняла рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці рэшткам касцёла Ўнебаўзяцця Прасвятой Дзевы Марыі 1796-1805 гг. у в.Дубрава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці з аднясеннем да катэгорыі "3"
#маладзечаншчына
#маладзечаншчына
Івянец, пярэдні фасад помніка Фелікса Эдмундавіча Дзяржынскага. З камплекта "Праект помніка Ф. Э. Дзяржынскаму для пасёлка Івянец". Заборскі Георгій Васільевіч (архітэктар), Азгур Заір Ісакавіч (скульптар).
#івянеччына
#івянеччына
31 траўня 1988 года нарадзіўся вялейскі краязнаўца Аляксей Лужынскі.
Школьнікам далучыўся да нефармальнага края знаўчага руху, які гуртаваўся вакол самвыдата «Волат». З часам стаў сам выпускаць гэты гісторыка-краязнаўчы альманах.
Аляксей скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, гістарычны факультэт. Яго вялікім за цікаўленнем была этнаграфія. Ён і ва ўніверсітэце надаваў перавагу даследаванню свайго краю, калі пісаў курсавыя, дыпломную работы. Летам 2014 года адправіўся ў вялікую этнаграфічную экспедыцыю па Вілейшчыне. Акурат займаўся апрацоўкай сабраных матэрыялаў.
У Вілейцы ён рэалізаваў дзясяткі ініцыятыў. Ад выданняў каляндарыкаў і паштовак з помнікамі архітэктуры, да сумесных вандровак па Беларусі. Разам з жонкай Элай ён арганізоўваў народныя святкаванні Масленіцы, Багача, Купалля.
Дзякуючы ў тым ліку і яго намаганням, у Вілейцы адбываліся акустычныя выступы музыкаў Аляксандра Памідорава, Аляксандра Куліновіча, Яўгена Барышнікава, гурту «Людзі на балоце»... Вілейку з прэзентацыямі наведалі пісьменнікі Уладзімір Арлоў, Андрэй Хадановіч, гісторык Алег Латышонак...
Ён — прыклад для іншых грамадскіх дзеячаў. Нажаль, лёс не даў Аляксею магчымасці выкарыстаць увесь яго вялізны патэнцыял паэта, публіцыста этнографа і моладзевага лідара. 1 сакавіка 2015 году ён памёр ад цяжкой і працяглай хваробы.
#нашвядомызямляк
#вілейшчына

Была створана суполка "Краязнаўства Івянеччыны", у якую запрашаюцца ўсе, хто неабыякавы да гісторыі і сучаснасці Івянецкага краю.
https://t.me/ivianiec
https://t.me/ivianiec
https://t.me/ivianiec
https://t.me/ivianiec
https://t.me/ivianiec
https://t.me/ivianiec
Навуковая камісія Інстытута беларускай культуры.
Другі з левага боку стаіць Лявон Лявонавіч Більдзюкевіч — беларускі педагог, матэматык і грамадскі дзеяч, што нарадзіўся 18 студзеня 1895 года ў Івянцы.
Спадар Більдзюкевіч атрымаў выдатную адукацыю: cкончыў Мeнскую гімназію, Кіеўскі ўніверсітэт, педагагічныя курсы пры Кіеўскай навучальнай акрузе, курс па эканоміцы Кіеўскага камерцыйнага інстытута.
3 чэрвеня 1919 жыў у Менску, працаваў загадчыкам Менскай школы сляпых, дзе перавёў навучанне на беларускую мову. Таксама пераклаў на беларускую мову шматлікія падручнікі па матэматыцы.
3 1921 — член прыродазнаўчага аддзялення Тэрміналагічнай камісіі Інбелкульта, удзельнічаў у апрацоўцы беларускай навуковай тэрміналогіі па матэматыцы, касмаграфіі і фізіцы. Працаваў у Інстытуце торфу БССР, выкладаў у Політэхнічным інстытуце і БДУ.
Арыштаванаму ў 1938 годзе навукоўцу прысудзілі 5 гадоў лагераў, дзе ён і памёр у 1942 годзе.
Нажаль, імя нашага земляка дагэтуль не ўшанаванае на яго малой Радзіме.

У музеі СШ № 202 ў Мінску захоўваецца кафля з вёскі Гілікі ля Івянца.
"Каштоўны экспанат школьнага музея - фрагменты плінфы XVII стагоддзя. І прывезлі іх не з якога-небудзь замка, а са звычайнай беларускай вёскі. Ну як звычайнай, хутчэй заможнай.
— Плінфу выкарыстоўвалі для абліцоўвання печаў. Дарагі, эксклюзіўны матэрыял, які быў не па кішэні простаму селяніну. У гістарычных кнігах мы знаходзілі звесткі аб тым, што падобныя гліняныя пліткі выкарыстоўвалі ў архітэктуры Пецярбурга, – заўважае загадчыца музея. — Нашу ж плінфу прывезлі... з вёскі Гілікі. Шляхецкая веска адрознівалася ўзроўнем камфорту, прыбранасцю. І абстаноўка ў дамах была больш багатай. Вуліцы масцілі камянямі! Недазваляльная раскоша для звычайных вёсак."
Увогуле, як апавядаюць мясцовыя, у міжваенныя часы ў вёсцы бялілі не толькі падмуркі будынкаў, але і коміны. Кажуць, што на вуліцах заўсёды было чыста, за кожнай жывёлінай прыбіралі. Трава павінна была быць заўсёды скошанай, двары — дагледжанымі. Прызнакам заможнасці вёскі мясцовыя называюць наяўнасць у іх лексіконе тэрміну "стограмоўкі", маўляў, раней у вёсцы кожны жыхар быў дзелавіты, таму заўсёды дбаў аб тым, каб адмерыць адпаведную колькасць зярнятак, сямян ды гэтак далей. Вядома, вёска была багацейшай за навакольныя вёскі — Кульшычы, Янаўшчына, Старынкі ды гэтак далей.
https://pervadmin.gov.by/biven-mamonta,-kamen-s-zagadochnyim-serdczem-i-sovetskij-interer.-posetili-shkolnyij-muzej

Павілле ў першыя дні нямецка-савецкай вайны.
Нямецкія войскі пад камандаваньнем фэльдмаршала фон Бока, якія ўваходзілі ў склад групы армій «Цэнтар», за першы тыдзень вайны занялі практычна ўсю Заходнюю і Цэнтральную Беларусь.
22 чэрвеня, быў выдадзены загад пра эвакуацыю вязняў з беларускіх турмаў. Вязні з Баранавічаў, Валожына, Ліды мусілі быць пераведзеныя ў Чыцінскую вобласць, вязні з Горадні — у Іркуцк, з Берасця — у Тамбоў і Курск. Вялейскія вязні мусілі накіравацца ў Разань. Паколькі эвакуацыя з Вялейкі не ўяўлялася магчымай, было вырашана перакінуць арыштаваных у Барысаў, а адтуль ужо праз Воршу, Вязьму, Маскву вывезьці ў Разань.
Транспарту для перакідкі не было, а вязьняў было шмат, таму арыштаваныя мусілі прайсьці пехам 180 км да Барысава цягам пяці дзён. Падрабязней у нашым артыкуле...
#вілейшчына
#маладзечаншчына
#ашмяншчына
#валожыншчына
https://telegra.ph/Pav%D1%96lle-%D1%9E-pershyya-dn%D1%96-vajny-05-27

Telegraph
Павільле ў першыя дні вайны.
Нямецкія войскі пад камандаваньнем фэльдмаршала фон Бока, якія ўваходзілі ў склад групы армій «Цэнтар», за першы тыдзень вайны занялі Горадню, Берасьце, Маладэчна, Слуцак, Баранавічы, Менск, Бабруйск — г. зн. практычна ўсю Заходнюю і Цэнтральную Беларусь.…
5 чэрвеня 1942 года ў Ракаве нарадзіўся Вячаслаў Пятровіч Рагойша — беларускі філолаг, літаратуразнаўца і ракаўскі краязнаўца.
#івянеччына
#івянеччына
"М. Валожын, Віленск. губ. Ашм. п. У нашым мястэчку ў кожнай бадай хаце патаемна прадаюць гарэлку. Дзеля таго, пэўна, ніводнае іншае мястэчка не мае гэтулькі манаполек, як мы.
Летась нейкіе людзі дэкляравалі, што прывязуць з заграніцы добрые косы і сярпы, і бралі на задатак за кожную касу і серп па 10 капеек. А цяпер, як прывязьлі, то ешчэ ўзялі па рублю за касу ды далі такую, што касіць ня можна. Во, як ашукалі!
Марцін."
"Наша Ніва", № 30, 1910 год.
Выкладаючы цікавінкі з "Нашай Нівы", мы будзем захоўваць аўтэнтычны правапіс.