Paville | Pavilenščyna
838 subscribers
1.18K photos
12 videos
63 links
Pavilenščyna – гэта канал, у якім распавядаецца пра Астравецкі, Ашмянскі, Валожынскі, Маладзечанскі, Вілейскі, Мядзельскі і Смаргоньскі раёны. Іх гісторыя, незвычайныя мясціны і іншыя цікавінкі
Download Telegram
Суседства такіх вёсак як Палачаны і Літва, кажа аб тым, што ў старажытнасці на Маладэчаншчыне праходзіла мяжа паміж Полацкім княствам і племем літва

#маладзечаншчына
Калона ў гонар Канстытуцыі 3 мая ў вёсцы Беніца.

Мураваную калону ў Беніцы пабудаваў генерал-маёр войскаў Вялікага Княства Літоўскага Тадэвуш Коцел у прамежку 1791—1799 гг. Прыкладна ў 1939 г. калона была зруйнаваная.

#маладзечаншчына
Валожын, прыдарожная каплічка з міжваеннага часу. Водле здымку, магіла польскіх жаўнераў палеглых у 1918-1920 гг.

#валожыншчына
У канцы 1940-х гадоў у рэчышчы ракі Бярэзіна пачалі здабываць торф. Запасы складалі 31,1 мільёнаў тон. Пачалося будаўніцтва торфараспрацоўчага прадпрыемства, на месцы якога ў 1951 годзе ўзнік пасёлак. Зараз гэты архітэктурны "монстр" напаўзакінуты, а тарфяныя палі затапілі, і яны пераўтварыліся ў гэтак званыя беразінскія і палачанскія разлівы.

#маладзечаншчына
Жаўнеры КАП ля помніка загінуўшым супрацоўнікам Дзяржаўнай паліцыі (Policja Państwowa). Вілейка. 1920-30-я гг.

#вілейшчына
Івянец, "Белы" касцёл св. Міхала Арханёла. Фрэска, на якой Арханёл Міхаіл перамагае шатана.

#івянеччына
Forwarded from Спадчына
Міхаіл Жых з Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання рэстаўратараў паведамляе, што яны талакою пачалі працу па ўратаванню барочных капліц XVIII стагоддзя пры сядзібе Агінскіх у Ручыцы.

Па першай каплічцы (бліжэй да месца знаходжання былога касцёла) ўжо выкананы супрацьаварыйныя работы. Узмацнены падмуркі , адноўлена адмостка, пачаліся і будуць працягнуты ў гэтым годзе рамонтна-аднаўленчыя работы

Жых запрашае да удзелу ў талацэ. Сувязь праз +375296130993 і restorers.by

фота
#Ручыца #капліцы #аднаўленне
Forwarded from Paville | Pavilenščyna
Помнікі 2 жаўнерам Арміі Краёвай, што загінулі падчас нападу 2 брыгад савецкіх партызанаў на ўмацаваны пункт Арміі Краёвай у вёсцы Камень.

З 21-го загінулага жаўнера АК 15 спачылі ў брацкай магіле, 6 — у асобных.

"Загінулі вернымі Богу і Радзіме".

"У гонар жаўнераў Арміі Краёвай, палякаў і беларусаў, якія загінулі 15 мая 1944 г. Жаўнеры Арміі Краёвай і сем’і."

#івянеччына