Парламенцкі Канал
584 subscribers
6.4K photos
570 videos
1 file
7.69K links
Гэта канал
👉аб парламентарызме
👉аб працы дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы
👉аб працы Альянсу дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”
Download Telegram
Перапрызначэнні дэпутатаў!

У апошні момант у Чырвоным доме вырашылі пераназначыць некаторых, ужо прызначаных дэпутатаў Палаты! Філіялы партыі “Белая Русь/КПСС” палічылі сябе пакрыўджанымі і абдзеленымі пры размеркаванні дэпутатскіх мандатаў. Іх пачулі куратары і арганізатары спецаперацыі БЯЗВЫБАРЫ.

У апошні момант Гарадоцкую акругу №21 аддалі ЛДПБ Гайдукевіча. Пераможцам тут прызначаны Андрэй Балыш (1988), дырэктар Віцебскага занальнага інстытута сельскай гаспадаркі Акадэміі навук. І сапраўды , як такому выбітнаму, мегапапулярнаму палітыку, як Алег Гайдукевіч і без фракцыі?!

Ну, а найбольшае прырашчэнне чакаецца у Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці. Яны былі найбольш пакрыўджаныя і зараз могуць сцвярджаць, што Беларусь краіна сацыяльнай справядлівасці. Ім з барскага стала дасталіся Гомельская сельская акруга №37 і Салігорская гарадская акруга №68. Адпаведна выбаршчыкам прапануецца паверыць, што менавіта яны, і толькі яны, усенародна абралі Юлію Волкаву (1986), выкладчыцу Гомельскага тэхнічнага ўніверсітэта імя Сухога і Алену Хаміцэвіч (1967), дырэктарку Салігорскага дзяржаўнага каледжа.

Гэта ужо і не смешна, гэта агідна!

#бязвыбары #беларусь #імітацыя #ясьгаспадар #прызначаныядэпутаты

Далучайся да нас 👉 https://t.me/parlamentbel