Palunisa Vycinanka
141 subscribers
1.55K photos
99 videos
175 links
Канал беларускай мастачкi выцiнанкi Вольгi Бабурынай.
e-mail: vitcinanca@gmail.com
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Я неверагодна захапляюся беларускай арнаментальнай геаметрыяй. Для мяне яна - генетычныя кады нашай жывучасці. Хто дакрануўся да іх, моц атрымлівае сусветную! Далучаецца да вытокаў нябачнай бясконцай рэчаіснасці.
Калі адчуваю няўпэўненасць, стому, трывогу, адчай - рэжу геаметрыю. А пасля - арганізую яе. Саму ўражвае, як змяняецца кампазіцыя і ўнутраны стан ў працэсе.
#арнамент #выцінанка #palunisa #papercut #guildofamericanpapercutters #belarus
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ніколі не думала ў сваім жыцці, што буду ў Штатах біць татухі расейскім апазіцыянерам 😳

«Всё будет хорошо, мы утешимся тем, что были честными людьми.» Цытата. А. Навальный.

#Навальный #tattoo #palunisa #palunisa_tattoo #Russia #navalny
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як можна асвяжыць даўнейшую тату?
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Я разумею, што я троху адышла ад тэмы выцінанкі ў бок тату ;)
Але буслікам я не магу не падзяліцца!
Але я ўсё ж заінтрыгую вас вельмі цікавым праектам, які я таксама пачала на гэтым тыдні! Ён аб’яднае геаграфічна абедзьве часткі Зямлі, гістарычна - мінулае і сучаснае, культурна - стрыманую, рафінаваную і сціплую эстэтыку беларускай выцінанкі са сталічным спажывецкім духам адной з вядучых краін свету!
Спадзяюся, атрымаецца дадаць беларускасці ў прастору горада, які вось ужо трэцці год афіцыйна святкуе 25 красавіка як Дзень Беларусі! За што я бязмерна яму ўдзячная!!!
Як думаеце, пра які горад ідзе гаворка?
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У самым цэнтры #washingtondc🇺🇸 цяпер існуе месца з беларускай атмасферай, якая спалучыла выцінанкавыя фіранкі, матывы слуцкіх паясоў і пахі сталічнай ежы. @sweet.lemon.bistro запрашае наведвальнікаў. А наперадзе яшчэ новыя сюрпрызы ад гэтай прасторы! Сачыце за намі! Беларуская культура насычае прастору амерыканскай сталіцы! #vycinanka #palunisa #firanki #belarus #DC #capitalfood #papercut #handemade
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мяне нярэдка пытаюцца скуль я бяру натхненне? Адказ вельмі просты - з самога жыцця!

Ружа і Пчала.
Выцінанка, папера, нож.
#papercut #vycinanka #rosa #bee #пчала #ружа #выцінанка
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Зноўку буслік.
Ўжо некалькі варыянтаў буслікаў сабралася ў маім партфоліа.
Усе эскізы я раблю ўласнаруч.
Найперш распрацоўваю на паперы, пасля адаптую пад канкрэтнае цела, пад яго анатамічныя асаблівасці і нюансы. Таму кожная праца ўнікальная. Некаторыя часткі, а бывае, што і ўсё цалкам, не пераношу трансферам, а малюю ад рукі.
Мне падабаецца гуляцца з маім стылем. 🥰
Мне падабаецца гэты час, праведзены ў супрацы з кліентам. Адчуць іншую асобу, прыйсці ў згоду з ёй і разам стварыць твор на жывым целе. Твор, які далей будзе гуляць па свету і жыць сваё ўласнае жыццё.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзіце, які Лянок у мяне атрымаўся 🥰
А якая ваша любімая палявая кветачка беларуская?
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
І яшчэ адна навіна да вас, шаноўныя!
Хачу змяніць сваё лога.
Цікава вашая думка наконт гэтага
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Так, так!
Гэта каляндар на наступны год.
Як вам?
А памятаеце мінулы? З Дрэвамі Жыцця.
Гэтым разам я зрабіла з птушкамі. І маю намер рабіць тэматычныя календары штогод.

Фармат 21х21см, папера матавая 120гр.

Дасылаю па ўсяму свету (акрамя Беларусі). Для замовы пішыце ў прыват.
Апошнім часам усё часцей і часцей азіраюся на мінулае сваё. Пераглядаю фотаздымкі, спрабую па іншаму асэнсаваць тое, што са мной здаралася. Быццам апошнія дні і трэба падвесці нейкую рысу. А сёння вось выразаючы Касцюшку, узгадала, што маю ажно тры фотаздымкі з рознымі помнікамі яму. Адзін з іх - у далёкай зараз Беларусі. Два другіх - тут, у ЗША. Які свет усё ж цесны і адначасова вялікі. Прыходзім мы сюды, нешта робім, нечага дасягаем, прыкладаем намаганні, а пасля пакідаем яго.
Я заўжды хварэла на выцінанку. Недзе з падлеткавага ўзросту заразілася гэтым вірусам. І так ён застаўся ў мяне. Невылечваемая хвароба. Перадаецца ментальным шляхам.
Але пра што я хачу спытацца? Ага!
Выцінанка цёмна-сіняя. А вось фон які лепей: белы ці шэранькі?
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Святыя Дзяды! Я ўсё ж зрабіла гэта!!! Столькі часу, столькі паездак (і гэта яшчэ толькі пачатак!), столькі сродкаў і высілкаў, столькі перамог над самой сабой, сваім адчаем, безнадзейнасццю, і бяссіллем! Але калі ўчора рабіла мантаж, на сэрцы рабілася святлей і святлей! І дзень складваўся ўдала, і сонца і вясёлка на адваротным шляху, пад якой мы з дачкой праехалі як пад аркай! На поспех!!!
Павіншуйце мяне, сябры!
Выстава прадоўжыцца да 2 жніўня. Хто на гэтым краю света і можа наведаць - дайце мне такое шчасцце - адчуць у прасторы гэтай выставы родных па ментальнасці беларусаў ♥️!
Я яшчэ буду пісаць пра выставу! Яна неверагодна значная для мяне, бо першая персанальная ў галерэі US. І я вельмі ганаруся тым, што не прайшло і двух маіх год тут, як гэта здарылася. І я спадзяюся на перадзе яшчэ шмат іх будзе!
Сёння толькі першы пост.
Але вельмі важны для мяне! Далучайцеся, падпісвайцеся, шэрце абвестку!
Дзякую, што вы ёсць у мяне, сябры!

Smith House Galleries
311 S Main St | Harrisonburg, VA
Філасофія выцінанкі. Паміж двума сусветамі. Анлайн-лекцыя!
Запрашаю на філасофскую лекцыю пра таямніцы і асаблівасці беларускай выцінанкі!

5 жніўня (панядзелак)
З 21.00-22.30 па беларускаму часу, альбо
з 9pm да 10.30pm па Нью Йорку.
рэгістрацыя абавязковая, пішыце паведамленне ў тэлеграм @Palunisa!

Лекцыя разлічаная на шырокае кола слухачоў, знаёмых з выцінанкай, альбо ўпершыню пачуўшых гэтае слова. Абяцаю, што цікава будзе ўсім.

Захапляць вас выцінанкай будзе народны майстар Беларусі, рэспубліканскі стыпендыят у галіне культуры і мастацтва, экс-загадчыца секцыі выцінанкі Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, сябра The American Guild of Papercutters, мастачка выцінанкі - Вольга Palunisa.

Прысутнасць на лекцыі безкаштоўная. Плануецца запіс, які будзе даступны за аплату.

Таксама на лекцыі распавяду пра плануемыя на бліжэцшы час анлайн-курсы выцінанкі.
Выцінанка, выцінанка,
рукі і нажніцы,
каляровыя паперкі,
байкі, каб натхніцца.

Панядзелак. Вечар. Зум.
Смела далучайся!
Выцінанкавай гульнёй
Цешся, забаўляйся!

Ад зярнятка у зямлі
Папяровым дзівам
Дрэва вырасце ў тры дні
З магутнаю сілай!

Паступова, пакрысе
Будзем спрабаваці,
Мы не будзем маляваць,
Будзем выцінаці.

У дзень чацвёрты навучу,
Як такое дрэва
Даглядаць і шанаваць,
Каб сэрцайка грэла!

Выцінанка, выцінанка,
Рукі і нажніцы.
Супакоіць розум байка,
Дасць жыццё крыніца!

Шаноўныя!
Абвяшчаю збор на першы этап анлайн-курсаў па выцінанцы “Дрэва Жыцця”
З 19 жніўня па 9 верасня (чатыры панядзелкі)
21.00 - 22.30 па беларускаму часу,
альбо 9.00рм - 10.30рм па Нью Йорку.
Ад вас - толькі папера, нажніцы, ну і кампутар, каб далучыцца да зума. Узровень мастацкіх здольнасцяў не мае ніякага значэння, каб засвоіць сакрэты прыгожых сняжынак і ўвасобіць іх у іншых мастацкіх выявах!

Каб даведацца кошт і запісацца на курс пішыце @Palunisa