Palunisa Vycinanka
136 subscribers
1.59K photos
103 videos
179 links
Канал беларускай мастачкi выцiнанкi Вольгi Бабурынай.
e-mail: vitcinanca@gmail.com
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзіце на інстаграме з агучкай

https://www.instagram.com/reel/C3f5kkFuCVk/?igsh=MW9jemdlYW5lbXNoZQ==
Чым больш я займаюся выцінанкай, тым больш і больш закохваюся ў гэтае мастацтва! Яна проста акрыляе мяне з кожным новым знаёмствам, з кожным новым імем, якое я сустракаю!
Вось, паглядзіце самі!
Як Вам?! Што скажаце пра такі падыход?

https://www.instagram.com/polishcuttings?igsh=cXZyZzRreXB2ZXYx
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤩Новае жыццё Забаўлянак-Выцінанак🤩

Распавядаю ў відэа пра набор паштовак фармату А5 і шаблоны дзеткам для выразання!

🥰Выцінанка і дзіцячыя фальклорныя вершыкі, якія я чула яшчэ ад сваіх бабуляў і дзядуляў🥰

У набор уваходзіць:
10 паштовак
10 шаблонаў для выразання
1 пластыковая тэчка на зашпільцы-маланцы
1 дзіцячыя нажнічкі з закругленымі канцамі.

💥Набыць можна напісаўшы мне ў прыват.
Старонка пра гісторыю праекта

https://www.facebook.com/profile.php?id=100050314550207&mibextid=sCpJLy
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ну вось, наведалі галерэю, дзе будзе мая выстава ў жніўні. Рыхтуюся і фантазірую экспазіцыю! Harrisonburg, https://www.valleyarts.org/
А пакуль паглядзіце выстаўленую там зараз Barbie калекцыю Gene Provenzo👍🏻
І падыходзьце да мастацтва больш свежа і лёгка 😉
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Тату з выцінанкі.
Вужыны Цар.
Частка 1я. Хвост ;)
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вужыны Цар. Частка 2.
Выцінанка ў тату.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вужыны Цар і Жыве Беларусь ;)
Выцінанка ў тату!
Часам геніі зусім побач. Але людзі не заўважаюць іх, бо фокус іх позірку скіраваны на паўсядзённы побыт.
Адвядзіце вочы ад клопатаў руцінных. Паглядзіце гэты фільм ад майго земляка, Маладзечанскага мастака Bazinato.
Я памятаю маё знаёмства з ім. І памятаю свае думкі: А што, так можна? Тады я цалкам дазволіла быць сабе мастачкай. Быць сабой. Ісці сваім шляхам. Жыць сваё жыццё.
І я да гатага часу захапляюся ім!
Раю выдзяліць на прагляд гадзінку свайго часу. Bazinato добра апісаў мастацкае бачанне свету.

https://youtu.be/dAbpQBvwkNg?si=f_VxDmyzOkKyjYkC
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Памятаеце, я збірала навучэнцаў у сваю анлайн-студыю “Palunisa” на анлайн-курс па выцінанцы “Коцікі з нажнічкамі”? Я прапанавала стварыць выцінанкавы тэатрык.
І вось вам першая справаздача!!! Юля (яна на першым фота) рэалізавала вось такі цуд у Нью Ёрку! Чароўная казка ажыла дзякуючы бацькам і дзецям! Гэта цуд проста! За паўтары месяцы заняткаў удалося!

Ці ёсць жадаючыя зрабіць сваю казку? Адсалютова не важна, дзе вы жывеце, далучыцца да Zoom можна ў любой краіне свету! Проста напішыце мне ў прыват. Дастаткова кампаніі з 5-6 асобаў і мы пачнём! Нават калі Вы дагэтуль не выразалі выцінанак, кіньце сабе выклік 😉

Навучу Вас разумець выцінанку, выразаць выкарыстоўваючы розныя віды сіметрыі, рабіць тэатральных выцінанкавых ляляк і дэкарацыі. А таксама пазнаёмлю з лепшымі мастакамі выцінанкі. Найперш беларускімі, безумоўна!) Пакажу, якое яно рознае - мастацтва выразання з паперы!

А ці была ў Вас калі-некалі мара ўласнаруч зрабіць тэатрык?
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Кучка лісічак ;)
Якую жывёлку вы хочаце ўбачыць наступнай?
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вельмі люблю гэтае слова “Шыпшына”. Мяккае, духмянае, смачное кісла-салодкае, пяшчотнае, з маёвымі салаўінымі спевамі, пахамі летніх лугоў і восеньскіх лясоў. Сплецены лазовы кошык, жнівеньскія цвыркуны і зоркапады, калядныя вечары, сяброўскія спатканні. Ўсё гэта і не толькі яно месціцца ў адным простым слове - Шыпшына! А што ў вас поўніць яго?
#шыпшына #выцінанка #palunisa #rose #papercut #мова #беларускаямова #беларуская_мова
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Літара “Ï” ёсць толькі ва ўкраінскай мове.
Літара “Ў” - толькі ў беларускай.

Як вам такі падарунак да Дню Волі?
А ці ведалі вы, што паводле адной з версій сімвал “ Пагоня” паходзіць ад выявы язычніцкага бога вясны Ярылы, якога ўяўлялі як белага вершніка на белым кані? І ён напрамую быў звязаны з самым светлым богам Белбогам, што зараз ушаноўваецца беларусамі як Св. Мікола.

Міфалогія - вельмі цікавая навука! І не так далёка мы ад яе, як нам падаецца!

Белы Вершнік Ярыла і вясновы Дзень Волі - невыпадковыя! І добра спалучаюцца. Таму і жывучая гэтая ідэя вельмі!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Я неверагодна захапляюся беларускай арнаментальнай геаметрыяй. Для мяне яна - генетычныя кады нашай жывучасці. Хто дакрануўся да іх, моц атрымлівае сусветную! Далучаецца да вытокаў нябачнай бясконцай рэчаіснасці.
Калі адчуваю няўпэўненасць, стому, трывогу, адчай - рэжу геаметрыю. А пасля - арганізую яе. Саму ўражвае, як змяняецца кампазіцыя і ўнутраны стан ў працэсе.
#арнамент #выцінанка #palunisa #papercut #guildofamericanpapercutters #belarus
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ніколі не думала ў сваім жыцці, што буду ў Штатах біць татухі расейскім апазіцыянерам 😳

«Всё будет хорошо, мы утешимся тем, что были честными людьми.» Цытата. А. Навальный.

#Навальный #tattoo #palunisa #palunisa_tattoo #Russia #navalny
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як можна асвяжыць даўнейшую тату?
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Я разумею, што я троху адышла ад тэмы выцінанкі ў бок тату ;)
Але буслікам я не магу не падзяліцца!
Але я ўсё ж заінтрыгую вас вельмі цікавым праектам, які я таксама пачала на гэтым тыдні! Ён аб’яднае геаграфічна абедзьве часткі Зямлі, гістарычна - мінулае і сучаснае, культурна - стрыманую, рафінаваную і сціплую эстэтыку беларускай выцінанкі са сталічным спажывецкім духам адной з вядучых краін свету!
Спадзяюся, атрымаецца дадаць беларускасці ў прастору горада, які вось ужо трэцці год афіцыйна святкуе 25 красавіка як Дзень Беларусі! За што я бязмерна яму ўдзячная!!!
Як думаеце, пра які горад ідзе гаворка?