PALIRÁCA | Вывучайма роднае
2.07K subscribers
35 photos
1 video
44 files
58 links
📚 Ваш персанальны бясплатны настаўнік беларускай мовы ў тэлефоне.

🎯 Наша мэта — даць кожнаму зручны і эфектыўны спосаб вывучыць беларускую мову, выкарыстоўваючы толькі свой смартфон і бясплатныя праграмы Quizlet і Anki.
Download Telegram
🎉 Шаноўнае спадарства!

У мяне файнюсенькая навіна!

📢 Заўтра я апублікую нанава некаторыя наборы, якія тут ужо ёсць.

❓ Для чаго?

Каб большая частка набораў (па найчасцейшых памылках) з’явілася ў новым фармаце для Anki!
🔸Цяпер вы зможаце не проста падумаць і праверыць, а напісаць правільны адказ і адразу ж праверыць яго з паўтарэннем правіла! ✍️✅

📚 Я паступова раблю і сістэматызую матэрыялы, каб вы маглі самастойна вучыць беларускую мову і пазбаўляцца ад самых частых памылак у маўленні.

🎯 Канчатковая мэта – стварыць цэлы невялічкі бясплатны курс.

Да яе яшчэ далёка (трэба шмат чаго зрабіць, шукаць праграмістаў і г. д.), але, як той казаў, крок за крокам усё зробім!
❤29👍9👏6👎1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Вітаю, спадарства! 👋

Дзялюся паступовым прагрэсам у распрацоўцы праекта, пра які я раней пісаў. 📝

Накіды я раблю сам, каб потым можна было паказаць штосьці прадметнае праграмісту, які будзе гэта рабіць. 💻

Тут яшчэ далёка не ўсё напаўненне і не ўсе функцыі, якія б я хацеў. ⚙️ Але, беручы пад улік, што я гэтым ніколі не займаўся, пакуль што блізка да задумы. Гэта ілюстрацыя з камп'ютара, але і на тэлефоне яно гэтак жа працуе. 🧩

Што скажаце? 🤔
❤23🔥11👍4👏1
БЕЛ_Розніца_ва_ўжыванні_табе_і_цябе_.apkg
69.3 KB
📍 Назва: Розніца ва ўжыванні "табе" і "цябе"
🗃 Колькасць картак: 100
🔎 Складанасць: 3\5
🖊 Правапіс: афіцыйны

🔖Апісанне:

Гэты набор дапаможа замацаваць адрозненне "табе" і "цябе" ў беларускай мове. Трэба сказаць, што гэта ці не самая частая памылка сярод людзей, якія гавораць па-беларуску. Для выпраўлення гэтага ў вас будзе набор на 100 картак, а таксама навучальныя матэрыялы (файл з правілам і практыкаваннем + адказы).

❗️Раю спярша прачытаць файл, зрабіць практыкаванні і праверыць яго (адказы на апошняй старонцы), а ўжо потым рабіць карткі.

Трэніруйцеся рэгулярна, каб аўтаматычна ўжываць правільныя формы

🔸 Вывучыць гэтыя словы ў Quizlet вы зможаце, націснуўшы сюды.
🔸Вывучыць гэтыя словы ў Anki вы зможаце, дадаўшы замацаваны ў гэтым паведамленні файл у вашу праграму Anki?

📚 Карысныя матэрыялы па беларускай мове:
https://t.me/mounica_biel
🔅
Instagram укладальніка:
https://www.instagram.com/carkasaum/

💬 Заўвагі ці пытанні? Чакаем у каментарыях!
🔥13❤8👍2👏1
Практыкаванне на табе і цябе.pdf
479.1 KB
📄 У файле вы знойдзеце:
🔸 тлумачэнне правіла (старонка 1)
🔸само практыкаванне (старонка 2)
🔸 адказы да яго (старонка 3)

✅ Такім чынам, вы зможаце самастойна:
• паўтарыць тэму
• замацаваць веды
• праверыць сябе

💬 Калі ўзнікнуць пытанні — смела пішыце. Буду рады падказаць! 😊
❤18👍3🔥2
БЕЛ_Вымаўленне_і_правапіс_часціц_б_і_бы_.apkg
70.4 KB
📍 Назва: Вымаўленне і правапіс часціц "б" і "бы"
🗃 Колькасць картак: 100
🔎 Складанасць: 1\5
🖊 Правапіс: афіцыйны

🔖Апісанне:

У маўленні беларускамоўцаў вельмі часта назіраецца памылка з часціцай "бы" і "б". У беларускай мове правіла даволі простае:

🔸"бы" вымаўляем і пішам пасля зычнай:
Ён бы сказаў. Пайшоў бы туды?

🔸"б" вымаўляем і пішам пасля галоснай:
Яна б сказала. Пайшла б туды?

Таму я і прапаную замацаваць гэтую тэму ў картках.

❗️Раю спярша прачытаць файл, зрабіць практыкаванні і праверыць яго (адказы на апошняй старонцы), а ўжо потым рабіць карткі.

Трэніруйцеся рэгулярна, каб аўтаматычна ўжываць правільныя формы

🔸 Вывучыць гэтыя словы ў Quizlet вы зможаце, націснуўшы сюды.
🔸Вывучыць гэтыя словы ў Anki вы зможаце, дадаўшы замацаваны ў гэтым паведамленні файл у вашу праграму Anki?

📚 Карысныя матэрыялы па беларускай мове:
https://t.me/mounica_biel
🔅
Instagram укладальніка:
https://www.instagram.com/carkasaum/

💬 Заўвагі ці пытанні? Чакаем у каментарыях!
❤16🔥4👏2👍1
Напісанне часціцы б і бы.pdf
275.3 KB
📄 У файле вы знойдзеце:
🔸 тлумачэнне правіла (старонка 1)
🔸само практыкаванне (старонка 2)
🔸 адказы да яго (старонка 3)

✅ Такім чынам, вы зможаце самастойна:
• паўтарыць тэму
• замацаваць веды
• праверыць сябе

💬 Калі ўзнікнуць пытанні — смела пішыце. Буду рады падказаць! 😊
🔥17❤6👍5
Спадарства, вітаначкі!

Даслаў новы набор на вымаўленне і напісанне "бы" і "б". Правіла даволі простае, але памылка частая.

Таму буду рады, калі каму прыдасца і будзе карысна.

Зычу вам добрага тыдня! 😊
❤36🔥7👍2
Я нават не ведаю, калі яшчэ такая прапанова будзе. То звярніце ўвагу!
❤14
Сябры, у верасьні я зьбіраюся распачаць курсы акадзкай і шумэрскай моў для пачаткоўцаў. Курсы вочныя, заняткі будуць праходзіць у Менску два разы на тыдзень, імаверна ў панядзелак і чацьвер. Платныя, але даступныя. Заняткі да канца траўня (а там, можа, у наступным верасьні зладзім курсы для прасунутых :) ).

Па праходжаньні курсу акадзкай мовы вы зможаце чытаць наступныя тэксты старабабілёнскага часу ў арыгінале:
- «Законы Хамурапі»
- паўсядзённыя дакумэнты (кантракты, лісты)
- царскія надпісы
- гадальныя тэксты
- літаратурныя творы (у тым ліку «Эпас пра Гільгамэша»).

Па праходжаньні курсу шумэрскай мовы вам будуць даступныя:
- царскія надпісы Першай дынастыі Лагаша (уключаючы «Рэформы Ўрукагіны»)
- царскія надпісы ІІІ дынастыі Ўра
- тэксты Цыліндраў і Статуй Гудэа
- юрыдычныя і адміністрацыйныя тэксты ІІІ-ІІ тыс. да н.э.

Курсы ў першую чаргу моўныя, але таксама будзе надавацца ўвага гісторыі і культуры старажытнай Мэсапатаміі. Магчыма, і на гліне папішам.

Каб запісацца на курс, запоўніце форму. Калі набярэцца дастатковая колькасьць удзельнікаў, я з вамі зьвяжуся.
https://forms.gle/kn3XdeG5h3fZCw3u5
❤17😱10👍6🔥4👏1
БЕЛ. Назвы маладых істот.apkg
63.6 KB
🐾 Назва: Скланенне назваў маладых істот у беларускай мове
• Колькасць картак: 40
• Складанасць: 4\5
• Правапіс: афіцыйны

📖 Кароткае апісанне:
У беларускай мове ёсць вельмі дзіўныя назоўнікі, якія змяняюцца нязвыкла! Адна з такіх груп — назвы маладых істот.

🎯 Найважнейшыя правілы:

✅ Правільна: назвы маладых істот у беларускай мове маюць на канцы -аня(ё), -яня(ё): кацяня, зубраня.
❌ Няправільна: кацёнак, зубронак.

🧩 Як яны скланяюцца? Разбяром на прыкладзе слова «кацяня»:

Склон Прыклад
Хто? гэтае кацяня
Каго? гэтага кацяняці
Каму? гэтаму кацяняці
Кім? гэтым кацянём
Па кім? па гэтым кацяняці

Замацуйце гэтыя правілы на практыцы ў картках!

🔸 Вывучыць гэтыя словы ў Quizlet вы зможаце, націснуўшы сюды.
🔸Вывучыць гэтыя словы ў Anki вы зможаце, дадаўшы замацаваны ў гэтым паведамленні файл у вашу праграму Anki?

📚 Карысныя матэрыялы па беларускай мове:

https://t.me/mounica_biel
🔅
Instagram укладальніка:
https://www.instagram.com/carkasaum/

💬 Заўвагі ці пытанні? Чакаем у каментарыях!
❤22👍7🔥1👏1
Спадарства, вітанкі!

Працягваю выкладаць нанава наборы на Anki, каб вы маглі пісаць адказы і атрымаць большую эфектыўнасць.

Найбліжэйшым часам я буду акурат выкладаць старыя пераробленыя набор, бо:

1. Гэта трэба зрабіць;
2. Гэтак я рыхтую матэрыялы для свайго анлайн-праекта па вывучэнні беларускай мовы. Пра яго раскажу пазней, але абяцаю, што будзе вельмі цікава 😊

Добрага вам тыдня! 😊
❤26👍2🥰1👏1
Спадарства, вітанкі!

Гэтым тыднем публікаваць літаратуру не буду, бо я адпачываю. Давялося перарабіць усе наборы на Анкі. Цяпер яны выглядаюць вось так.

Усяго 34534 карткі. У асноўным гэта беларуская мова, але таксама тут і карткі па замежных мовах для беларускамоўных.

Большасць гэтых картак пойдуць на сайт у межах курсаў беларускай мовы, якія я хачу зрабіць.

Таму гэтымі выходнымі я займаюся гэтым.

Спадзяюся на разуменне і да сустрэчы праз тыдзень!

Зычу ўсім добрай нядзелі!
❤26👍9👏2😱2
Спадарства!

Думаю, ці не запусціць падкаст пра мовы ды лінгвістыку? Пра мовы свету, беларускую мову, пра іх гісторыю і г.д.?
Ці цікава б вам было? І што вам было б увогуле цікава з гэтай тэмы?
👍53🔥18❤9🤔1
Спадарства, вітаю!

Расказваю пра важнае ў будучыні гэтага канала. Цягам месяца я буду пераробліваць, абнаўляць, пераправяраць тыя наборы, што ёсць, а таксама дадаваць новыя.

Таму наступныя тыдні будуць выглядаць наступным парадкам:

1. Некалькі тыдняў тут не будзе нічога публікавацца.
2. Пасля я выдалю ўсё адразу і дадам нанава.
3. Усе наборы, што ёсць цяпер у гэтым канале, будуць апублікаваны нанава разам.

Пераробліваць буду з некалькіх прычын, але самая галоўная з іх — праца над асобным сайтам з курсамі па беларускай мове.
❤28🔥11👍2😁2
Яшчэ раз вітанкі! 👋

Раскажу зара вам штосьці вельмі цікавае. 😊

Канал "Моўніца" — гэта тое, чым я вельмі ганаруся, бо назбіраны аб'ём літаратуры дае магчымасць найбольш поўна і паслядоўна паглыбіцца ў беларускую мову.

Любячы ўвогуле мовы, я імкнуся іх вывучаць і даследаваць. Для найлепшага разумення беларускай мовы вельмі добра падарожнічаць у свет суседніх моў. Так і выйшла сабраць сякія-такія матэрыялы па розных мовах.

Але трэба сказаць, што мне не стае часу на пошук усіх матэрыялаў і сістэматызаванне ўсяго. Але крок за крокам ёсць жаданне гэта рабіць.

Таму хачу падзяліцца тым, што ўжо зроблена. Гэта падобны да гэтага канал, але па ўкраінскай мове. Я ведаю, што тут ёсць людзі з розных краін, а таму, думаю, гэтыя матэрыялы будуць камусьці карысныя.

Таму ўсім, каго цікавіць украінская мова, раю падпісацца. Матэрыялы будуць паступова дадавацца. Думаю, што і для мяне гэта будзе стымулам рабіць далей 😊

Спасылка тут: https://t.me/movnicauk
❤17🔥6👍3
Вітаю, спадарства! 🎉🎉🎉

Нарэшце ўсё выправіў і перарабіў. Наступным тыднем канчаткова ўсё пераправеру і нанава ўсё апублікую. Таму наступным тыднем, як я і казаў, выдалю ўсе старыя матэрыялы.

К 4-му кастрычніку вы зможаце ўжо карыстацца новымі матэрыяламі.
❤21👍4🔥3
🌼 Але ёсць і 2 навіны:

1️⃣ Я нарэшце вычытаў набор размоўнай мове паводле кнігі Лявона Савёнка. Будзе шмат размоўнай і файнай новай лексікі!

2️⃣ Паралельна рыхтую сайт. Думаю пра фарматы замацавання і г.д.

❗️❗️❗️Таму важнае!

Ніжэй я дашлю файл на тэму сінтэтычнага будучага часу (хадзіцьму, спявацьмеш), які вы можаце адкрыць у браўзеры, каб паглядзець і практыкаванні, і правілы. Вы нават зможаце яго прайсці. Гэта невялічкі файл, каб сабраць водгукі і вашу думку.

А таму дасылаю файл ніжэй і буду рады вашым водгукам. Тэма адмыслова не самая простая, каб праверыць.
❤14🔥5👍3