ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
3.36K subscribers
61.5K photos
3.62K videos
9 files
1.68K links
Telegram-канал отдела образования Рогачёвского райисполкома
Download Telegram
🚒 Выхаванцы аздараўленчага лагера "Непаседы" наведалі планету "Бяспека".
🚒 Гаварылі аб "Небяспецы паўсядзённага жыцця".
🚒 Быў арганізаваны прагляд мультфільмаў "Чароўная кніга МНС" з наступным абмеркаваннем.
🚒 Хлопчыкі і дзяўчынкі працавалі над стварэннем калажа "Цукерка лепшая за цыгарэты".
🚒 Правялі віктарыну па пытаннях бяспекі.

🪐👨‍🚒🪐👨‍🚒🪐👨‍🚒🪐👨‍🚒🪐
#Станькаўская_базавая_школа
#аздараўленчы_лагер_непаседы
Мядзведзі
Байка

Кандрат Крамiва
Паслухай вось, суседзе,
Што бацька мой расказваў мне.
Калісьці ў нашай старане
Вялося шмат мядзведзяў.
Цяпер-то рэдка тут яны,—
Згубілі войны ды аблавы,—
Тады ж па вёсках цыганы
Вадзілі іх дзеля забавы.
"Міхалка, дагары ляжы!
Міхалка, паскачы нам Юрку!
Міхалка, зараз пакажы,
Як баба крэхча на прымурку!"
Мядзведзь пакажа. Чаму не — уга!
Без меры жвавы наш Міхалка,
Бо ў носе кольца ланцуга,
А ў цыгана ж якая палка!
"Міхалка, казака танцуй!"
Панёс Міхась (бо давядзецца рэбрам).
Сапе Мядзведзь, звініць ланцуг,
Цыган паважна звоніць срэбрам.
Міхалка скача — пот ліе,
А Цыгану даход дае.
Хто тут — Мядзведзь, а хто — Цыган,
Што заграбае чыстаган,
Не цяжка дагадацца:
Вы гляньце цераз акіян —
На іх "свабоднае" мастацтва.
1927 г.
 #Станькаўская_базавая_школа
#байка_беларуская
🕊 10 чэрвеня выхаванцы аздараўленчага лагера "Непаседы" наведалі 🌍планету "Сяброўства".
🎥 Для дзяцей быў арганізаваны прагляд мультфільмаў аб сяброўстве "Рабяты, давайце жыць дружна".
🤝 Хлопчыкі і дзяўчынкі зрабілі імправізаваны зборнік прыказак аб сяброўстве "Скарбонка".
👭 Пагаварылі на тэму "Я жыву сярод сяброў".
⚽️ Паўдзельнічалі ў спартыўным турніры "Гарачая бульбачка".
👧🤝👦🤝👧🤝👦🤝👧
#Станькаўская_базавая_школа
#аздараўленчы_лагер_непаседы
💫 Аздараўленчы лагер "Непаседы".
🪐 Планета "Наркотыкам - НЕ".
📌 Выхаванцы прынялі ўдзел у акцыі "Мы супраць наркотыкаў". 🎨 Устроілі конкурс малюнкаў "Наркотыкам - не".
☝️А таксама папрацавалі на стварэннем плакатаў "Жыццё без наркотыкаў".

💫🌏💫🌏💫🌏💫🌏💫
#Станькаўская_базавая_школа
#аздараўленчы_лагер_непаседы
13 чэрвеня выхаванцы аздараўленчага лагера "Непаседы" наведалі 🌏 планету 👩‍⚕ "Здароўя".
Дзеці разам з выхавацелем наладзілі флэш-моб 💃🕺 "Танчым разам", пагаварылі аб бяспецы ☀️ "Небяспечныя падарункі сонца", правялі ⚽️ "Футбольны фестываль", а таксама паказалі свае веды ў клубе юных знаўцаў 👩‍🎓 "ЗЛЖ".
🩺🔬🩺🔬🩺🔬🩺🔬🩺
#Станькаўская_базавая_школа
#аздараўленчы_лагер_непаседы
Заяц і Ліса
На сход лясныя жыхары
Збіраліся пад горкай.
Завочна Заяц у бары
Даваў Лісе «праборку».
— Пара Лісу нам правучыць,
Пара сказаць у вочы:
Чаму ты лазіш па харчы
У курасаднік ноччу?
Лісу Барсук перасцярог
Пра Зайцавы намеры.
I каб ён выступіць не мог,
Ліса прымае меры.
Таму ў прамове, ды не раз
(Зайцоў Лісіца знае!)
Як лепшага гаспадара
I Зайца адзначае.
— Ён краю нашага краса,
Да подзвігаў ахвочы...
У Зайца бліснула сляза.
Ён лапкай выцер вочы.
Калі ў праўленне вызначаў
Лісіцу Касалапы,
То, кажуць, Заяц падымаў
Усе чатыры лапы.
Другі начальніка свайго
Ў закутку крытыкуе,
А як да справы — за яго,
Што Заяц, галасуе.
Міхась Скрыпка
 #байка_беларуская
#Станькаўская_базавая_школа
Шаўчына злосць
Буланы Конь за дзень папрацаваў,
Цяпер адпачываў і скуб траву увечары ля саду.
А Шаўка, — не было з ёй зладу, —
Ну так і залівалася, — гаў! гаў! —
Свой нос прасунуўшы праз агароджу.
Як збоку паглядзець, дык проста жах!
Звязацца з гэтай сучкаю — крый божа, —
Адразу ж захрусціш на Шаўчыных зубах,
А Конь на Шаўку ўвагі не звяртае,
Нібыта да яе і спраў яму няма, —
Скубе ды камароў хвастом сцябае.
«Не гаўкай ты дарма,
Дурная! —
Параіў з даху Шэры кот. —
Калі ў цябе такая сіла,
Ты б скокнула адважна цераз плот
Ды за нагу яго ўкусіла».
«Дарэмна не пляці лухты, —
Азваўся Лыска, — ведай межы:
Адважся, укусі, — ён так у пысу ўрэжа,
Што й зубы не збярэш ніколі ты.
Адно — брахаць,
Другое — за нагу Каня хапаць...
Не трэба забываць і пра падковы».
Два словы
Мне хочацца агрэсарам сказаць:
Брашыце, калі хочаце брахаць,
Кусацца ж будзеце, — мы даць адпор гатовы.
Уладзімір Корбан
#Станькаўская_базавая_школа
#байка_беларуская
Сёння выхаванцы аздараўленчага лагера "Непаседы" наведалі планету "Пабеда".
Дзяўчынкі і хлопчыкі наведалі віртуальную экскурсію "Па месцах баявой славы",
Змайстравалі арыгамі,
Пагулялі ў патрыятычную гульню "Зарніца",
Устроілі песенны конкурс "Дзякуй прадзед за Пабеду".
#МЫ_ПАМЯТАЕМ_МЫ_ГАНАРЫМСЯ
#СТАНЬКАЎСКАЯ_БАЗАВАЯ_ШКОЛА
#АЗДАРАЎЛЕНЧЫ_ЛАГЕР_НЕПАСЕДЫ
Сябрукі
Бруд парыушы там ды сям
Дамоу плялося парася
А насустрач да вады
Гусак валокся малады
-Сябраваць давай сусед
Парася сказала у след
-Дык я што, я тольки за
-Ужо дауно аб тым казау
-То айда у лес дубовы
-Жалудоу паесці удосталь
-Не, лепш падымемся да хмарау
-Абляцім вакол на пару
-Што з тых хмарау есць балота
-Пакачаемся у ахвоту
-Мо на рэчку лепш махнем
-Рыба, ракі- во гульнем
-Не сяброуства то а ліха
Парася шапнула ціха
-У цябе лыч- у мяне крылы
Гусак прамовіу цераз сілу

Каму дзерн каму аблокі
Кошт сяброуству невысокі
Уладзімір Гайдук
#Станькаўская_базавая_школа
#байка_беларуская
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Выхаванцы аздараўленчага лагера "Непаседы" наведалі 🌏 планету "Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь"🇧🇾.
🚀 Рабяты здзейснілі гістарычны экскурс "У сімвалах - гісторыя краіны",
🎨 Зладзілі конкурс малюнкаў "Сімвалы маёй краіны",
💯Пагаварылі на тэму "Нашы сімвалы - наш гонар".

💯🇧🇾💯🇧🇾💯🇧🇾💯🇧🇾💯
#Станькаўская_базавая_школа
#аздараўленчы_лагер_непаседы
Сённяшні дзень у лагеры быў прысвечаны Году Якасці.
🌏 Выхаванцы наведалі планету "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся".
💯 Дзеці падыскусіравалі на тэму "Мой горад Рагачоў - мой гонар".
🖼 Устроілі конкурс малюнкаў "Веласіпед будучыні".
🖍 Склалі крыжаванку "Год якасці".
🏆 Паўдзельнічалі ў турніры па армрэслінгу.
🏆💯💫🏆💯💫🏆💯💫🏆
#Станькаўская_базавая_школа
#аздараўленчы_лагер_непаседы
21 чэрвеня прайшоў паркава-гаспадарчы дзень у Станькаўскай базавай школе
#Станькаўская_базавая_школа
Рак-прамоўца
Пачалі рыбу хваляваць
I чуткі, і размовы,
Што Рак збіраецца сказаць
Цікавую прамову.
I вось прыйшоў жаданы час,
Сплылося многа рыбы,
I Рак, з трыбуны у карчах,
Стаў сыпаць факты, лічбы.
Віры, затокі называў
I даўжыню ракі той,
Карчы і ціну памінаў,
I кручы, і ракіты.
А на пытанне Шчупака
Не мог сказаць, на сорам,
Куды ўпадае іх рака:
У Волгу, Сож ці ў мора.
_______
Такіх выпадкаў хоць не шмат,
Але ўсё ж бывае:
Чытае Рак людзям даклад.
Аб чым? — I сам не знае.
Міхась Скрыпка
#байка_беларуская
#Станькаўская_базавая_школа
У рамках правядзення паркава-гаспадарчага дня супрацоўнікі школы робяць касметычны рамонт фасада школы
#Станькаўская_базавая_школа
5 лiпеня паркава-гаспадарчы дзень у Станькаўскай базавай школе
🍃🧹🍃🔨🍃🧹🍃
#Станькаўская_базавая_школа
12 лiпеня паркава-гаспадарчы дзень у Станькаўскай базавай школе
🔨🍀🔨🍀🔨🍀🔨🍀🔨
#Станькаўская_базавая_школа
🌿Летняя аздараўленчая пляцоўка
🌿"Вясёлая гадзіна" і
🌿 працоўны дэсант
🌿Станькаўскай базавай школы
🌿дапамагаюць рабятам правесці час з карысцю.
☀️🪁☀️🪁☀️🪁☀️🪁☀️
#Станькаўская_базавая_школа
Устараненне наступстваў непагадзі
🍃🍃🍃🍃🍃
#Станькаўская_базавая_школа
Баран
Баран брахаць наўчыўся, як сабака,
Дзе толькі ні ідзе, усё — гаў! ды — гаў!
«Ого! — здзівіўся Конь, — ты, бачу, забіяка!»
«А што ж, — я майстрам слова стаў!»
«Ну, гэтага б я не сказаў,
Хаця і сапраўды ты налаўчыўся,
Але майстэрства не набыў.
Каб ты бязмозгім бараном не быў,
Дык і брахаць бы не вучыўся.
Падумаеш, знайшоўся зух!
Скажу табе, што будзе проста дзіва,
Калі ты не патрапіш на ланцуг,
Бо ты цяпер Баран брахлівы.
А брахуну,— дадаць магу,—
Належыць і сядзець на ланцугу».
Уладзімір Корбан
#Станькаўская_базавая_школа
#байка_беларуская
Навучэнцы Станькаўскай базавай школы наведалі знакавыя месцы ў гісторыі нашай Радзімы.

Мемарыяльны комплекс на месцы канцлагера ў вёсцы Красны Бераг.

Гэтае памятнае і страшнае месца называюць яшчэ «дзіцячай Хатынню». У 1943 годзе ў вёсцы Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна нацысты стварылі донарскі канцлагер для дзяцей.

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, першы ў свеце, прысвечаны самай кровапралітнай вайне ХХ стагоддзя, і адзіны ў Беларусі, створаны ў гады фашысцкай акупацыі, найбуйнейшы збор артэфактаў па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Экскурсія была арганізавана дзякуючы АТА СГЦ "Зарэчча".
#Станькаўская_базавая_школа