ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
3.61K subscribers
65.8K photos
3.95K videos
9 files
1.94K links
Telegram-канал отдела образования Рогачёвского райисполкома
Download Telegram
🔆 У СВІНЫЯ ГАЛАСЫ 
Фразеалагізм, які ўжываецца ў значэнні "позна, запознена". 

Потым стары ўспамінае пра сваё ранішняе здарэнне. Спазніўся вось толькі дарма, выбраўся з дому ў свіныя галасы
 (Я. Брыль. Надпіс на зрубе).


У свіныя галасы — гэта «калі свінні вішчаць, падаюць галасы». Свінні прачынаюцца позна, пазней за іншых жывёл. Таму пра таго, хто любіць многа спаць, кажуць, што ён «кладзецца з курамі, a ўстае з свіннямі». Відаць, і прывычка позна прачынацца выпрацавалася ў свіней таму, што кармілі іх пазней, чым іншых жывёл ці птушак, для якіх не трэба было варыць у печы.
#моўная_скарбонка
#родная_мова
🔆 I ЖУК І ЖАБА
Уласна беларускі фразеалагізм.

Ужываецца ў значэнні: усе без выключэння; усякі, кожны чалавек.

Адчуваў (Янка): ён цяпер самы няўдачлівы ў Янкавінах чалавек. I жук і жаба будуць тыцкаць у яго пальцам.
(Г. Далідовіч. Гаспадар-камень).
#моўная_скарбонка
#родная_мова
ШТО ЎБІЎ ТО І ЎЕХАЎ

Фразеалагізм ужываецца ў значэнні  "Бесклапотны, гультаяваты, такі, што толькі пад прымусам робіць што-небудзь" (пра чалавека).

Сярод дзяцей таксама трапляліся неслухі, «што ўбіў то і ўехаў», падпадалі пад уплыў людзей не лепшых у вёсцы.
(Б. Сачанка. Вечны кругазварот).
#моўная_скарбонка
#родная_мова
ХАДЗІЦЬ ГОГАЛЕМ

Азначае мець бравы, незалежны выгляд, трымацца зухавата. 

Майце на ўвазе: калі ўбачу ў каго з вас у вачах сум — ласкі маёй не чакай!.. Тут мы адзін на адзін яшчэ можам паўздыхаць, a пры байцах — хадзі гогалем!
(К. Губарэвіч. Брэсцкая крэпасць).
#моўная_скарбонка
#родная_мова
✅️ НІ СЕМЯ НІ ЕМЯ ў каго. Уласна беларускі фразеалагізм. Ужываецца ў значэнні "зусім няма нічога есці".
- I яна мучыцца, і бацька мучыўся. Бывала, ні семя ў яго ні емя.
Я.Сіпакоў. Крыло цішыні.

✅️ НІ СІНЬ ПОРАХУ.

Ужываецца ў значэнні "зусім нічога (няма, не засталося)".

- A там, глядзім, солі — ні
сінь пораху. Цётка Пёкла памуляецца і скажа: — Вазьмі шчопаць, пасалі.
І.Сяркоў. Мы — хлопцы жывучыя.

Слова "сінь" тут азначае ‘чорны’, a "порах"— ‘пыл’.
#моўная_скарбонка
#родная_мова
#ЗванецкаяБШ