ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
3.44K subscribers
64.1K photos
3.82K videos
9 files
1.86K links
Telegram-канал отдела образования Рогачёвского райисполкома
Download Telegram
17 мая в городском Доме культуры состоялся отчётный концерт «Мечтаем! Познаём! Творим!» Рогачёвского районного центра творчества детей и молодёжи. Папы и мамы, бабушки и дедушки, родные и знакомые юных артистов стремятся попасть на итоговый отчётный концерт, чтобы поддержать своих детей и порадоваться их успехам. В очередной раз зрителей удивили количество направлений, в которых центр развивает способности своих учащихся. Танцоры образцового ансамбля эстрадного танца «Чароўны свет» удивляли зал слаженными движениями и заряжали своей энергетикой, вокалисты образцовой вокальной студии «Детское время» радовали слушателей чистыми голосами, учащиеся из образцовой хореографической студии «Мілата» покорили всех грациозными па и роскошными нарядами, а модели театра моды «МиЛеди» поразили оригинальностью модных коллекций.👍😃👆
ОБЛАСТНОЙ СЛЕТ ПО БЕЗОПАСНОСТИ ЖИЗНЕДЕЯТЕЛЬНОСТИ

🔥🔥🔥🔥🔥🔥🔥🔥🔥🔥🔥🔥🔥🔥🔥

🧯🔥День третий. Завершающий.🧯🔥

Утром ребята соревновались в перетягивании каната. В полуфинале уступили команде Калинкович. В целом все завершилось хорошо.

#Журавичская_школа 🏫
#Год_Качества
РОДНАЕ, САМАБЫТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ 🔆 🌾 🔆

Спявачка
(назоўнік | жаночы род)

Той, хто ўмее спяваць; для каго спевы з'яўляюцца прафесіяй.

🌤 #думаю_па_беларуску

#Мовай_ганаруся
Як добра, што не трэба чакаць ні хвіліны, каб пачаць рабіць свет лепей.
Ганна Франк
#Разумныя_думкі
ХЛЕБ-СОЛЬ
 Ужываецца са значэннямі: 1) пачастунак, 2) харч, ежа, 3) турботы, апека, 4) каму, прыемнага, добрага апетыту (пажаданне таму, каго засталі за ядой). 
 За ўсё, што сёння маю, што даў мне мой народ: за кут у родным краю, за хлеб-соль без клапот, — я адплаціў народу, чым моц мая магла: зваў з путаў на свабоду, зваў з цемры да святла. 
(Я. Купала. За ўсё.)
#Званец_моўная_скарбонка
Дзе па роднай зямлі ні крочыў –
Скрозь – ад Прыпяці да Дзвіны –
Перш за ўсё мне ласкалі вочы
Жыта, сосны і валуны.

Дзе ў далёкіх маіх вандроўках
Я ні сніў аб Радзіме сны –
Паўставалі ў іх зноў і зноўку:
Жыта, сосны і валуны.

I па самай высокай мерцы
Мне ўжо ясна, што да труны
Данясу я не шмат у сэрцы:
Жыта, сосны і валуны.

О, сябры! Калі нешта значыць
Мой усім вам паклон зямны –
Хай і цень мой з пагорка бачыць
Жыта, сосны і валуны.
#паэтычная_старонка
#кісцянеўскі_дзіцячы_сад
🌞З добрай раніцай!🌞 Мусіць, у глыбіні душы ўсе людзі добрыя. Проста, гэта глыбіня розная... #пазітыў
#кісцянеўскі_дзіцячы_сад
Куды ні глянь — лясы🌳🌲 шумяць,
цвіце за полем гай,
а поле — вокам не абняць.
I гэта ўсё — мой край.
Пшаніца, жыта на палях,
усюды ураджай,
стагі, як горы, на лугах.
I гэта усе — мой край.😍
Жыве, працуе мой народ
ці ў снежань, ці ў май,
і харашэе з году ў год
мой родны, вольны край.
Куды ні глянь — лясы шумяць,
за полем рачка,🌊 гай.
I ў сэрцы песні не стрымаць
пра мой любімы край.😍
Аўтар: Адам Русак
#размаўляйпабеларуску
1️⃣8️⃣ мая па народным календары імяніны ў
Адрыяна, Ірыны, Арыны, Якава (Якуба).
🔻У даўнія часы гэта дзень людзі называлі Арына-расадніца. Лічылі, што надыходзіла пара высаджваць капусную расаду на грады. Належала гэтую працу выконваць толькі жанчынам.
🔻Сяляне расчышчалі пакосы ад хмызнякоў, паплавы – ад смецця. Казалі так: "На Арыну худая трава з раллі прэч".

🌱🌷🌱🌷🌱🌷🌱🌷🌱🌷🌱🌷
У гэты дзень былі такія прыкметы: доўга ідзе дождж – надвор'е сапсуецца на некалькі дзён;
птушкі не спяваюць – хутка будзе непагадзь.

#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыкметы
Горы ды каменне,
Вузкія палоскі:
Гэта наша поле,
Поле нашай вёскі.

Курныя аконцы –
Каб святла хоць трошкі:
Гэта нашы хаты,
Хаты нашай вёскі.

Лапці ды сярмягі –
Як абраз не боскі:
Гэта нашы людзі,
Людзі нашай вёскі.

Карчмы ды астрогі,
Крыжыкі, бярозкі:
Гэта наша доля,
Доля нашай вёскі.

Янка Купала