ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
3.61K subscribers
65.8K photos
3.95K videos
9 files
1.94K links
Telegram-канал отдела образования Рогачёвского райисполкома
Download Telegram
«Вясновы ранак» Т. Цвірка

Прыслухайся… Якая цішыня.
Нячутна воблакі плывуць бясконца.
І пяць імгненняў да пачатку дня.
Вось-вось адкрые вейкі сонца.

Выходзь. Вясны світанак сустракай.
Нагамі босымі зямлю памацай.
Прымі той ранак, як нябесны рай.
І ён цябе аблашчыць, нібы маці.

🌱🌷☀️🌱🌷☀️🌱🌷☀️

#чытаем_дзецям
#зарэчанскі_дзіцячы_сад
Урывак з верша “Вясна ідзе” М. Ката

Маўклівы лес павясялеў
Смялей гучыць птушыны спеў
Вось-вось закапае як слезы
Сок з беластвольнае бярозы
У сінім небе клін гусіны
Плыве ў родныя мясьціны
Вясна ідзе,кіпіць жыцце
І кожны раз як адкрыцце
Зялены ліст і пах палеткаў
Вясенні сад і водар кветкі..

🌱🌷☀️🌱🌷☀️🌱🌷☀️

#чытаем_дзецям
#зарэчанскі_дзіцячы_сад
Урывак з верша «Дождж» А.Рыбалкі

Хмара дажджавая
Над зямлёю стала.
Цуда-карамысла
Хутка змайстравала.
Толькі вось вядзёрцы
Дождж забыў павесіць,
Каб вады напіўся
Ясны ў небе месяц.
Ды абмыў вадою
Твар прыгожай зоркі.
Выліў ваду дождык
На палі, узгоркі…

🌱🌷☀️🌱🌷☀️🌱🌷☀️

#чытаем_дзецям
#зарэчанскі_дзіцячы_сад
«Які прыгожы день!» Л. Воранава

Які прыгожы день!
Цалуе сонца ранак,
Цягнік здалёк гудзе,
Гатуецца сняданак.
Мурчыць, нібыта кот ,
Рахманы цёплы чайнік,
І малады усход
Сягодня незвычайны.


🌱🌷☀️🌱🌷☀️🌱🌷☀️

#чытаем_дзецям
#зарэчанскі_дзіцячы_сад
«Гэта-край мой дарагі» Л.Воранава

На паляну зубр-асілак
Выйшаў з пушчы, нібы гмах.
Распластаў у небе крылы
Бусел белы - мірны птах.

Жыта ў полі каласіцца,
Водар рапсавы, як мёд.
Набірае моц пшаніца,
Грэе сажалку чарот.

Над ракой, як мост, вясёлка
Абняла два берагі.
Бзыкаціць над грэчкай пчолка -
Гэта - край мой дарагі!

🌱🌷☀️🌱🌷☀️🌱🌷☀️

#чытаем_дзецям
#зарэчанскі_дзіцячы_сад
«Не магу жыць без Радзімы» С. Шушкевіч

У дуброве каля рэчкі
Віснуць сонныя парэчкі,
У пералеску ля крыніцы
Зьзяюць сьпелыя суніцы.

І вясной, і цёплым летам
Тут наўкола многа кветак.
Нівы жыта і пшаніцы,
У стаўку вада іскрыцца.

Журавель зь вядром, калодзеж...
Дзе-ж такое месца знойдзеш?
Ну куды-ж пайсьці, падацца,
Па якой прайсьці мне кладцы?

Хараство, куды ні глянеш,
Ад сьвітаньня да зьмярканьня.
І парэчкі — каля рэчкі,
І суніцы — ля крыніцы...

Безь цябе жыць немагчыма,
Мая любая Радзіма.

🌱🌷☀️🌱🌷☀️🌱🌷☀️

#чытаем_дзецям
#зарэчанскі_дзіцячы_сад
«Дуб» Л.Шырын

На пагорку, ў нас
За хатай,
Дуб старэнькі
У тры абхваты.
А ягоныя сынкі –
Маладзенькія дубкі,
Дзесь цяпер шумяць
Далёка…
Дуб сумуе
Адзінокі.
Побач з дубам,
Ля дарожкі,
Пасадзілі мы
Бярозку.
А бярозка –
Глянуць люба..
Хай унучка будзе ў дуба.

🌱🌷☀️🌱🌷☀️🌱🌷☀️

#чытаем_дзецям
#зарэчанскі_дзіцячы_сад
«Кавун» Ж. Левітан

Ёсць ягад вялікае мноства,
і пералічыць іх няпроста:
Суніцы, чарніцы, маліны,
Парэчкі, агрэст, журавіны.
Трускалкі, каліны, брусніцы,
Ажыны, бружмель, касцяніцы…
Кавун у сям’і разнастайнай
Асобае месца займае.
Бо ягада гэта таксама,
У свеце вялікая самая.

#чытаем_дзецям
#зарэчанскі_дзіцячы_сад
«Вітамін» В. Гардзей

Дзед у садзе сліў натрос, –
Поўны кош дамоў прынёс.
– На здароўе еш, Ігнат, –
Вітамінаў у іх шмат.
Сліву ўнук пасмакаваў,
Дзеду костачку падаў:
– Вось, і праўда, вітамін,
Ды шкада – ўсяго адзін.

#чытаем_дзецям
#зарэчанскі_дзіцячы_садй
«Верабей прымае душ» П.Прануза

На двары — люстэркі луж:
Дождж сляды пакінуў.
Душ прымае верабей,
Сеўшы на каліну.
Крыльцамі трапеча ён
I лісткі кранае.
З іх далоняў на яго
Кроплі ападаюць.
Задаволен верабей
Цішай, прахалодай.
— Жыў. Жыў. Жыў, —
заціўкаў ён
Звонка. З асалодай.

#чытаем_дзецям
#зарэчанскі_дзіцячы_садй
«Наш  садок» В.Жуковіч

Неба ў вокнах, сонца льецца,
Грэюць промні ўсё мацней.
Зайчык сонечны смяецца
На падлозе, на сцяне.
Мы выходзім на зарадку
Раніцою кожны раз.
Лялькі, кубікі ў парадку
У кутку чакаюць нас.
А на кухні пахне кашай,
Не рассядземся цішком -
Дапаможам няні нашай
Несці кашу з малаком.
І талерачкі, і лыжкі.
Справа знойдзецца усім.
Як паможам няні крышку,
Дык смачней і паядзім.
А пасля ў машыны сядзем,
На арэлях узляцім.
Радасна ў дзіцячым садзе
Нам вучыцца і расці.

#чытаем_дзецям
#зарэчанскі_дзіцячы_сад
«Мышка і кошка» Н.Мацяш

Бегла мышка па дарожцы,
Падарунак несла кошцы –
Не смятану, не аладкі,
А пшанічныя зярняткі.
Кошка ж есці іх не ўмела,
Мышку з’есці захацела,
А пасля паразважала –
З мышкай той пасябравала.

#чытаем_дзецям
#зарэчанскі_дзіцячы_сад
«Ветравей» С. Шушкевіч

Мчаўся ветрык-ветравей
Па галінках, па траве.
Дуб разгойдаў малады,
Кідаў, сеяў жалуды,
Верхавіны ў лесе гнуў,
Калыхаў на іх жаўну.
Ноччу рваў бляшаны дах
І таптаўся па кустах.
Разам х дожджыкам скакаў,
Ранкам скрыўся і прапаў.
Ні бяды ў яго, ні гора…
Непаседа спіць за борам.

#чытаем_дзецям
#зарэчанскі_дзіцячы_сад
«Бусел» В.Вітка

Даўганогі землямер
Схапіў жабу за каўнер,
Па траве павалачыў,
У канаве намачыў,
Вострым носам дзеўбануў,
Уздыхнуў і — праглынуў.

#чытаем_дзецям
#зарэчанскі_дзіцячы_сад
«Наш край» У.Паўлаў

Наш край яснавокі
- З маленства любімы куток.
Тут слова і песні вытокі.
На карце - кляновы лісток.
На радасць жыві і на славу,
Ні гора, ні ліха не знай.
Стой мужна за верную справу,
Наш край!

#чытаем_дзецям
#зарэчанскі_дзіцячы_сад
«Беларускія краявіды» А.Грачанікаў

Беларускія
Краявіды...
Перазвоны
Азёр і бароў,
Над палеткамі
Бульбы і жыта —
Песняй
Велічных курганоў.
Гэта наша
Зямля дарагая,
Гэта нашы
Лугі і палі,
Над якімі
Спрадвеку лунае
Бусел —
Сімвал
Бяссмерця
Зямлі.

#чытаем_дзецям
#зарэчанскі_дзіцячы_сад
«Мая лялька» Е.Лось

Ляльцы хочацца катлеткі -
Я катлетку ёй даю.
I зімою, і улетку
Чаем я яе паю
Чышчу ляльцы чаравікі,
Мыю белы фартушок,
Бант завязваю вялікі
Што як жоўты матылёк
Я вучу яе смяяцца,
Маляваць і размаўляць,
З мамай раніцай вітацца,
З кошкай Муркай сябраваць.

#чытаем_дзецям
#зарэчанскі_дзіцячы_сад
«Мой каток» І.Дубашынская

Гладжу беленкае вушка ў ката я.
Ён як мяккая падушка,ды жывая.
Ён зусім такі маленькі,мой каток,
Але стаў ужо старэнькі на гадок.

Да сябе яго ціхенька прыгарну я,
Хай пагрэе маё сэрца,зачаруе. Памуркоча песеньку ласкава.
А пра што ён думае,цікава?

#чытаем_дзецям
#зарэчанскі_дзіцячы_сад