ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
3.61K subscribers
65.8K photos
3.95K videos
9 files
1.94K links
Telegram-канал отдела образования Рогачёвского райисполкома
Download Telegram
Глыбела неба, зоркі халаднелі.
Ступала восень зорнай паласой.
Апошні мёд насілі пчолы ў келлі
На санцагрэве з буйных верасоў.
 
За жураўліным клінам павуцінка
Плыла трывожна з восеньскай вярсты.
...Яшчэ сініцам весела адцінькаць
У голлейку пажоўклыя лісты.
 
А там дажджы рабінай апякуцца,
I выпадзе халодная раса...
He, не мае красёнцы гэта ткуцца,
He мой — халоднай восені пасаг.
 
I не мае то вусны загарчылі
Салодкім мёдам позніх верасоў...
I сняцца сны ўспамінамі чужымі.
Ступала восень зорнай паласой.
                             А. Канапелька

#ДоўскаяСШ
#Паэтычная_старонка
3 лістапада 1882 года нарадзіўся Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч) у вёсцы Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне ў сям'і лесніка. У 1910 г. у Вільні выйшаў першы зборнік вершаў «Песні-жальбы», затым - кнігі прозы «Апавяданні» (1912), «Родныя з'явы» (1914). У Пецярбургу ў 1913 г. асобнымі выданнямі выйшлі апавяданні «Тоўстае палена» і «Нёманаў дар», апавяданні вершам «Прапаў чалавек. Паслушная жонка. Грушы сапяжанкі» і «Батрак. Як Юрка збагацеў». У савецкі час выдадзены кніга апавяданняў «Казкі жыцця» (1926, 1-е выданне - Коўна, 1921), зборнік вершаў «Водгулле» (1922), паэма «Новая зямля» (1923), аповесць «У палескай глушы» (1923), зборнікі апавяданняў «Крок за крокам», «На рубяжы», «Першыя крокі», «У ціхай вадзе», паэма «Сымон-музыка» (усе ў 1925), аповесць «На прасторах жыцця» і многія іншыя творы.

#ДоўскаяСШ
#СвятыЮбілеі
Кружыць восень ціха свой апошні ліст.
Сумныя сялібы.
Ветрык голькай грае, нібы цымбаліст
Па люстэрку шыбы.
Голас шле тужлівы з высі, з-пад нябёсаў
Ланцужок гусіны.
Рэха адгукаецца на палетках босых
Клёкатам бусліным.
Вее моцна жалем, вее смуткам-болем,
Дзікай адзінотай.
Мне у вырай птушкай над жытнёвым полем
Паляцеце ахвота.
І дамоў вяртацца рана напрадвесні
У куток радзінны.
Поўніць вырай вечна развітальнай песняй
Пачуццё радзімы.

Мікола Ляшчун

#ДоўскаяСШ
#Паэтычная_старонка
Восеньскія туманы
Сцелюцца на паплавы.
Чуецца голас журбы –
Ў вырай ляцяць журавы.

Ляціце, журавы, далёка,
Няхай вам памагае Бог.
Да неба сіняга высока –
Я з вамі паляцець бы змог.

Восеньскія лісты
Кружацца ў вальсе дум.
Лес сціх ад драматы,
Сніць жураўліны сум.

Восеньскія вятры
Хмарамі засцяць сінь.
Рэхам гукае ў бары
Нас жураўліны клін.

Мікола Ляшчун

#ДоўскаяСШ
#Паэтычная_старонка
Прыйшлі вятры, і хмараў статкі
Нагналі песень дажджавых
I жоўтыя паклалі латкі
На ўборы паркаў гарадскіх.

Здаецца, вежы так намоклі,
У хмарах, што ў капелюшах,
I ліхтары, як быццам кроплі,
Дрыжаць на тонкіх правадах.

Пятрусь Броўка

#ДоўскаяСШ
#Паэтычная_старонка