ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
3.41K subscribers
63.1K photos
3.73K videos
9 files
1.78K links
Telegram-канал отдела образования Рогачёвского райисполкома
Download Telegram
Пасха светлый, добрый праздник,
Праздник счастья, красоты.
Он несет нам всем надежду.
Чтоб добрее стали мы.

🌷Сегодня весь православный мир отмечает Светлое Христово Воскресенье - Пасху.
🌷Пасха самый светлый и добрый православный праздник. Его с нетерпением ждут и взрослые и дети. Пасха празднуется по-особому торжественно.
🌷Воспитанники " Детского сада №10" раскрашивали расписные  яйца, мастерили открытки к Пасхе и даже придумали новую интерпретацию сказке "Курочка ряба".
🌷Именно Пасха считается большим семейным праздником, к которому нужно готовиться каждому члену семьи. Поэтому наши родители вместе с детьми приняли участие в оформлении праздничной  выставки "Пасхальное чудо".

♥️ Христос воскрес.В этот светлый праздник можно пожелать только здоровья, счастья, любви, мира и душевного спокойствия.      

😊Пусть в вашем доме всегда будет тепло и уютно.
Пусть царят в нём понимание, любовь и забота!
#праздники
#детскийсад_10
Два святы на свеце — ад нівы да нівы:

Хрыстос уваскрос! Наступае вясна!

Глянь смела, глянь вольна, шчасліў,

нешчаслівы.

І далей к жыццю з паніжэння і сна!

Гэй, гэй, на спатканне вялікіх двух святаў

Спяшыце супольна, хто ў путах не згніў!

Хай льюцца-зыльюцца ад хаты да хаты

У адно ўсе грамады, ўсе людзі ўсіх ніў!...

Вялікдзень! Вялікдзень! — ад нівы да нівы

Заводзіць бацькоў сваіх песеньку сын.

Зірні ж, азірніся, шчасліў, нешчаслівы.

І заўтра на поле да сох як адзін!

Дагэтуль мы плачам,

дагэтуль мы стогнем,

Адвечных не можам пазбыціся слёз...

Наперад па шчасце! Хай злое ўсё дрогне,

Вясна ўжо на свеце,— Хрыстос уваскрос!»

«Я бачу, як святлее твой твар, мой родны краю».
#паэтычная_старонка
#кісцянеўскі_дзіцячы_сад
Вучні Стаўпнянскай сярэдняй школы вiншуюць усiх са Светлай Пасхай выставай вырабаў і малюнкаў, прысвечаных гэтаму святу. У гэты светлы дзень дзеці жадаюць усім людзям здароўя, міру і дабрыні!

#Столпнянская_средняя_школа
Хрыстос уваскрос,
Хрыстос уваскрос!
Жыццё нам вечнае прынёс-
Радасць зямлі, святло нябёс!
Нягледзячы на цяжкі лёс
Напоперак цемры ілжы,
Насупраць морака начы,
Каб яго праўду мы няслі
Паўсюдна, па ўсёй зямлі.
УваскрашЭннем паказаў,
Нам шлях да лепшага жыцця,
На ўсе пытанні адказаў-
Уваскрос – і цемра адышла.
Усё, што меў ,ён нам аддаў,
Каб кожны на Зямлі зазнаў:
Калі ён змог, то зможам мы,
Яго ўлюбёныя сыны.
Ушэсцем сына сваяго
Нас ратаваннем адарыў,
Каб кожны з нас пазнаў яго
Ды ў сэрцы з ім па-людску жыў.
Каб стаць мы лепшымі змаглі!
Каб верылі, каб зналі мы-
Не цуд, было то сапраўды,
Паўсюль, на небе ды зямлі,
Любоў яго – найлепшы лёс,
Хрыстос уваскрос
Хрыстос уваскрос!
Жыццё нам вечнае прынёс.!
Вялікдзень

Чаромхі куст расцвіў на ўзлеску.
У парку распусціўся бэз.
Прынёс Вялікдзень людзям вестку:
Хрыстос-пакутнік уваскрэс.

Як мар вясновы ў сэрцах росквіт,
як лепшай долі пасланцы,
куды ні глянь — пралескі ўроскід,
абапал сцежкі — дзьмухаўцы.

На радасць усяму ў прыродзе
па свеце крочыць белы май,
нагадвае: «Жывіце ў згодзе —
і там, дзе звіў гняздо адчай,

дзе блёкат хцівасці і злосці
труціў пачуццяў першацвет,
узыдуць кветкі прыгажосці,
якая выратуе свет...»

Васіль Гадулька

#вершдня
#Збароўская_базавая_школа
Telegram-канал "ОБРАЗ.РОГ@ЧЕВА" участвует в конкурсе Интернет-премии ТИБО-2024.

В этом году Интернет-премия проводится в 21-й раз!

С начала проведения конкурса в нем приняло участие около 9000 белорусских интернет-ресурсов.

Организаторами Конкурса Интернет-премия ТИБО являются: Министерство связи и информатизации Республики Беларусь, Министерство информации Республики Беларусь, ЗАО «Техника и коммуникации».
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пачніце адтуль, дзе вы зараз знаходзіцеся. Выкарыстоўвайце тое, што ў вас ёсць і рабіце ўсё, што можаце.

🌿🌼🌿🌼🌿🌼🌿🌼🌿

Добрага дня!

🌿🌼🌿🌼🌿🌼🌿🌼🌿
РОДНАЕ, САМАБЫТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ 🔆 🌾 🔆

Калашмаціць
(дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне)

1.​ Кудлаціць, тармасіць, моцна тузаць. К. ніткі. Свінні калашмацілі снапы.

2.​ Біць. Хлапчукі калашмацілі адзін аднаго. || закончанае трыванне: адкалашмаціць.

🌤 #думаю_па_беларуску

#Мовай_ганаруся
Будзь у трэндзе♥️💚

#родная_вышыванка
Baciлёк

Ля жывoй дapoгi,
з кpaю збaжыны,
ciнi вaciлёчaк
cнiў зямныя cны.

Baciлькa пpы нiвe
вeцep кaлыxaў,
жaвapaнaк пecню
вaciлькy cпявaў.

Coнeйкaм caгpэты,
poc ён i дyжэў,
пaд лacкaвым нeбaм
гoжa pacквiтнeў.

Aдквiтнee лeтa,
вoceнь пpaляцiць,
i зямля нaвoкaл
cнeгaм зaзixцiць.

Toлькi тpaвeнь пpыйдзe, coнeчны дзянёк –
ля дapoгi ўзыдзe
знoўкy вaciлёк.

Васіль Жуковіч

#ДоўскаяСШ
#Паэтычная_старонка
6️⃣ мая 🇧🇾 па народным календары імяніны🎊ў Аляксандра, Анатоля, Валерыя, Валерыі, Георгія, Ягора, Івана, Юрыя. 🔸У гэты дзень адзначалі старажытнае свята ў гонар Юр'я – заступніка свойскай жывёлы і сялянскай нівы. 🔸Сяляне выходзілі з песнямі і ахвярнымі стравамі аглядаць свае палеткі. 🔸З Юр'ем звязваўся і першы выпас жывёлы, таму гэта яшчэ свята пастухоў.

💯Былі такія прыкметы: калі на Юр'я дождж – у быдла будзе лёгкі год;
ясная раніца на Юр'я – да ранняй сяўбы.
🔸Лічылася, што раса ў гэты дзень гаючая (цалебная), ёю мыліся, па роснай траве хадзілі басанож.
🌼🌿🌼🌿🌼🌿🌼🌿🌼🌿🌼🌿🌼🌿
#народныя_прыкметы
#Ільічоўская_СШ
РОДНЫ ДОМ

Адведаў вёскi, гарады,
Але ад iх меў толькi стому,
Ды сэрца ёкае заўжды,
Калi вяртаюся дадому.

Шукаць спакой душы дарма,
Яна чужыну адчувае,
Нiчога лепш, чым дом, няма,
Заўсёды ён мяне чакае.

Ўзнікаюць згадкі аб былом,
Дае такую дом нагоду,
Сагрэе ён мяне цяплом
I дасць для сэрца асалоду.

Свой родны кут, бацькоўскi дом!
Усёй душой к табе iмкнуся,
Сустрэнеш ты мяне дабром,
Дзе б я не быў, к табе вярнуся
#паэтычная_старонка
#кісцянеўскі_дзіцячы_сад
Forwarded from Серебрянская базовая школа
Адным пальцам і гузіка не зашпіліў.
Аднаму чалавеку, у адзіночку немагчыма справіцца з чым-небудзь.
#сказаў_як_звязаў
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM