ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
3.33K subscribers
62.5K photos
3.69K videos
9 files
1.75K links
Telegram-канал отдела образования Рогачёвского райисполкома
Download Telegram
Сегодня в рамках акции, посвященной международному Дню Земли, вот такой ❗️❗️❗️россыпью дипломов были 👏👏👏награждены👨‍🎓👩‍🎓🧑‍🎓 учащиеся - победители и призеры гимназического 🎓 фестиваля творчества👍 "Мая зямля- Рагачоушчына". Виват, Рогачевщина! Виват, победители!
#ЗнайНаших
#ТрадицииГимназии
22 апреля на встрече председателя Гомельского областного исполнительного комитета Крупко И.И. с делегатами седьмого Всебелорусского собрания Варикова С. И., как и все делегаты ВНС, была награждена юбилейным знаком "80 лет освобождения Гомельской области"
#Лучинская_базовая_школа
Вариант 6

Вместе создадим слоган, посвящённый 100-летию любимого района

#100_добрых_дел
#мояРогачёвщина
Вариант 6

В вам нравится слоган, посвящённый 100-летию любимого района #100_добрых_дел #мояРогачёвщина
Anonymous Poll
68%
Да
32%
Нет
2⃣2⃣апреля -Всемирный день Земли🌍
Цель этого дня – обратить внимание на проблемы окружающей среды.
Тема Дня Земли 2024 года – «Планета или пластик»🌍💳🍼
В этот день люди провозглашают экологические инициативы и призывают к бережному отношению к планете.

#сад5_рогачев
#деньземли
Наша планета🌏 цудоўная. Яна нібы музей, у якім можна ўбачыць водгаласы розных эпох, наша мінулае, сучаснае, будучае. Яна кантрасная і непаўторная.
Міжнародны дзень Зямлі, які штогод адзначаецца 22 красавіка🌏, дапамагае нам лішні раз задумацца, што кожнае дзеянне можа як разбурыць прыроду🌲, так і захаваць яе першародную прыгажосць🏞️.
Пад дэвізам "Захавай прыроду" ва ўстанове адукацыі пачаўся Тыдзень экалогіі.
#НашаШкольнаеЖыццё
#ТыдзеньЭкалогіі
🇧🇾Беларускiя байкi🇧🇾
Янка Купала
(Іван Дамінікавіч Луцэвіч)
1882-1942


АСЁЛ I НАВУКА

Аслова невуцтва не раз
Служыла дурням за паказ; —
Дык вось нарэшце узялі
Асла ў навуку аддалі
I сталі ўчыць яго чытаць,—
Вучылі нават і пісаць.
Асёл так шчыра ўчыцца ўмеў,
Што кніжкі ўсе, як сена, з'еў
I столькі гзтым скарыстаў,
Што горш убоістым ён стаў!..

Людзям ёсць тут такі прымер
(Ёсць людзі на быдля манер):
Хоць колькі ні вучы асла,
Аслом ён будзе да канца!..
1908
#Болотнянская_СШ
#Беларускiя_байкi
Forwarded from Серебрянская базовая школа
Некалі існавала легенда, што недзе далёка жыве маленькі ціхі чалавек, які збірае ўсе самотныя слёзы, вырабляе з іх зоркі і вешае на неба. І калі знікае прычына самоты – зорка падае, каб хто-небудзь на Зямлі змог загадаць шчаслівае жаданне...
#дабранач
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Адзін дзень змяняў іншы, а я не ведаў, што гэта і ёсць жыццё.

🌿☀️🌷🌿☀️🌷🌿

Добрага дня!
РОДНАЕ, САМАБЫТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ 🔆 🌾 🔆

Брамка (назоўнік | жаночы род)

Праходныя варотцы; веснічкі.​

🌤#думаю_па_беларуску

#Мовай_ганаруся
❤️💚 Будзь у трэндзе
   🕊
#родная_вышыванка
Уздоуж дарог красуюць кветкі,
Раскрыўшы пругкія пялёсткі,
Нібыта цудаў лета сведкі.
Шапочуць між сабою проста.

Аб матчынай зямлі пяшчоце,
Аб сонечным ласкавым свеце,
Аб збожжы ў сціплай пазалоце
І аб кароткім, цёплым леце.

Знянацку грымне з неба дожджык,
І праміне ў імгненне вока.
А промні сонца, быццам вожык,
З-за хмары выкацяцца бокам.

І зноў заззяюць у скрыжаванні
Шляхоў і роднае зямліцы,
Чароўныя, нібы каханне,
Пялёсткі ў срэбранай вадзіцы.
Думайце прыгожа. Ад вашых думак залежыць, якімі колерамі зайграе свет вакол вас.
🤩Добрай раніцы💫
#настрой_сёння
Дрэвы рукамі- галінамі
Неба імкнуцца абняць
У вышыні над далінамі
Птушкі на поўнач ляцяць

Неба – ты ўсіх аб’яднала
Купалам сінім сваім
Нам хіба гэтага мала
Што мы пад небам стаім?

Неба – усё, чым я дыхаю
Неба – усё, чым жыву
Гэтай вясновай адлігаю
Ў неба ўздымі галаву

Неба усіх робіць роўнымі
Неба ўсім шанец дае
I прамянямі няўлоунымі
Жывіць пачуцці мае

Неба увесну адметнае
Сінню глыбокай такой
Вось ад чаго мае беднае
Сэрца губляе спакой
#паэтычная_старонка
#кісцянеўскі_дзіцячы_сад
Добрай раніцы!
🍀Жадаем лёгкага і спакойнага аўторка🗓️! Галоўнае - уражліва пачаць✈️. Адкрыйце дзверы ў новы дзень⭐️, напоўнены натхненнем , свежымі ідэямі 🦋 і новымі адкрыццямі.
2️⃣3️⃣ красавіка🇧🇾
па народным календары імяніны🎊 ў Аляксандра, Рыгора, Змітра, Максіма, Цярэнція, Хведара, Якуба. 🔸У старыя часы дзень называлі Цярэшка-марыўны.
🔸Нашы продкі прыкмецілі, што ў гэты дзень сонца бывае то ў блакітным, то ў ружовым марыве.

🌿🌿🌿🌿🌿🌿🌿
💯Таксама ў старыя часы людзі лічылі, калі ☀️сонца ў імзе – будзе год хлебародны, а калі на зямлю скаціцца, то пераворвалі зямлю і кідалі ў яе насенне зноў.
🌿🌿🌿🌿🌿🌿🌿
#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыкметы
✅️ НІ МЛЁН НІ ТАЎКАЧ.
Азначае "Ні на што не здатны,
няўмелы".

- Я хацеў закрычаць, абразіць, сказаць, што ён ні млён ні
таўкач, y нашым Чарцяжы так называюць людзей нікчэмных, ні на што не здатных.
В. Шырко. "Імем барыкад мяцежных".

✅️ Млён — палка, якой круцяць жорны, сячкарню.
#моўная_скарбонка
#родная_мова
#ЗванецкаяБШ
Калі мяне спытаюць Бог ці дзеці:
– Што бачыў ты ў жыцці? Чаму быў рад?
– Я цуда большага не сустракаў на свеце,
Як закрасуе яблыневы сад…

#мая_краіна
#kisteni