ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
3.66K subscribers
65.5K photos
3.92K videos
9 files
1.92K links
Telegram-канал отдела образования Рогачёвского райисполкома
Download Telegram
Дзень Здароўя прайшоў на гэтым тыдні ў нашым дзіцячым садзе. Дзеці весела гулялі, дазнаваліся адзін ад аднаго пра здаровае харчаванне і неабходныя правілы, каб заставацца здаровымі. Усе ўдзельнікі былі ў захапленні ад такога цудоўнага дня, атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою, шмат ведаў, потым яшчэ доўга жадалі адзін аднаму здароўя!
#дзень_здароўя
#зарэчанскі_дзіцячы_сад
30 сакавіка ў нашай установе пад дэвізам "Здароўе - гэта выдатна" прайшоў Дзень Здароўя для дзяцей 4-6 гадоў. Усе выхаванцы з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях і эстафетах разам з гасцямі свята. Усе прысутныя атрымалі шмат станоўчых эмоцый!

#дзень_здароўя
#зарэчанскі_дзіцячы_сад
Дзень здароўя атрымаўся насычаным.👍
Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у спартыўным квэсце, а вучні 8 і 9 класаў высвятлялі, які клас лепшы пад час спаборніцтваў па валейболу🏐
Пераможцы спаборніцтваў былі ўзнагароджаны дыпломамі і медалямі.
#КурганскаяБШ
#шосты_школьны_дзень
#дзень_здароўя
15 чэрвеня ў нашым дзіцячы садзе прайшоў Дзень Здароўя пад дэвізам "Вясёлае лета - здаровыя дзеці!" Дзень пачаўся з бадзёрай гімнастыкі і сняданка чэмпіёнаў, працягнуўся захапляльнымі бяседамі з медыцынскай сястрой Арланавай М.У. пра здаровы лад жыцця і гульнямі, а скончыўся фізкультурным святам.
Весела, бадзёра і вельмі цікава прайшоў сённяшні дзень ☀️☀️☀️

#дзень_здароўя
#лета_2023
#зарэчанскі_дзіцячы_сад
🔴 У завяршэнні Тыдня спорту і здароўя ў школе прайшлі: гульня -віктарына "Здаровы я - здаровая сям'я", спартыўныя спаборніцтвы "Спорт любіць - здаровым быць!" Вучні з цудоўным настроем прынялі ўдзел у спаборніцтвах.😀😀😀
#шосты_дзень
#дзень_здароўя
У шосты школьны дзень вучні школы ўдзельнічалі ў спартландыі "Вясёлыя старты"
#КурганскаяБШ
#дзень_здароўя
4 студзеня у нашым дзіцячым садзе прайшоў Дзень здароўя.
Удзел прымалі дзве каманды дзяцей. Яны танчылі, гулялі ў гульні і ўдзельнічалі ў эстафетах. Усе атрымалі зарад бадзёрасці і шмат пазітыўных эмоцый!

❄️☃️❄️☃️❄️☃️❄️☃️❄️☃️❄️☃️❄️

#дзень_здароўя
#зарэчанскі_дзіцячы_сад
19.01 у школе праведзены Дзень здароўя, накіраваны на прафілактыку грыпу і вострых вірусных інфекцый. Вучням пачатковых класаў была прапанавана гадзіна зносін "Здорава здаровым быць". Пасля ўрокаў усе школьнікі прынялі ўдзел у лыжнай прагулцы.
#КурганскаяБШ
#дзень_здароўя
Сёння у нашым дзіцячым садзе прайшоў Дзень здароўя. Удзел прымалі дзве каманды дзяцей. Яны танчылі,гулялі ў гульні і ўдзельнічалі ў эстафетах. Самыя маленькія таксама прынялі ўдзел у свяце-яны станцавалі танец.Усе атрымалі зарад бадзёрасці і шмат пазітыўных эмоцый.

#дзень_здароўя
#здаровы_лад_жыцця
#зарэчанскі_дзіцячы_сад
Дзень здароўя ў школе — гэта вясёлае свята, свята добрага настрою😊, спорту🏃‍♀‍➡️ і здароўя💪. Школьнікі👫 вельмі чакаюць гэты дзень, каб паўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах🏋️.
   1⃣2⃣ кастрычніка ў нашай школе🏫 прайшоў Дзень здароўя💪. Спартыўныя спаборніцтвы сабралі навучэнцаў школы.
  Дзеці паказалі свае спартыўныя здольнасці і таварыскія якасці. Добры настрой😊, зарад энергіі 🔋 на ўвесь дзень атрымалі ўдзельнікі ў якасці прыза.
   Прынялі ўдзел ў спаборніцтвах па тэнісу🏓 і валейболе 🤾‍♀
#Дварэцкая_сярэдняя_школа
#Дзень_здароўя