ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
3.35K subscribers
61.8K photos
3.65K videos
9 files
1.7K links
Telegram-канал отдела образования Рогачёвского райисполкома
Download Telegram
✅️ З ПЛЕЧ ДЫ Ў ПЕЧ.
Беларускі фразеалагізм. Ужываецца са значэннямі:
1) без асаблівых запасаў, не
клапоцячыся пра заўтра, бестурботна (жыць),
2) абы-як, нядбайна
(рабіць),
3) зараз жа, неадкладна, не задумваючыся (рабіць што-небудзь).

➖️ Рос ён у вялікай сям’і, меў многа братоў і сясцёр,
Жылі — з плеч ды ў печ.
А. Варановіч. "Ластаўкі пакідаюць гняздо".


✅️ Першапачаткова фразеалагізм
адлюстроўваў даўнейшы быт, беднасць і галечу: многія людзі не мелі запаснога, зменнага адзення, таму тое, што было ў іх на плячах, час ад часу ішло ў печ, гэта значыць выварвалася ў чыгуне з лугавой вадой.
#моўная_скарбонка
#родная_мова
#ЗванецкаяБШ
✅️ НІ МЛЁН НІ ТАЎКАЧ.
Азначае "Ні на што не здатны,
няўмелы".

- Я хацеў закрычаць, абразіць, сказаць, што ён ні млён ні
таўкач, y нашым Чарцяжы так называюць людзей нікчэмных, ні на што не здатных.
В. Шырко. "Імем барыкад мяцежных".

✅️ Млён — палка, якой круцяць жорны, сячкарню.
#моўная_скарбонка
#родная_мова
#ЗванецкаяБШ
✅️ ЯК СЕРАДА НА ПЯТНІЦУ.
Уласна беларускі фразеалагізм. Азначае "з вялікім незадавальненнем, болем."

— Чаго скрывіўся як серада
на пятніцу? — сумеўся Міця.
— Нядобрыцца ці што?
В. Адамчык. "Чужая бацькаўшчына".

Гэты выраз звязаны з поснымі днямі, устаноўленымі царквой. Есці мясное і малочнае забаранялася не
толькі ў naсты, але і ў сераду і пятніцу амаль кожнага тыдня.
Выходзіла, што і ў сераду чалавек не пад’еў як след, a тут на носе такая ж «сухая» пятніца. Адсюль і параўнанне: скрывіўся, як серада на пятніцу.
#моўная_скарбонка
#родная_мова
#ЗванецкаяБШ
✅️НА АВОСЬ ДЫ НЯБОСЬ.

Ужываецца са значэннем "з разлікам на шчаслівую выпадковасць; наўдачу (пакладацца, рабіць што-небудзь).

"Кароў аслабленых падвязваць на вужышчы пад жываты бацька не збіраўся, падсмейваўся з гультаяватых «зімагораў», што пакладаліся на авось ды нябось."
У. Калеснік. "Доўг памяці".
#моўная_скарбонка
#родная_мова
#ЗванецкаяБШ
✅️ З ЗАТОЕНЫМ ДЫХАННЕМ слухаць, глядзець.
Уласна беларускі.
Ужываецца ў значэнні "вельмі
ўважліва, зацікаўлена".

"З затоеным дыханнем слухалі разаноўцы паведамленні з фронту".
А. Жураўскі. "За родныя хаты".
#моўная_скарбонка
#родная_мова
#ЗванецкаяБШ
✅️ КУМ КАРАЛЮ <і сват міністру>.
Ужываецца са значэннямі:
1) свабодны, ні ад каго не залежны, у выгадным становішчы;
2) багаты, заможны, забяспечаны;
3) вельмі добра, цудоўна (жыць, адчуваць сябе).

"Адзін я пачуваю сябе ніштавата: яшчэ дома нацягнуў гумовікі, то цяпер кум каралю".
Г. Пашкоў. "Палескія вандроўнікі".

"Чалавек ты не дурны, а жыць не ўмееш… Колькі разоў табе казаў: слухай мяне і будзеш кум каралю".
М. Арочка. "Хай расце маладая таполя".

"Ты адчуваеш тут сябе — кум каралю".
Д.Бічэль-Загнетава. "У Гальшанах".
#моўная_скарбонка
#родная_мова
#ЗванецкаяБШ
✅️ І ПАЙШЛО І ПАЕХАЛА.
Уласна беларускі фразеалагізм. Ужываецца ў значэнні "прыйшло ў рух, пачалося што-небудзь (пра інтэнсіўнае разгортванне чаго-небудзь)".

✳️ "І пайшло і паехала: таўкуць нагамі адзін аднаго, ажно з коўдры пыл курыць, пакуль
маці не возьме бацькаву дзягу ды па коўдры той — два разы Яську, адзін раз — Калюлю".
М. Гіль. "Пуд жыта".
#моўная_скарбонка
#родная_мова
#ЗванецкаяБШ
РУБРИКА #РОДНАЯ_МОВА

Два полі


Было ў салдата два полі,
поле, дзе кветкі ірваў,
бегаў з сябрамі на волі,
і поле, дзе ён ваяваў.

Ціха было і чыста
ў полі яго дзяцінства,
былі агонь і дым
на полі ратным тым.

Два полі было ў салдата.
Адно зелянела травой,
другое было ўзарата
вайной і паліта крывёй.

Было ў салдата два полі,
поле, дзе кветкі збіраў,
бегаў з сябрамі на волі,
і поле, дзе ён паміраў.

Анатоль Вярцінскі

#родная_мова
✅️ КАТУ НА ПЯТУ.

Вельмі малы, невысокі,
нізкарослы.

"Я ж і кажу: колькі таго старшыні — во, на адзін корх, кату па пяту, а глядзі ж ты, як гайкі пачаў закручваць.
П. Місько. "За лужком, за рэчкаю".

#моўная_скарбонка
#родная_мова
#ЗванецкаяБШ