Forwarded from Детский сад №10 г. Рогачёва
Па дарозе скача Грак,
А за Гракам🤗 скача Жмяк.
Жменю семак смачных мае,
Ён iх хуценька жмякае.
Напалохаў Жмяк ката,🐈
Той лавiў плотку🐟 ля маста.
Песенку🎶 спеў Жмяк дзiцяцi,
Зычынiў акенца ў хаце,
Прывiтаў мышэй🐁 са святам,
Жмякнуў нешта немаўлятам.
А здалося: “ Калi Ласка!”
Напiсаў іскрыстым казку
I робiць жмякi🥰 цудна Жмяк,
Ды не за грошы,💰 а за так.
Аўтар: Сяргей Качанаў-Брандт
#размауляйпабеларуску
А за Гракам🤗 скача Жмяк.
Жменю семак смачных мае,
Ён iх хуценька жмякае.
Напалохаў Жмяк ката,🐈
Той лавiў плотку🐟 ля маста.
Песенку🎶 спеў Жмяк дзiцяцi,
Зычынiў акенца ў хаце,
Прывiтаў мышэй🐁 са святам,
Жмякнуў нешта немаўлятам.
А здалося: “ Калi Ласка!”
Напiсаў іскрыстым казку
I робiць жмякi🥰 цудна Жмяк,
Ды не за грошы,💰 а за так.
Аўтар: Сяргей Качанаў-Брандт
#размауляйпабеларуску
Forwarded from Детский сад №10 г. Рогачёва
Цiха-цiха,🤫 вельмi цiха
Уваходзiць у дзверы Цiхан.
Не галёкаць, не крычаць,
Дзетак👭👫 бавiць i качаць.
Цiхан песенку пяе,
Сны💭 маленькiм раздаe:
🔹У гэтым сне — малы лiхтарык,
🔹У гэтым сне — сабачка Шарык.
🔹У гэтым — месяц жоўтым свецiць,
🔹У гэтым-спяць салодка дзецi.
Цiха-цiха, вельмi цiха,🤫
Змрок, утульнасць i спакой.
Дзеткi спяць. Адходзiць Цiхан
У домiк цiхi за ракой.🏠
Аўтар: Сяргей Брандт
#размауляйпабеларуску
Уваходзiць у дзверы Цiхан.
Не галёкаць, не крычаць,
Дзетак👭👫 бавiць i качаць.
Цiхан песенку пяе,
Сны💭 маленькiм раздаe:
🔹У гэтым сне — малы лiхтарык,
🔹У гэтым сне — сабачка Шарык.
🔹У гэтым — месяц жоўтым свецiць,
🔹У гэтым-спяць салодка дзецi.
Цiха-цiха, вельмi цiха,🤫
Змрок, утульнасць i спакой.
Дзеткi спяць. Адходзiць Цiхан
У домiк цiхi за ракой.🏠
Аўтар: Сяргей Брандт
#размауляйпабеларуску
Forwarded from Детский сад №10 г. Рогачёва
Мама есць у зубраня,
У зайчаня,🐇 у кацяня.🐈
Слон маленькi мае маму,
Пацучок шэры — таксама.
Мама ёсць у Эдзiка👩👦
I ў братоў-🐻мядзведзiкаў.
Буслiк мае птушку-маму,
Камышовы кот — таксама.❤️
Мамы ёсць заўжды ў дзетак,
Мама👩👧👧 — лепшая iз кветак.
Пчолкi маюць пчалу-маму,
Дзіназаўрык🦖 Бу — таксама.
Аўтар: Сяргей Брандт
#размауляйпабеларуску
У зайчаня,🐇 у кацяня.🐈
Слон маленькi мае маму,
Пацучок шэры — таксама.
Мама ёсць у Эдзiка👩👦
I ў братоў-🐻мядзведзiкаў.
Буслiк мае птушку-маму,
Камышовы кот — таксама.❤️
Мамы ёсць заўжды ў дзетак,
Мама👩👧👧 — лепшая iз кветак.
Пчолкi маюць пчалу-маму,
Дзіназаўрык🦖 Бу — таксама.
Аўтар: Сяргей Брандт
#размауляйпабеларуску
Forwarded from Детский сад №10 г. Рогачёва
Дарагая❤️ спадчына -
Гэта ты, зямля мая,🇧🇾
Гэта мова матчына,
Без якой нямая я.🥰
Аўтар: Лена Казючыц
#размауляйпабеларуску
Гэта ты, зямля мая,🇧🇾
Гэта мова матчына,
Без якой нямая я.🥰
Аўтар: Лена Казючыц
#размауляйпабеларуску
Forwarded from Детский сад №10 г. Рогачёва
Дзеці👭🧑🤝🧑 летам ранкам золкім
Селі маляваць🎨 вясёлку.
Малявалі-малявалі —
Спрэчкі тут завіравалі:
З колераў якіх яна
Так прыгожа🌈 складзена?
Ўсе спрачаліся дасужа,
Пальцы✋ загіналі дружна:
— Фіялетавы!
— Жоўты!
— Аранжавы!
— Чырвоны!
— Зялёны!
— Адзін прапусцілі!
— Які?🤔
— Нібыта...
— Блакітны!..
Аўтар: Валянцін Лукша
#размауляйпабеларуску
Селі маляваць🎨 вясёлку.
Малявалі-малявалі —
Спрэчкі тут завіравалі:
З колераў якіх яна
Так прыгожа🌈 складзена?
Ўсе спрачаліся дасужа,
Пальцы✋ загіналі дружна:
— Фіялетавы!
— Жоўты!
— Аранжавы!
— Чырвоны!
— Зялёны!
— Адзін прапусцілі!
— Які?🤔
— Нібыта...
— Блакітны!..
Аўтар: Валянцін Лукша
#размауляйпабеларуску
Forwarded from Детский сад №10 г. Рогачёва
-Купі мне, мама, ляльку,🧚
Новую, прыгожую,
Каб у садку Наталька👭
Стаяла заварожана.
Каб усе дзяўчынкі весела
Разам👭👭 са мной гулялі,
Каб цацак🧸🪅🪆 тых прынесеных
Мне не шкадавалі.
Мы з імі памяняемся,
І будзе так цудоўна!🤗
Ну, што ты ўсміхаешся?
Твой кашалёк✨ чароўны!
Аўтар: Таццяна Багдановіч
#размауляйпабеларуску
Новую, прыгожую,
Каб у садку Наталька👭
Стаяла заварожана.
Каб усе дзяўчынкі весела
Разам👭👭 са мной гулялі,
Каб цацак🧸🪅🪆 тых прынесеных
Мне не шкадавалі.
Мы з імі памяняемся,
І будзе так цудоўна!🤗
Ну, што ты ўсміхаешся?
Твой кашалёк✨ чароўны!
Аўтар: Таццяна Багдановіч
#размауляйпабеларуску
Forwarded from Детский сад №10 г. Рогачёва
У Алёнкі,
У Алёнкі👍
Незвычайныя валёнкі.
І Алёнка –
Скок-паскок –
Крочыць з мамай👩👧 у садок.
Ранак сонечны☀️ і звонкі.
Рып-рып-рып, ❄️❄️–
Пяюць валёнкі.
Ледзяшы блішчаць са стрэх.
Рып-рып-рып, –
Спявае снег.❄️❄️
Аўтар: Леанід Пранчак
#размауляйпабеларуску
У Алёнкі👍
Незвычайныя валёнкі.
І Алёнка –
Скок-паскок –
Крочыць з мамай👩👧 у садок.
Ранак сонечны☀️ і звонкі.
Рып-рып-рып, ❄️❄️–
Пяюць валёнкі.
Ледзяшы блішчаць са стрэх.
Рып-рып-рып, –
Спявае снег.❄️❄️
Аўтар: Леанід Пранчак
#размауляйпабеларуску
Forwarded from Детский сад №10 г. Рогачёва
Беларусь🇧🇾 – мая Радзіма.
Сэрцу❤️ родны, кут мне мілы.
Прыроды тут прыгожыя карціны
І адкрыты люд дабразычлівы.
Быццам, у кнізе любімая старонка.
Быццам, песня🎶 салаўя што льецца звонка.
Быццам ранішняя летняя зара,
Беларуская🇧🇾 любімая зямля.
Беларусь – мая радзіма
З сінявокімі вачыма.
Цёплая, як маміна далонь,
Як у цемры зноў запалены агонь.
Беларусь🇧🇾 – мая краіна.
Тут песень меладычныя матывы.
Ні з чым не параўнальная яна.
Любіць яе не перастану я.
Я тут жыву з малых гадоў,
Радкі аб ёй злятаюць з вуснаў.
Прысвячаю верш я зноў
Маёй любімай Беларусі.❤️🇧🇾
Аўтар: Ангеліна Скарабагатая
#размауляйпабеларуску
Сэрцу❤️ родны, кут мне мілы.
Прыроды тут прыгожыя карціны
І адкрыты люд дабразычлівы.
Быццам, у кнізе любімая старонка.
Быццам, песня🎶 салаўя што льецца звонка.
Быццам ранішняя летняя зара,
Беларуская🇧🇾 любімая зямля.
Беларусь – мая радзіма
З сінявокімі вачыма.
Цёплая, як маміна далонь,
Як у цемры зноў запалены агонь.
Беларусь🇧🇾 – мая краіна.
Тут песень меладычныя матывы.
Ні з чым не параўнальная яна.
Любіць яе не перастану я.
Я тут жыву з малых гадоў,
Радкі аб ёй злятаюць з вуснаў.
Прысвячаю верш я зноў
Маёй любімай Беларусі.❤️🇧🇾
Аўтар: Ангеліна Скарабагатая
#размауляйпабеларуску
Forwarded from Детский сад №10 г. Рогачёва
Дала Ніне
Цётка Іра
Пачастунак 🍡🍡
Два пламбіры.
Потым маці
Ля кіно
Ёй купіла
Эскімо.🍦
І ў выніку
Да Ніны
Прычапілася
Ангіна.🫣
У горле
Як агнём пячэ,🥵
Ды і з носіка
Цячэ.💦
Аўтар: Уладзімір Мацвеенка
#размауляйпабеларуску
Цётка Іра
Пачастунак 🍡🍡
Два пламбіры.
Потым маці
Ля кіно
Ёй купіла
Эскімо.🍦
І ў выніку
Да Ніны
Прычапілася
Ангіна.🫣
У горле
Як агнём пячэ,🥵
Ды і з носіка
Цячэ.💦
Аўтар: Уладзімір Мацвеенка
#размауляйпабеларуску
Forwarded from Детский сад №10 г. Рогачёва
Шэры коцiк😺
Сеў на плоцiк
Песеньку🎶 спявае,
Птушак🐦 зазывае:
- Мур-мур-мур,
Сюды ляцiце,
Можна тут прысесцi!🫣
Я смятанкi налiзаўся,
Вас не буду есцi!🤗
Аўтар: Надзея Буранава
#размауляйпабеларуску
Сеў на плоцiк
Песеньку🎶 спявае,
Птушак🐦 зазывае:
- Мур-мур-мур,
Сюды ляцiце,
Можна тут прысесцi!🫣
Я смятанкi налiзаўся,
Вас не буду есцi!🤗
Аўтар: Надзея Буранава
#размауляйпабеларуску