ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
3.35K subscribers
61.8K photos
3.65K videos
9 files
1.7K links
Telegram-канал отдела образования Рогачёвского райисполкома
Download Telegram
Маці, Радзіма – добрыя словы
Ганна Карасіл
Маці, Радзіма – добрыя словы, З імі мы шлях пачынаем новы. Пошук і выбар – цяжкія словы, А для жыцця гэта асновы. Словы і справы, яны не дзялімы, Толькі тады мы будзем адзіны. Продкі, нашчадкі, а мы паміж імі, Што мы пакінем?
#паэтычная_старонка
#Кистенёвский_дс
Мы – беларусы...
Мы больш сваёй ахвярнасцю вядомы, Мы, беларусы, Мы – народ такі. Ахвотна забываем, што мы, Хто мы. Згадаюць Нашай памяці вякі!
Мы сціпласцю сваёй здаўна вядомы, Саміх сябе хваліць нам не з рукі. Хай слабакі Аж падаюць ад стомы, На плечы ўзяўшы Пыхі мех цяжкі.
Мы ўсім сваёй гасціннасцю вядомы, Надзейныя сябры і дружбакі. I госць, і падарожны ў нас Як дома. А злым і травы колюцца ў бакі.
Гатовы ўсё аддаць – I тым багаты, Мы, беларусы, Мы – народ такі. Што з краю небяспекі нашы хаты. Пра гэта Не забудуць чужакі!
Рыгор Барадулін
#паэтычная_старонка
#Кистенёвский_дс
ЛЕТНЯЯ РАДАСЦЬ
 
Летам клiчуць сiнія азёры,
І душу мілуе плынь ракі,
Залаты пясочак, як на моры,
Вабяць з iзумруду мурагi.
Як нявеста, цягне к сабе лета,
Спеў яго адвечна малады,
Душа летняй радасцю сагрэта.
Хай бы лета доўжылась заўжды!

Анатолій Балуценка
#паэтычная_старонка
#Кистенёвский_дс
 
ЯБЛЫКІ
 
У неба яблыкі ўзьляталі,
А зь неба падалі каменьні.
І людзі з боскім утрапеньнем
Глыжы ў садох сваіх зьбіралі.
Яны дзівіліся, як дзеці,
Яны былі на сёмым небе:
- Гніляк няхай бы трапіў дзесьці...
- Відаць, падзейнічаў малебен.
Зімой дзівіліся нанова:
- Вось гэта, браткі, захаваньне,
А што цьвярдыя для ўжываньня -
То яблык сьпее адмыслова.
Чакаюць людзі - як умеюць, -
Калі ўжо яблыкі пасьпеюць
Алесь Аркуш
#паэтычная_старонка
#Кистенёвский_дс
Мая Беларусь,
Маіх продкаў зямля.
Урадлівая глеба,
Веснавая ралля.
Ты мне дадзена Богам,
Радзіма мая.
Ты зямля маіх продкаў,
Святая зямля.
Як люблю я цябе,
Як табой ганаруся!
За цябе на каленях
Я да Бога малюся.

Андрэй Багдановіч
#паэтычная_старонка
#Кистенёвский_дс
Адзін з сімвалаў дзяцінства - малюнкі на асфальце крэйдамі. Яны хутка сціраюцца і змываюцца дажджом, але важны сам працэс - бацькі могуць удосталь палюбавацца сваімі малымі, якія так старанна выводзяць лініі, імкнучыся парадаваць маму і тату створаным «шэдэўрам»
#Кистенёвский_дс
Жанна Улахович
Лета

Белыя аблокі праплываюць у небе.
Сонейка смяецца ў сіняй вышыні.
Заблішчэла рэчка кропелькамі срэбра.
Пад ракітай рыба плёхае ў цяні.
Ад спякоты млеюць снежныя рамонкі,
Сочаць за палётам паласатых пчол.
Набіраюць тыя з кветак мёд у скарбонкі
І гудзеннем поўняць каляровы дол.
Як жа мне прыемны летнія абшары.
Пах чароўны, вабны родных мурагоў.
Калі ж пойдзе дожджык і збяруцца хмары,
Нараблю з вясёлкі дзіўных вітражоў.
#паэтычная_старонка
#Кистенёвский_дс
Алесь Звонак
Гарбуз


Здараецца ж такое: на гародзе
Пад сонцам вырас велікан-гарбуз!
Прыгожы, круглы, важкі — дзіва й годзе! —
Нібыта не гарбуз, а важны туз!
 
Глядзеў звысоку ён пры ўсім народзе
На землякоў, нібы на чарвякоў:
— Вы — драбяза, ды пры такой пародзе
Вас не адрозніш нават ад гуркоў!
 
Так выхваляўся ён, так надзімаўся —
Чуваць было, бадай, за тры вярсты!
Ды вось бяда — нябога не ўтрымаўся
I лопнуў, нібы выстрал халасты.
 
Мараль санета: калі ты зазнаўся —
То сам, як той гарбуз, нутром пусты!
#паэтычная_старонка
#Кистенёвский_дс
Людмила Богданова
Неяк я сустрэла дзіўную дзяўчынку, Та збірала ў кошык спелую малінку. Яркая сукенка, блакітныя вочы, Нібы фея казак, што прыходзіць уночы. Басанож ступала дзіўная дзяўчына, Працы не цуралася, ай да малайчына. Поўны кошык ягад у руцэ трымала, Кожную галінку смела аббірала. Паслухмяна ягады ў кошык ёй скакалі, “Дзякуй табе, краля,” – нібыта казалі. За дзяўчынай спрытнай доўга назірала, Потым не стрывала і сціпла запытала: “Ты адкуль, красуня, і чыя ж дачка?” А ў адказ пачула: “БЕЛАРУСАЧКА!”
#паэтычная_старонка
#Кистенёвский_дс
Вецер
У сэрца уварваўся вецер І я крычу яму: “Куды!? Ты лепш ідзі гуляй па свеце І не рабі ты мне бяды!”
А вецер адказаў уголас: “Я многа гарадоў прайшоў, Быў там, дзе гойдаецца колас, Але спакою не знайшоў.
А ў тваім сэрцы – цішыня… Няма ні сонца, ні дажджу, Толькі прастор і шырыня…” Што тут я ветру адкажу?..
Аўтар: Таццяна Саксон
#паэтычная_старонка
#Кистенёвский_дс
Жнівеньская ноч як звар’яцела,
Развязала чорныя мяхі.
Сотні тысяч зорак пераспелых
Сыплюцца на мокрыя імхі.
Галаву і сэрца мне працяла
Млечным Шляхам.
Край сасновы мой
Сёння ноччу нейкім стаў працягам
Зорнай таямніцы векавой.
Балбатня пра атамы — пустое,
Бо у прыгажосці — свой закон.
Толькі гэта неба залатое
Назаўжды ўзяло мяне ў палон.
Загадайце, хлопцы і дзяўчаты,
Спраўдзіцца усё ў жыцці у вас...
Зоркі, не пагасніце дачасна,
Я люблю вас,
Я кахаю вас
#паэтычная_старонка
#Кистенёвский_дс
Вайна пракацілася горам і стогнамі па Рагачоўскай зямлі. Тут ішлі адны з самых кровапралітных баёў.
Падзеям лютаўскіх дзён, дзён вызвалення Рагачова ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прысвечаны яшчэ адзін помнік на Рагачоўшчыне. У населеным пункце Мадора 10 жніўня адкрыта капліца-Мемарыял прысвечаная памяці воінаў 120-й гвардзейскай Чырванасцяжнай дывізіі, якія загінулі пры вызваленні Д.Мадора і г. Рагачова.
З вёскі Мадора 21 лютага 1944 года пачалося вызваленне Рагачова, і па сканчэнні 79 гадоў, мы памятаем імёны загінуўшых і тых, хто выжыў у тых страшных падзеях.
Ініцыятыва ўсталяваць капліцу-Мемарыял належыць грамадскім аб'яднаннем " Ваенна-хрысціянскі рух «Вера і гонар» і Рагачоўскай раённай арганізацыяй грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз афіцэраў».
Благачынны Рагачоўскай царкоўнай акругі іерэй Аляксей Сяргееў правёў цырымонію асвятлення капліцы. У завяршэнні мерапрыемства да помніка землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, прысутныя ўсклалі кветкі.
#Кистенёвский_дс
Лета цудоўная пара года. Яго любяць дарослыя і дзеці. Улетку можна ўдосталь нагуляцца, пабегаць, адужэць, падрасці, пазнаць новае
#Кистенёвский_дс
Татьяна Богданович

Сонца, ты свет і крыніца зямнога жыцця!☀️
Мы да цябе, як расліны, працягваем рукі.
Грэеш і ласціш, як маці пястуе дзіця,
Ты – лепшы лекар ад суму, тугі і ад скрухі.
Мы з асалодай звяртаем да сонца твары свае,
І наўзамен цеплыню і святло атрымаем.
Боль і трывога сыходзяць праз промні твае,
Свету і сонца адзін аднаму мы жадаем.
Дзякуй табе, невычэрпны энергіі дар!
Толькі свяці, не хавайся так часта за хмары.
Сонца, ты вечны, нястомны жыцця ўладар,
І праз цябе ў паднябессе ляцяць нашы мары.
#паэтычная_старонка
#Кистенёвский_дс