ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
3.4K subscribers
61K photos
3.58K videos
9 files
1.65K links
Telegram-канал отдела образования Рогачёвского райисполкома
Download Telegram
Вялікдзень

Чаромхі куст расцвіў на ўзлеску.
У парку распусціўся бэз.
Прынёс Вялікдзень людзям вестку:
Хрыстос-пакутнік уваскрэс.

Як мар вясновы ў сэрцах росквіт,
як лепшай долі пасланцы,
куды ні глянь — пралескі ўроскід,
абапал сцежкі — дзьмухаўцы.

На радасць усяму ў прыродзе
па свеце крочыць белы май,
нагадвае: «Жывіце ў згодзе —
і там, дзе звіў гняздо адчай,

дзе блёкат хцівасці і злосці
труціў пачуццяў першацвет,
узыдуць кветкі прыгажосці,
якая выратуе свет...»

Васіль Гадулька

#вершдня
#Збароўская_базавая_школа
ПАЭЗІЯ

Васіль ВІТКА

ПАЧАТАК ВЯСНЫ

Уначы ля цёплае вярбы,
У лістах стуліўшыся, вясна
Веек не магла падняць ад сна,
Толькі з рэхам жураўлінае трубы
Ранкам прахапілася яна.

Адгрымеў за вёскай крыгалом.
Вылецела з вулею пчала,
І дзяўчынка з гладыша нагбом
Першы сок бярозавы піла.

І такім прыгожым здаўся твар,
Блізкі мне да кожнае сузлінкі,
Сонца красавіцкага загар
З першаю вясновай рабацінкай.
#Збароўская_базавая_школа
Удзел  у фотачэленджы "Ганаруся роднымі сімваламі"
🇧🇾🇧🇾🇧🇾🇧🇾🇧🇾🇧🇾
#Ганаруся_родным
#мойгерб
#мойсцяг
#мойгімн
#Збароўская базавая школа
Беларускія краявіды

Беларускія
краявіды...
Перазвоны
азёр і бароў.
Над палеткамі
бульбы і жыта -
Песня
велічных курганоў.
Гэта наша
зямля дарагая,
Гэта нашы
лугі і палі,
Над якімі
спрадвеку лунае
Бусел -
сімвал
бяссмерця
зямлі.

Анатоль Грачанікаў

#вершдня
#Збароўская_базавая_школа
РАДАЎНІЦА

ЯНКА КУПАЛА

СЕЛЬСКІЯ МОГІЛКІ

Люблю я могілкі з каплічкай,
Прыселле насыпаў і пліт,
Дзе крыж і страшыць, і галубіць,
Слязой дзе кожан дол абмыт.

Сваё дзе Радаўніца свята
Спяшыць у год абходзіць раз, —
Сялян склікаючы сямейку,
Спраўляе з светам тым папас.

Жывыя душ успамінаюць
Сваёй успанае радні,
Над імі жаляцца галінкі,
Нясуць былыя думцы дні...

Агул жыцця ўсяго абыймеш,
Друзы пагод і непагод,
Зямлю і неба ў рукі возьмеш, —
І ў гэты край зляціць паглёд.

І як жа міл дзірванчык цішы,
Спакою дзіўнага узгор,
Дзе не чапіў сялянства пушчы
Навейшай мудрасці тапор!..

1910
#Збароўская_базавая_школа
Прыказка на кожны дзень

З хаткі ў хатку, дык на рубель упадку.

(так гавораць пра пераезд, які нясе непазбежныя выдаткі).🧐

#прыказка
#Збароўская_базавая_школа
***
У ціхім возеры, у правай затоцы, бліжэйшай да сонца, якое ўзыходзіць, адлюстроўваецца грэбень лесу і паэтычна загадкавае неба, размаляванае хмаркамі. Бліжэй да берага, але не на самым беразе застыў градою трыснёг. Па ўсім гэтым паўзе, клубіцца, стаіць, зноў паўзе туманец. Нібы не ведаючы, што і ён — прыгажосць, штосьці заключнае, неабходнае ў гэтай красе.
На балоцістым беразе, заследжаным, з вадою ў слядах, скачуць, падскокваюць, пагойдваюцца пліскі.
Галоўнае ў ранішняй музыцы — пеўні з двух хутароў-леснічовак. Нехаця перасвістваюцца сытыя шпакі. Цінькае нейкая драбяза.
Лес, што асланяе возера кальцом, адлюстроўваецца ў шкляной паверхні вады не адразу каля берага — спачатку ідуць вузейшыя ды шырэйшыя палосы цёмнага і святлейшага серабра, а тады ўжо, амаль на самай сярэдзіне, значна вузейшым кругам адбіваюцца сосны, яліны, бярозы.
Зноў пра музыку. Пеўняў на дзвюх леснічоўках хочуць перамагчы дзелавітым брэхам сабакі, таксама суседзі…

Янка Брыль

#успаміны
#Збароўская_базавая_школа
ПАЭЗІЯ

МАРЫЯ БАДЗЕЙ

***
Бэз пахне блюзам,
           джаз — язмінам.
Таката хрушчоў
Лёт апякае аб жырандолі
           каштанаў.
Рэ мажор у тваіх валасах.
Крычыш.

Гары, чаромха, белым полымем!

#Збароўская_базавая_школа