ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
3.36K subscribers
61.5K photos
3.62K videos
9 files
1.68K links
Telegram-канал отдела образования Рогачёвского райисполкома
Download Telegram
2️⃣1️⃣ чэрвеня 🇧🇾 па народным календары імяніны🎊 ў Васіля, Яфрэма (Ахрэма), Канстанціна, Паўла, Хведара (Тодара). Хведар (Тодар) Калодзежнік. 🔸"На Тодара раса – лета сухое і ўраджайнае".🔸 Людзі наймалі ў гэты дзень калодзежнікаў, якія капалі і чысцілі студні.
Капальнікі вечарам прыкмячалі месца, дзе пар з зямлі моцна ўздымаўся, і пакідалі там патэльні, перакульваючы іх. 🔸На другі дзень, калі сонца за поўдзень пакоціцца, патэльні здымалі. 🔸Так правяралі тры разы: на тым месцы, дзе была вільготная ўсярэдзіне патэльня, капалі калодзеж.

🌧️🌈🌧️🌈🌧️🌈🌧️🌈🌧️🌈🌧️🏵️🌧️🏵️🌧️
У старыя часы людзі верылі, 💯 што сабраныя сёння травы – гаючыя (лячэбныя), а загаданыя сёння жаданні – збудуцца.🌟
🌧️🌈🌧️🌈🌧️🌈🌧️🌈🌧️🌈🌧️🌈🌧️🌈
#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыкметы
2️⃣2️⃣ чэрвеня 🇧🇾па народным календары імяніны🎊 ў Аляксандра, Аляксея, Івана, Кірыла, Марыяны, Марыі, Марфы. 🔹Гэта астранамічны пачатак лета, дзень летняга сонцастаяння. 🔹На Кірылу – канец вясне, пачын лету – лічылася ў Беларусі ў мінулым.
🔹Казалі так: "З Кірылавага дня – што сонейкадае, то ў мужыка ў свірне". 🔹У гэты дзень надыходзіў час касіць ды сена сушыць.


Былі такія💯 прыкметы: калі жыта цвіце, то прыйшоў час касіць і сушыць сена; вароны часта крычаць – хутка пойдуць дажджы.
🌈🌧️🌈🌧️🌈🌧️🌈🌧️🌈🌧️🌈🌧️🌈🌧️
#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыкметы
2️⃣5️⃣ чэрвеня па народным календары імяніны ў Варнавы, Ахрэма і Марыі. У старыя часы людзі верылі, што гэта дзень цудаў, чараўнікоў і вядзьмарства. Таму забаранялася ірваць траву, бо лічылі, што па ёй апоўдні качаецца
невядомая сіла, якую нельга турбаваць і якая праз траву можа перадаць
чалавеку ліха.
☀️🌳☀️🌳☀️🌳☀️🌳☀️🌳☀️🌳
Былі такія прыкметы: на Варнаву ні ў якім разе нельга ірваць траву; таксама нашы продкі лічылі, што ў гэты дзень нячыстая сіла спутвае хамуты і лейцы, таму з імі трэба было быць вельмі асцярожнымі. Была яшчэ такая прыкмета: калі ў гэты дзень туман стаіць, то будзе шмат грыбоў.

#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыкметы
2️⃣8️⃣ чэрвеня па народным календары імяніны ў Аўгусціна, Рыгора, Ахрэма (Яфрэма), Кіры, Лазара, Міхала, Сымона, Хведара.

📝 У гэты дзень нашы продкі казалі так:"Прарок
Амос цягне ўгару авёс".

🍓🌿🍓🌿🍓🌿🍓🌿🍓🌿🍓🌿
Таксама прыкмецілі,
калі 2️⃣8️⃣ чэрвеня дождж – дрэнна для жыта. Стараліся ў гэты дзень
з рук у рукі нічога не перадаваць, на зямлю не кідаць, каб шчасце не знікла. Таксама людзі лічылі, што сёння нельга выпускаць у поле скаціну, каб не аб'елася сочнай зелянінай.

#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыкметы
3️⃣0️⃣па народным календары імяніны ўВосіпа, Кірыла, Максіма, Мікіты, Палагеі, Савелія.

🌿☀️🌿☀️🌿☀️🌿☀️🌿☀️🌿

Нашы продкі казалі,што на дзень прарока Манулы сонца застойваецца, гэта значыць, марудзіцца ў зеніце. У даўнія часы людзі лічылі, што ў апошні чэрвеньскі дзень бывае марыва, якое ў моцную спякоту паднімаецца выпарэннем ад зямлі, вагаецца і выклікае ў людзей мроі.

🌸🍃🌸🍃🌸🍃🌸🍃🌸🍃

Былі такія прыкметы: калі ўсход яркі, ураджай будзе
багатым; вячэрняя вясёлка азначае добрае надвор'е назаўтра; чырвоны захад сонца – чакайце ветраў і непагадзі.

#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыметы
2️⃣ ліпеня 🇧🇾 па народным календары імяніны🎊 ў Івана, Марыі, Фадзея. 🔹Старыя людзі гэты дзень называлі Зосіма, гэта быў дзень пчаляроў. 🔹Раней казалі так: "На Зосіму пчолы🐝 пачынаюць мёд🍯 заносіць, соты заліваць".

Нашы продкі💯 прыкмецілі: калі пчолы моцна ляцяць да сваіх вуллёў, то хутка будзе дождж; калі пчолы сядзяць на сценках вулея – да моцнай спёкі.🌞
🐝🍯🐝🍯🐝🍯🐝🍯🐝🍯🐝🍯🐝
#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыкметы
5️⃣ ліпеня🇧🇾 па народным календары імяніны🎊 ў Васіля, Гаўрылы, Генадзя, Рыгора, Зінаіды, Ульяны, Хведара.
🔸Нашы продкі лічылі, што ў гэты дзень "прыгажосць зямная і нябесная сходзяцца". 
🔸Раней у гэты дзень было прынята чысціць калодзежы, а таксама хадзіць у лес🌲 і вязаць венікі🧹 для лазні.


〽️У нашых продкаў на гэты дзень былі💯 такія прыкметы: калі дождж памочыць, будзеш з хлебам; увечары гуляе месяц – да добрага ўраджаю.
🌾🌞🌾🌞🌾🌞🌾🌞🌾🌞🌾🌞🌾
#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыкметы
6️⃣ ліпеня🇧🇾 па народным календары імяніны🎊 ў Аграфены, Аляксандра, Аляксея, Антона, Арцёма, Германа, Мітрафана, Пятра, Святаслава, Хведара. 
🔹Напярэдадні (і ў ноч) Купалля нашы продкі збіралі лячэбныя карэнні і травы.🌿
🔹У гэты дзень нават старыя купаліся ў рэчках, мыліся і парыліся ў лазнях, ужываючы пры гэтым для вылечвання ад хвароб розныя духмяныя травы.🌿
🔹Лічылася, што сабраныя ў гэты час зёлкі і карэнні🫚маюць вялікую гаючую сілу.


Была такая💯 прыкмета: пакупацца🌊 ў гэты дзень – прыдбаць здароўе💓 і маладосць.
🫚🌿🫚🌿🫚🌿🫚🌿🫚🌿🫚🌿🫚
#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыкметы
8️⃣ ліпеня па народным календары імяніны ў Васіля, Давіда, Дзяніса, Еўфрасінні, Канстанціна, Пятра, Сымона, Сямёна, Хведара, Хяўроўнні.

🌿🌸🌿🌸🌿🌸🌿🌸🌿🌸🌿
Раней лічылі дзень Пятра і Хяўронні шчаслівым, днём кахання. Ад 8 ліпеня нашы продкі чакалі яшчэ сорак спякотных дзён.


Былі такія прыкметы: 🍃калі ў гэты дзень ідзе дождж, то будзе добры ўраджай мёду; 🍃свінні і мышы сена ядуць – да дрэннага пакосу.

#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыкметы
9️⃣ліпеня па народным календары імяніны ў Юр'я, Рыгора, Давіда, Дзяніса, Яна, Івана, Паўла, Ціхана.
🌿🍒🌿🍒🌿🍒🌿🍒🌿🍒🌿

У старыя часы людзі казалі, што да 9️⃣ ліпеня паспяваюць суніцы, таму моладзь адпраўлялася па гэтыя ягады ў лес. 🔹Было такое павер'е: хто жадае пазычыць грошы ў гэты дзень, той павінен пакласці траву суніцы ў кішэню і тады ўжо ісці па пазыку – адмовы не будзе.

💥🍃💥🍃💥🍃💥🍃💥🍃💥🍃

Былі такія прыкметы:
🔸калі ідзе дождж, то лета да канца будзе дажджлівым;
🔸сонечны дзень прарочыць добрае надвор'е да самай восені.

#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыкметы