ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
3.36K subscribers
61.5K photos
3.62K videos
9 files
1.68K links
Telegram-канал отдела образования Рогачёвского райисполкома
Download Telegram
ЗАЎЖДЫ ВЯРНУСЯ

Прыеду я абавязкова
У той любімы мой куток,
Дзе першае прамовіў слова,
Дзе я зрабіў свой першы крок.

Прыеду, каб адчуць душою,
Як веюць водарам лугі,
Пра што шапоча над ракою
Мой сябар-лес, мне дарагі.

Зноў басанож прайду сцяжынай,
Дзе па брыльянтах спелых рос
З сябрамі бегаў у ажыны
I слухаў музыку бяроз.

Я роднай вёсцы пакланюся,
Зямлі прыгожай, маладой
I землякам — руплівым людзям,
Адданы ім усёй душой.

Там шум жытоў і квецень бульбы,
Блакітам цёплым лён цвіце...
З усіх дарог я, край мой любы,
Заўжды вярнуся да цябе.

Міхась Пазнякоў

#ДоўскаяСШ
#Паэтычная_старонка
Раніца
Раней за сонца ўстану рана я.
Крылаты золак не прасплю.
Прайдуся сцежкамі крамянымі
ўлюбёная ў сваю зямлю.
Прамчуся за вятрамі гонкімі
па бальшаках зялёных…
Сустрэне луг мяне рамонкамі,
прастор – блакітам лёну.
Барок грыбамі запалоніць:
лісіц – грабі ў ахапку.
Грыб шчыры ў ветлівым паклоне
скідае долу шапку.
Паміж чарніцамі-насмешкамі
згубілася ў гушчэчы.
Унізе пахне сыраежкамі,
а зверху птах шчабеча.
Паабтрасаю росы з голля –
абудзіцца рака.
Абсыпана буйное поле
званочкам жаўрука.
Ліецца песня з-пад блакіту
на маладое жыта,
жывое серабро нібыта,
густой расой абмыта…
Зямля шчырэе і смяецца,
спявае радасць лету.
I можна абысці, здаецца,
за сонейкам паўсвету.
Данута Бічэль-Загнетава

#паэтычная_старонка
#санаторный_детский_сад_6
Спявае лета над барамі,
Сасёнкі струнамі звіняць,
Гамоніць поле каласамі,
Шапоча ў кветках сенажаць.

Шумяць вятры ў гаях напеўна.
Адна рачулка ў чаратах
Бурчыць, варочаецца гнеўна,
Бы мулка спаць на камянях.

А можа, з навіны ў ахвоту,
Пакуль міне плацінаў строй,
Так напрацуецца да поту,
Што пара раніцой над ёй.
#паэтычная_старонка
#Кісцянеўскі_дзіцячы_сад
Ад спёкі летняй
Дол ачах.
Буслы спачылі
За ракою
На цёплых
Жнівеньскіх стагах
У насцярожаным
Спакоі.
Туман,
Асмужаны ледзь-ледзь,
Плыве
На поплаў і балота...
I трэба
Ногі адагрэць
Перад вялікім
Пералётам.
А мо надыхацца
Ім трэба
Настоем траў
Пад родным небам,
Каб водар гэты
Іх прывёў
З далёкай далечы
Дамоў.

Анатоль Грачанікаў

#ДоўскаяСШ
#Паэтычная_старонка
Мужчына. Жанчына. Чаканне.
Шуканне. Блуканне. Час.
Жанчына. Мужчына. Спатканне.
Вітанне. Пытанне. Адказ.
Мужчына. Жанчына. Дыханне.
Сэрцабіццё. Забыццё.
Жанчына. Мужчына. Каханне.
Мужчына. Жанчына. Жыццё.

Анатоль Вярцінскі
#паэтычная_старонка
ЗАЎЖДЫ ВЯРНУСЯ

Прыеду я абавязкова
У той любімы мой куток,
Дзе першае прамовіў слова,
Дзе я зрабіў свой першы крок.

Прыеду, каб адчуць душою,
Як веюць водарам лугі,
Пра што шапоча над ракою
Мой сябар-лес, мне дарагі.

Зноў басанож прайду сцяжынай,
Дзе па брыльянтах спелых рос
З сябрамі бегаў у ажыны
I слухаў музыку бяроз.

Я роднай вёсцы пакланюся,
Зямлі прыгожай, маладой
I землякам — руплівым людзям,
Адданы ім усёй душой.

Там шум жытоў і квецень бульбы,
Блакітам цёплым лён цвіце...
З усіх дарог я, край мой любы,
Заўжды вярнуся да цябе.

Міхась Пазнякоў


#Паэтычная_старонка
#Кісцянеўскі_дзіцячы_сад
Forwarded from Серебрянская базовая школа
ЗАЛАЦIСТЫ ПРАМЕНЬ

Была чорнаю ноч, нiбы сажа,
Ды заззяў залацiсты прамень,
«Добры ранак» – мне сонейка кажа,
Пачынаецца радасны дзень.

Ўсё цяплом жыватворным сагрэта:
Птушак спеў, дзiўны бусла палёт,
Праслаўляюць цудоўнае лета
Плынь ракi, плёскат рыб i чарот.

Вакол доўжыцца радасць бясконца,
Я прамень залацiсты лаўлю,
Нiбы мацi, чароўнае сонца
Дабрынёй шчодра песцiць Зямлю.

#паэтычная_старонка
#добрай_раніцы
Сярэдзіна раскошлівага лета,
Цяніста ў садзе, лапушыста, ройна,
Цвіце баркун драбнюткім белым цветам,
Гусцей, чым мята, арамат лье тройнік.

Прыпарыць, пагрыміць і зноўку парыць.
Дажджы шчыруюць бульбе, агародам.
На ўзлессе выбег баравік паджары
Пабудкаю ўсяму грыбному роду.

Самой зямлі — маўклівай парадзіхі —
He згледзіць зрок: гурок, гарох, фасоля
I хмель чало ёй захілілі ціха
Пад ветрыкам, што дахне жытам з поля.

Жніво праз тыдзень, два. Наліты колас,
Зямлі на грудзі лёгшы амулетам,
Вусаты, мяккі, рук, грудзей не коле...
Сярэдзіна раскошлівага лета.
#паэтычная_старонка
#Кісцянеўскі_дзіцячы_сад
Сонца сарамліва зазірнула
ў вокны хаткі на лясной паляне,
потым асмялела — агарнула
стройную сасонку прамянямі.

I ад сну начнога абудзіла
белага рамонка, незабудку.
Мякка па лясочку пахадзіла,
птушак і звяроў будзіла хутка.

Весела прырода ўжо спявае,
песняй птушкі сонейка вітаюць,
цёплы ветрык між галін гуляе,
і мурашкі працу пачынаюць.

I раса асколкамі люстэрка
па зялёным сцелецца раздоллі...
Значыць — будзе сёння цэлы дзень
сонечнае яснае надвор'е.
#паэтычная_старонка
#Кісцянеўскі_дзіцячы_сад
Пакацілася лета
Цераз поле і лог.
Пакацілася лета
Без усякіх дарог.

I, напэўна, чакала
Ад яго сінява —
Журавоў выпускала
З аднаго рукава.

А з другога — у скрусе —
Выпускала гусей.
Стала ў лесе і ў лузе
I цямней, і цішэй.

I, абраўшы часінку,
He для лепшай красы
Запляло павуцінку
I ў мае валасы.

Што ты скажаш на гэта?
Я сказаў бы, каб мог:
Пакацілася лета
Без усякіх дарог.

Сцяпан Гаўрусёў

#ДоўскаяСШ
#Паэтычная_старонка