ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
3.33K subscribers
62.5K photos
3.69K videos
9 files
1.75K links
Telegram-канал отдела образования Рогачёвского райисполкома
Download Telegram
Калектыў і навучэнцы Курганскай базавай школы далучыліся да раённага суботніка.
#КурганскаяБШ
#раённы_суботнік
#100_добрых_спраў_мая_Рагачоўшчына
Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся. Так звярнуўся да вучняў 8, 9 класаў нашай школы кіраўнік СВК "Дзедлава" Аліеў Алік Азізалавіч. Школьнікі даведаліся пра прафесіі, якія можна выбраць, калі хочаш жыць у вёсцы, пра патрабаванні, якія прад'яўляюцца сельскагаспадарчымі прафесіямі, аб месцы вытворчай практыкі, аб запатрабаванасці на рынку працы. Алік Азізалавіч расказаў пра нюансы "мэтавага" навучання, пра яго перавагі і нават пра сярэднюю заработную плату ў гаспадарцы на сённяшні дзень.
#КурганскаяБШ
#прафарыентацыя
Бяспека - гэта тое, што павінна суправаджаць нас у паўсядзённым жыцці. Побач з бяспекай заўсёды ідуць асцярожнасць і ўважлівасць. Такі вывад быў зроблены падчас гутаркі "За бяспеку разам", праведзеную дырэктарам СДНТ Цішковай Л.М. Школьнікам прапанавалі прагледзець тэматычны відэафільм, прыняць удзел у гульні-віктарыне.
#КурганскаяБШ
#прафілактыка
Цікава і карысна праходзяць урокі фізічнай культуры і здароўя ў басейне.
#КурганскаяБШ
#здаровыладжыцця
Вучні і работнікі школы займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі школы падчас суботніка.
#КурганскаяБШ
#годякасці
Сонца ім ласкі не шкадавала,
сонечнай фарбаю пафарбавала.
Ой жа якія прыгожыя кветкі!
Ляцяць да іх пчолкі, бягуць да іх дзеткі.
Пчолкі мядок салодкі збіраюць,
дзеткі вянкі на галоўку сплятаюць.
Прагулка ў ГПД.
#КурганскаяБШ
#настрой
Колькі б гадоў ні прайшло, памяць аб Вялікай Айчыннай вайне і аб Вялікай Перамозе жыве ў сэрцах людзей.

30 красавіка работнікі Курганскай базавай школы і СВК "Дзедлава" добраўпарадкавалі тэрыторыі помнікаў у вёсцы Каменка.
#КурганскаяБШ
#ніхто_не_забыты
#нішто_не_забыта