Onlíner па-беларуску
5.48K subscribers
2.29K photos
39 videos
367 links
Моўныя віктарыны, тэсты для аматараў вандровак па Беларусі, цікавосткi са стужак навін, анонсы фестываляў і культурных падзей.

Пра рэкламу ў канале 👉https://b2bblog.onliner.by/2022/04/20/partnerskie-posty-v-telegram-onliner-usloviya-razmeshheniya
Download Telegram
Ніжэй прадстаўлены фраземы, якія адпавядаюць рускаму выразу «нести ахинею (вздор, ерунду)». Знайдзіце сярод іх лішнюю, якая мае іншае значэнне.

(Дадатковая інфармацыя з’явіцца пад лямпачкай пасля адказу.)
Anonymous Quiz
10%
Грушы на вярбе вярзці
12%
Рабой кабыле сон расказваць
12%
З дуба вецце збіраць
6%
Пра жураўля на хвойцы расказваць
59%
Даць перцу з імберцам
Навагрудскі замак — адзін з самых значных і старажытных абаронных аб’ектаў на тэрыторыi Беларусі.

Праз стагоддзі ён перажываў будаўніцтва і руйнаванне, аблогі і рэканструкцыі, але заўсёды заставаўся сімвалам моцы. Сёння мы паглядзім на яго развіццё, ад драўляных умацаванняў да вялікай цытадэлі, і дакранёмся да яго мінулага, якое жыве ў руінах.

Гэта апошні выпуск пра беларускія замкі, але наш гістарычны цыкл не заканчваецца — хутка мы вернемся з новымі гісторыямі.
Вясна радуе прыгожым усходам сонца. Прапануем вам словы, якімі беларусы называюць момант перад тым, як узыдзе сонца.

Знайдзіце сярод іх ЛІШНЯЕ.
Anonymous Quiz
31%
агмень
10%
дасвецце
19%
світанак
10%
зараніца
30%
золак
Мінск увайшоў у топ-20 найлепшых для шпацыру гарадоў свету

У рэйтынгу ўлічваўся сярэдні час, які жыхары марнуюць на дарогу да важных гарадскіх аб'ектаў, такіх як школы, бальніцы, крамы і рэстараны.

Лідарамі сталі Мілан, Капенгаген і Турын. У першую дзясятку таксама ўвайшлі Дублін, Ліён, Мюнхен, Парыж, Марсэль, Генуя і Эдынбург.

З гарадоў суседніх з Беларуссю краін у топ-20 трапіў толькі Санкт-Пецярбург — ён на 13-м месцы.
Віцебскі кот выратаваў гаспадыню ад гадзюкі

Усё адбылося 11 сакавіка, калі Віктар і Таццяна выйшлі прагуляцца да Заходняй Дзвіны разам са сваім катом, распавядае Fishingby.

Раптам Кашандрык (менавіта так завуць гадаванца) кінуўся пад ногі гаспадыні і кулём пакаціўся ўніз па схіле. Спачатку муж і жонка не зразумелі, што здарылася, але неўзабаве Віктар заўважыў гадзюку, на якую напаў іх гадаванец. Кот перашкодзіў змяі ўкусіць Таццяну — але пацярпеў сам.

Пазней у Кашандрыка з'явілася вялікая гематома на шчацэ і ён пачаў адмаўляцца ад ежы. Таццяна звярнулася па параду да сяброўкі-ветэрынара. Тая супакоіла жанчыну, маўляў, кошкі лягчэй за людзей пераносяць змяіны яд, і жыццю гадаванца нічога не пагражае.

Каб не трывожыць героя вечара, муж і жонка засталіся на лецішчы да раніцы, а пасля адвезлі Кашандрыка да ветэрынара.
Пішаце па-беларуску, але ўсё ідзе ў стол? БДУ запрашае юных літаратараў на конкурс «БрамаМар».

Удзельнічаць могуць навучэнцы 8—11 класаў і студэнты 1—4 курсаў устаноў вышэйшай адукацыі.

Дэдлайн падачы заявак — 31 сакавіка. Пераможцаў вызначаць 14 красавіка.

🤔 Якія намінацыі?
• Для школьнікаў: «Проза», «Паэзія».
• Для студэнтаў: «Паэзія», «Проза», «Крытыка», «Драматургія».
• Агульныя: «Эсэ пра настаўніка» (намінацыя імя У. А. Капцава), «Буктрэйлер па творы беларускай літаратуры».
Храмы, якіх больш няма

Вяртаемся з працягам нашай рубрыкі для аматараў гісторыі. Гэты цыкл будзе прысвечаны зніклым храмам. Мы раскажам пра цэрквы і касцёлы, якія калісьці ўпрыгожвалі нашы гарады i вёсачкi, але перасталі існаваць.

А каб уявіць, як яны выглядалі насамрэч, звернемся па дапамогу да нейрасетак. Возьмем чорна-белыя фатаграфіі і адновім колеры гэтых гістарычных помнікаў, вярнуўшы ім частку былой прыгажосці.

Пачынаем з царквы ў Беразвеччы — страчанага шэдэўра віленскага барока.