Onlíner па-беларуску
3.94K subscribers
418 photos
163 links
Тэксты Onlíner на беларускай мове
Download Telegram
Onlíner па-беларуску
Усе ведаюць гару Дзяржынскую — найвышэйшы пункт Беларусі (345 метраў над узроўнем мора). А якое месца лічыцца другім па вышыні?
Лысая гара — 342 метры над узроўнем мора — другая па вышыні кропка Беларусі. Яна ўсяго на тры метры ніжэйшая за гару Дзяржынскую. Знаходзіцца на поўначы Мінскага раёна ў 22 км ад МКАД.

Віды тут маляўнічыя, бо гэта лясная паляна з раскіданымі па ёй валунамі і камянямі. Сярод іх ёсць і замшэлы бетонны слупок з геадэзічнай адзнакай. Наогул, сама паляна падобная да нейкага містычнага месца для правядзення рытуалаў. I нездарма. Кажуць, у старажытныя часы тут было паганскае капішча.

Лысая гара — цалкам нядрэнны варыянт для нестандартнага падарожжа ў выхадны дзень. Вось яе каардынаты. Што дакладна, уражанняў будзе больш, чым ад гары Дзяржынскай. Паездку сюды раiм сумясціць з наведваннем экасцежкі «Святыя крыніцы» — аднаго з найпрыгажэйшых месцаў пад Мінскам. Яна знаходзіцца непадалёку.
Дарэчы, адзін з варыянтаў у апытанні — раён вуліцы Ляшчынскага. Гэта самы высокі пункт Мінска (283 метры над узроўнем мора). Побач з iм знаходзіцца Sky Towers — былы знакаміты даўгабуд, які ператварылi ў бізнес-цэнтр. Цяпер вы ведаеце, дзе шукаць мінскіх горцаў.
Жыхарку Глыбоцкага раёна са стагадовым юбілеем павіншаваў Папа Рымскі.

Як усё адбылося? Унук Уладзіславы Булах — Кірыл — ад рукі напісаў ліст у Ватыкан, у якім распавёў пра бабулю, яе веру ў Бога і хуткі юбілей. І адказ прыйшоў!

https://people.onliner.by/2023/03/16/papa-rymski-jubilei
Пасля фільма хацелася пабыць … са сваімі думкамі.
Anonymous Quiz
56%
сам насам
17%
сам на сам
27%
сам-насам
У пасёлку Жылічы Кіраўскага раёна аднаўляюць буйны палацава-паркавы комплекс. Якому са знатных беларускіх родаў належаў гэты маёнтак?
Anonymous Quiz
29%
Сапегам
12%
Радзівілам
34%
Храптовічам
26%
Булгакам
Onlíner па-беларуску
У пасёлку Жылічы Кіраўскага раёна аднаўляюць буйны палацава-паркавы комплекс. Якому са знатных беларускіх родаў належаў гэты маёнтак?
Булгакі былі заможнымі землеўладальнікамі. У 20—30-х гадах XIX стагоддзя яны выбудавалі ў Жылічах вялікіх памераў сядзібна-паркавы комплекс. Гэты палац вядомы не так шырока, як, напрыклад, рэзідэнцыя Радзівілаў у Нясвіжы. Аднак сваім размахам і ўзроўнем захаванасці ён вельмi ўражвае прыхiльнiкаў даўнiны.

Апроч жылых пакояў, у палацы знаходзіліся хатні касцёл і аранжарэя, дзе круглы год раслі трапічныя кветкі, персікі і ананасы. Інтэр'еры былі багата ўпрыгожаны ляпнінай, дробнай скульптурнай пластыкай і пазалотай. Яркае ўражанне пакiдаюць столі і барэльефныя фрызы, дэкор якіх беражліва аднаўляецца. Толькі паглядзіце на гэтую прыгажосць!
Працягваем нашу рубрыку, прысвечаную міжмоўным амонімам. Трымайце новую падборку слоў.
Выберыце варыянт з правільнымі націскамі:
Anonymous Quiz
93%
малы́, стары́
7%
ма́лы, ста́ры