Музычная капэля "Ойра"
151 subscribers
355 photos
31 videos
132 links
To get in touch with us nasokriss@gmail.com
Download Telegram
Беларускі клуб "Сябрына" запрашае адзначыць Дзень роднай мовы ў асяродзі асоб, для якіх матчынай мовай з'яўляецца беларуская.

🪄У праграме:

🎶 Музычная частка: Юры Несцярэнка, капэля "Ойра" і спецыяльныя госці.
📕 Паэзія і культурніцкі актывізм: Павел Севярынец, Сяржук Сыс, Ванда Марцінш, Ігар Случак, Ілля Міронаў.

🥳 Да свята далучыцца гурт беларускіх традыцыйных спеваў "Беларускі Цуд"!

🗓 Дата: 21 лютага.
Пачатак а 17:00.
💶 Уваход: бескаштоўны (вітаюцца данаты)
📍Адрас: Raugyklos, 25.
1👏1
📌 Дзень роднай мовы адзначылі 21 лютага беларусы Вільні. Імпрэза адбылася ў Доме нацыянальных меншасцяў.

🔻 Як сказаў галоўны арганізатар свята Вячка Красулін, Міжнародны дзень роднай мовы яны з клубам “Сябрына” ладзяць не ў першы раз у Вільні і, спадзяецца, што не ў апошні.

https://racyja.com/by/sumezza/dzen-rodnaj-movy-adznacyli-belarusy-vilni/
2👏2
🎶 Ад паўночнабеларускага інструмента да агульнанацыянальнага сімвала. 7 цікавых фактаў пра беларускую дуду

Дуда — адзін з самых адметных беларускіх інструментаў, з асаблівым гучаннем. Лічыцца, што дуда з’явілася на беларускіх землях не пазней за XVI ст. і мае заходнееўрапейскае паходжанне.

7️⃣ Прапануем сем цікавых фактаў пра назву інструмента, яго гісторыю, адраджэнне і сучаснасць.

Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3👏1
Музычная капэля "Ойра" pinned «Выступ капэлі "Ойра" на Міжнародным дні роднай мовы, Вільнюс, 21 лютага 2026 года»
📌 Вячаслаў Красулін: Гэта асобная гісторыя майго новага жыцця

🔻 Паразмаўлялі з музыкам, дударом і лідарам гуртоў “Ойра” і “Кашлаты Вох” пра інтэграцыю ў літоўскае грамадства, працу і творчыя планы.

https://racyja.com/by/kultura/vjacaslau-krasulin-heta-asobnaja-historyja-majho-novaha-zyccja/
👏21
12 САКАВІКА || St. Patrick's Day 2026

Запрашаем на шумны, зялёны і вар’яцка вясёлы вечар з чатырма магутнымі гуртамі з Літвы і Польшчы! Фолк, панк, метал і ірландскі дух — усё на адной сцэне!

🎸 Line-up:

KURWADZIKI [PL] — folk-punk
ВСЁ_CRAZY [PL/LT] — sailor-punk
HOMAN-BAND [LT] — folk-metal
KASHLATY VOKH [LT/PL] — folk-punk / crossover

🍺 Зялёны настрой, гучныя хоры, танцы да знямогі і сапраўдны дух Святога Патрыка!

📅 12 сакавіка ў 19:00
📍 Alaus Namai, A.Goštauto g. 8
🎟 Набыць квіткі (10€ загадзя, 15 € у дзень канцэрта)
🔥2👏1
Усё беларускае ў адзін клік! 🖱

🤔 Шукаеце годныя каналы па-беларуску, але стужка ператварылася ў хаос? Каб зрабіць ваш шлях да цікавых навін прасцейшым, мы прадстаўляем тэчку «Bel Culture» 🗂

Што ўнутры?
🔹 Культура і мастацтва
🔹 Музыка
🔹 Гісторыя
🔹Навука
🔹 І яшчэ шмат чаго цікавага!

Больш не трэба шукаць цікавае па крупінках - зараз усё ў адным месцы. Падпісвайцеся, каб трымаць усё важнае ў адной тэчцы. А яшчэ гэтым вы падтрымаеце стваральнікаў роднага кантэнту 🤗

🔗 Дадаць тэчку: https://t.me/addlist/o9AGYvTcU7sxNzc0

📢 Адміны! Хочаце, каб ваш канал з’явіўся ў падборцы? Звяртайцеся да @aguiltypleasure
👏5🔥3
Надыходзіць светлае свята Вялікадня — час радасці, адраджэння і добрых сустрэч.
Як калісьці па вёсках хадзілі валачобнікі, несучы песні, віншаванні і добры настрой, так і мы — этнасуполка «Беларускі цуд» — з радасцю завітаем да вас!
🎶 Мы прыйдзем паспяваць традыцыйныя валачобныя песні, павіншаваць вас і вашу сям’ю са святам.
Хочаце, каб на Вялікдзень завіталі ў ваш дом з песняй і добрым словам? 💛
📩 Запісвайцеся праз гугл-форму — і мы абавязкова прыйдзем да вас у госці!
3👏1
Матэрыял пра нашых каляжанак, раім для прачытання!
🔴 «Для нас гэта сур’ёзны крок наперад і адначасова вялікая адказнасць». Кіраўніца гурта беларускіх традыцыйных спеваў пра перамогу на прэстыжным польскім фестывалі

Гурт беларускіх традыцыйных спеваў BaranÀ з Вільні перамог на прэстыжным польскім конкурсе Stara Tradycja і возьме ўдзел у канцэрце ў Варшаве 22 красавіка. Раней дзяўчаты выступалі пад назвай «Беларускі цуд».

💬 Мы пагутарылі з кіраўніцай гурта Святланай Чакушкай пра змену назвы, удзел у конкурсе, заняткі спевамі і планы на будучыню.

Размова цалкам тут. 🔗Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
5👏1
"Ойра" рэкамендуе!

Ужо сёння, 17 красавіка а 19:00 — спектакль «Чортава дачка».

Можна набыць
🎟 10 квіткоў са зніжкай 20%
Промакод — SYABRY

Спасылка: https://fienta.com/lt/chortava-dachka-2
👏1