Новы Час
2.12K subscribers
26.2K photos
1.9K videos
4 files
32.6K links
Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!

Сайт: novychas.online


Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot
Download Telegram
16:40 Жанчыны рухаюцца да Акадэміі Навук. Цягам марша аб'ядноўвалася некалькі жаночых калон, якія ішлі з розных бакоў.

17:00 Жаночая калона перайшла на іншы бок праспекта Незалежнасці каля вуліцы Дарашэвіча і павярнула да ЦУМа.
17:30 Марш скончыны. Удзельніцы разыходзяцца , скандуюць "Заўтра з пацанамі!".

17:20 На скрыжаванні праспекта і вуліцы Казлова калона скандуе "Да заўтра" і "Дзякуй". Людзі пачынаюць разыходзіцца, але ціхары хапаюць самотных удзельнікаў.
​​ЗША пабачылі небяспеку ў збліжэнні Расіі з Кітаем
tut.by

Збліжэнне Расіі і Кітая можа прадстаўляць пагрозу нацыянальным інтарэсам ЗША. Пра гэта піша эксперт часопіса The National Interests Дуг Бэндоў.
«Нават перакананыя прыхільнікі перавагі Амерыкі пачалі нервавацца з-за супрацоўніцтва другой найбуйнейшай у свеце эканомікі і другой наймацнейшай у свеце арміі», - піша аўтар.

Па словах Бэндоў, Расія і Кітай перайшлі на новы ўзровень супрацоўніцтва пасля санкцыйнай палітыкі ЗША ў дачыненні да першай і эканамічнай вайны з другой. У выніку чаго кіраўнік Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін заклікаў выступіць «супраць гегемоніі і аднабаковасці», маючы на ​​ўвазе ЗША.

На думку Бэндоў, ЗША варта шукаць кампрамісы ў адносінах з Расіяй і пайсці на некаторыя саступкі, напрыклад згарнуць пашырэнне НАТО на ўсход. Ён адзначае, што мэтай знешняй палітыкі ЗША павінна быць не хаўрусніцтва з Расіяй, а недапушчэнне саюзніцтва Расіі з Кітаем.

У віншаванні Сі Цзіньпіна ў гонар заканчэння Другой сусветнай вайны прэзыдэнт Расіі Уладзімер Пуцін выказаў гатоўнасць прыкладаць усе намаганні для прадухілення войнаў і канфліктаў у свеце.

Раней амбасадар Расеі ў ЗША Анатоль Антонаў заявіў аб глыбокім крызісе ў адносінах дзвюх краін. На яго думку, у бліжэйшы час наўрад ці варта чакаць нейкіх прарываў у двухбаковых адносінах.
Беларускія айцішнікі змадэлявалі відэа пра дзяўчынку, якая пацярпела ад дзеянняў міліцыі

Гісторыя здарылася ў Гродне.

https://youtu.be/pSQe5dl-YRc
​​Меркель абвінаваціла ўлады Беларусі, што яны топчуць дэмакратыю
tut.by

«Мы ўсім сэрцам — разам з мірнымі дэманстрантамі. Захапляе тое, з якой адвагай і рашучасцю яны выходзяць на вуліцы ў абарону свабоды і вяршэнства права», — сказала Ангела Меркель.

Ангела Меркель, канцлерка Германіі, наўпрост закранула сітуацыю ў Беларусі ў сваім штотыднёвым відэападкасце, які быў апублікаваны ў суботу, 12 верасня, і прысвечаны Міжнароднаму дню дэмакратыі 15 верасня, заснаванаму Генасамблеяй ААН, паведамляе tut.by.

«Мы бачым па ўсім свеце, як нават аўтарытарныя сістэмы могуць быць эканамічна паспяховымі і кідаць нам выклік у многіх галінах — у шкоду асноўным правам», — адзначыла кіраўнік урада Германіі. У якасці прыкладу яна прывяла становішча ў Беларусі, дзе «прыхільнасць да дэмакратыі літаральна растаптаная нагамі».

«Мы ўсім сэрцам — разам з мірнымі дэманстрантамі. Захапляе тое, з якой адвагай і рашучасцю яны выходзяць на вуліцы ў абарону свабоды і вяршэнства права», — дадала канцлер ФРГ.

На асабістым сайце Меркель размешчана эмблема, якая нагадвае аб сімвале кампаніі беларускіх пратэстаў — «Любім, можам, пераможам!», аднак адзін са знакаў — кулак — заменены тыповы жэст самой канцлеркі — на рукі «ромбікам».
​​Месяц пратэстаў у Акадэміі навук: погляд знутры
Алена Ляшкевіч

Калі актыўнасць па нядзелях толькі нарастае, то ў будні агульнагарадскія акцыі і пратэставая дзейнасць на асобных прадпрыемствах быццам бы згортваюцца. Ці так гэта на самай справе? Паглядзім на прыкладзе Акадэміі навук.

Акадэмія на агульнанацыянальным маршы, 16 жніўня 2020 года
Першыя дакладныя звесткі аб пратэстах паходзяць з Інстытута фізікі. 12 жніўня супрацоўнікі выйшлі ў фае з плакатамі «Спыніце гвалт!» і з надпісамі ў падтрымку нацыянальнай забастоўкі. Акцыя доўжылася з 8.30 да 10 гадзін ранку і выклікала дужа нервовую рэакцыю адміністрацыі. Потым быў складзены зварот навуковай супольнасці супраць гвалту і за вызваленне палітзняволеных. Яго падпісалі 2727 чалавек, з іх каля тысячы — супрацоўнікі Акадэміі навук, астатнія — з іншых даследчых і навучальных устаноў. У Акадэміі прыкладна 16 тысяч работнікаў, палова з якіх — навукоўцы. То-бок зварот адлюстроўвае пазіцыю 12% даследчыкаў з Акадэміі навук.

З 13 жніўня штодня ў абед супрацоўнікі Акадэміі навук выходзілі на ланцугі салідарнасці да прэзідыума ўстановы. Гэтыя акцыі знервавалі адміністрацыю яшчэ больш. Пачаліся «прафілактычныя гутаркі» з асобнымі работнікамі, пагрозы звальненнямі. Цяпер дакладна вядома пра двух чалавек, звольненых з Акадэміі навук за выказванне грамадзянскай пазіцыі. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ
​​Кіраўнік МЗС Чэхіі заявіў, што Лукашэнка «страціў кантакт з рэальнасцю»
tut.by

Беларусі пагражае не ваенная інтэрвенцыя Расіі, а паступовае абмежаванне незалежнасці. З адпаведнай заявай кіраўнік чэшскага МЗС Томаш Петршычэк выступіў у Празе на міжнародным сімпозіуме аб дэмакратыі, які арганізавала няўрадавая арганізацыя Institute H21, перадае «РИА Новости».
Томаш Петршычэк

Томаш Петршычэк
На думку Петршычэка, цяперашняя сітуацыя ў Беларусі носіць пераломны характар, паколькі яе грамадзяне абудзіліся ад палітычнай апатыі. На працягу пандэміі каронавіруса Лукашэнка наглядна паказаў, што «страціў кантакт з рэальнасцю» і «не разумее, што адбываецца ў яго краіне», падкрэсліў кіраўнік МЗС Чэхіі.

Па словах Петршычэка, неабходна падтрымліваць грамадзянскія ініцыятывы, а таксама царкву і незалежныя прафсаюзы ў Беларусі, каб аказваць ціск на Аляксандра Лукашэнку. Такім чынам, можна прымусіць яго да перамоваў з прадстаўнікамі апазіцыі і «прадухіліць парушэнне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці» гэтай краіны, лічыць кіраўнік чэшскага МЗС.

На яго думку, Масква паводзіць сябе асцярожна ў дачыненні да Мінска і не плануе ладзіць ваеннае ўмяшанне.

«Неабходна не дапусціць сітуацыі, калі для Лукашэнкі адзіным выхадам стане адмова ад суверэнітэту», - заявіў Петршычэк.

Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што пратэсты ў Беларусі, якія працягваюцца ўжо пяты тыдзень, каардынуюцца і аплачваюцца краінамі Захаду, каб задаволіць «каляровую рэвалюцыю». У першую чаргу ён абвінавачвае Літву, Польшчу, Чэхію і Украіну.
​​Жаночы марш у выніковым фотарэпартажы
Дзмітрый Дзмітрыеў

Жаночы марш 12 верасня пачаўся з брутальных затрыманняў. Але гэта не перашкодзіла ўдзельніцам сабрацца і прайсціся ад плошчы Свабоды праз вуліцу Зыбіцкую да плошчы Перамогі і потым да ЦУМа. У маршы ўдзельнічалі дзесяць тысяч чалавек. ГЛЯДЗЕЦЬ ФОТА
Марш герояў:

На Грушаўцы да прысутных людзей пад'ехалі мікрааўтобусы, з якіх звычайна выбягаюць невядомыя ў балаклавах і сілай зацягваюць туды людзей. Прысутныя сталі ў счэпку, мікрааўтобусы праехалі крыху наперад. Пазней калона з бел-чырвона-белымі сцягамі рушыла ў бок цэнтра.

https://youtu.be/dkVXweR8U8g
13:45 На плошчы Якуба Коласа пакуль спакойна. Тут сабралося каля 200 чалавек, яны разгортваюць сцягі. 

13:41 Каля гатэля «Реннесанс» пачаліся масавыя затрыманні, паведамляе tut.by.
14:50 Частка дэманстрантаў ад "Галерэі" прайшла ў бок стэлы, іншая частка — рухаецца па Мельнікайтэ ў бок Фрунзенскай. ДАІ забараняе ўезд на Мельнікайтэ з боку праспекта Пераможцаў, машыны разгортваюць. Але з Мельнікайтэ рухаюцца сілавікі, тысячы дэманстрантаў бягуць назад.
16:00 Галава калоны дасягнула скрыжавання Прытыцкага і Пушкіна. Спыніліся каля народнага мемарыялу памяці Аляксандра Тарайкоўскага, перадае t.me/radiosvaboda.
15:47 Да рэзідэнцыі Лукашэнкі паехалі аўтазакі, паведамляе t.me/kyky_org.

15:43 Каля 200 спартоўцаў у калоне.
15:39 Амапаўцы загналі ў "Арэна-Сіці" 150-200 чалавек. Двух хлопцаў затрымалі, перадае карэспандэнт @nashaniva

Лаўрэат спецыяльнага фонду прэзідэнта прынёс на мІтынг сваё пасведчанне, “каб вярнуць яго Лукашэнку”.
16:10 Частка ўдзельнікаў Маршу ўжо на падыходзе да Драздоў. На фота — скрыжаванне праспекта Пераможцаў і вуліцы Вясёлкавай у Мінску.

16:49
У ачапленні побач з пасёлкам Дразды пачуліся стрэлы ў паветра пасля таго, як адна з шматтысячных калон сабралася ля ачаплення і
колькасць пратэстоўцаў стала хутка ўзрастаць
17:00 nexta_live паведамляе, што мінімум аднаму чалавеку спатрэбілася медычная дапамога пасля сутычак на Мельнікайтэ.
Прэсавая сакратарка МУС Вольга Чамаданава заявіла Свабодзе, што ў сытуацыйна-аператыўным штабе МУС інфармацыі аб выстрале ў паветра падчас супрацьстаяння АМАП з дэманстрантамі на вуліцы Нававіленскай няма, яна не можа гэта пацьвердзіць.
17:42  Шмат затрыманняў на вуліцы Нарачанскай, паведамляе radiosvaboda. Частка пратэстоўцаў пайшла ў абыход блоку сілавікоў на праспекце Пераможцаў, яны рухаліся па вуліцы Нарачанскай — і там іх сустрэў АМАП.

17:36 Людзі паспрабавалі абысці ачапленне праз ГЦ "Арэна", але сілавікі заблакавалі ўваходы. Пад'ехалі вадамёты і аўтазакі, паведамляе belteanews.