Новы Час
1.92K subscribers
33K photos
2.23K videos
4 files
38.4K links
Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!

Сайт: novychas.online


Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot
Download Telegram
«Закрый гэты твар белай прасьцінай...» Ліст да менскага сябра пра вяртаньне

Чым жывуць, пра што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша ў сваім блогу на Свабодзе Сяргей Дубавец.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» кнігі пра партызан. Хронікі рэпрэсій 10 сакавіка

Суд Цэнтральнага раёну Мінска 6 сакавіка прызнаў «экстрэмісцкімі» кнігі «Кроў і попел Дражна: Гісторыі Партызанскага злачынства», «Партизаны СССР: от мифов к реальности», «Советские партизаны: Мифы и реальность». «Новы Час» сабраў асноўную інфармацыю пра палітычны пераслед у Беларусі на 10 сакавіка. 

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👋 Добрай раніцы!

📌Нагадваем - чытайце наш сайт novychas.online, калі спасылка не адкрываецца, чытайце нас праз люстэрка https://d1d1ewgo4ctde5.cloudfront.net 👈

📧 Таксама падпісвайцеся на нас у сацыяльных сетках, дасылайце навіны і фота ў наш бот @novychas_bot:

Цікавыя YouTube-каналы:
Беларуская Гармонія: Медытацыя і Рэлакс
Беларусь: Падарожжа, Гісторыя, Архітэктура
Колькі разоў Захад ратаваў «Магутную краіну», або Пра што маўчаць вялікадзяржаўныя падручнікі

Тое, што ў Вялікай дзяржаве на 1/7 сушы, у імперыі «ад мора да мора», у краіне з чарназемнымі абшарамі, у дзяржаве з самымі высокімі экспартовымі абаротамі збожжа, сыравіны і рознай прадукцыі, рэгулярна здараўся голад або эканамічны калапс — гістарычны факт. Як і гістарычным ёсць факт, што «ўставанне з (галодных) каленяў» у такія часы адбывалася зусім не дзякуючы «адзінаму народнаму парыву» і магутнай ролі партыі ці правадыра.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN
Ва Украіне помнік Леніну ператварылі ў помнік Шаўчэнку

У сяле Коржевка Вінніцкай вобласці мясцовыя жыхары прыляпілі Леніну вусы і бровы, зрабілі яго падобным на Тараса Шаўчэнку, піша @worldprotest.

Тарас Шаўчэнка — паэт, мастак, грамадскі дзеяч і змагар за свабоду. Яго творчасць стала сімвалам непакорлівасці і веры ў незалежнасць Украіны. Зборнік вершаваных твораў «Кабзар», лічыцца асновай сучаснай украінскай літаратуры.
Мінабароны РФ паведаміла аб найбуйнейшым украінскім беспілотным нападзе з пачатку вайны

Украінскія дроны нанеслі ўдар па Маскве і падмаскоўю. Вядома мінімум аб 1 загінуўшым. Каля 40 машын пашкоджаны з-за падзення аскепкаў БПЛА на паркоўке ў падмаскоўным Дамадзедаве. Мінабароны РФ заявіла аб 337 збітых беспілотніках над Расіяй.
Суджа, верагодна, першы практычна поўнасцю знішчаны горад на тэрыторыі Расіі

«Вайна вяртаецца туды, адкуль прыйшла: горад быў здадзены практычна без бою і разбурэнняў, а цяпер знішчаецца расійскімі ж вайскоўцамі»,каментуе відэа ўкраінскі журналіст Юры Бутусаў.
Былы прэзідэнт Філіпін арыштаваны за злачынствы супраць чалавечнасці

Былога прэзідэнта Філіпін Радрыга Дутэртэ арыштавалі у міжнародным аэрапорце Манілы па ордэры Міжнароднага крымінальнага суда (МУС), паведамляе Reuters. Яго абвінавачваюць у злачынствах супраць чалавечнасці праз масавыя пазасудовыя пакаранні смерцю, учыненыя падчас ягонай антынаркатычнай кампаніі, якая прывяла да гібелі прынамсі 6 тысяч чалавек. Дутэртэ таксама абвінавачваюць у палітычным пераследзе апанентаў і незалежных СМІ.

Незалежныя праваабарончыя арганізацыі сцвярджаюць, што рэальная колькасць ахвяр можа дасягаць дзясяткаў тысяч. Многія з забітых не былі асуджанымі злачынцамі, а сталі ахвярамі пазасудовых пакаранняў смерцю, якія ажыццяўлялі як праваахоўнікі, так і так званыя «эскадроны смерці».
Папа Рымскі пайшоў на папраўку

Па словах лекараў клінікі Джэмелі, хвароба адступіла, і непасрэднай пагрозы жыццю Папы Францішка больш няма. Пра гэта яны абвясцілі ў медыцынскім бюлетэні. Але дату выпуску з бальніцы пакуль не называюся, паведамляе vatican.

Больш за тры тыдні Францішак правёў у клініцы з-за цяжкай двухбаковай пнеўманіі.
Кінакрытык пра ідэалагічны мультфільм пра дзяржаўныя святы

У кінатэатрах Беларусі з 27 лютага ідзе паказ мультфільма «Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Каляндар святаў». Гэта кароткі альманах з шасці ўзаемазвязаных мікрагісторый, створаны на анімацыйнай студыі «Беларусьфільм» на замову Міністэрства культуры да Дня Канстытуцыі 15 сакавіка. За 17 хвілін калектыў аўтараў расказвае школьнікам пачатковых класаў усю сутнасць ідэалогіі і каштоўнасцяў, на якіх грунтуецца беларуская дзяржава. Кінакрытык Тарас Тарналіцкі на Еўрарадыё расказвае, як улады з дапамогай анімацыі ўзяліся за прамыўку мазгоў школьнікаў.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN
Вясна: Паведамляйце праваабаронцам пра сваіх родных, якія ўтрымліваюцца за кратамі па палітычных матывах

Па стане на 11 сакавіка ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі больш за 1200 чалавек, агулам жа праваабаронцам вядома пра больш за 7000 фігурантаў крымінальных палітычных справаў з 2020-га году, піша "Вясна". Відавочна, што гэта далёка не ўсе людзі, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у Беларусі за апошнія гады.

❗️Калі нехта з вашых блізкіх ці знаёмых апынуўся за кратамі, але пра іх лёс нічога невядома праваабаронцам, калі ласка, паведамляйце пра гэта «Вясне»: @ViasnaSOS | @Viasnainfo

📱У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой.
«Гэты ўдар носіць стратэгічны характар». Уначы ўкраінскія беспілотнікі атакавалі Маскву

У ноч з 10 на 11 сакавіка адбылася самая буйная з пачатку вайны атака ўкраінскіх беспілотнікаў на РФ. Мінабароны Расіі заявіла пра тое, што збітыя 337 БпЛА, у тым ліку 91—над Маскоўскай вобласцю. У выніку атакі пацярпелі 18 чалавек, трое загінулі. Ідзе 1112-ты дзень шырокамаштабнай узброенай агрэсіі Расіі супраць Украіны, развязанай пры саўдзеле рэжыму Аляксандра Лукашэнкі

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN
Сапраўдныя паэты не вучацца паэзіі, яны ў ёй жывуць. Да дня народзінаў Тодара Кляшторнага

Многія паэты пачыналі з пошуку сімвала-псеўданіма, які б — як таемны ключ ці код — раскрываў найбольш адметнае і характэрнае ў іх творчасці. Тодару Кляшторнаму рабіць гэта не было неабходнасці: сам лёс паклапаціўся пра тое загадкавае і таямнічае, падарыўшы яму рэдкае і сімвалічнае прозвішча.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN
Былы палітвязень: Начальнік калоніі даў указанне, каб мяне прэсавалі па поўнай

Былому палітзняволенаму жыхару Мінска, бацьку шасцярых дзяцей Аляксандру Зялюткіну пасля болей чым трох гадоў зняволення пачалі пагражаць новымі крымінальнымі справамі, суд на два гады прызначыў прэвентыўны нагляд. Мужчына не стаў выпрабоўваць свой лёс далей і выехаў з Беларусі ў бяспечнае месца. Ён распавёў праваабаронцам пра падзеі 2020 года, удзельнікам якіх быў, пра свой пераслед і ўмовы ўтрымання ў калоніях у Магілёве і Шклове, дзе адбываў пакаранне.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN