Новы Час
1.91K subscribers
33K photos
2.23K videos
4 files
38.3K links
Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!

Сайт: novychas.online


Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot
Download Telegram
Беларусь, якая чакае. Сціплае зачараванне прасёлкаў

Вось і надышоў час сустракаць доўгачаканую вясну! Канешне, зіма гэтым годам не тое, каб чымсьці нас вельмі ўсцешыла, але і асабліва не крыўдзіла — на тым і дзякуй. Мы вырашылі, што калі ўжо часы году мяняюцца, то і нам трэба. Таму нашая чарговая вандроўка будзе ў новым фармаце. Гэтым разам прыпадобнімся самураям: у нас няма мэты — толькі шлях! Зацікавіліся? Паехалі!

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

☝️Калі вы хочаце, каб мы паказалі і вашы ўлюбёныя мясціны ў межах фотапраекта «Беларусь, якая чакае», напішыце нам. Распавядзіце, па якіх вуліцах, раёнах, гарадах і вёсках вы сумуеце, у чым іх адметнасць, чым яны дарагія менавіта вам. Звязацца з рэдакцыяй можна праз электронную пошту novychas@gmail.com ці прыватным паведамленнем у нашых акаўнтах у сацыяльных сетках.
За заклікі да санкцый у Беларусі асуділі мінімум 188 чалавек. Хронікі рэпрэсій 7 сакавіка

У Беларусі за чатыры гады мінімум 188 чалавек асудзілі паводле арт. 361 КК за «заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь». Гэтая крымінальная норма стала адным з інструментаў рэпрэсій пасля пратэстаў 2020 года, дазваляючы караць за выказванні ў сацыяльных сетках і медыя. «Новы Час» сабраў асноўную інфармацыю пра палітычны пераслед у Беларусі па стане на 7 сакавіка.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN
👋 Добрай раніцы!

📌Нагадваем - чытайце наш сайт novychas.online, калі спасылка не адкрываецца, чытайце нас праз люстэрка https://d1d1ewgo4ctde5.cloudfront.net 👈

📧 Таксама падпісвайцеся на нас у сацыяльных сетках, дасылайце навіны і фота ў наш бот @novychas_bot:

Цікавыя YouTube-каналы:
Беларуская Гармонія: Медытацыя і Рэлакс
Беларусь: Падарожжа, Гісторыя, Архітэктура
«Жанчына, каб ты толькі схацела скарыстаць сваю сілу, якім волатам стала б ты?» – што пісалі беларускія газэты пра кабетаў 100 гадоў таму
✍️
Павел Хадзінскі

Без жанчынаў — нікуды. Гэта было вядома і раней. Мы пагарталі старыя старонкі беларускай прэсы і пацікавіліся, як «жаночае пытаньне» асьвятлялася каля 100 гадоў таму.

Чытаць падрабязней

Чытаць
падрабязней без VPN
Парадокс Айко. З нагоды 8 сакавіка — дня ўсё яшчэ барацьбы за правы кабетаў
✍️
Уладзіслаў Гарбацкі

У час імкненьня да гендарнай роўнасьці ў заходніх дэмакратыях, а часта і ў аўтарытарных рэжымах, не зважаючы на фэмінісцкія змаганьні і шматлікія рэальныя дасягненьні, ідэя роўнасьці паміж мужчынамі і жанчынамі дасюль застаецца далёкай да ажыцьцяўленьня. 

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN
Топ-10 фільмаў пра адносіны маці і дачкі
✍️Павел Хадзінскі

Жаночы дзень дае цудоўную нагоду зазірнуць у далікатнае месца: дачыненьні дачкі і маці. Розныя творцы прысьвячалі дасьледваньню гэтых чароўных, драматычных, а часам траўматычных адносінаў шыкоўныя фільмы. Мы абралі для вас аўтарскі сьпіс з дзесяці лепшых стужак. Прыемнага прагляду!

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Неабходную суму для былой палітзняволенай журналісткі Ксеніі Луцкіной сабралі за некалькі дзён.

Пра гэта паведаміў кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак:

€7000 для Ксеніі Луцкіной цалкам сабраныя! Дзякуй усім хто далучыўся данатам/рэпостам/лайкам.
У Лунінецкім раёне загінула 17-гадовая дзяўчына: аўтамабіль прабіў агароджу маста і затануў

Паводле папярэдняй інфармацыі МНС, кіроўца легкавога аўтамабіля не справіўся з кіраваннем, машына збіла агароджу моста і ўпала ў раку Лунінка.

На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі МНС, якія аператыўна пачалі пошукава-выратавальную аперацыю. Падчас работ з аўтамабіля была вынята патанулая 17-гадовая дзяўчына.
«Сотні загінулых»: наступствы паўзы Трампа ў разведвальнай дзейнасці ва Украіне

Рашэнне ЗША прыпыніць перадачу ваеннай разведвальнай інфармацыі Украіне дапамагло прасоўванню Расіі ўздоўж крытычнай часткі фронту і прывяло да гібелі многіх украінскіх вайскоўцаў, пішуць СМІ. Ідзе 1109-ы дзень шырокамаштабнай узброенай агрэсіі Расіі супраць Украіны, пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN
ЗША сталі найбуйнейшым пастаўшчыком ваеннай дапамогі Украіне: сума дапамогі складае $69 млрд, — CNN

Еўрасаюз знаходзіцца побач з ЗША па аб'ёме дапамогі — 54 мільярды долараў. Далей ідуць іншыя партнёры Украіны, якія далі 17 мільярдаў долараў дапамогі.

Як адзначае выданне, пастаўкі ЗРК і танкаў затрымліваюцца. Такім чынам, з 37 абяцаных ЗРК ва Украіну прыбылі толькі 16, астатнія 21 яшчэ ў дарозе.

Аналагічная сітуацыя і з танкамі.

Нагадаем, раней Трамп казаў пра 350, 400 і нават 500 млрд еўра доўга Кіева перад Вашыгтонам.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Паўночная Карэя будуе атамную падводную лодку: лідар КНДР Кім Чэн Ын наведаў будаўнічую пляцоўку

Паўночная Карэя можа абсталяваць атамную падводную лодку стратэгічнымі ракетамі з ядзернымі боегалоўкамі.

Гэтая лодка была сярод высокатэхналагічнай зброі, абяцанай Кім Чэн Ынам для супрацьстаяння ваеннай пагрозе з боку ЗША. Лідар КНДР заявіў, што марская абарона краіны будзе дзейнічаць без абмежаванняў, а флот павінен стаць элітнай ядзернай сілай.

Крыніца: ТСН