Імітацыя кіпучай дзейнасці
Сяргей Пульша
Хутка ў Беларусі можа быць змененае заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі — у чарговы раз. Падстава для змянення — «у адпаведнасці з выклікамі часу». Пра гэта ў эфіры «Радыё-Мінск» заявіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Генадзь Давыдзька.
Па яго словах, ужо ў аўторак пастаянная камісія па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ збярэцца, каб пачаць абмяркоўваць гэтыя змены.
Давыдзьку відавочна не задавальняе «вольніца», якая з’явілася ў перыяд інтэрнэту. Раней, са скрухай казаў ён, журналісцкія матэрыялы павінны былі прайсці праз «рэдакцыйныя саветы». А зараз, маўляў, «любы прыдурак можа ў адну секунду выкінуць у інтэрнэце, у сацыяльных сетках, яшчэ кудысьці... нейкую інфармацыю. Чым яна будзе горш, чым больш да яе будуць прыроблены крылы народнай думкі... Усё! І яно разыйдзецца, таму што... і першакрыніца будзе невядомая, але думка пайшла ... І ён будзе ціха радавацца... гэтаму. Таму тут трэба спыняць!» ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ

Шляхецкі род Язерскіх
Юры Глушакоў
Адна з вуліц у цэнтры Гомеля з 1919 года носіць імя Мікалая Білецкага. Але мала хто ведае, што гэты савецкі герой быў... дваранінам і сынам царскага генерала!
Зрэшты, імя і прозвішча рэдактара «Вестак» гомельскага рэўкама і першага старшыні Саюза журналістаў былі выдуманыя. На самай справе Білецкага звалі Павел Язерскі. Відавочна, псеўданім ён прыняў, каб схаваць сваё не зусім адпаведнае духу часу класавае паходжанне.
Сябра Гомельскага рэўкама Павел Язерскі-Білецкі нарадзіўся ў 1896 годзе ў сям’і генерал-лейтэнанта імператарскай арміі Сямёна Язерскага. Старадаўні шляхецкі род Язерскіх падзяляецца на некалькі гербаў. Найстаражытны з іх, герб «Прус», мае польскія карані і адносіцца да XVI стагоддзя. Нашы Язерская належаць да беларуска-ўкраінска-літоўскага гербу «Рогаля», вядомага з пачатку XVII стагоддзя.
Легендарны радавод гэтага прозвішча, нібыта ўзыходзячага да летапісных варагаў, апісаў нават Аляксандр Пушкін у няскончанай паэме «Язерскі». Праўда, яе аднайменны герой даўно страціў былы бляск і даходы сваіх феадальных продкаў: «А сам ён жалаваннем жыў і рэгістратарам служыў». Паводле задумы Пушкіна, паэма павінна была апавядаць пра лёс імкліва дэкласуючых дваранаў. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ

Свабода ў час чумы
Свет ужо не будзе ранейшым. Эпідэмія каронавіруса, падаецца, паставіла пад пытанне асноўныя дэмакратычныя каштоўнасці. Пры гэтым у некаторых выпадках людзі адмаўляюцца ад іх добраахвотна.
Зразумела, маштаб панікі ў свеце такі, што некаторыя самастойна абмяжоўваюць сябе ў асноўных свабодах — напрыклад, свабодзе перасоўвання. Можна зразумець і краіны Шэнгенскай зоны, якія закрылі свае межы з-за ўспышкі каронавіруса ў Італіі. Базавыя дакументы ЕС аказаліся пад пагрозай.
ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ

Легендарны Ніл Гілевіч
Васіль Жуковіч
Спачыў пясняр, не скажа больш
Слоў пранікнёных, палымяных,
За нашу Бацькаўшчыну боль
Больш не вярэдзіць сэрца рану.
Прайшло чатыры гады, як не стала Ніла Гілевіча. Чым можна захапіцца ў ягонай творчасці?

Віцебскую блогерку аштрафавалі за тое, што здымала, як бяруць тэсты на каронавірус
Беларускае Радыё Рацыя
У віцебскім судзе Кастрычніцкага раёна стваральніцу відэаблога «Снимать разрешено» Вольгу Жураўскую прызналі вінаватай у хуліганстве — за тое, што яна здымала, як бяруць тэсты на каронавірус у віцебскім супрацьсухотным дыспансеры, а пазней выклала відэаролік у інтэрнэт.
Паводле артыкула 17.1 КоАП суддзя Уладзімір Царыкаў аштрафаваў яе на 30 базавых велічынь (810 рублёў), паведамляе Радыё Рацыя.
Заяву ў міліцыю на Вольгу Жураўскую напісаў лекар, які праводзіў прыём.
Блогерка тлумачыла ў судзе, што прывяла на аналіз свайго сына, які кепска сябе адчуваў, а ў нядаўнім мінулым кантактаваў з хворым. І здымала яна найперш свайго сына, але — з інфармацыйнымі мэтамі. Алена Янушкоўская, таксама віцебская блогерка, якая была на судовым працэсе, тлумачыць:
— Па паказаннях вяла туды хлопца свайго, і паколькі ў нас няма інфармацыі пра каронавірус у краіне, яна хацела зняць, як адбываецца прыём, як праводзяць аналіз. Каб данесці інфармацыю, запытацца ў лекара, што да чаго, што рабіць, што трэба…
З самой Вольгай Жураўскай звязацца па сканчэнні суду не ўдалося. У 12.01 у Telegram-канале “Витебск Для Жизни Chat” яна паведаміла, што каля дома яе перастрэлі і затрымалі супрацоўнікі міліцыі. “Батарэя амаль што села, я без сувязі”, — напісала блогерка.

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Суд усё ж палічыў відэа "Лукашэнка пра Гітлера" дэманстрацыяй нацызму і аштрафаваў хлопца. Пратакол жа за публікацыю фільма Nexta пра прэзідэнта адправілі назад у міліцыю:
➡️https://gomelspring.org/be/news/7996
➡️https://gomelspring.org/be/news/7996
Telegram
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
У Гомелі заўтра будуць судзіць хлопца за распаўсюд відэа пра Лукашэнку.
А дакладней за публікацыю "Вконтакте" наступных відэа:
🛑«Лукашэнка пра Гітлера» і сцяг Трэцяга рэйху (парушэнне артыкулу 17.10 КаАП - распаўсюд нацысцкай сімволікі).
🛑Фільм блогера…

У Астраўцы сфармуюць «партызанскі» батальён
Еўрарадыё
У Астраўцы сфармуюць «партызанскі» батальён. У горадзе рагортваюць штаб раёна тэрытарыяльнай абароны. Пра гэта паведамляе
Як паведамляе ў Telegram прэс-служба Мінабароны Беларусі, такое распараджэнне атрымаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. Дакумент яму ўручыў генерал-маёр Руслан Касыгін, начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны Генштабу Узброеных сіл.
Чым будзе займацца батальён тэрытарыяльнай абароны ў раёне, дзе будуецца АЭС? Адпрацоўкай аховы і абароны розных аб'ектаў, барацьбой з дыверсійна-разведвальнымі групамі ўмоўнага праціўніка. Таксама «партызаны» адпрацуюць свой удзел у забеспячэнні вайсковага становішча.
Раней батальён тэрытарыяльнай абароны быў створаны ў Клецку ў Мінскай вобласці. Яго байцы збіраліся адпрацоўваць пытанні нясення службы і на блокпастах, пабудаваных на ўездах у горад.

Першы прэзідэнт Нелукашэнка
Кірыла Пазняк
«Новы Час» пачынае публікацыю рэтраспектыўнага цыклу артыкулаў пра 1990-я гады ў нашай гісторыі паводле архіваў, тагачаснай прэсы і ўспамінаў відавочцаў. Нехта называе іх ліхімі, хтосьці — поўнымі свабоды і надзеі. У любым выпадку, гэта вельмі цікавы перыяд з процьмай падзеяў. І шмат таго, што адбываецца цяпер, мае карані ў 90-х гадах. Багата і паралеляў.
Першага прэзідэнта беларусы займелі зусім не ўлетку 1994 года, а ўвесну 1990-га. 30 гадоў таму ў СССР з’явілася пасада прэзідэнта. Што праўда, ненадоўга: яна знікла разам са сконам Савецкага Саюза. Абіраць першага савецкага прэзідэнта павінны былі па законе ўсенародна, але ў выніку гэта зрабілі саюзныя дэпутаты, сярод якіх было і некалькі дзясяткаў беларусаў. Многія іх прозвішчы вам добра вядомыя. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ

Вельмі небяспечная ініцыятыва: «пазбавіць грамадзянства Рэспублікі Беларусь»
belaruspartisan.by
МУС Беларусі паведаміла аб ініцыяванні падстаў для страты грамадзянства Беларусі. Прапануецца ануляваць яго ў дачыненні да натуралізаваных паўналетніх асоб, якія маюць дачыненне да актаў тэрарызму, экстрэмісцкай дзейнасці і іншых цяжкіх злачынствах супраць дзяржаўнасці. Пры гэтым у якасці абгрунтавання выкарыстоўваецца вопыт замежных краін, але замоўчваецца, наколькі актуальным для Беларусі ён з'яўляецца або можа стаць у будучыні, піша Belarus in focus.
Гэта вельмі небяспечная ініцыятыва з-за магчымасці шырокай трактоўкі, пад якую можна падвесці любога непажаданага уладзе — палітычных апанентаў, незалежных журналістаў, прадстаўнікоў нацыяналістычных арганізацый і гэтак далей.
Для еўрапейскіх краін пазбаўленне грамадзянства стала актуальным у сілу масавага ўдзелу іх грамадзян (часта — натуралізаваных, г.зн. тых, хто здабыў грамадзянства) у дзейнасці т.зв. «Ісламскай дзяржавы». Для Казахстана да гэтага дадаўся яшчэ і ўдзел яго грамадзян у ваенных дзеяннях на Данбасе. Пры гэтым казахстанскімі ўладамі першапачаткова планавалася выкарыстоўваць інстытут пазбаўлення грамадзянства ў тым ліку і ў якасці дадатковага пакарання за прапаганду нацыянальнай і рэлігійнай варожасці. Аднак у навэлу заканадаўства гэта падстава ўключана не была.
Асаблівае значэнне набывае спіс дзей, якія будуць з'яўляцца падставай для пазбаўлення грамадзянства Беларусі, у прыватнасці — уключэнне ў яго артыкула 130 КК Беларусі «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні, рэабілітацыя нацызму». Гэты артыкул дае шырокае поле трактоўкі самога паняцця варожасці і можа прымяняцца без абмежаванняў у дачыненні да каго заўгодна — і прадстаўнікоў "рускага свету", і праціўнікаў канцэпцыі "Беларусы і рускія адзін народ"; і атэістаў, і вернікаў, і крытыкаў рэжыму. Нагадаем, што нядаўна распальванне сацыяльнай розніцы спрабавалі прымяніць за публікацыі з крытыкай беларускай міліцыі.
Сама ідэя пазбаўлення грамадзянства небяспечная, бо гэта падрывае адну з асноў, закладзеных беларускай Канстытуцыяй. Артыкул 10 якой кажа: «Ніхто не можа быць пазбаўлены грамадзянства Рэспублікі Беларусь або права змянiць грамадзянства». Прычым, у гэтым артыкуле нават няма звычайных для беларускага заканадаўства агаворак тыпу «акрамя выпадкаў, вызначаных прэзідэнтам» ці «калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі».
У той жа час у законе аб грамадзянстве паказваюцца выпадкі, калі грамадзянства можа быць згублена. Напрыклад, «з прычыны паступлення асобы на вайсковую службу, службу ў паліцыю, органы бяспекі, юстыцыі ці іншыя дароўныя органы замежнай дзяржавы». Зрэшты, мы ведаем прэцэдэнт з пазбаўленнем грамадзянства — Аляксандр Лукашэнка ў свой час пазбавіў грамадзянства журналіста Паўла Шарамета. Зараз падобнае хочуць зрабіць законным?

«Затое колькі мышэй ляснула!» Нядаўняе мінулае — у гістарычных анекдотах
Раман Ярохін прыгадваў, як аднойчы сустрэў панурага Адамовіча. Высветлілася, што ён, Янка Брыль і Уладзімір Калеснік збіраюць матэрыял для кнігі «Я з вогненнай вёскі…»,
але замест спрыяння паўсюдна сустракаюць нават не раўнадушша — мясцовае начальства наўмысна ўстаўляе палкі ў колы.
— Ведае выканкамаўскі начальнік, што да вёскі, куды едзем, сорак вёрст, аўтобусы ў тую глуш не ходзяць, ведае і цягне да позняга вечара рызіну: маўляў, выканкамаўская машына на працы, прыйдзецца крыху пачакаць, — распавядаў Адамовіч. — Гэтае «крыху» і назаўтра паўтараецца. Найбольш прыводзіць у шаленства, калі сам бог раённы — першы сакратар райкома партыі сустракае пытаннем: «З чым завіталі ў мой раён?» Уяўляеш: не ў наш раён, а ў «мой»! Пачынаеш гэтаму «богу» падрабязна распавядаць, навошта прыехалі ў «ягоны» раён, і наноў натыкаешся на невытлумачальнае глупства: «А навошта вам успаміны пагарэльцаў? Хто будзе чытаць такую кнігу?» ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ

Ларыса Жыгар: Людзі не павінны паміраць за кратамі
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя
Лідарка руху «Маці 328» Ларыса Жыгар распавяла пра сустрэчу прадстаўнікоў руху з кіраўніцтвам Дэпартамента выканання пакаранняў.
Ларыса Жыгар:
— Гэтая сустрэча адбылася 31 сакавіка. Перш за ўсё пайшлі туды з нагоды нядаўняй смерці зняволенага ў Аршанскай калоніі, калі 27-гадовага хлопца знайшлі павешаным у ШІЗА. Яго маці не верыць, што гэта быў суіцыд. Нам сказалі, што зараз справай займаецца Следчы камітэт, гэтаму выпадку будзе дадзена прававая ацэнка. Але ж мы занепакоены, што смерці ёсць у калоніях. Я нават пісала ліст міністру ўнутраных спраў Караеву, у якім зазначала: у калоніях людзі павінны выпраўляцца, а не паміраць пры нявысветлых абставінах. Гэта ж не першы выпадак. Людзі не павінны паміраць за кратамі.
— Якія яшчэ пытанні закраналі?
— Цікавіліся, якія меры прымаюцца ў месцах пазбаўлення волі ў сувязі з каронавірусам. Прапаноўвалі, каб людзей часова не адпраўлялі на этапы, і каб менш ужывалі такую меру, як утрыманне пад вартай, калі можна абмежавацца хатнім арыштам. Адзначалі, што ў многіх зняволеных (асабліва маладых людзей) парушаецца псіхіка за кратамі, таму патрэбна і нармальнае стаўленне да асуджаных з боку работнікаў калоніі. А ставяцца нярэдка не зусім адэкватна. Калі нехта здзейсніў злачынства, то ён усё роўна застаецца чалавекам, і да яго павінна быць суадноснае стаўленне. Нам паабяцалі, што па выніку сустрэчы і нашых прапаноў будуць прынятыя пэўныя меры, пра што нам і паведамяць пісьмова.

У Італіі патлумачылі высокую смяротнасць падчас пандэміі
korrespondent.net
Смяротнасць ад каронавіруса ва ўзроставых катэгорыях 60+ складае ад 5% да 25%. Чым людзі старэйшыя, тым вышэй рызыкі.
Медыкі ў Італіі робяць тэст на каронавірус пажылому мужчыну
Высокая смяротнасць сярод італьянцаў сталага веку падчас пандэміі каронавіруса COVID-19 тлумачыцца тым, што з-за анамальна цёплай зімы людзі лягчэй звычайнага перанеслі эпідэмію грыпу ў лістападзе-студзені. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на інфармацыю італьянскага міністэрства аховы здароўя.
На падставе дадзеных маніторынгу ў найбуйнейшых гарадах Італіі была зробленая выснова, што існуе сярэдні паказчык смяротнасці ад грыпу — прыкладна 8 тысяч чалавек на год. Узімку 2016–2017 гадоў гэты паказчык быў вышэй за звычайны, а ў гэтым годзе, наадварот, ніжэйшы. Як палічылі спецыялісты, у паўночных раёнах Італіі смяротнасць ад грыпу ў лістападзе-студзені была ніжэйшай за сярэднюю на 6%, а ў цэнтральных і паўднёвых раёнах — на 3%.
У выніку людзі сталага веку, якія былі ў групе рызыкі, зімой перамясціліся ў групу рызыкі пры з'яўленні каронавіруса ў лютым-сакавіку. Іх смерць зрабіла значны ўнёсак у агульную статыстыку смяротнасці.
У Асацыяцыі эпідэміёлагаў Італіі паказалі, што агульная колькасць памерлых людзей сталага веку ў Італіі ў выніку ўспышкі каронавіруса перавысіла паказчыкі па смяротных выпадкаў ад грыпу за апошнія два гады, аднак па-ранейшаму гэты паказчык не дацягвае да ўзроўню смяротнасці трохгадовай даўнасці.
Паводле медыцынскіх уладаў Італіі, смяротнасць ад каронавіруса ва ўзроставых катэгорыях 60 + складае ад 5 да 25% — чым старэй, тым вышэй. Смяротнасць ва ўсіх астатніх узроставых групах знаходзіцца на мінімальным узроўні.
Паводле апошніх звестак, ахвярамі каронавіруса ў Італіі сталі 12 428 чалавек, 105,7 тысячы заразіліся, 15 729 сталі здаровымі. Найгоршая сітуацыя склалася ў Ламбардыі, дзе памерлі больш за 7 тысяч чалавек. Для параўнання, у вобласці Кампанія на поўдні Італіі памерлі 133 чалавекі.

Прафсаюз РЭП прапанаваў Вярхоўнаму суду ўвесці мараторый на разгляд спраў
praca-by.info
Гэта дасць магчымасць узмацніць меры па прафілактыцы распаўсюджвання COVID-19 сярод наведвальнікаў судоў, суддзяў і супрацоўнікаў судовых структур, лічаць у прафсаюзе.
Прафсаюз РЭП прапанаваў старшыні Вярхоўнага суда Алегу Сукала ўвесці мараторый на разгляд спраў у судах.
«Рэкамендаваць суддзям па хадайніцтвах зацікаўленых бакоў пераносіць або прыпыняць разгляд крымінальных, грамадзянскіх і адміністрацыйных спраў, — гаворыцца ў звароце. — Гэтыя меры ўжо прынятыя ў суседніх краінах, напрыклад, у Польшчы і Украіне. Станоўчае рашэнне па гэтым звароце будзе пацвярджэннем, што суддзі клапоцяцца і абараняюць правы і інтарэсы грамадзянаў Беларусі».
«Несвоечасовае прыняцце прафілактычных мер у Іспаніі, Італіі прывяло да катастрафічнага, непад'ёмнага для сістэмы аховы здароўя ўзроўню заражэння і высокай смяротнасці сярод насельніцтва. Неабходна прымаць неадкладныя і адэкватныя меры для прадухілення падобнага развіцця падзей у Беларусі», — лічаць у прафсаюзе РЭП.

Туалетная папера — наша ўсё!
Алег Новікаў
Як растлумачыць паводзіны бюргераў старых краін ЕС і Злучаных Штатаў, якія літаральна штурмуюць крамы дзеля туалетнай паперы? Каб спыніць бойкі, у некаторых заходніх супермаркетах нават уведзены ліміт на набыццё пэўнай колькасці рулонаў. Дайшло да таго, што аўстралійская газета зрабіла ў адным з выпускаў дадатак у выглядзе аркушаў туалетнай паперы. Той нумар быў прададзены за лічаныя хвіліны. Не дапамагаюць і аргументы. Згодна з разлікамі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута, упакоўкі з шасці рулонаў павінна хапіць сямейнай пары на ўвесь перыяд каранціну з запасам. У чым крыніца такой незвычайнай з’явы?
А ВОСЬ У ЧЫМ

Нізавая узаемадапамога беларусаў падчас пандэміі. Робім тое, што не хоча рабіць дзяражва.
Калі вам патрэбна дапамога ці жадаеце яе аказаць іншым, пішыце:
https://t.me/dapamogabel

Дапамога Беларусь | Стоп фашизм!
- Не оффтопить
- Не оскорблять других
- Не распространять панику и конспирологию

У Мінску хутка ўвядуць каранцін?
Радыё Рацыя
У Мінску спее крытычная маса пытанняў, якая так ці і інакш прывядзе да спецыфічнага, але каранціну.
Актуальны стан мераў у беларускай сталіцы прадставіла карэспандэнт Вольга Сямашка:
— Увечары 1 красавіка медычная гуманітарная дапамога з Кітая прыбыла ў Беларусь, на борце самалёта, які прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, прыбыла больш за 2 000 тэстаў на каронавірус.
У Мінску ўрад аб’яўляе пра мараторый на павышэнне цэн і забараняе экспарт грэчкі, а таксама цыбулі і часныку.
Адмыслова падрыхтаваны праект указа «Аб арэндных адносінах», закліканы аказаць падтрымку суб’ектам прадпрымальніцкай дзейнасці ў сувязі з арэндай нерухомай маёмасці ва ўмовах неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі. Інакш кажучы, на гарызонце для бізнеса замаячыла адтэрміноўка платы за арэнду да 1 жніўня. Аб’екты грамадскага харчавання і культуры памяншчаюць працоўны тыдзень напалову, але прадумваюць шляхі пастаўкі ежы для ўрачоў мінскіх лякарняў.
Мінскі гістарычны музей будзе працаваць толькі ў выходныя дні. Купалаўскі тэатр адмяніў спектаклі. Мінчукі часцей апранаюць маскі на вуліцы. Працуюць у масках і ўсе касіры ў крамах. У сталічных аптэках неабходных лекаў хапае. Транспартны паток асабістых аўто знізіўся амаль напалову.
Працуе дабрачынны збор сродкаў з грамадзян на падтырмку медыкаў.

Краіна можа апынуцца на мяжы дэфолту
Таццяна Лісічэнка
Ва ўмовах крызісу дзяржава павінна дапамагчы выжыць бізнесу. Таму што інакш, пасля заканчэння форс-мажору, яна застанецца ні з чым. Калі не падтрымаць тых, каго раней грэбліва называлі «вашывымі блохамі», кепска будзе самой дзяржаве.
Вядомы брэсцкі прадпрымальнік Кірыл Борахаў, уладальнік сеткі ўстаноў грамадскага харчавання, апублікаваў зварот да ўладаў і жыхароў горада, заклікаўшы аказаць падтрымку малому бізнесу, каб не дапусціць калапсу гэтага сектара эканомікі.
Ён адзначыў, што не можа закрыць свае ўстановы на каранцін, таму што «афіцыйна ў нашай краіне каранціну няма, і мы не можам спаслацца на форс-мажор». «У нас ёсць абавязацельствы перад нашымі пастаўшчыкамі, арэндадаўцамі, дзяржавай, крэдытнымі арганізацыямі, супрацоўнікамі, і таму нам трэба працаваць, каб іх выканаць», — зазначае ён..
Па словах Борахава, паток кліентаў у яго ўпаў на 90 працэнтаў. Банк і некаторыя арандатары паставіліся з разуменнем і адтэрмінавалі плацяжы, але ўлады занялі чакальную пазіцыю. З-за гэтага Борахаў не можа закрыцца і ўзяць тайм-аўт. А кампенсаваць страты ніхто, падобна, не збіраецца. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ

Філіпіны. Унітаз з кветкамі
Паводле амерыканскай прэсы
Усе краіны свету так ці інакш вымушаныя змагацца з эпідэміяй каронавірусу, што патрабуе ў тым ліку папулярызацыі культуры асабістай гігіены.
Падавалася, гэта не вельмі цяжкая задача, паколькі прапаганда гігіены не патрабуе дарагіх тэхналогій і сродкаў. А вось для філіпінскага ўраду гэта выглядае вельмі цяжкім.
Нягледзячы на тое, што на Філіпінах 9 з 10 дарослых маюць смартфон, толькі 75 працэнтаў мясцовых жыхароў карыстаюцца нармальнай прыбіральняй і, адпаведна, мыюць рукі. Шмат хто — а ў правінцыі гэта кожны другі — выкарыстоўваюць у якасці прыбіральні суседнія палі.
Нават і без цяперашняй эпідэміі гэтая практыка выклікала шмат інфекцый, а цяпер сітуацыя можа яшчэ пагоршыцца. Не кажучы пра тое, што раней ужо рабіліся спробы прымусіць філіпінцаў хадзіць у цывільныя прыбіральні.
З гэтай мэтай ім нават бясплатна раздавалі ўнітазы. Аднак падарунак, як піша прэса, часта выкарыстоўваўся ў якасці вазы для кветак. Цяпер у Маніле шукаюць новыя падыходы для вырашэння праблемы прыбіральняў. Застаецца дадаць, што колькасць філіпінцаў, якія ходзяць на двор, ацэньваецца спецыялістамі ў 6 мільёнаў чалавек.

Урад б’е па «нябачнай руцэ» і пераводзіць эканоміку ў «ручны рэжым»
Саўмін вяртае адміністрацыйныя метады ў цэнаўтварэнні.
Савет міністраў Беларусі прыняў пастанову, якая забараняе павышаць цэны больш чым на паўпрацэнта штомесяц. Як паведамляе сайт ECONEWS.BY са спасылкай на прэс-службу ўрада, дакумент закліканы стабілізаваць сітуацыю на спажывецкім рынку, аднак ёсць рызыка дамагчыся як раз-такі процілеглых вынікаў.
Пастанова Саўміна № 184 «Аб часовых мерах па стабілізацыі сітуацыі на спажывецкім рынку» апублікавана 1 красавіка й магла б стаць мілай першакрасавіцкім жартам, калі б не яе афіцыйны характар. Нарматыўны акт вяртае нас у добрыя далібералізацыйныя часы, калі цэны ўсталёўваліся адміністрацыйна, а з рознага роду перакупшчыкамі і спекулянтамі апантана змагаліся на дзяржаўным узроўні.
Дакумент напісаны па-вайсковаму суровай і лаканічнай мовай. Цэны без усялякіх рынкавых сантыментаў загадана не павышаць больш, чым на паўпрацэнта у месяц, а парушальнікаў належыць прыцягваць да самай суровай адказнасці. Заяўленай мэтай пазначаныя славутыя недапушчэнне росту цэн і забеспячэнне спажывецкага рынку таварамі.
Мімаволі ўзнікае пытанне, а што, у нашай краіне настолькі дрэнная сітуацыя з забеспячэннем, паліцы крамаў пустыя, а кошты ляцяць уверх? На погляд абывацеля, усё не так ужо і дрэнна, хоць праблемы ёсць. Ураду, як той казаў, лепш бачна...
Але зададзім і іншае пытанне. А ці можна, уласна, названымі мерамі рэальна стабілізаваць сітуацыю на рынку?
Пытанне свабоды коштаў — гэта адно з найважнейшых пытанняў рыначнай эканомікі і без такой свабоды рынкавай эканомікі быць не можа. Пашыраючы сферу дзяржрэгулявання цэн, дзяржава ўсё больш адыходзіць ад прынцыпаў рынку і так настойліва дэклараванай лібералізацыі. Акрамя таго, падобныя адміністрацыйныя меры наўрад ці прывядуць да дэкларуемых вынікаў — зніжэння коштаў ці спынення іх росту. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ