Новы Час
1.9K subscribers
33K photos
2.23K videos
4 files
38.4K links
Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!

Сайт: novychas.online


Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot
Download Telegram
Ваду ў сажалцы насупраць расійскай амбасады ў Вільні афарбавалі ў крывавы колер

Гарадскія ўлады паведамляюць, што гэта акцыя пратэсту, якая ўзгоднена з інспектарамі па ахове прыроды, фарба не шкодная для жывёл і раслін.
🚨У Італіі падпалілі вілу на возеры Кома, якая належыць Салаўёву

Італьянскую вілу расійскага прапагандыста-тэлевядучага Уладзіміра Салаўёва паспрабавалі спаліць на італьянскім востраве Кома, перадае газета Corriere della Sera.

Паводле звестак выдання, інцыдэнт здарыўся сёння раніцай. Гаворка ідзе пра вілу ў мястэчку Лавена на заходнім беразе возера Кома. Невядомыя нечым гаручым аблілі покрыўкі. Пажарныя прыбылі хутка і патушылі агонь. Акрамя таго паведамляецца, што ад дзеянняў зламыснікаў пацярпеў і іншы, як мяркуецца, прыналежны Салаўёву дом на Кома, на сценах якога яны пакінулі нейкія надпісы.
Акупанты зноў абстраляла Севераданецк - гараць 10 шматпавярховак, колькасць ахвяр устанаўліваецца.

Як паведамляе кіраўнік луганскай ОВА Сяргей Гайдай, акупанты зноў абстралялі жылыя раёны Севераданецка. Полымем ахоплена адразу 10 шматпавярховак, гандлёвы цэнтр, гаражы - ніводнага стратэгічнага, ваеннага аб'екта.
​​МУС Украіны: целы закатаваных марыупальцаў спальваюць у мабільных крэматорыях

У паведамленні гарсавету адзначаецца: "Забойцы замятаюць сляды. У Марыўпалі пачалі працаваць расійскія мабільныя крэматорыі. Пасля шырокай міжнароднай агалоскі генацыду ў Бучы, вышэйшае кіраўніцтва Расіі загадала знішчыць любыя сведчанні злачынстваў свайго войска ў Марыўпалі".

У гарсавеце нагадалі, што самыя асцярожныя ацэнкі яшчэ тыдзень таму казалі пра 5 тысяч загінулых гараджан. Увогуле ж ахвярамі акупантаў маглі стаць дзясяткі тысяч цывільных марыупальцаў, паведамляе сдардца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка ў сваім тэлеграм-канале.
Калі спасылка не адкрываецца, выкарыстоўвайце VPN https://novychas.online/zamezza/mus-ukrainy-cely-zakatavanyh-maryupalcau-spalvaju
​​Барэль: з пачатку вайны мы далі Расіі 35 мільярдаў еўра

З пачатку ўварвання ў Украіну Еўрасаюз заплаціў Расіі за энерганосбіты 35 мільярдаў еўра, у той час даў дапамогі Украіне ўсяго на мільярд. Пра гэта ў сераду, 6 красавіка, заявіў кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль.
"Мы павінны працягваць узбройваць Украіну. Трэба менш апладысментаў і больш дапамогі ... 1 мільярд еўра — гэта тое, што мы плацім Пуціну кожны дзень за энергію, якую ён нам пастаўляе. З пачатку вайны мы далі яму 35 мільярдаў еўра... Параўнайце гэта з 1 мільярдам еўра, які мы далі Украіне ў выглядзе ўзбраенняў", — сказаў ён.
Калі спасылка не адкрываецца, выкарыстоўвайце VPN https://novychas.online/zamezza/barel-z-paczatku-vajny-my-dali-rasii-35-miljardau
​​Украінскі паэт Вячаслаў Лявіцкі: Цяпер вельмі важна гаварыць пра крохкасць чалавечнасці
✍️ Крысціна Бандурына

Ідэя гэтага інтэрв’ю прыйшла мне ў галаву нечакана. Гаварыць пра Украіну важна і трэба, але ніхто не зможа сказаць пра яе і пра вайну сёння больш, чым самі ўкраінцы. У многіх з нас Украіна застаецца ў сэрцы геніяльнай лірыкай пейзажаў, ландшафтаў, гарадоў, людзей. Менавіта пра гэта — пра паэзію ваеннага часу і пра многія іншыя важныя рэчы мы пагаварылі з украінскім паэтам і перакладчыкам Вячаславам Лявіцкім.
Калі спасылка не адкрываецца, выкарыстоўвайце VPN https://novychas.online/kultura/ukrainski-paet-vjaczaslau-ljavicki-cjaper-velmi-v
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На думку прадстаўніка МЗС РФ Марыі Захаравай, замежныя СМІ сталі саўдзельнікамі злачынстваў у Бучы.

У прыватнасці, Захарава абвінаваціла Амерыку, якая, на яе думку, стала саўдзельнікам у "гэтай карнай акцыі" і "распаўсюдзе фэйкаў".
​​Нідэрланды з-за санкцый забаранілі пакідаць краіну 14 расійскім яхтам

Урад Нідэрландаў заявіў, што ў цяперашні час ён не дазваляе 14 яхтам, у тым ліку 12, якія будуюцца, пакінуць краіну з-за санкцый у дачыненні да Расіі.
Калі спасылка не адкрываецца, выкарыстоўвайце VPN https://novychas.online/zamezza/niderlandy-z-za-sankcyj-zabaranili-pakidac-krainu
​​Польшча абвінаваціла ў шпіянажы двух грамадзян Беларусі

Акруговая пракуратура ў Познані абвясціла аб затрыманні двух грамадзян Беларусі, паведамляе Tvn24.pl. Ім прад'яўленыя абвінавачванні, звязаныя са шпіянажам на карысць беларускіх спецслужбаў, яны ўзятыя пад варту.
Калі спасылка не адкрываецца, выкарыстоўвайце VPN https://novychas.online/zamezza/polszcza-abvinavacila-u-szpijanazy-dvuh-hramadzjan
🏘 У разгромленых Буче, Ірпені і Гастомелі ўсталёўваюць модульныя дамы, якія перадаў у падарунак былы губернатар амерыканскага штата Нью-Ёрк Джордж Патакі украінцам, якія засталіся без прытулку.

Модульныя хаты - гэта мэбляванае жыллё плошчай 15 м2 з падключэннем электрычнасці і душам з туалетам. Жыць у такіх дамах могуць цэлыя сем'і, а самі будынкі хутка збіраюцца, яны мароза- і гарачаўстойлівыя.
Новы Час
Акупанты зноў абстраляла Севераданецк - гараць 10 шматпавярховак, колькасць ахвяр устанаўліваецца. Як паведамляе кіраўнік луганскай ОВА Сяргей Гайдай, акупанты зноў абстралялі жылыя раёны Севераданецка. Полымем ахоплена адразу 10 шматпавярховак, гандлёвы…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Акупанты абстралялі Севераданецк. Момант выбуху ў жылым квартале патрапіў на відэа.

Горад знаходзіцца на паўночны захад ад Луганска, зараз ён пад кантролем украінскіх войскаў. Нажаль РФ страляе і па мірных хатах і па мірных жыхарах. Ад гэтага абстрэлу загінулі не менш як 2 чалавекі.

Жыхароў з Данецкай і Луганскай абласцей просяць эвакуіравацца.