Новы Час
2.03K subscribers
29.8K photos
2.03K videos
4 files
35.9K links
Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!

Сайт: novychas.online


Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot
Download Telegram
У Эстоніі стварылі назальный спрэй ад каронавіруса

Эстонскія навукоўцы стварылі спрэй ад каронавіруса, які абараняе ад усіх відаў штамаў, якія выклікаюць найбольшую занепакоенасць, піша ў нядзелю партал rus.postimees.
«Лабараторныя даследаванні паказалі, што спрэй для носа забяспечвае абарону як ад зыходнага Уханьскага штаму, так і ад дэльта-штаму індыйскага паходжання, а таксама ад брытанскіх, паўднёваафрыканскіх і бразільскіх штамаў», — гаворыцца ў паведамленні.
Чытаць далей: https://novychas.by/zamezza/u-estonii-stvaryli-nazalnyj-sprej-ad-karonavirusa
У судзе абвешчаны быу перапынак да 14:30 па справе Сцяпана Латыпава.

Пасля перапынку пасяджэнне прадоўжылася. Дзяржабвінаваўца працягвае зачытваць матэрыялы справы: агучвае ўрыўкі з тэлефонных размоў.
«Адміністрацыя калоніі хоча ператварыць мяне ў жывёлу». Хворы палітвязень распавёў пра здзекі ў калоніі

31-гадовага жыхара Гомеля Сяргея Верашчагіна пры затрыманні летась 12 жніўня моцна пабіла міліцыя. Ён атрымаў, паводле адвакаткі, не менш за 100 удараў. Ягонае здароўе моцна пагоршылася. Суд пакараў Сяргея пазбаўленнем волі на 5 гадоў. Свабода публікуе ліст з падрабязным апісаннем здзекаў з боку адміністрацыі і лекараў калоніі, які Сяргею ўдалося перадаць на волю. 
Чытаць далей: https://novychas.by/hramadstva/administracyja-kalonii-hocza-peratvaryc-mjane-u-z
Пракуратура Гродна хоча ліквідаваць уласніка Hrodna.life

Пракуратура Горадні падала ў суд пазоў пра ліквідацыю ТАА «Гродналайфмедыя», якое з'яўляецца ўласнікам медыя-рэсурса Hrodna.life.

Працэс аб ліквідацыі пачнецца 11 жніўня ў Эканамічным судзе Гарадзенскай вобласці.

За апошні год рэдакцыя Hrodna.life зазнала арышты, ператрусы і сумарна атрымала больш як $ 10 тысяч штрафаў.
https://novychas.by/hramadstva/prakuratura-hrodna-hocza-likvidavac-ulasnika-hrodn
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⬆️ Гурт «Гарадскі Вал» выпусціў трэк для танцаў на стэле

«‎Агністай памадзе Машы Калеснікавай, музыкам усіх дваровых канцэртаў, Аляксею Санчуку — ахвяруем гэты трэк. Няхай у Лёхі вырасце яшчэ чатыры рукі, і ён лясне імі па турэмных талерках так, што сцены яго камеры разляцяцца на ганебныя кавалкі. А ты таньчы. Цісні на магічны белы трохкутнічак і таньчы. Рэпетуй раз’юшаны танец для вуліц, для будучага Фэста.»

▪️Запіс зроблены пры ўдзеле OchenPlohajaMuzyka і "Беларускай Рады Культуры"
▪️Трэк можна слухаць паўсюль: https://band.link/jdRQD
Муж Крысціны Ціманоўскай: Пакуль я проста ў шоку ад усёй гэтай сітуацыі!

Другі дзень галоўнай тэмай з'яўляецца міжнародны скандал на Алімпійскіх гульнях. Пасля крытыкі чыноўнікаў ад спорта бягуху Крысціну Ціманоўскую спрабавалі гвалтам вывезці з Японіі ў Беларусь. Цяпер яна ў бяспецы, і звярнулася ў амбасаду Польшчы ў Токіа па гуманітарную візу. Сёння стала вядома, што муж Крысціны Ціманоўскай, трэнер Арсеній Зданевіч пакінуў Беларусь. Рэдакцыі рэсурса KYKY удалося з ім паразмаўляць.
Чытаць далей: https://novychas.by/hramadstva/muz-krysciny-cimanouskaj-pakul-ja-prosta-u-szoku
Усё дрэнна? У Нацбанку расказалі пра цэны і фінансавую стабільнасць

Цэны ў Беларусі працягваюць расці, а гадавая інфляцыя набліжаецца да 10%. Што адбываецца і ў якім стане беларуская эканоміка? На мінулым тыдні гэта абмяркоўвалі на пашыраным пасяджэнні Нацбанка, пасля чаго рэгулятар апублікаваў аб'ёмныя даклады па тэме. Еўрарадыё вывучыла іх і прыводзіць галоўнае.
Чытаць далей: https://novychas.by/ekanomika/usjo-drenna-u-nacbanku-raskazali-pra-ceny-i-finan
Што нам падарыў Фрэнсіс Фукуяма ў сваёй «Ідэнтычнасці»

Падчас візіту ў ЗША Ціханоўскай Фрэнсіс Фукуяма падарыў ёй сваю кнігу «Ідэнтычнасць». Ці паспее беларуская лідарка ў сваім шчыльным графіку прачытаць твор філосафа? Гэта пытанне. Але ў беларускай рэвалюцыі наступіла паўза, час, калі бракуе ідэй для наступных крокаў. І што рабіць пасля, калі беларуская рэвалюцыя пераможа? Самы час узяцца за кнігі.

У кнізе «Ідэнтычнасць» апісаны досведы розных краін. Гэты твор амерыканскага мысляра можа адчыніць дзверы для новых ідэй і практык, якія нам, грамадзянам, дапамогуць будаваць свой палітычны праект тут, тую самую іншую Беларусь, пра якую марым.
Чытаць далей: https://novychas.by/palityka/szto-nam-padaryu-frensis-fukujama-u-svajoj-identy
Кватэру Вольгі Вялічкі, якая кіравала дзіцячым хоспісам у Гродне, узламаў Следчы камітэт.

З восені жанчына не ў Беларусі.
«На мой запыт, што гэта было? Які адказ? Правільна. Вас гэта не датычыцца. У прамым сэнсе гэтай фразы. Мне не дазволена праз электронны зварот даведацца,  што гэта было», — напісала яна ў Facebook.

Учора стала вядома, што ўлады ўнеслі Вольгу Вялічку ў спіс Інтэрпола. З восені жанчына не ў Беларусі. У снежні на яе завялі крымінальную справу, жанчыну падазраюць у злоўжыванні спонсарскай дапамогай.
https://novychas.by/hramadstva/kvateru-volhi-vjaliczki-uzlamau-sledczy-kamitet
Ці не аб’ядуць нас слімакі і смаўжы?
Яўген Бяласін

Іх апошнім часам размножылася нямерана. Нашэсце ў флоры чужых нам залатарніка і баршчэўніка не палохае толькі дурных. Што да фаўны, то… знайшоў днямі ў гайку побач з месцам жыхарства гіганцкую ракавіну нейкага слімака.

Слімак-гігант
Домік слімака велічынёй з мабільнік або палову смартфона. Даўглявы, з шырокага боку трэшчына і пройма. Мабыць, варона дзюбай жыхара дастала. У хатніх умовах было праверана — у ракавіну лёгка і з ахвотай улазіць хамяк.
Чытаць далей: https://novychas.by/hramadstva/ci-ne-ab-jaduc-nas-slimaki-i-smauzy
Па справе Сцяпана Латыпава:

Адна з тэм тэлефонных размоў Латыпава - працоўныя пытанні: камандзіроўкі, хімікаты, прыборкі баршчавіка, праца брыгады ва Ушачах... Другая тэма - актыўнасць Латыпава ў сваім раёне "Плошча перамен": збор і прыняцце грашовых ахвяраванняў, набыццё тканіны на сцягі, удзел у маршах. Зачытваліся таксама ўрыўкі размоў з рознымі людзьмі пра грамадскае і палітычнае жыццё.

Памочнік пракурора зачытаў 8 тамоў справы. Усяго іх - 12.

Аб'явілі перапынак ў судовым пасяджэнні. Працяг заўтра ў 10.00.
У Кіеве знік кіраўнік Беларускага дому ва Украіне Віталь Шышаў.

Мужчына выйшаў на штодзённую прабежку і не вярнуўся.
«З яго нумара было зроблена некалькі так званых "глушцоў", аднак цяпер звязацца з ім немагчыма. Больш на сувязь ён не выходзіў. Мы прачасалі масіў, дзе ён звычайна здзяйсняў прабежкі, але ніякіх слядоў Віталя не знайшлі. Паліцыі паведамлена. На месца выехаў кінолаг, вядуцца пошукі», — піша "Беларускi дом ва Украiне"
Знаёмыя Віталя Шышова паведамілі, што раней за ім ужо сачылі невядомыя падчас прабежак.
Таксама падазроныя людзі падыходзілі да яго і да ягонай дзяўчыны, спрабавалі размаўляць.
https://novychas.by/zamezza/u-kieve-znik-kiraunik-belaruskaha-domu-va-ukraine
Больш 483 тысяч рублёў спагналі з пачатку года з выпускнікоў Брэсцкай вобласці за неадпрацоўку размеркавання, паведамляе Генпракуратура.

За паўгода пракуроры падалі да выпускнікоў 110 пазоваў. Тыя з іх, якія ўжо паспелі разгледзець суды, задаволены ў поўным аб'ёме.
Рашэнні, якія ўступілі ў сілу, рэдка выконваліся ў добраахвотным парадку, адзначае пракуратура: даводзілася ініцыяваць спагнанне сродкаў у прымусовым парадку.
«Сярод эфектыўных мер забеспячэння такой працы ў законе прадугледжана часовае абмежаванне правоў даўжніка на выезд з краіны і кіраванне транспартнымі сродкамі», - дапоўнілі ў пракуратуры.
https://novychas.by/hramadstva/bolsz-483-tysjacz-rubljou-spahnali-z-paczatku-hoda
Стала вядома пра чарговыя ператрусы ў анархістаў, якія адбыліся яшчэ 29 ліпеня

Сілавікі тады прыйшлі да Лідзіі Вярыгі і Міхаіла Траулькі.
У кватэры Траулькі вывернулі шафы, з пакоя хлопца забралі жорсткі дыск, каляндар і стыкер. Таксама хацелі забраць старую куртку быццам бы на падставе таго, што яна праходзіць па нейкай справе. Але не ўзялі.
На кватэры маці Ліды Вярыгі вобшук праходзіў так: уварваліся некалькі чалавек і пагражалі жанчыне пісталетам, патрабуючы разблакаваць тэлефон. Вобшук праводзіўся на падставе арт. 130 («Распальванне варожасці»), па якім Ліда быццам бы з'яўляецца сведкай. З кватэры вынялі тэлефон, ноўтбук і два жорсткія дыскі.
На думку Ліды і Міхаіла, гэта працяг хвалі зачысткі актывістаў перад 9 жніўня.
https://novychas.by/hramadstva/stala-vjadoma-pra-czarhovyja-peratrusy-u-anarhista
На літоўскім палігоне Руднінкай, дзе месціцца лагер для мігрантаў, выбухнулі новыя пратэсты

Паліцыі давялося ўжываць спецсродкі.
Некалькі дзясяткаў мужчын выказваюць абурэнне ўмовамі пражывання. Усяго на тэрыторыі лагера размешчаныя сотні мігрантаў.
Літоўская паліцыя ўжыла слезацечны газ і шлангі з вадою, каб заспакоіць мужчын.
https://novychas.by/zamezza/na-litouskim-palihone-rudninkaj-dze-mescicca-lahe
Галоўны рэдактар партала Hrodna.life Аляксей Шота пракаментаваў планы ўлад ліквідаваць выданне

«Мы знойдзем спосаб застацца з нашымі чытачамі і працаваць далей на карысць горада, што мы і рабілі заўсёды».
Галоўны рэдактар партала Hrodna.life Аляксей Шота пракаментаваў планы ўлад ліквідаваць выданне:
«Прыватныя фірмы ствараюць новыя працоўныя месцы, плацяць падаткі і ўнёскі ў фонд сацыяльнай абароны. Дзяржаўныя органы павінны спрыяць развіццю бізнесу, а не змагацца з ім. Вельмі крыўдна, што такім чынам, праз ліквідацыю паспяховай фірмы, улады змагаюцца з найлепшым рэгіянальным выданнем краіны.
Але ж Hrodna.life - гэта не юрасоба, а перадусім людзі, якія ствараюць сайт. Думаю, мы знойдзем спосаб застацца з нашымі чытачамі і працаваць далей на карысць горада, што мы і рабілі заўсёды».
https://novychas.by/hramadstva/halouny-redaktar-partalu-hrodna-life-aljaksej-szot
БХК звярнуўся ў генеральную пракуратуру з нагоды парушэнняў у турме на Акрэсціна

Пракуратура Мінска ўхілілася ад разгляду заяў пра неналежныя ўмовы ўтрымання ў ізалятары на завулку Акрэсціна, перадае Свабода.

БХК звяртаўся ў мінскую гарадскую пракуратуру 19 ліпеня, патрабуючы правесці праверку ўмоў утрымання ў ЦІП і ІЧУ ГУУС Мінскага гарвыканкама, а таксама ацаніць законнасць рашэння аб абмежаванні перадач да аднаго дня ў тыдзень. Аднак, паведамляюць праваабаронцы, іх зварот быў пакінуты без разгляду па-сутнасці: нібыта БХК не мае права накіроўваць такія звароты ў інтарэсах грамадзян.

Пасля гэтага арганізацыя звярнулася ў Генеральную пракуратуру. На думку БХК, «пракуратура Мінска ўхіляецца ад выканання асноўных задач, ускладзеных на яе дзяржавай, — а менавіта: забеспячэнне вяршэнства права, законнасці і правапарадку, абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый, а таксама грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў».
Чытаць далей: https://novychas.by/hramadstva/bhk-zvjarnuusja-u-heneralnuju-prakuraturu-z-nahody
Праўладная газета размясціла фэйкавыя каментары з крытыкай Ціманоўскай ад імя спартоўцаў

Яны абвяргаюць, што давалі каментары.
Спартсменка Марыя Мамашук, сярэбраная прызёрка Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра, заявіла, што не давала праўладнай гомельскай газеце “Маяк” каментар па сітуацыі з Крысцінай Ціманоўскай.
«Ніякіх каментароў па гэтай падставе я не давала! Хлусня!» - напісала яна на сваёй старонцы ў Instagram.

У гэтай жа газеце з'явіўся каментар дзюдаіста Сяргея Шундзікава, які напісаны як пад капірку з каментарамі іншых спартоўцаў для дзяржаўных СМІ.
https://novychas.by/hramadstva/prauladnaja-hazeta-razmjascila-fejkavyja-kamentary
Да Арцёма Анішчука не пускаюць адваката і назіральнікаў грамадскай камісіі. Жонка баіцца за яго

Раней Арцём Анішчук заяўляў, што яго катуюць у калоніі. Магілёўскія праваабаронцы паведамляюць,што ў калонію №15 да Арцёма Анішчука не пусцілі прадстаўнікоў грамадскай назіральнай камісіі. Жонка вязня Вольга таксама распавяла "Вясне", што да Арцёма тры тыдні не пускаюць адваката — столькі ж не было ад яго лістоў.
Вольга Анішчук лічыць, што адміністрацыя хавае Арцёма, і ў сувязі з гэтым сур'езна клапоціцца аб яго стане ў калоніі №15.
Чытаць далей: https://novychas.by/hramadstva/da-arcjoma-aniszczuka-ne-puskajuc-advakata-i-nazir
Трагічны лёс першага ўраджэнца Беларусі, які перамог на Алімпійскіх гульнях
Аляксей Асановіч

Беларусь пачала здабываць алімпійскае золата з 1960 года, калі грабцы-канаісты Сяргей Макаранка і Леанід Гейштар і фехтавальшчыца Таццяна Самусенка перамаглі ў Рыме. Незалежнай краіны на той момант не было, але перамогі прадстаўнікоў БССР у савецкай камандзе лічацца першымі ў айчыннай
спартыўнай гістарыяграфіі. Аднак адкрыў лік Юзаф Клюкоўскі з-пад Гродна. Лёс яго склаўся куды трагічней, чым у праслаўленых пасляваенных алімпіёнікаў. І нават спартсменам ён не быў.
Чытаць далей: https://novychas.by/poviaz/trahiczny-ljos-perszaha-uradzenca-belarusi-jaki-p
Яшчэ адна польская арганізацыя ліквідавана ў Беларусі

У Беларусі ліквідаванае культурна-асветніцкае аб'яднанне палякаў Беларусі Poloniczka. Пра гэта хадайнічалі улады Мінска. Рашэнне прыняў Мінскі гарадскі суд, паведамляе Польскае радыё.

Польскую арганізацыю абвінавацілі ў падпарадкаванні дзейнасці, якая супярэчыць статуту, і распаўсюджванні яе супрацоўнікамі інфармацыі, якая дыскрэдытуе Беларусь. Старшыня аб'яднання Poloniczka Святлана Замоціна заявіла, што чакала такога рашэння суда.
Чытаць далей: https://novychas.by/hramadstva/jaszcze-adna-polskaja-arhanizacyja-likvidavana-u-b