Код продкаў. Як прозвішча губляе і вяртае сваіх
Павел Хадзінскі
Ці можа адна памылка пісара стварыць новае прозвішча? А адзін род — жыць адразу ў двух прозвішчах?
У новым артыкуле цыклу «Код продкаў» — гісторыя беларускіх прозвішчаў, якія мяняліся праз войны, страх і мовы розных імперый.
▪️ Чаму падчас нямецкага перапісу сям’я схлусіла пра прозвішча Калантай
▪️ Як Мачальскія і Церабні аказаліся адным родам
▪️ Што могуць расказаць канчаткі на -чук, -енка або -скі
Пасля гэтага тэксту хочацца па-новаму паглядзець нават на ўласнае прозвішча.
Чытаць далей
Спасылка без VPN

🔥6❤2👍1
Абвешчаны збор у падтрымку Яўгена Скочкі
Яўгена Скочку многія памятаюць яшчэ з канца 90-х — як аднаго з лідараў «Маладога Фронту». Яркі, смелы, харызматычны.
Але апошнія гады ён не займаўся палітыкай. Жыў у Гомелі, працаваў юрыстам, выхоўваў дзяцей.
Напрыканцы 2025 года Яўгена затрымалі. За каментары ў інтэрнэце яму далі 3 гады калоніі — за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», «паклёп», «абразу Лукашэнкі» і «дыскрэдытацыю Беларусі».
Цяпер ён у СІЗА №3 у Гомелі і чакае этапу ў калонію.
Асабліва непакоіць яго здароўе. Пасля цяжкага кавіду ў Яўгена сур’ёзныя праблемы з хрыбетам, моцная гіпертанія, частыя галавакружэнні і пагаршэнне зроку. У СІЗА лекі яшчэ перадаюць. Што будзе ў калоніі — невядома.
У яго чацвёра дзяцей. Наперадзе — этап, перадачы, лекі і доўгі час без нармальнай падтрымкі сям’і.
Сябры Яўгена абвясцілі збор дапамогі.
На падтрымку сям'і і дзяцей, лекі, перадачы ў калоні трэба сабраць €4500.
Калі маеце магчымасць і знаходзіцеся ў бяспецы — калі ласка, падтрымайце Яўгена і яго сям’ю.

🙏7😢2❤1
▪️ У Беларусі з’явіліся яшчэ 9 палітвязняў — сярод іх Яўген Скочка, для якога цяпер збіраюць дапамогу.
▪️ МУС прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем» ініцыятыву «Анархічны чорны крыж — Беларусь».
▪️ Мінінфарм працягвае пашыраць спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» — туды дадалі дзясяткі старонак у Facebook, Threads, Instagram і X.
▪️ А пасля хакерскай атакі перастаў працаваць Kamunikat.org — адзін з галоўных незалежных архіваў беларускай культуры і літаратуры.
З дапамогай праваабаронцаў і незалежных медыя сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за апошнія дні.
Чытаць без VPN

🤬9❤1
У Нацыянальнай мастацкай галерэі Вільні адкрылася вялікая рэтраспэктыўная выстава Віргіліюса Шонты — летувіскага фотамастака, якога цяпер наноў адкрываюць для сябе многія летувісы.
На выставе — больш за 200 працаў, гісторыя пра цень КДБ, схаваную ЛГБТК+ тоеснасьць, амэрыканскае грамадзянства і чалавека, які ўсё жыцьцё спрабаваў прымусіць сябе быць “нармальным”.
Шонта быў забіты ў сваёй майстроўні ў 1992 годзе. Забойцу так і не знайшлі.
Асобная частка выставы прысьвечаная ягоным гомаэратычным працам — сьмелым, кідкім і вельмі жывым. І гэта асабліва моцна гучыць цяпер, калі ў Беларусі ўлады зноў апускаюцца ў савецкую барбарыю і цкуюць ЛГБТК+ супольнасьць.
Больш падрабязна (+фота з выставы)

❤6👍2
Бункер для дваіх: ці будуць Лукашэнка і Пуцін хавацца ад украінскіх дронаў 9 траўня.
👉 Сяргей Салаўёў
Лукашэнка накіруецца ў Маскву на парад ужо сёння. Вечарам у яго запланавана «сяброўская вячэра» з Пуціным, падчас якой, як паведаміў памочнік расійскага лідара Юрый Ушакоў, кіраўнікі краін абмяркуюць «перспектывы развіцця нашых двухбаковых адносін і, адпаведна, міжнародныя, рэгіянальныя і іншыя праблемы». Але хутчэй за ўсё, сярод іншага, на вячэры Лукашэнка будзе прасіць Пуціна «ў выпадку чаго» схавацца ў ягоным бункеры.

🤮2👍1🔥1
У Расіі працуюць над тым, як «прадаць» народу фактычную паразу ў вайне з Украінай
👉 НЧ
Крэмль рыхтуе глебу для заканчэння вайны ва Украіне, спрабуючы пераканаць расіян у «перамозе» на фоне краху эканомікі і незадаволенасці грамадства, піша Цэнтр «Дасье». Аднак пакуль РФ высоўвае нерэалістычныя патрабаванні да Украіны. У той жа час ЕС плануе ўласныя перамовы з Масквой — калі яна пагодзіцца, канешне. Ідуць 1535-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

😁6🎉3👍1
▪️ Актывіста з Нароўлі Мікалая Віткоўскага асудзілі на 10 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве». Суд праходзіў у закрытым рэжыме, сутнасць абвінавачвання невядомая.
▪️ Айцішніцу Вікторыю Паташкіну асудзілі па «справе “Гаюна”» за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
▪️ МУС дадала ў «спіс экстрэмістаў» яшчэ 25 чалавек — цяпер у ім ужо 6603 прозвішчы.
▪️ А ў Альковічах затрымалі майстра, які рабіў помнік на магіле ксяндза Станіслава Кучынскага.
З дапамогай праваабаронцаў і незалежных медыя сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за апошнія дні.
Спасылка без VPN
▪️ Айцішніцу Вікторыю Паташкіну асудзілі па «справе “Гаюна”» за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
▪️ МУС дадала ў «спіс экстрэмістаў» яшчэ 25 чалавек — цяпер у ім ужо 6603 прозвішчы.
▪️ А ў Альковічах затрымалі майстра, які рабіў помнік на магіле ксяндза Станіслава Кучынскага.
З дапамогай праваабаронцаў і незалежных медыя сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за апошнія дні.
Спасылка без VPN
🤬10
Расія парушыла ўласнае перамір'е, але пагадзілася на прапанову ЗША аб трохдзённым спыненні агню
👉 НЧ
Расія паводле ўказу Пуціна павінна была спыніць баявыя дзеянні 8 траўня, але не зрабіла гэтага. Зяленскі і Пуцін прынялі прапанову Дональда Трампа аб спыненьні агню 9, 10 і 11 траўня. Трамп спадзяецца, што гэта спыненне агню працягнецца далей. А Пуціну перадаюць сігналы аб завяршэнні вайны. Ідуць 1536-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

🤔3🤬3
Адзін род мог жыць адразу ў двух прозвішчах. А адна няправільна прачытаная літара — змяніць гісторыю сям’і на пакаленні.
Сабралі ў картках некалькі неверагодных гісторый пра беларускія прозвішчы: як яны хавалі страх, гублялі памяць пра продкаў і мяняліся разам з эпохамі.
Магчыма, пасля гэтага вы захочаце распытаць сваіх родных пра гісторыю ўласнага прозвішча.

❤6🔥3👍1
Расія, нягледзячы на абяцанне Трампу, не вытрымала рэжым перамір’я
👉 НЧ
Нягледзячы на згоду з ініцыятывай Дональда Трампа, Расія не вытрымала рэжым перамір’я 9 траўня і зрывае абмен палоннымі. У той жа час Пуцін ужо кажа, што вайна ва Украіне «ідзе да завяршэння», але не сказаў, з якім фіналам. Наўрад ці гэты фінал будзе на карысць РФ, хоць там, вядома, зробяць бачнасць перамогі. Ідуць 1537-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Калі Польшча стала «Нясвіжам»: як беларускае мястэчка ператварылася ў сінонім рэжыму Пілсудскага
Калісьці ў Польшчы слова «Нясвіж» азначала не толькі беларускі горад, але і ўвесь рэжым Пілсудскага.
Пасля перавароту 1926 года маршал прыехаў у замак Радзівілаў — і польская прэса выбухнула чуткамі пра змову, арыстакратаў і нават магчымую каранацыю «караля Юзафа І». А левыя, якія дапамагалі Пілсудскаму прыйсці да ўлады, раптам адчулі сябе вельмі лішнімі.
Расказваем пра адзін з самых дзіўных палітычных сімвалаў міжваеннай Польшчы.

❤6👍1
Расія не прытрымлівалася на фронце рэжыму цішыні, і нават асабліва не спрабавала — Зяленскі
👉 НЧ
Нягледзячы на «перамір'е Трампа», колькасць боесутыкненняў на фронце ва Украіне не асабліва змянілася. Таксама Расія зацягвае і з абменам палоннымі, як было прапанавана амерыканскім прэзідэнтам. Адзінае, чаго было менш — удараў дронамі. Але і Украіна прыпыніла дронавую актыўнасць у дачыненні да Расіі. Ідуць 1538-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.