Новы Час
1.77K subscribers
34.1K photos
2.25K videos
4 files
39.3K links
Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!

Сайт: novychas.online


Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot
Download Telegram
«Фантастычныя плыўцы» выпусцілі арганна-харавую праграму ISNY

Авант-джазавы гурт «Фантастычныя плыўцы» выклаў у адкрыты доступ новую праграму ISNY. Гэта незвычайны праект з удзелам кляштарнага аргана і змешанага хору, які нараджаўся цягам некалькіх гадоў.

Чытаць далей

Спасылка без VPN
10👍2
«Харошыя рускія» ўсё часцей знаходзяць падтрымку сярод беларусаў у замежжы.

Але ці ёсць там наогул сіла, з якой можна мець справу — ці гэта толькі ілюзія і спроба «адмыцца» за чужы кошт?

І ці не заплацім мы за гэтую салідарнасць уласнай пазіцыяй і ідэнтычнасцю?

Разважанні пасля «дня яднання Беларусі і Расеі»

Чытаць без VPN
👍10🤮5🤯1
Расія масіравана атакуе Украіну дронамі, каб вычарпаць магчымасці яе абароны

👉 НЧ

У РФ таксама робяць высновы з вайны ў Іране, і ў прыватнасці — з дэфіцыту ракет СПА. Таму яны імкнуцца, каб Украіна траціла свае ракеты больш. А Беларусь зноўку злоўленая за дапамогай арміі РФ. Ідуць 1503-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
🤬13
Новыя прысуды і крымінальныя справы ў Беларусі

— БХК прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»
— у спісах ужо кнігі і кнігарні
— людзей працягваюць судзіць за пратэсты 2020-га

Сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за апошнія дні

Чытаць без VPN
🤬10
Ва Украіне пачынаюць выпрабаванні новай балістычнай ракеты, якая можа дасягнуць Масквы

👉 НЧ

«Дэмілітарызацыя» Пуціным Украіны прывяла да таго, што цяпер нашая паўднёвая суседка з'яўляецца лідарам у вытворчасці і прымяненні дронаў, і распрацавала новыя віды ўзбраення. А ў РФ ужо скардзяцца, што яны трапляюць пад удары і ад бяссілля пагражаюць суседнім краінам. Ідуць 1504-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
8🔥8👍1
📍 Хронікі рэпрэсій

📌 новыя «экстрэмісцкія матэрыялы» і «фармаванні»
📌 прысуд 14 гадоў айцішніку
📌 +17 новых палітвязняў

Сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за апошнія дні.

Спасылка без VPN
🤬15
Еўракамісар: Напад Расіі на адну краіну-члена ЕС будзе расцэньвацца як напад на ўвесь Саюз

👉 НЧ

Еўропа заўважыла пагрозы Расіі краінам Балтыі, і не збіраецца пакідаць іх без адказу. Расія па-ранейшаму мае напалеонаўскія планы ва Украіне, якім наўрад ці наканавана ажыццявіцца. А Спецтрыбунал па расійскай агрэсіі дапаўняецца новымі чальцамі. Ідуць 1505-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
💯4👍3🙏2
📍 Хронікі рэпрэсій

📌 святара не выпускаюць пасля затрымання
📌 у Пінску прадалі кватэру былога суддзі, які адмовіўся судзіць пратэстаўцаў
📌 новыя прысуды і завочныя суды
📌 папаўненне «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Каротка пра галоўнае за дзень

Чытаць без VPN
🤬10
☢️ Echoes of Chornobyl — дабрачынны рэйв у Варшаве

24 красавіка ў Варшаве пройдзе спецыяльная сесія Belarus Outside Sound System, прымеркаваная да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Гэта не проста вечарына — гэта падзея на скрыжаванні электроннай музыкі і візуальнага мастацтва пра памяць, экалогію і наступствы катастрофы, якія адчуваюцца дагэтуль.
🎛 Лайн-ап:
Pocket Rave
I/DEX (Vitali Harmash)
kaini
SYNTRIG
mufer
🎥 VJ: Digital Activism
Музыка — толькі live: сінтэзатары, драм-машыны, модульныя сістэмы. Без камп’ютараў і гатовых трэкаў. Ад дрон-эмбіента да тэхна — як адно суцэльнае гукавое перажыванне.

💰 Уваход — донат ад 30 PLN
Усе сродкі пойдуць на падтрымку беларускіх палітвязняў (BYSOL)

Сесія рэалізуецца ў партнёрстве з экалагічнай арганізацыяй Экодом і з’яўляецца часткай кампаніі да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ініцыяванай «Зялёнай сеткай», Экодомам і Альянсам «Зялёная Беларусь», пры падтрымцы Dialog büro.

📅 24 красавіка
🕒 23:30–05:00
📍 Klub Mechanik, ul. Narbutta 8, Варшава

👉 Падрабязнасці
👍9
Расія за тры месяцы перавысіла гадавы дэфіцыт бюджэту. Здавалася б, пры чым тут Украіна?

👉 НЧ

Без забеспячэння падатковымі паступленнямі ў бюджэце застаўся кожны трэці рубель выдаткаў, а дзірка ў расійскай казне перавысіла план на ўвесь год. Гэта ў тым ліку вынік удараў Украіны па расійскіх партах і нафтаперапрацоўкі. І сітуацыя калі зменіцца, то неістотна. Ідуць 1506-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
🔥11👍1
Сымона дэ Бавуар — адна з галоўных постацяў фэмінізму ХХ стагодзьдзя — нарэшце гучыць па-беларуску.

Да 40-годзьдзя яе сьмерці выходзяць адразу дзьве кнігі: пераклад “Вельмі лагоднай сьмерці” і зборнік “Сымона дэ Бавуар і Беларусь”.

Пра што яны і чаму гэта важна

Чытаць без VPN
14👍3🤮1
▪️У Брэсцкай вобласці ліквідавалі ўсе грэка-каталіцкія парафіі.

▪️У Мінску сілавікі прыйшлі ў офіс ZROBIM — затрыманыя каля 50 чалавек.

▪️КДБ працягвае пашыраць спісы «экстрэмісцкіх фармаванняў», а вязням нават забараняюць пісаць у лістах вершы.

Сабралі галоўнае за апошнія дні

Чытаць без VPN
🤬17
Мінус мільярд за месяц: як беларуская эканоміка нагадвае мексіканскі серыял

👉 Сяргей Салаўёў

Мы даўно казалі пра тое, што наш урад і кіраўніцтва агулам часам (амаль заўсёды) дзейнічаюць у наратывах лацінаамерыканскіх серыялаў — самі ствараюць сабе праблему, а потым самі напружана і пакутліва яе вырашаюць. І гэта было б калі не нармальна, то хаця б звыкла, каб на гэтым тыдні не была заўважаная новая тэндэнцыя. Яна ў тым, што нашы чыноўнікі пачалі гэтым ганарыцца і прапаноўваць падобны стыль жыцця іншым краінам.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
😁6👍1
Пуцін загадаў «Велікоднае перамір'е». Зяленскі кажа, што адкажа люстэркава

👉 НЧ

Ва Украіне можа усталявацца спыненне агню на паўтары дні — Пуцін аддаў загад сваім генералам пра «Велікоднае перамір'е». Уладзімір Зяленскі ў адказ заявіў, што Масква можа перастаць страляць і пасля яго заканчэння. Украіна адкажа на перамір'е люстэркава. Ідуць 1507-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
🤔4👍1
Новыя прысуды і крымінальныя справы ў Беларусі

• Сілавікі другі дзень запар прыходзяць у ZROBIM architects
• Чаты сваякоў зняволеных прызнаюць «экстрэмісцкімі» і захопліваюць праз ботаў
• Папаўненне «спісаў» і новыя прысуды

Сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за апошнія дні

Чытаць без VPN
🤬11
«Дэмілітарызацыя»: Украіна і Германія супрацоўнічаюць ў сферы стварэння лазернай зброі

👉 НЧ

Украіна ўжо з'яўляецца сусветным лідарам у вытворчасці баявых дронаў, а цяпер будзе і асноўным гульцом у распрацоўцы лазернай зброі. Ці такога хацеў Пуцін, пачынаючы «дэмілітарызацыю» Украіны? Але Расія, падаецца, не збіраецца спыняцца. Ідуць 1508-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
👍9
Перамір'е Пуціна не працуе: колькасць боесутыкненняў ва Украіне не знізілася

👉 НЧ

«Велікоднае перамір'е», абвешчанае кіраўніком Крамля Уладзімірам Пуціным, не спрацавала: колькасць боесутыкненняў і страт расійскіх войск за мінулыя суткі не знізілася. Варта адзначыць, што перамір'е не працавала ніколі. Але Украіна ўсё роўна прапаноўвае спыніць агонь і пасля Вялікадня. Ідуць 1509-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
🤬8
🎂 Учора Івонцы Сурвіле споўнілася 90 гадоў

Яна не жыла ў Менску — але ўсё жыцьцё рухаецца да яго.

Старшыня Рады БНР, мастачка, аўтарка «Дарогі» — і чалавек, які дзесяцігодзьдзямі трымае беларускую дзяржаўную ідэю ў выгнаньні.

Чытаць далей

Спасылка без VPN
30👍2💩2💅1
Ва Украіне распрацавалі сістэму процідзеяння расійскім ракетам «Арэшнік»

👉 НЧ

Украіна мае шанец стаць касмічнай дзяржавай. Прада, да гэтага яе змусілі ракетныя ўдары з боку Расіі і затрымкі з пастаўкамі самалётаў з боку ЕС. Тым часам «перамір'е Пуціна» скончылася, хоць яго фактычна і не было. Ідуць 1510-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
13👍1
Новыя прысуды і крымінальныя справы ў Беларусі.

• Асуджаным пачалі пагражаць высылкай з краіны
• 61-гадовую жанчыну асудзілі па чатырох палітычных артыкулах
• Новыя «экстрэмісцкія» фармаванні і спісы

Сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за апошнія дні

Чытаць без VPN
🤬6
Зяленскі: Альбо Украіна стане часткай еўрапейскай сістэмы бяспекі, альбо некаторыя ў Еўропе стануць часткай «рускага міру»

👉 НЧ

Украіна адзначыла Дзень работнікаў ваенна-прамысловага комплексу. І ёй ёсць чым ганарыцца, і ёсць што прапанаваць свету, лічыць прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. А Расія ў той жа час губляе грошы з-за заходніх санкцый: яны больш балючыя, чым падавалася раней. Ідуць 1511-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
💯14👍1