882-гі дзень вайны. Украіна гатовая да перамоваў, але ёсць нюанс
МЗС Кітая заявіў, што Кіеў гатовы весці перамовы з Масквой. Расійцы абстрэльваюць Харкаў. Распавядаем галоўнае, што адбылося падчас чарговага дня поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.
Чытаць падрабязней
Чытаць падрабязней без VPN

🔥5🤔2👍1
Хронікі рэпрэсій, 24 ліпеня. Вядомага спевака Руслана Мусвідаса будуць судзіць за ўдзел у пратэстах
Сёння пачалі судзіць аднаго з найлепшых беларускіх трэнераў па настольным тэнісе. Затрымалі мужчыну, які быў паранены сілавікамі падчас пратэстаў. Распавядаем галоўнае, што стала вядома пра беларускіх палітвязняў сёння.
Чытаць падрабязней
Чытаць падрабязней без VPN
Сёння пачалі судзіць аднаго з найлепшых беларускіх трэнераў па настольным тэнісе. Затрымалі мужчыну, які быў паранены сілавікамі падчас пратэстаў. Распавядаем галоўнае, што стала вядома пра беларускіх палітвязняў сёння.
Чытаць падрабязней
Чытаць падрабязней без VPN
🤬8
🕊Дар'я Лосік выйшла на волю па памілаванні
З Гомельскай жаночай калоніі №4 вызвалілі 5 палітзняволеных жанчын, сярод іх Дар'я Лосік, піша «Вясна». Паведамляецца, што Дар'я выйшла па памілаванні 3 ліпеня.
Дакладна вядома, што на волю выйшлі чатыры палітзняволеныя: Дар'я Лосік (вызвалілася на месяц раней), Паліна Палавінка (вызвалілася на два тыдні раней), Кацярына Мадзянкова (дакладны тэрмін невядомы), Тамара Астрэйка (вызвалілася на паўтары гады раней). Святлана Лупач павінна была вызваліцца 9 ліпеня па сканчэнні тэрміну. Інфармацыі пра тое, што яна выйшла па памілаванні не даходзіла, піша @dissidentBY.

❤18👍5😱3
У Лондане зрабілі інсталяцыю ў гонар загінуўшых на вайне ўкраінскіх спартсменаў
На Парламенцкай плошчы Лондана пры падтрымцы Нацыянальнага алімпійскага камітэта Украіны і Спорткамітэта Украіны адбылася інсталяцыя, на якой ушанавалі памяць загінуўшых на вайне ўкраінскіх спартсменаў.
Крыніца: champion

😢19💔4
Аўтар "Новага часу" і журналіст-расследавальнік Дзяніс Івашын даслаў з-за кратаў парады, як перажыць анамальную спёку
Дзяніс вельмі непакоіцца пра бацькоў і даслаў ім інструкцыю пра тое, як перажыць анамальную спёку.
Нагадаем, наш калега, аўтар «Новага Часу» і палітзняволены журналіст-расследавальнік Дзяніс Івашын ужо 1230 дзён знаходзяцца за кратамі.

«Калі не мыляюся, летась былі пабітыя ці ня ўсе мэтэараляґічныя рэкорды. Сёлета, пэўна, будзе ня горш. У зьвязку з гэтым дужа хвалююся за вас. Калі ласка, беражы сябе і Леаніда М. - максымальна! Рабіце абавязковую сіесту з 11°° до 16°°, як гэта традыцыйна адбываецца ў Гішпаніі. Ад гарачага паветру сьлед абавязкова перахоўвацца. Мінімізаваць фізычную нагрузку (аніякіх выхадаў у цяпліцу!), як найбольш спажываць ваду (толькі не халодную!) і адпачываць. Адная з асноўных пагрозаў - цеплавы ўдар, які можа мець дужа сур’ёзныя наступствы. Калі ласка, Матулечка, пастаўцеся да ўсяго гэтага дужа сур’ёзна!», — падзялілася жонка журналіста Вольга Івашына лістом да маці Дзяніса.
Нагадаем, наш калега, аўтар «Новага Часу» і палітзняволены журналіст-расследавальнік Дзяніс Івашын ужо 1230 дзён знаходзяцца за кратамі.
❤16💔6
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Апублікаваны даволі рэдкія кадры — прамое трапленне па расійскім танку з артылерыйскай прылады.
Крыніца: Міністэрства абароны Украіны
Крыніца: Міністэрства абароны Украіны
🔥16👍3
Што адбылося 24 ліпеня:
📌 882-гі дзень вайны. Украіна гатовая да перамоваў, але ёсць нюанс
📌 «Спадзяюся, што беларусы зноўку будуць нам давяраць і разлічваць на нас». Што адбываецца ў Палку Каліноўскага?
📌 Супраць удзельніка працоўнай групы «Хрысціянскай візіі» Дзмітрыя Карняенкі распачалі новую крымінальную справу
📌 У Францыска Скарыны ў Празе скралі пяро
📌 Аўтар "Новага часу", публіцыст, блогер і анархіст Мікола Дзядок ужо 1350 дзён знаходзіцца ў палоне
📌 Аўтар "Новага часу" і журналіст-расследавальнік Дзяніс Івашын ужо 1230 дзён знаходзіцца ў палоне
📌 Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 13 чалавек
📌 Хронікі рэпрэсій, 24 ліпеня. Вядомага спевака Руслана Мусвідаса будуць судзіць за ўдзел у пратэстах
#галоўнае_за_дзень

😱6❤2👍2🤔1
👋 Добрай раніцы!
📌Нагадваем - чытайце наш сайт novychas.online, калі спасылка не адкрываецца, чытайце нас праз люстэрка https://d1d1ewgo4ctde5.cloudfront.net 👈
📧 Таксама падпісвайцеся на нас у сацыяльных сетках, дасылайце навіны і фота ў наш бот @novychas_bot:
Цікавыя YouTube-каналы:
Беларуская Гармонія: Медытацыя і Рэлакс
Беларусь: Падарожжа, Гісторыя, Архітэктура

❤9
Не знікне ўсё, чым жыў чалавек. Радкі з дзённіка Караткевіча
✍️ Уладзімір Караткевіч
Чаму пачынаю зноў пісаць дзённік — не ведаю. Я яго сто разоў пачынаў і кідаў. Кіну і на гэты раз, калі адчую, што галоўная мэта — пісаць праўду аб іншых і аб сабе — не выканана.
Чытаць падрабязней
Чытаць падрабязней без VPN
✍️ Уладзімір Караткевіч
Чаму пачынаю зноў пісаць дзённік — не ведаю. Я яго сто разоў пачынаў і кідаў. Кіну і на гэты раз, калі адчую, што галоўная мэта — пісаць праўду аб іншых і аб сабе — не выканана.
Чытаць падрабязней
Чытаць падрабязней без VPN
❤9👍4
🙌 Прапануем вашай увазе верш Уладзіміра Караткевіча "Я іду лугавою дарогай..."
Я іду лугавою дарогай,
Пакручастай і цёмнай, як лёс.
Над ракой азярод шматногі
Барадою сена зарос.
Галавою прынікшы да сена,
Ў ноч гляджу на рачное шкло...
Глуха так, так цяжка і дрэнна
Мне ніколі яшчэ не было.
Ўсё было: пацалункі світаннем,
Над ракою туман залаты,
Бедны прывід майго кахання,
Што здушыла разважліва ты.
Сэрцам ведаю: так не трэба.
І ніколі халодны разлік
Не заменіць дарогі пад небам,
На якім ледзяны маладзік.
Нельга жыць з незгасальным болем,
І ўсё роўна да схілу год
Памажы мне — ніколі, ніколі
Не забыць пра яе, азярод!
май 1961
Я іду лугавою дарогай,
Пакручастай і цёмнай, як лёс.
Над ракой азярод шматногі
Барадою сена зарос.
Галавою прынікшы да сена,
Ў ноч гляджу на рачное шкло...
Глуха так, так цяжка і дрэнна
Мне ніколі яшчэ не было.
Ўсё было: пацалункі світаннем,
Над ракою туман залаты,
Бедны прывід майго кахання,
Што здушыла разважліва ты.
Сэрцам ведаю: так не трэба.
І ніколі халодны разлік
Не заменіць дарогі пад небам,
На якім ледзяны маладзік.
Нельга жыць з незгасальным болем,
І ўсё роўна да схілу год
Памажы мне — ніколі, ніколі
Не забыць пра яе, азярод!
май 1961
❤18
❗️Супраць маці анархіста Францкевіча, завялі крымінальную справу
Таццяну Францкевіч затрымалі каля калоніі ў Ваўкавыску, яна несла перадачу сыну. Яе абвінавачваюць па артыкуле аб удзеле ў «экстрэмісцкім фармаванні» (арт. 361-1 КК), паведамляе @mediazona_by.
Аляксандр Францкевіч - асуджаны на 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі фігурант справы «Рэвалюцыйнага дзеяння», разам з ім судзілі праваабаронцу Марфу Рабкову і яшчэ дзевяць актывістаў.

🤬26😢3
Найбольш верагодныя сцэнары будучыні РФ: Смерць Пуціна, пераварот або параза ў вайне
Са смерцю або хваробай Уладзіміра Пуціна ўлада ў Расіі зменіцца, і прэм'ер-міністр Міхаіл Мішусцін можа змяніць яго цяпер. Так можна ахарактарызаваць найбольш верагодны сцэнар змены рэжыму ў Расійскай Федэрацыі, пра што сведчаць вынікі экспертнага апытання праекту расследаванняў Радыё Свабода «Сістэма», створанага пры ўдзеле выданняў «Настоящее время», Радыё Свабода і «Голас Амерыкі».

🤔8👍2
Ці так сёй-той кантралюе кампетэнтныя органы, як яму гэта здаецца?
Азаронак сказаў, што сярод альтэрнатыўных сведак стабільнасці ёсць агенты заходняга імперыялізму. І паабяцаў, што далей будзе вельмі цікава з прыцягненнем кампетэнтных органаў. Але час ідзе — а цікавае ўсё ніяк не робіцца, разважае аўтар тэлеграм-канала «Лісты да дачкі». Што адбываецца?
Чытаць падрабязней
Чытаць падрабязней без VPN
Азаронак сказаў, што сярод альтэрнатыўных сведак стабільнасці ёсць агенты заходняга імперыялізму. І паабяцаў, што далей будзе вельмі цікава з прыцягненнем кампетэнтных органаў. Але час ідзе — а цікавае ўсё ніяк не робіцца, разважае аўтар тэлеграм-канала «Лісты да дачкі». Што адбываецца?
Чытаць падрабязней
Чытаць падрабязней без VPN
👍6🤣2👏1😈1
Артыкул 411 КК — падстава не выпускаць палітвязняў, калі тыя ўжо адбылі тэрміны
Ніхто са зняволеных цяпер не застрахаваны, што ягоны тэрмін не будзе павялічаны адвольна. Дый палітвязні, у якіх заканчаюцца тэрміны, не заўсёды выходзяць на волю. Часам ім дадаюць яшчэ год нібыта за «злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі». «Свабода» разбіралася з юрыстамі, што сабой уяўляе артыкул 411 КК.
Чытаць падрабязней
Чытаць падрабязней без VPN
Ніхто са зняволеных цяпер не застрахаваны, што ягоны тэрмін не будзе павялічаны адвольна. Дый палітвязні, у якіх заканчаюцца тэрміны, не заўсёды выходзяць на волю. Часам ім дадаюць яшчэ год нібыта за «злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі». «Свабода» разбіралася з юрыстамі, што сабой уяўляе артыкул 411 КК.
Чытаць падрабязней
Чытаць падрабязней без VPN
🤬13😈1
Апытанне: Жывуць не па сродках амаль 32% беларусаў
Палове беларусаў часам або пастаянна не хапае грошай да наступнага заробку, у траціны — выдаткі перавышаюць даходы. А 11% магілёўцаў, напрыклад, бяруць новыя крэдыты, каб пагасіць старыя. Такія высновы атрымалі сацыёлагі ў ходзе вывучэння фінансавай пісьменнасці насельніцтва.
Чытаць падрабязней
Чытаць падрабязней без VPN
Палове беларусаў часам або пастаянна не хапае грошай да наступнага заробку, у траціны — выдаткі перавышаюць даходы. А 11% магілёўцаў, напрыклад, бяруць новыя крэдыты, каб пагасіць старыя. Такія высновы атрымалі сацыёлагі ў ходзе вывучэння фінансавай пісьменнасці насельніцтва.
Чытаць падрабязней
Чытаць падрабязней без VPN
👍6😈2😱1
А як часта за апошні год у вас заканчваліся грошы да атрымання наступнага даходу (заработнай платы, пенсіі, стыпендыі, сацыяльных выплат)?
Anonymous Poll
36%
Штомесяц
24%
Час ад часу
5%
Адзін раз
35%
Ніколі
👍9
❗️На журналіста Змітра Панкаўца завялі крымінальную справу
У чэрвені супрацоўнікі Следчага камітэта прыехалі з ператрусам на адрес у Барысаўскім районе Мінскай вобласці, дзе Зміцер Панкавец афіцыйна зарэгістраваны.
Зміцер Панкавец у журналістыцы амаль 20 гадоў, працаваў у выданні «Наша Ніва» і на «Радыё Свабода». З 2021 года журналіст не жыве ў Беларусі.

«Ведаю, што паказвалі панятым дакумент пра тое, што на мяне заведзеная крымінальная справа. Артыкул мне не вядомы, але з расповеду зразумела, што справа нібыта за сувязі з каліноўцамі Ну, я сапраўды асвятляў гэтую тэму і шмат пісаў пра байцоў палка Каліноўскага ва Украіне», — распавёў @bajmedia Зміцер Панкавец.
Зміцер Панкавец у журналістыцы амаль 20 гадоў, працаваў у выданні «Наша Ніва» і на «Радыё Свабода». З 2021 года журналіст не жыве ў Беларусі.
🤬14
Янка Брыль: Пад сонцам найвышэйшай пробы
✍️ Ціхан Чарнякевіч
25 ліпеня 2006 года адышоў у вечнасць народны пісьменнік Янка Брыль. Досвед Брыля, набрынялы талстоўскай традыцыяй, сведчыць, што здзяйсненне стылістычнай рэвалюцыі магчымае і ў самы неспрыяльны час.
Чытаць падрабязней
Чытаць падрабязней без VPN
✍️ Ціхан Чарнякевіч
25 ліпеня 2006 года адышоў у вечнасць народны пісьменнік Янка Брыль. Досвед Брыля, набрынялы талстоўскай традыцыяй, сведчыць, што здзяйсненне стылістычнай рэвалюцыі магчымае і ў самы неспрыяльны час.
Чытаць падрабязней
Чытаць падрабязней без VPN
❤11👍2
Сікорскі пра закрыццё беларускай мяжы: «Рэжым можа не пакінуць нам іншага выбару»
Магчымае закрыццё мяжы з Беларуссю — суверэннае права Польшчы. І хоць гэта спалучанае з нязручнасцямі для звычайных беларусаў і палякаў, беларускія ўлады могуць не пакінуць суседняй краіне іншага выбару, акрамя як пайсці на такі крок, адзначае «Люстэрка».
Чытаць падрабязней
Чытаць падрабязней без VPN
Магчымае закрыццё мяжы з Беларуссю — суверэннае права Польшчы. І хоць гэта спалучанае з нязручнасцямі для звычайных беларусаў і палякаў, беларускія ўлады могуць не пакінуць суседняй краіне іншага выбару, акрамя як пайсці на такі крок, адзначае «Люстэрка».
Чытаць падрабязней
Чытаць падрабязней без VPN
👍13😢3🤯1
❗️Праваабаронцы “Вясны” паведамляюць аб масавым пераследзе сілавікамі работнікаў двух абаронных прадпрыемстваў ААТ «Беларускае оптыка-механічнае аб’яднанне» і ААТ «Пеленг»
Людзей правяраюць на паліграфе, праглядаюць іх тэлефоны, а таксама выклікаюць на «размовы».
Вядома пра выпадкі, калі людзей адпраўлялі на «суткі» і звальнялі.
«БелОМА» і «Пеленг» знаходзяцца пад міжнароднымі санкцыямі. Аб'яднанне беларускіх сілавікоў BELPOL неаднаразова распавядала, як гэтыя прадпрыемствы абыходзяць санкцыі, а таксама зарабляюць на вайне ва Украіне, пастаўляючы Расіі вайсковыя камплектуючыя і дэталі.

😱8🤬5
Лявон Вольскі: Гульні па правілах дзяржавы заўжды заканчваецца паразаю
✍️ Лявон Вольскі
Чаго чакае беларуская дзяржава ад артыстаў? Чаму ўсе, хто спрабаваў гуляць па правілах, навязаных уладамі, расчараваліся? Бо высветлілася, што тыя правілы ўвесь час змяняюцца, усачыць за імі немагчыма, і гульня заўжды сканчаецца паразаю.

👍14